Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ацэнка маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў

Критерии и показатели оценки устного ответа | Орфографическая и пунктуационная грамотность | Письменные контрольные работы | Оценка коммуникативно-речевых умений и навыков | Оценка изложения и сочинения | Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу | Ацэнка пісьмовых работ | Показатели оценки выполнения устных и практических заданий | Шкалы оценки контрольных и самостоятельных работ |


Читайте также:
  1. Ацэнка пераказу і сачынення
  2. Ацэнка пісьмовых работ

Узровень валодання маўленча-камунікатыўнымі уменнямі і навыкамі праяўляецца ў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзнаўленні аўтарскіх тэкстаў і стварэнні ўласных выказванняў на вызначаную тэму, па серыі малюнкаў. Вынікам дадзенай дзейнасці з’яўляюцца рознага віду пераказы і сачыненні.

Ацэньванне пераказаў і сачыненняў

Пераказы і сачыненні ў пачатковай школе носяць навучальны характар. Іх ацэньванне праводзіцца з улікам двух параметраў: а) змест, б) граматнасць.

Змест пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наступных крытэрыяў:

адпаведнасць тэме і галоўнай думцы;

паўната раскрыцця тэмы;

лагічнасць і паслядоўнасць выкладу фактычнага матэрыялу;

наяўнасць ці адсутнасць маўленчых памылак.

Зместавымі (тэкставымі) памылкамі лічацца:

неадпаведнасць зместу тэксту абазначанай у загалоўку тэме;

нераскрыццё галоўнай думкі;

парушэнне лагічнасці, паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;

наяўнасць маўленчых памылак.

Маўленчыя памылкі гэта памылкі, звязаныя з парушэннем патрабаванняў якасці маўлення, яго дакладнасці, чысціні, разнастайнасці, дарэчнасці.

Маўленчымі памылкамі лічацца:

неабгрунтаваны паўтор аднаго і таго ж слова (Кацяня сядзела на дрэве. Кацяня жаласна мяўкала. Кацяня не магло злезці з дрэва);

неабгрунтаванае ўжыванне побач аднакарэнных слоў (У лесе ляснік знайшоў рэдкую кветку);

ужыванне слова ў недакладным значэнні (паважны чалавек замест паважаны чалавек);

ужыванне дыялектных і прастамоўных слоў (транвай замест трамвай; лабалаторыя замест лабараторыя);

парушэнне агульнапрынятай злучальнасці слоў (хварэць грыпам замест хварэць на грып);

няправільнае ўтварэнне і ўжыванне форм склонаў, спражэння (у кніге замест у кнізе, бярэць замест бярэ);

памылкі ў словаўтварэнні (куст ружы змерзнул замест змерз);

парушэнне межаў сказа (У двары дзеці гулялі ў снежкі. І каталіся на санках).

Кожная маўленчая памылка лічыцца за палову памылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць маўленчых памылак акругляецца на карысць вучня.

Колькасць зместавых і маўленчых памылак улічваецца сумарна пры выстаўленні адзнакі за змест пераказу ці сачынення.

Граматнасць пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наяўнасці ці адсутнасці арфаграфічных і пунктуацыйных памылак. Усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі выпраўляюцца.

Колькасць арфаграфічных і пунктуацыйных памылак падсумоўваецца пры выстаўленні адзнакі за граматнасць.

За пераказы і сачыненні выстаўляюцца дзве адзнакі: 9/8 (9 – за змест, 8 – за граматнасць).

 


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 610 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пісьмовыя кантрольныя работы| Ацэнка пераказу і сачынення

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)