Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

На граной нядзелi

На граной нядзелi русалкi сядзелi.

Ой, рана-рана, русалкi сядзелi.*

Русалкi сядзелi, на дзевак глядзелi.

- Дзевачкi-сястрыцы, падайце вадзiцы.

Падайце вадзiцы з халоднай крынiцы.

Падайце вадзiцы душу прачысцiцi.

Душа прачысцiцца – жыццё варацiцца

Пад найгрыш парамi выходзяць дзяўчаты i жанчыны з вянкам, складаюць два «танка». Русалка стаiць памiж iмi у сярэдзiне.Варажбiтка праходзiць скрозь танок, падыходзiць да Русалкi, абвiвае яе гiрляндай кветак. Адыходзiць убок. Паступова кожная з дзяўчат пакiдае на Русалцы кветкi. Калектыў становiцца паўколам з Русалкай у сярэдзiне.

(варыянт: карагод)

4-ая сяброўка. (да ўсiх) Ходзiць русалачка па вулiцы, заве сабе дзяўчат на гулi.

Суседка. Вiце, вiце, дзевачкi, вяночкi ды ўвiвайце у iх цвяточкi (дзяўчаты папраўляюць вяночкi). Рамонак, як сонечны свет, ачысцiць вас ад дрэнных задумаў, васiлёк абаронiць падчас провадаў русалкi (перадае кветку рамонак i васiлёк Русалцы).

Варажбiтка. Ёсць паданне аб васiльку.

1-ая сяброўка. Раскажы.

Варажбiтка. Кажуць людзi, што гэта быў некалi малады хлопец, якога ў Траецкi тыдзень русалка забавiла ў полi, а потом заказытала i ператварыла ў кветку, таму i назва кветкi – iмя Васiлёк.

2-ая сяброўка. Страшна.

3-яя сяброўка. Шкада хлопца.

Варажбiтка. Калi гэтую кветку кiнуць у агонь, а потым паглядзець на зоркi, тады пакажыцца, што зоркi варушацца, а калi ўдыхнуць дым – выклiкае страх.

1-ая сяброўка. I адкуль яна гэта ўсё ведае?

4-ая сяброўка. Кажуць, яна зазiрнула ў дзiрку дошкi, на якой ляжаў нябожчык, i цяпер нават духаў бачыць.

Песня «Рэчанька». Спяваючы песню, дзяўчаты падыходзяць да iмправiзаванага возера, набiраюць ў далонi «ваду» (парэзаная фальга), апырскваюць русалку: ускiнуўшы рукi ўгору, «вылiваюць» яе на Русалку.

Суседка. Ну што, дзевачкi, час русалачку праводзiць. Павядзём русалачку сялом да поля, каб яна па жыту не хадзiла ды наша жыцейка не ламала (вядзе да «жыта»).

Варажбiтка (палохае). Памятайце, дзеткi, няшчасны той, хто наблiзiцца да сапраўднай русалкi. Кажуць, яна жахлiва выкрыўляецца, i той, хто паглядзiць на гэта, падобным чынам выкрыўляецца сам назаўсёды.

Падводзяць русалку да поля.

Варажбiтка (чытае замову, на кожную канцоўку фразы з Русалкi зрываюць кветкi, сама Русалка на крок адступае ў «жыта»). Вадзянiца, лесавiца, шальная дзявiца! Адвяжыся, адкацiся, у наш двор не кажыся. Табе тут не век жыць, а нядзелю быць. Ступай!

Усе. Ступай! Ступай!

Варажбiтка. У раку глыбокую, на асiну высокую. Асiна, трасiся!

Усе. Трасiся!

Варажбiтка. Вадзянiца, уймiся!

Усе. Уймiся!

Варажбiтка. Я закон прымала, залаты крыж цалавала, нам з табой не вадзiцца, не кумiцца. Ступай!

Усе. Ступай!

Варажбiтка. У бор, к лясному хазяiну, ён цябе ждаў, на мху пасцель слаў, муравой усцiлаў, у iзгалоўе калоду клаў. З iм табе спаць.

Усе. Спаць!

Варажбiтка. А нам, хрышчоным, цябе не вiдаць (адбiрае вянок). Амiнь.

Гром. Шум дажджу. Усе разбягаюцца.

Песня «Палац» «На граной нядзеле»


Дата добавления: 2015-11-30; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)