Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Разьдзел першы. У якім паведамляецца, як Бог на радасьць анёлам стварыў чалавека, і пра разнамыснасьць двух рэвалюцыянэраў у прынцыповым пытаньні

Читайте также:
  1. РАЗЬДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. У якім удаецца зазірнуць у прыгожую душу Паўля фон Айцэна, а певень на вежы кірхі тры разы крычыць у доказ таго, што Агасфэр ёсьць той, хто ён ёсьць
  2. РАЗЬДЗЕЛ ВОСЬМЫ. У якім Агасфэр спрабуе выратаваць рабі, а той у адказ настойвае дазволіць яму прайсьці шлях, які ён прапаведуе, да канца
  3. РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма 1 страница
  4. РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма 2 страница
  5. РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма 3 страница
  6. РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма 4 страница
  7. РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма 5 страница

Стэфан Гайм

Агасфэр (Вечны Жыд)

Змест

РАЗЬДЗЕЛ ПЕРШЫ. У якім паведамляецца, як Бог на радасьць анёлам стварыў чалавека, і пра разнамыснасьць двух рэвалюцыянэраў у прынцыповым пытаньні 1

РАЗЬДЗЕЛ ДРУГІ. У якім юны Айцэн у «Лебедзях» у Лейпцыгу сяго-таго даведваецца пра бег часу й знаходзіць сабе спадарожніка, які дастаецца яму на ўсё жыцьцё. 3

РАЗЬДЗЕЛ ТРЭЙЦІ. У якім рашуча сьцьвярджаецца, што тое, чаго не разумее школьная навука, ня можа йснаваць, нават калі яно ў жывой плоці перад вачыма. 13

РАЗЬДЗЕЛ ЧАЦЬВЁРТЫ. У якім доктар Лютэр выкладае сваё меркаваньне пра жыдоў, а юны Айцэн якраз і сустракае аднаго такога, які робіцца яму прыкрым назолам.. 16

РАЗЬДЗЕЛ ПЯТЫ. У якім Агасфэр ставіць пад сумненьне погляды рэбэ Ёшуа й тлумачыць таму, што не лагодныя й цярплівыя ўзьвядуць сапраўднае Царства Божае, а тыя, што спод абяртаюць дагары.. 24

РАЗЬДЗЕЛ ШОСТЫ. У якім прафэсару Лёйхтэнтрагеру аўтарытэтна паведамляецца, што мы ў ГДР ня верым у цуды, як і ў рэальнае існаваньне Вечнага Жыда. 26

РАЗЬДЗЕЛ СЁМЫ. У якім асьвятляецца, як нехта, навучаны адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, увогуле можа гаварыць і пра такія рэчы, пра якія ён ня мае аніякага ўяўленьня. 31

РАЗЬДЗЕЛ ВОСЬМЫ. У якім Агасфэр спрабуе выратаваць рабі, а той у адказ настойвае дазволіць яму прайсьці шлях, які ён прапаведуе, да канца. 37

РАЗЬДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ. У якім кандыдат Айцэн спазнае сілу слова, асабліва калі яно скіравана супроць жыдоў 39

РАЗЬДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ. У якім прафэсар Лёйхтэнтрагер дакладвае пра дыялектыку ў боскім уяўленьні і дадае з Dead Sea Scrolls факты пра верагодную сустрэчу Агасфэра з рабі, а прафэсар Байфус атрымлівае дасьледчае заданьне 44

РАЗЬДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. У якім удаецца зазірнуць у прыгожую душу Паўля фон Айцэна, а певень на вежы кірхі тры разы крычыць у доказ таго, што Агасфэр ёсьць той, хто ён ёсьць. 52

РАЗЬДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. У якім разьдзіраецца вялікая заслона ў храме, і Агасфэр тлумачыць Іскарыёту, як чалавек, хоць ягоны лёс і вызначаны наперад, тым ня меней сам ім распараджаецца. 62

РАЗЬДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ. У якім ставіцца богазьневажальнае пытаньне, ці сапраўды чалавек ёсьць богападобны, альбо ж Бог больш чалавекападобны, і вядзецца гаворка пра супярэчнасьці, якія пагражаюць парадку 64

РАЗЬДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ. У якім Вечны Жыд пасабляе шчасна памерці аднаму купцу-хрысьціяніну, даючы яму пэўнасьць. 66

РАЗЬДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ. У якой прафэсара Лёйхтэнтрагера павучаюць, што душа выконвае функцыю чалавечай нэрвовай сістэмы, а богабаязныя варшаўскія яўрэі сумняваюцца ў Бозе, і Агасфэр спальвае сам сябе 74

РАЗЬДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ. У якім магістр Паўль разьвівае праведны план навароту зацятых жыдоў і дадаткова паказваецца, якую вялікую долю ў каханьні мае фантазія. 79

РАЗЬДЗЕЛ СЯМНАЦЦАТЫ. У якім дасьледуецца, адкуль магло пайсьці, што з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самыя зацятыя ахоўнікі парадку, і адначасова расказваецца пра процілегласьць паміж «не» і «так» і цяжкасьці пры будаўніцтве царства свабоды.. 86

РАЗЬДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ. Зь якога высьвятляецца, што ж такі вынікнуць можа з вывучэньня гістарычных крыніц і як, не ўтачыўшы свайго гроша, можна здабыць доктарскі капялюш, духоўную славу і шэсьць локцяў карычневага палатна. 89

РАЗЬДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ. У якім дыспутуецца, ці сапраўды прыбіты да крыжа рэбэ Ёшуа быў мэсія, а вучоны доктар фон Айцэн праз таксама вучонага жыда з Партугаліі ўблытваецца ў нябесную арыфметыку, а Агасфэр абвяшчае, што кожны, хто створаны паводле вобразу Бога, мае ў сабе сілу і ўладу быць збаўцам.. 95

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма. 102

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ. У якім герцаг Адальф закладвае падмурак царства божага ў Шлезьвігу, а супэрінтэндэнт ня можа пад'ехаць да графіні Эрэнтрой, а Агасфэр зь песьняй выпраўляецца на вайну 104

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ. У якім прафэсар Байфус робіць пэўныя саступкі, тым часам як прафэсар Лёйхтэнтрагер прадпрымае марксісцкі аналіз Агасфэра і сваімі заўвагамі адносна ўплыву юбіляра доктара Лютэра на разьвіцьцё новага антысэмітызму робіцца непажаданай асобай. 113

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЙЦІ. У якім паказваецца, як супэрінтэндэнт фон Айцэн абараняе адзіна правільную любоў супроць усялякіх адхіленьняў і адчужэньняў, і якая ўяўляецца Маргрыт д'ябальскім блефам. 120

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦЬВЁРТЫ. У якім герцаг Гаторпскі асуджае Агасфэра на васьмікротную «вуліцу» са шпіцрутэнамі, а правялебны гер супэрінтэндэнт адкідае ад сябе сьмяротную стому, як калісьці рабі ад сваіх дзьвярэй, але толькі зь іншых прычын. 127

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ. У якім вентылюецца пытаньне пра тое, што можа крыцца за інтэнсіўнымі заняткамі комплексам Агасфэра, і мы даведваемся праз вучоны абмен пісьмамі паміж прафэсарамі Байфусам і Лёйхтэнтрагерам наконт вяртаньня рэбэ Ёшуа й ягоныя думкі пра Армагедон. 132

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ. У якім рабі й Агасфэр выпраўляюцца на пошукі Бога й сустракаюць старога, які ведае таямніцу Кнігі жыцьця пад сямю пячаткамі й якога рабі заклікае да безразважнага супраціву. 138

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ. Які тут галоўным чынам дзеля дакумэнтацыі і складаецца са службовага даклада маёра Пахнікеля свайму начальству па службе ў справе раптоўнага зьнікненьня (уцёкі з Рэспублікі?) грамадзяніна З.Байфуса, з дадаткам допісаў, пратаколаў і іншых матэрыялаў. 140

