Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зімовыя віды транспарту : (простыя сані, развалкі, кары, вазок, падсанкі).

Мажара

Драбіны, чатырохколавая павозка з бартавымі драбінамі для коннай ці валовай запрэжкі. Лакальная назва мажы.

 

Паводле пісьмовых крыніц, на Беларусі вядомы з XVI ст. У сялянскіх гаспадарках бытавала непаўсюдна: у некаторых раёнах Падняпроўя і цэнтральнай Беларусі – толькі з пачатку XX ст.

 

Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (колаў) мажары падўяляліся на развадныя і неразвадныя. У развадных мажарах пярэдні і задні хады маглі разводзіцца на неабходную адлегласць – для транспарціроўкі лесу.

 

У сялянскай гаспадарцы, асабліва на З. Беларусі развадныя мажары выкарыстоўвалі для перавозкі снапоў, сена, штучных і сыпкіх грузаў. Для сыпкіх грузаў бартавыя драбіны здымалі з ручак і на іх месца ставілі драўляныя шчыты або спецыяльны кош ці палукошак.

Мажары неразвадныя (рэды, рэдалі) мелі нерухомую (глухую) сувязь пярэдняга і задняга задоў. Неразвадныя мажары былі больш пашыраны на Усходзе Беларусі. На Палессі бытавалі вузкія мажары (каля 0,8 м), зручныя пы яздзе на лясных дарогах. Часам яны мелі вялікія і шырокія колы, лепш прыстасаваныя да бездарожжа. Бартавыя драбіны мажар у сялянскай гаспадарцы зімой выкарыстоўвалі ў аборах і хлявах як перакрыццё на гарышчах ці як яслі для сена.

 

Як і калёсы, мажара у пач.XX ст. зазнала эвалюцыю: палепшаны яе эксплуатацыйныя якасці, шэраг драўляных элементаў (восі і інш.) заменены жалезнымі. У с=г вытворчасці мажаоы выкарыстоўваюцца і сёння.

 

 

Брычка

Каламажка, тарантас выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды. Складалася з колавай асновы і кузава (на рысорах ці без іх). Мела разнастайную форму, рознай велічыні пярэднія і заднія колы з бакавымі шчыткамі па-над імі.

 

Кузаў быў звычайна адкрытым, рашотчатым ці суцэльным, больш нізкім у сярэдняй частцы з падножкамі для пасадкі, з пляцоўкай для вазніцы (козлы), сядзеннем і спінкай, аздобленай размалёўкай ці прапілаванай разьбой.

 

Брычка з’явілася ў Зах.Еўропе ў XVII ст. яе спрошчаныя варыянты вядомы і раней. На Беларусі пашырылася ў сярэдзіне XIX ст. ёю карысталася пераважна шляхта і заможныя сяляне; была характэрным атрыбутам вясельнай абраднасці. З шырокага ўжытку вый шла ў 1930-40-ыя гады.

 

Тарантас

Выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды, тое што і брычка

 

Карэта

Чатырохколы закрыты конны экіпаж на рысорах. Была пашыранаў XVII-пач.XX стст. (у дакументах эпізадычна упамінаецца з XVI ст.). Напачатку бытавала пры дварах магнатаў. Мела раскошны і мудрагеліста аформлены паўзакрыты кузаў, падвешаны над колавай асновай на раменных пасах, завешаны з бакоў парцьерамі.

 

У канцы XVIII ст. удасканалена, стала больш зграбнай і лёгкай на хаду. Кузаў закрыты, больш просты і кампактны, з дзверцамі і зашклёнымі акенцамі на жалезных рысорах, знутры абіты скурай і тканінамі. Пляцоўка для вазніцы (козлы) адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам.

 

У дэкоры карэт алюстроўваліся агульнаеўрапейскія мастацкія стылі – барока, класіцызм, ампір. Карэты фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, распісывалі, аздаблялі разьбой.

 

Знешні выгляд у многім адлюстроўваў сацыяльнае і маёмаснае становішча іх уладальніка. Карэты везлі 2-6 коней, запрэжаных папарна цугам.

