Читайте также: |
|
У лагеры мы займаліся ў асноўным праполкай буракоў, працавалі на ўборцы сена ў саўгасе “Іскра”. Хоць і стамляліся на працы, але кожны вечар дапазна танцавалі пад магнітафон на дыскатэках каля будынка прышкольнага інтэрната, дзе мы жылі падчас работы лагера. Запомніліся вельмі смачныя абеды ў сталовай. Цікава, што любы з нас мог папрасіць і атрымаць дабаўку. А ў апошнюю ноч мы аднялі акно ў спальным пакоі і збеглі на Жасцінаўскае возера. Вярнуліся толькі раніцай. Эдуард Міронавіч і Таццяна Міхайлаўна шукалі нас ноччу, але не знайшлі. Вельмі ўзрушаныя нашым учынкам, яны сварыліся на нас і напісалі кожнаму з нашых бацькоў пісьмы. Але бацькі не атрымалі гэтых пісем, таму што мы кожны дзень сустракалі паштальёна, пакуль пісьмы нарэшце не трапілі ў нашы, а не ў бацькоўскія рукі. Так што некаторыя з іх і сёння не ведаюць пра нашы прыгоды.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Што вы насілі, што было модным? Якое адзенне, якія прычоскі? | | | Неизвестный Патриарх Кирилл-Алла Добросоцких 1 страница |