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ. У якім вучоны супэрінтэндэнт фон Айцэн з дапамогай вучэньня пра прадвызначэньне спрабуе ўвінуцца ад д'ябла, але пры гэтым трапляе ў сетку сваіх жа слоў і сам у трох іпастасях вылятае праз камін. 148

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТЫ Й КАНЕЦ. У якім рабі прыступае да штурму сьвятога парадку, адбываецца Армагедон і выяўляецца, што апошнія пытаньні павінны застацца без адказу. 152

 

 

 

РАЗЬДЗЕЛ ПЕРШЫ. У якім паведамляецца, як Бог на радасьць анёлам стварыў чалавека, і пра разнамыснасьць двух рэвалюцыянэраў у прынцыповым пытаньні

 

Мы падаем.

 

Праз бясконцасьць верхняга неба, вогненнага, са сьвятла, з такога самага сьвятла, зь якога было саткана наша адзеньне, слава якога ўзятая намі, і я бачу Люцыпара ва ўсёй галізьне і абрыдлівасьці ягонай, і мне робіцца вусьцішна.

 

Ты каешся? кажа ён.

 

Не, няма ўва мне каяты.

 

Бо мы ж былі першыя роджаныя, створаныя ў першы дзень, разам з усімі анёламі й арханёламі, хэрувімамі й сэрафімамі, сонмамі й войскамі духаў, створаныя з агню й подыху Бясконцага, паводле нічыйго вобразу й падабенства, створаныя да таго, як зямля была аддзелена ад нябеснай цьвердзі й воды ад водаў, яшчэ да таго, як сталіся цемра й сьвятло, ноч і дзень, вятры й буры, мы, неспакой, вечнае кружляньне па-над сфэрамі, вечнае зьмяненьне, вечна-творчае.

 

Які твор! кажа ён. Чалавек!

 

І пры гэтым пачало рабіцца так жахліва велічна, як калі б сьвет рыхтаваўся спарадзіць новы сьвет. Голас у прасторы, Ягоны голас, у дзень шосты, каля другое гадзіны: Дай нам зрабіць чалавека паводле нашага вобразу, паводле нашага падабенства. Нам!.. Але быў толькі Ён, было толькі Яго Самога рашэньне, мы ня мелі ў ім сваёй долі. А на анёлаў нагарнуўся вялікі страх, найшло трымценьне, і яны сказалі: Сёньня нам явіцца цуд, вобраз Бога, нашага Творцы, бо паводле Свайго вобразу й падабенства стварае Ён чалавека.

 

І я бачу, як Люцыпар, павярнуўшыся ў падзеньні да мяне, зьедліва крывіць рот.

 

З праху! кажа ён.

 

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама.

 

І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго!

 

І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

 

О, гэта бясконцае падзеньне бяз часу, бязь межаў, праз вечна роўнае, бліскучае сьвятло. Дзе верх, дзе ніз, дзе нябесная цьвердзь з зоркамі, хмарамі, салодкасьцю месяца, дзе глыбіні царства Люцыпара, дзе зямля, каб нагу на Яе прыткнуць, дзе распасьцёртая правіца Богава?

 

Любата было падзівіцца на творыва шостага дня, кажа Люцыпар, але ж было яно - з пылу.

 

Прыгожы ён, чалавек Адам, нават я быў ўзрушаны прыгажосьцю, угледзеўшы яго, бо ж я бачыў карціну яго аблічча, як яно ўспыхнула ў цудоўным сьвятле, пасьля сьвятло ягоных вачэй, падобнае на сьвятло сонца, і зьзяньне ягонага цела, як зьзяньне крышталю. І ён пацягнуўся і ўстаў пасярэдзіне зямлі, на гары Галгофе, там ён апрануўся ва ўбраньне царства, і там на галаву яму была ўскладзена карона цудоўнай велічы, цар, сьвятар і прарок, і там даў яму Бог уладу над усімі намі. Але Люцыпар, начальнік ніжняга парадку, валадар над глыбінямі, сказаў нам: Не шануйце яго й не хвалеце яго нароўні з анёламі! Яму сьлед ганараваць нас, нас, якія з агню й духу; а ня мы каб ганаравалі пыл, створаны з грудачкі пылу. Тут узвысіўся голас Бога й сказаў мне, кажучы: А ты, Агасфэр, што азначае тое самае, што й любасны, ці ж ты ня хочаш пакланіцца Адаму, якога Я стварыў паводле Майго вобразу й падабенства?

