Читайте также: |
|
Марыя… не супярэчыла, не прасіла, захавала ўсе словы Сына ў сваім матчыным сэрцы… толькі глядзела на мукі… толькі разумела…
Як часта жонка данімае мужа: “Чаму ты праводзіш больш часу ў гаражы, чым у хаце, колькі можна вабіць час са сваімі сябрамі, чаму табе так цікава гэта, а не тое, а чаму кветкі мне не падараваў?..”
Часта мужчыне патрэбен супакой у гаражы, а не крык дома, гумар сяброў, а не надзьмутая жонка, у яго ёсць свае інтарэсы і хоббі, а кветкі ён ужо надарыўся тады, калі яшчэ ў маладосці жонка была сарамлівая, любіла смяяцца і не піліла кожны дзень! Жанчыны, не адварочвайцеся ад сваіх мужоў, ім патрэбна Марыя ў сям'і, якая не супярэчыць, не просіць, усё разумее і ціха моліцца, каб кветкі ўсё ж такі падарыў!..
Адзін паэт пісаў пра сваю жонку так: “ Асоба, якая моліцца і стаіць з разпраўленымі плячыма, каб агарнуць увесь свет і адказаць на ўсё, што існуе Божай любоўю. Такой асобай з'яўляецца мая жонка. Так як малітва бывае часта непраўдападобнай, недарэчнай, таксама і любоў маёй жонкі да мяне – і за гэта я ёй вельмі ўдзячны.
Прыпынак 5
Дапамога Сымона Кірэнейца
Вайна ў сэрцы Сымона, абурэнне: “Чаму гэта я павінен дпамагаць, чаму я, а не хтосьці іншы?!” Мір у сэрцы Езуса: “Я павінен данесці гэты Крыж, дзеля дабра, дзеля любові да людзей!”
Мір і вайна пачынаюцца ўнутры кожнай сям'і. Калі мы хочам, каб мір сапраўды панаваў усюды, пачнём з таго, што палюбім адзін аднаго ўнутры кожнай сям'і, а так часта мы няздольныя нават проста ўсміхнуцца адзін аднаму: муж жонцы, жонка мужу, дзецям!
Прыпынак 6
Вераніка выцірае твар Езусу
Мужнасць Веранікі… Адвага – выбегчы з натоўпу, не баючыся стражнікаў – і атрымаць самае каштоўнае, самае важнае – адбітак на хусціне.
Не хапае сем'ям, сучасным сем'ям мужнасці- мужнасці, каб прабачыць, выбегчы з натоўпу сваёй гардыні і эгаізму і прабачыць, а за прабачэнне атрымаць адбітак Божага благаслаўлення для сям'і. Калі мы ўсе зразумеем, што ўсе мы грэшнікі, што і муж і жонка, і дзеці патрабуюць прабачэння, нам будзе нецяжка, не страшна прабачаць іншых. Каб мы маглі прабачаць, нам патрэбна быць прабачанымі. Не разумеючы гэтага, вельмі цяжкасказаць: “Я прабачаю таму, хто прыходзіць з гэтай надзеяй на прабачэнне!”
Прыпынак 7
Езус падае другі раз
(спеў) – Вось паглядзі, я раблю гэта дзеля цябе, бо люблю, бо бязмерна цябе люблю. І замест руж я крывёю твой шлях акраплю, бо люблю…
Не цяжка любіць тых, хто жыве на другім канцы свету, і намнога цяжэй – тых, хто жыве побач з намі. Прасцей даць рысу галоднаму, чым прыняць блізкага чалавека такім, якім яго сатварыў Бог: з усімі яго ўпадкамі і грахамі. Цяжка падаць удваіх, але ўставаць удваіх лягчэй.
Прыпынак 8
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 115 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Езус падае першы раз | | | ПОДВОДИМ ИТОГ |