Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Конкурс новай песні “Заспявай BY”.

Читайте также:
  1. II. Участие в Конкурсе
  2. II. Участники Конкурса
  3. III. Порядок проведения конкурса
  4. III. Порядок проведения Конкурса
  5. III. Условия и порядок проведения конкурса
  6. IV. Требования к представляемым на Конкурс работам
  7. IV. Условия и порядок проведения конкурса.

“Усё для старта!”

 

Дабрачынны фонд “Вяртанне” і партал Tuzin.fm абвяшчае конкурс новай песні “Заспявай BY”.

Пасыл арганізатараў конкурсу:

Мы не займаемся прадусаваннем, мы хочам даць шанец выявіць сябе таленавітым маладым асобам і прадаставіць ім магчымасьць для годнага старту! Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыццём з усімі.

Умовы ўдзелу:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросце 15-25 год уключна. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца – узрост усіх удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз.

Удзельнікам прапаноўваецца абраць верш сучаснагабеларускага паэта на беларускай мове і праспяваць яго ва ўласнай манеры. Музыка павінна быць аўтарская (спевы на чужую музыку і кавер-версіі не разглядаюцца).

Песня павінна быць запісана ўжывую ў рок-стылістыцы ў яе шырокім разуменні (поп-рок, брыт-поп, бард-рок, інды-рок, арт-рок, джаз-рок)

У заяўку з пазнакай “Заспявай BY” неабходна укласці:

  1. Анкету з пазнакаю: імя і прозвішча, узрост, месца вучобы/працы, кантактны адрас і тэлефон удзельніка. Калі заява падаецца ад гурта, то ўказваюцца звесткі яго лідара/кіраўніка.
  2. Дэма-запіс адной (!) песні ў аўдыё-фармаце слухабельнай якасці.
  3. Фотаздымак выканаўцы ці гурта.

Прымаем заявы на e-mail: 12tuzin@gmail.com да 1.05 уключна

Падвядзенне вынікаў:

Дасланыя кампазіцыі разгледзіць журы, складзенае з маладых і паспяховых творцаў, а таксама аўтарытэтных музыкаў. У склад журы ўвойдуць: спявачка Паліна Рэспубліка, Віктар Рудэнка (спявак, кампазытар, лідэр гурта Rostany), рэпер і актор Vinsent, Алесь Кот-Зайцаў (вакаліст гуртоў BosaeSonca, Fridance), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта Tonqixod), Віталь Рыжкоў (паэт), Алесь Дземідзенка (Re1ikt), Рома Жыгараў (Akute), Алег Хаменка (старшыня журы), Улад Ярун (старшыня журы).

Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 14 траўня 2014 году. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на сайце суарганізатараў конкурсу – парталу Tuzin.fm., а таксама на рэсурсах інфармацыйных партнёраў праекту.

Прызы. Пераможцы атрымліваюць у якасці прызу “Стартавы пакет”, у які ўключаны:

Гран-Пры.

- Аранжаванне, запіс у студыі ў Мінску і звядзенне песні ўкраінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном (“Океан Ельзи”, “Ляпіс Трубяцкі”) пры ўдзеле прафесійных музыкаў.

- Прэм’ера песні ў выглядзе інтэрнэт-сінглу на рэсурсах-партнёрах праекту

- Рассылка па беларускіх радыёстанцыях

- Магчымасць прадставіць песню ўжывую на адным з канцэртаў у Мінску

Адмысловы прыз журы:

Прафесійны камплект абсталявання пачатковага ўзроўню Focusrite Scarlett Studio (http://shop.idj.by/focusrite-scarlett-studio.html)

Па рашэнню арганізатараў ўдзельнікі конкурсу могуць быць дадаткова ўзнагароджаныя іншымі каштоўнымі прызамі.

 

 


Дата добавления: 2015-11-30; просмотров: 47 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)