 

І я зірнуў на Люцыпара, які стаяў перад Госпадам, выпрастаны й вялізарны й цёмны, як гара, і падняў кулак, што аж працяў цьвердзь нябесную, і я адказаў Богу: Чаго Ты так насядаеш на мяне, Госпадзе? Я ня буду ні ганараваць ні шанаваць таго, хто маладзейшы за мяне й малейшы. Перш чым ён быў створаны, створаны быў я, ён ня рухае сьвет, а я рухаю яго, і наперад і назад, ён з пылу, а я - дух. А Люцыпар сказаў: Ня гневайся на нас, о Госпадзе, бо ж мы былі Тваім царствам, і ўтворам Тваім, чые планы бяскрайнія, і Тваёй гармоніяй, у якой суладзіліся ўсе гукі. А гэты, нягледзячы на яго гладкі твар і далікатныя рысы й чэлесы, гэты - усё адно што паразіт, і будзе ён пладзіцца й множыцца, як вош, і ператворыць Тваю зямлю ў балота, ён пралье кроў брата свайго, ён будзе зьліваць сваё семя ў подлых жывёл, у асьліц, у коз, у авечак, ён начворыць больш грахоў, чым я мог бы прыдумаць, і станецца пасьмешышчам і ганьбаю Твайго вобразу, о Госпадзе, і Твайго падабенства. Калі Ты настойваеш на Тваёй волі, Божа, каб мы ганаравалі Адама й кленчылі перад ім, тады хай пастаўлю я трон свой над нябеснымі зоркамі й буду сам падабенствам Навышняга. І як што ўсё гэта чулі астатнія анёлы, якія былі падначаленыя Люцыпару, дык адмовіліся і яны ганараваць Адама.

 

І з таго часу мы падаем, Люцыпар і я і астатнія, з шостага дня зь недзе-каля трэцяй гадзіны, бо Бог у гневе Сваім адвёў ад нас правіцу Сваю, у якой мы былі сабраныя, а Адаму даў узьляцець у рай на вогненнай калясьніцы, а лісьлівыя анёлы паперад ім сьпявалі хвалу, сэрафімы сьвяцілі яго, хэрувімы дабраслаўлялі яго.

 

І ўжо-такі неўзабаве пашкадуе, кажа Люцыпар, як што не бяз марнасьці адпрэчвае нас, не бяз шкоды сабе. Яму патрэбнае наша НЕ, як сьвятлу цемра. Але я буду гібець у глыбінях, у прасторах гэенны, і ўсё будзе павалютку й спакваля зьбірацца да мяне, бо адно цягне за сабою другое, а што прыйшло з праху, прахам жа й абернецца й не забавіцца доўга. І пры гэтых словах ён распасьцірае рукі і ў лёце ахінае мяне амаль пяшчотліва. Ах, кажу я, але ж спадзяваньне было такое вялікае, і мне шкада намогаў і клопату. Сьвет такі прыгожы! Чалавек такі прыгожы! Каб жа ж ты ня меў большага клопату! ЁН адкідае цябе, а ты яшчэ й енчыш па Ім, Яго працы шкадуючы.

 

Усё паддаецца пераменам, кажу я.

 

Але гэта так стамляе, кажа ён.

 

І з гэтым мы рассталіся, і ён паляцеў сваёй дарогаю, а я, Агасфэр, што азначае амаль як і любасны, сваёю.

 

 


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 31 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)