 

Карэты выраблялі карэтнікі. Упамінаюцца ў дакументах з XVI ст. У XVII-XVIII ст. стваралі свае цэхі, куды ўваходзілі звычайна разам з рамеснікамі сумежных прафесій – сталярамі, калёснікамі (стальмахамі), цеслярамі, рымарамі і інш. Складанасць вытворчасці карэт патрабавала кааперацыі працы з удзелам майстроў розных прафесій.

 

Звычайна карэтнікам заказывалі важнейшыя часткі карэт: кузавы – сталярам, колы – калёснікам, рысоры – слесарам, розныя гатункі скуры – кушнярам. Потым самі збіралі карэту, абівалі кузаў (у дакументах часам упамінаюцца і “абіўшчыкі карэт”). Акоўку карэт звычайна даручалі кавалям, мастацкую афарбоўку і роспіс – малярам. Карэтнік, як самастойная прафесія захавалася да пач.XX ст.

Бяда

Двухколка, двухколавая павозка для язды на кароткія адлегласці. Лакальная назва вяртушка. Складалася з восі-асновы, на якую насаджваліся 2 колы і замацаваных паверх яе дзвюх жэрдак, што служылі адначасова аглоблямі і апорай кузава. Кузаў рабілі ў выглядзе скрыні ці плеценага каша з сядзеннем.

 

Невысокія амартызаыйныя ўласцівасці рабілі бяду больш прыдатнай для язды на роўных дарогах.

 

Лёгкасць і прастата канструкцыі абумовілі яе шырокае распаўсюджанне ў гарадскім і сельскім народным побыце.

 

Падобныя павозкі шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах (падвозу вады і розных малагабарытных грузаў). У гэтым выпадку вадавозныя (ці пажарныя) бочкі стацыянарна замацоўвалі на двухколках. З 1950-х гадоў паступова выйшлі з ужытку.

 

Зімовыя віды транспарту: (простыя сані, развалкі, кары, вазок, падсанкі).

Сані

Палазавы транспартны сродак, які шырока выкарыстоўвалі зімой. Прататыпам саней былі валакушы. Архаічныя сані мелі натуральныя, крыху выгнутыя кверху палазы.

Валакуша

1) прымітыўнае палазное прыстасаванне для перавозкі грузаў ва ўмовах бездарожжа – дзве даўгія, замацаваныя папярочкамі жэрдкі, адны канцы якіх служылі палазамі, другія аглоблямі. Валакушамі перавозілі бярвёны у лесе, сена на забалочаных сенажацях. У валакошы маглі запрагаць і коней.

Эвалюцыя саней ішла па шляху функцыянальнага і сацыяльнага размежавання, што абумоўлівала іх тыпалагічную разнастайнасць і канструкцыйныя асаблівасці.

 

Паводле прызначэння ўсе сані можна падзяліць на некалькі тыпаў: звычайныя рабочыя сані, кары (лесавозы), выязныя сані (вазкі) і ручныя сані (санкі).

Найбольш распаўсюджанымі былі рабочыя сані. У тыповым варыянце ўяўлялі сабой 2 палазы, злучаныя паміж сабой на капылах гнуткімі (часцей дубовымі) вязамі, якія загіналіся сваімі канцамі на 180 градусаў вакол пары процілеглых капылоў.

У сялянскай гаспадарцы рабочя сані выконвалі універсальныя функцыі. Адносная лёгкасць канструкцыі дазваляла выкарыстоўваць іх для пасажырскай язды, пры гэтым у задняй частцы Саней устанаўлівалі трохбаковую крацістую драбінку накшталт кузава вазка. Пры перавозцы малагабарытных і сыпкіх грузаў, паездцы на мясцовы рынак і інш. паверх саней ставілі плецены кош альбо паўкош.

 

Рабочыя сані ўжываліся замест караў пры перавозцы лесу, для гэтага ўпоперак саней клалі тоўсты бруок, на які клалі камлёвую частку бервяна, а пад верхавіну падводзілі падсанкі, якія амаль не адрозніваліся ад саней, толькі былі мешых памераў.

