Читайте также: |
|
“Дзелавыя зносіны” – адна з вучэбных дысцыплін, якая вывучаецца студэнтамі спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” у першым семестры і займае важнае месца ў сістэме дысцыплін цыклу “Тэхналогіі сацыяльна-культурнай дзейнасці”, якія садзейнічаюць прафесійнай арэнтацыі будучага спецыяліста. Выкладанне курса “Дзелавыя зносіны” вядзецца з улікам ведаў студэнтаў, якія яны паралельна набываюць у межах наступных дысцыплін: “Уводзіны ў спецыяльнасць”, “Тэорыя і гісторыя СКД”, “Рэсурсная база СКД” і інш. Змест дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадстаўляе дзелавыя зносіны як сацыяльна-псіхалагічную праблему і камунікатыўны працэс.
Мэта курса –забеспячэнне стуэнтаў неабходнымi тэарэтычнымі ведамi па гісторыі этыкету, дыпламатычнага пратаколу, дакументаванню кіраўніцкай дзейнасці, а таксама авалоданне будучымі спецыялістамі тэхналогiямі стварэння iмiджу сучаснага дзелавога чалавека.
Курс накіраваны на практычнае засваенне правілаў паводзінаў дзелавога чалавека ў грамадстве з ўлікам сучасных тэндэнцый і запатрабаванняў дзелавога жыцця Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца актыўным удзельнікам працэсаў глабалізацыі і міжкультурных зносінаў.
Задачы курса:
1. вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу (знаёмства з працэсам камунікацыі і структурай зносін, з творамі класікаў iмiджалогiі, дасягненнямi іміджмейкераў палітыкаў і зорак шоу-бізнесу);
2. выкананне практыкаванняў, якія мадэлююць жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, дзе неабходна веданне этыкетных і маральных норм паводзінаў дзелавога чалавека;
3. авалоданне майстэрствам красамоўства, работа над iндывiдуальным стылем моўнай дзейнасці, манерамi, псiхалагiчнымi ўстаноўкамi, якiя спрыяюць фармiраванню дзелавога iмiджу;
4. аналіз і засваенне правілаў пісьмовых формаў дзелавых зносін.
У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:
- этыкетныя нормы паводзінаў сучастнага дзелавога чалавека;
- асноўныя кампаненты, якiя складаюць iмiдж дзелавога чалавека і ўстаноў культуры,
- тэхналогiі пабудовы іміджу палітычных лідэраў і іміджбілдынгу ў індустрыі шоу-бізнеса;
- віды і формы дзелавой камунікацыі і асаблівасці дакументавання кіраўніцкай дзейнасці ў сферы культуры;
- асаблівасці перагаворнага працэсу і асновы псіхалогіі дзелавых зносін;
- формы і асаблівасці дзелавых зносін у працэсе міжкультурнай камунікацыі;
Студэнт павінен умець:
- карэктаваць ўласны iмiдж у адпаведнасці з рознымі сітуацыямі дзелавого жыцця;
- састаўляць і афармляць арганізацыйна-распараджальныя і асабістыя дакументы (службовы допіс, заява, рэзюме, аўтабіяграфія, распіска, даверанасць і інш.);
- падрыхтавацца да публічнай прамовы, выступіць перад разнастайнымі тыпамі аудыторыі, вербальна прэзентаваць сябе і паслугі і прадукты сферы культуры;
- здзяйсняць арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыю афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый;
- выкарыстоўваць на практыцы техніку эфектыўных зносін, прыемы самаменеджменту, самазахоўвання, тымбілдынгу (стварэння каманды).
Пры выкладанні курса выкарыстоўваюцца наступныя тэхналогіі дачынення студэнтаў да вопыту самастойнага вырашэння вучэбных задач: праектныя тэхналогіі, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэзентацыі, брыфінгі, мазгавы штурм, дэбаты і інш.), метад аналізу канкрэтных сітуацый.
Вядучай формай навучання з’яўляюцца практычныя і лабараторныя заняткі, па ходу якіх фарміруюцца і замацоўваюцца арганізацыйна-кіраўніцкія навыкі студэнтаў.
Вучэбным планам па спецыяльнасці “культуралогія” на вывучэнне дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадугледжана 170 гадзіны, з іх 98 гадзін – аўдыторныя. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін заняткаў: лекцыйных – 18, семінарскіх – 8, практычных – 34, лабараторных – 38. Па завяршэнні курса прадугледжаны экзамен.
прыкладны Тэматычны план
Тэмы | Усяго | Лекцыі | Семінар-скія заняткі | Практыч- ныя заняткі | Лабара-торныя заняткі |
1.Уводзіны. Мэты i задачы прадмета, базавыя паняцці курса | |||||
2. Дзелавыя зносіны як працэс камунікацыі (дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці) | |||||
3.Службовы этыкет і групавыя формы вярбальнай камунікацыі ў службовай сферы | |||||
4.Арганізацыйныя і псіхалагічныя асаблівасці працэсу перамоў | |||||
5. Рыторыка ў сучаснай маўленчай дзейнасці дзелавога чалавека | |||||
6. Iмiджалогiя як навука аб законах камунiкацыi ў сучасным грамадстве | |||||
7. Асноўныя накiрункi фармiравання асобы дзелавога чалавека | |||||
8.Дзелавыя зносіны ў працэсе развіцця міжкультурных кантактаў | |||||
9. Арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыя афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый | |||||
Усяго |
Дата добавления: 2015-09-01; просмотров: 159 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Мінск 2011 | | | Асноўная |