Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пераказ апавядання.

- А цяпер паспрабуем пераказаць апавяданне па частках. Хто пачне пераказваць першую частку?

Пераказ апавядання па частках. (Пераказваюць 4 вучня.)

 

VI. Работа над вершам.

- Ці толькі птушкі і сонейка прыносяць нам весткі аб тым, што прыйшла вясна?

+ Першыя кветкі.

- А якая кветка першая з’яўляецца ў лясах, калі снег пачынае раставаць?

+ Пралеска.

Калі не адкажуць, скажы, што зараз мы пра гэта даведаемся з верша ….

(Чытанне верша настаўнікам.)

- Беларускі пісьменнік Авяр’ян Дзеружынскі назіраў за першай пралескай і напісаў верш “Пралеска”. Я вам яго прачытаю, а вы ўважліва паслухайце.

(Праверка першаснага ўспрымання верша.)

- Якую карціну вы ўяўлялі,калі слухалі верш? (малюнак з пралескай)

- Якія пачуцці ён у вас выклікаў?

(Чытанне верша вучнямі самастойна.)

-Самастойна прачытайце верш.

- Што зрабіла сонейка?

+ Прыгрэла.

- Што было чуваць?

+ Птушыны спеў.

- Што слухала пралеска? Прачытайце.

- Як вы разумееце словы “дыхае зямля”?

Ці бывае так у жыцці?

- Чаму пра пралеску аўтар гаворыць як пра жывую істоту?

- Ці патрэбна берагчы кветкі? Чаму?

(Выразнае чытанне верша вучнямі)

- Саша, прачытай гэты верш выразна яшчэ раз.

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

- Хто набліжае вясну?

+ Сонейка, птушкі, кветкі.

- Што змяняецца ў прыродзе, калі прыходзіць вясна?

+ Свеціць ярка сонейка, прылятаюць птушкі, пачынаюць расці кветкі.

Складзіце сказы пра вясну.

- Добра. А што новага вы даведаліся? Што вы не ведалі раней?

VIII. Дамашняе заданне.

- Дома вам патрэбна будзе падрыхтаваць пераказ апавядання Уладзіміра Яўгодзіна “Жавароначкі прыляціце” і верш Авяр’яна Дзеружынскага “Пралеска” вывучыць на памяць.

- Дзякую за працу. Можаце адпачываць.

 

 

 

 

 

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 1178 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Рача-Лечхуми - красивое место в Грузии его стоит посетить.| Истинное божество (Аллах) и ложные божества, тагуты

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)