Читайте также: |
|
Аповесць мінулых гадоў». Першыя старонкі нашай гісторыі
«Аповесць мінулых гадоў» склаў у пачатку ХІІ стагоддзя (1113 год) манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар. Аднак яго летапіс у першапачатковым выглядзе да сённяшніх дзён не захаваўся. Да нас гэты твор дайшоў перапрацаваным, перапісаным ігуменам Міхаіла-Выдубіцкага манастыра Сільвестрам. Сваю працу ён скончыў у 1116 годзе, пакінуўшы аб тым дакладны запіс.
У «Аповесці мінулых гадоў» расказваецца пра гісторыю Старажытнай Русі, якая ў мінулым займала вялікую прастору: ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Карпацкіх гор да ракі Волгі. Жыхары Старажытнай Русі - дрыгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя плямёны — былі нашымі далёкімі прашчурамі, а таксама прашчурамі нашых блізкіх суседзяў — рускіх і ўкраінцаў. Таму «Аповесць мінулых гадоў», напісаная на тагачаснай старажытнаславянскай мове, з'яўляецца агульным пісьмовым помнікам трох народаў — беларускага, рускага і ўкраінскага.
Калі ўважліва чытаць звесткі, сабраныя руплівым Нестарам, можна шмат даведацца пра падзеі тысячагадовай даўнасці. На летапісных старонках часта сустракаюцца знаёмыя нам назвы рэк — Днепр, Дзвіна, Няміга, Прыпяць, а таксама назвы вядомых усім гарадоў — Бярэсце, Менеск, Полацк, Тураў... Менавіта дзякуючы летапіснаму зводу Нестара мы цяпер ведаем, што калісьці на зямлі, дзе мы жывём, існавала магутная самастойная дзяржава — Полацкае княства. У Полацку нарадзілася і вырасла гордая прыгажуня князёўна Рагнеда, а потым тут уладарыў яе нашчадак славуты князь Усяслаў. Сучаснікі называлі Усяслава Чарадзеем. Як сведчыць яшчэ адзін цудоўны пісьмовы помнік старажытнасці — «Слова пра паход Ігаравы», Усяслаў — адважны і мужны воін — больш за ўсё на свеце любіў полацкі край. I невыпадкова, будучы ў палоне, а потым і на княжым пасадзе ў Кіеве, ён за сотні кіламетраў чуў, як звоняць родныя полацкія званы.
«Аповесць мінулых гадоў» — адметная і непаўторная старонка ў скарбонцы сусветнай культуры. Апавяданні з гэтага летапісу павінны ведаць і дзеці, і дарослыя — кожны, хто лічыць сябе адукаваным чалавекам, хто неабыякавы да мінуўшчыны сваёй Радзімы і яе будучыні.
Уладзімір ЯГОЎДЗІК, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра.
Селі славяне па Дняпры, паміж Прыпяццю і Дзвіною
Селі славяне па Дунаі, цяпер тут Вугорская (Венгерская) зямля і Балгарская. Ад тых славян і разышліся па зямлі славяне. I пачалі называцца яны паводле мясцін, дзе пасяліліся. Тыя, што селі па рацэ Мараве, назваліся маравамі, а іншыя чэхамі. А вось таксама славяне: харваты белыя, сербы і харутане. Калі на дунайскіх славян напалі волахі (рымляне), сталі жыць сярод іх і прыгнятаць, гэтыя славяне пайшлі і селі на Вісле і назваліся ляхамі, ад іх жа паходзяць палякі.
Гэткім чынам славяне пайшлі і селі на Дняпры.
I назваліся яны палянамі, а тыя, што сярод лясоў сталі жыць, — драўлянамі. Славяне, якія рассяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіною, завуцца дрыгавічамі. Па Дзвіне селі палачане, а назваліся яны так па рэчцы Палаце, што ўпадае ў Дзвіну.
Селі яшчэ славяне каля возера Ільменя і назваліся іменем сваім — славянамі. Пабудавалі горад яны і назвалі Ноўгарадам…
І так разышоўся па свеце славянскі народ, а па яго імені і грамата назвалася славянскай.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 60 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Тренировочная площадка | | | Порядок ведения раздельного учета |