 

Іх выкарыстоўвалі для розных дробных перавозак, работы каля дому, у дзіцячых гульнях, святочных катаннях і г.д.

 

Параўнаўча з колавым транспартам сані з’яўляюцца больш старажытнымі і былі больш распаўсюджанымі. У сярэднявеччы яздзе на санях аддавалася перавага. Важныя службовыя асобы рабілі урачыстыя выезды на санях і летам. Значную ролю адыгрывалі сані ў вясельнай і пахавальнай абраднасці,

 

пры што сведчаць старажытныя мініяцюры і жыццеапісанні.

 

Рэшткі абгарэлых саней, знойдзеныя ў старажытных курганах, сведчаць, што памерлых спальвалі ў санях (калісьці выраз “сядзець у санях” азначаў тое ж, што “ляжаць на смяротным ложы”).

 

Выраб саней нярэдка вылучаўся ў самастойны спецыялізаваны промысел. У панскіх маёнтках і дзяржаўных эканоміях існавалі асобныя “службы санніцкія” майстры якіх былі вызвалены ад цяглавых павіннасцей. Так паводле феадальнага інвентару Ваўкавыскага двара, саннікі складалі асобны пасёлак з 8 службаў. Санны промысел шырока быў развіты ў сельскай мясцовасці як вытворчасць на заказ і на рынак. Вельмі часта ён існаваў неаддзельна ад стальмашнага рамяства, што тлумачылася падобнай тэхналогіяй і універсальнымі навыкамі сельскіх майстроў дрэваапрацоўкію

 

У пачатку XX ст. у санках павялічылася колькасць жалезных дэталей: палазы сталі больш тонкімі і падбіваліся паласавым жалезам

 

Раскаты

Чатырохколавы воз без кузава для перавозкі лесу. Гэгіянальныя назвы роспускі, расцяжнік, багулы, дронкі. Пры пагрузцы лесу раскаты разводзілі на патрэбную адлегласць па даўжыні бярвён. У сялянскай гаспадарцы раскаты бытавалі ў канцы XIX – пач.XX стст. пераважна на усходзе Беларусі.

Кары

Лесавозы, сані для перавозкі лесу і будаўнічых матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў, якія трывала злучаліся паміж сабой на капылах дуюовымі вязамі. Бярвёны клалі на кары сярэдняй чатскай, каня запрагалі ў аглоблі, прымацаваныя да бярвяна. У другіх выпадках на кары клалі бярвёны камлёвай часткай, а заднія іх канцы валакліся па снезе. Кары шырока выкрыстоўваліся да сяр.XX ст.

Вазок

Лёгкія выязныя сані. Іх выгляд у значнай ступені адлюстроўваў заможнасць і сацыяльную прыналежнасць уладальніка.

 

Дэкаратыўна аздоблены куза меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам ці тонкімі дошкамі. У заможняй шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам меў закрыты ці паўзакрыты верх. Спінку і перадок часта ўпрыгожвалі контурнай або прапілаванай разьбой, размалёўвалі разнакаляровым раслінным ці геаметрычным арнаментам.

 

 

Вазкі вядомы са старажытных часоў. У сярэднія вякі важныя службовыя асобы, магнаты выкарыстоўвалі іх ва ўрачыстых выездах нават улетку.

 

Сялянам замест вазкоў звычайна служылі развалкі, павер’ якіх у задняй частцы мацавалася трохбаковая спінка (драбінка) або плецены пакошык.

 

Вазоўня

Гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна – ці двухсхільным дахам, прыбудаванай да хлява ці інш. гаспадарчай пабудовы. У вазоўні таксама захоўвалі колатыя дровы, некаторыя с.-г.прылады.

 

Падсанкі – санкі малога памера.

 

Вупраж, гэта збруя для коннай ці валовай запрэжкі. Паводле прызначэння падзяляецца на транспартную (для перавозкі пасажыраў і грузаў), сярод якой вылучаецца выязная і рабочаяабот з земляробчымі прыладамі—сахой, бараной, плугам і інш.).

 

 


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 111 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)