Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

V.Замацаванне новага матэрыялу.

Читайте также:
  1. Тема 14. Загальна ринкова рівновага та інституціональні аспекти ринкового господарства
  2. Тема 3. Взаємодія попиту та пропозиції. Ринкова рівновага

Слова настаўніка (Эўрыстычная гутарка спалучаная з выбарачным чытаннем з мэтай аналузу “Жыція…”)

Пытанні:

1. Чым пачынаецца аповесць?

(Твор пачынаецца разгорнутым уступам, які заключае ў сабе малітву і пахвалу праведнікам, што жылі раней, абгрунтаванне і мэту, што ставіць аўтар, зварот да слухачоў, сціслы план аповесці.)

 

2. Чаму Ефрасіння Полацкая вырашыла ісці ў манастыр?

(Міжусобіцы, братазабойчыя войны, барацьба паміж Усялавічамі за ўладу ў Полацкай зямлі, жыццёвыя падзеі, чытанне кніг Бібліі, сустрэчы з полацкім духавенствам і манахамі- усё гэта разам спрыяла таму, што Прадслава прымае рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе кніжнай справе і Богу.)

 

3. Якімі радкамі невядомы аўтар падкрэслівае ўсвядомлены выбар жыццёвага шляху Прадславы?

(Зачытваюцца радкі ад слоў “І яшчэ казала сабе: “ Што ж учынілі нашыя роды, якія жылі да нас?”” да слоў “ …быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне!”

 

4. Як характарызуе Ефрасінню Полацкаю аўтар?Знайдзіце і зачытайце адпаведныя радкі.

(“ Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем смуткуючым, распранутым – адзеннем, хворым – наведаннем ці, проста кажучы, - для ўсіх была ўсім”.)

 

5.Як ацэньвае дзейнасць Ефрасінні Полацкай у “Жыціі” невядомы аўтар? Зачытайце.

(“ Ефрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкаю”)

 

6.На што аўтар скіроўвае асноўнаю ўвагу ў творы?

(На першае месца аўтар ставіць подзвіг духоўнага ўзвышэння гераіні, раскрывае характар і багаты ўнутраны свет падзвіжніцы, яе маральныя і духоўны якасці.)

 

7.Ахарактарызуйце дзейнасць Ефрасінні Полацкай.

(Ігумення перапісвае і распаўсюджвае кнігі, навучае грамаце, збірае вакол сябе таленавітых людзей, будуе два манастыры, прымірае князёў, што варагуюць між сабою, выступае супраць братазабойчых войнаў.)

 

8. Ефрасіння Полацкая – выдатны аратар свайго часу. Мова яе – вытанчаная, вобразная, узнёслая. Падцвердзіце гэтую думку радкамі з твора.

(зачытваецца ўрывак ад слоў “ Вось сабрала вас, нібы птушанятаў…” да слоў “ …каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову”.)

 

9. “ Жыціе” прысвечана Ефрасінні Полацкай. Пра што яшчэ вы даведаліся з твора?

(У “ Жыціі” змешчаны звесткі пра сярэднявечны Полацк, яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям’і, дакладна называюцца полацкія князі і епіскапы. Ёсць інфармацыя б сацыяльным складзе насельніцтва Полацкай зямлі і пра Сяльцо.)

 

10. У чым заключаецца асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай?

(Пры манастыры былі заснаваны школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, матэматыцы, царкоўным спевам і нотнай грамаце, вывучалі царкоўнаславянскую, лацінскую і грэчаскую мовы, атрымлівалі веды з розных галін навукі: медыцыны, рыторыкі, прыродазнаўства, гісторыі, астраноміі… Ефрасіння адкрывала бібліятэкі, іканапісныя і ювелірныя майстэрні, скрыпторыі, перакладала рэлігійна-філасофскую літаратуру з грэчаскай і лацінскай моў, пісала ўласныя творы (малітвы, казанні).

 

VI.Абагульненне і сістэатызацыя вывучанага на ўроку.

1.Слова настаўніка:

Такім чынам, “Жыціе…”- адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы, адзіная крыніца біяграфічных звестак пра ігуменню. У ім услаўляецца настойлівая і самаахвярная жанчына, яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці, у строгай храналагічнай паслядоўнасці перадаюцца сапраўдныя гістарычныя факты (звесткі пра Полацк, яго культурнае жыццё, побыткняжацкай сям’і), ствараецца ўяўленне пра напорысты, бескампрамісны характар нашай суайчынніцы, рэлігійнай асветніцы, якая была кананізавана як святая ў 20 стагоддзі.

Ефрасіння Полацкая пражыла слаўнае жыццё, пакінула пасля сябе памяць як пра чалавека, што дбаў пра чысціню душы людзей, распаўсюджанне пісьменства.

Існуе ганаровы знак яе імя;ордэн Ефрасінні Полацкай атрымліваюць грамаддзяне Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця культуры.

 

2. Тэст “Правер сябе” (Мэта: праверка ведаў па вывучанай тэме).(Настаўнік зачытвае пытанні, а вучні адказваюць пісьмова ў сшытках, потым зачытваюцца правільныя адказы, у каго няправільна- выпраўляюць)

1. Ефрасіння Полацкая ўвайшла ў гісторыю беларускай культуры як:

А) нябесная заступніца Беларусі;

Б) заснавальніца манастыроў і манастырскіх школ;

В) перапісчыца і перакладчыца кніг;

Г) пачынальніца полацкага летапісання;

Д) збіральніца талентаў;

Е) выдатны палетычны дзеяч;

Ж) народная лекарка.

2. У якой сям’і нарадзілася Ефрасіння Полацкая?

А) У сям’і святара;

Б) У сям’і Святаслава – Георгія;

В) У сям’і рамесніка.

3. З якім з ніжэй названымі мясцінамі звязана імя святой Ефрасінні Полацкай?

А) З Полацкам, дзе нарадзілася будучая асветніца;

Б) З Візантыяй, куды ў 1128 г. кіеўскі князь Мсціслаў высаў полацкіх князёў за адмову ісці ў паход на полаўцаў.Сярод выгнаўцаў апынуўся бацька Ефрасінні Полацкай, разам з ім вымушаны былі пакінуць радзіму і жонка з дачкой;

В) З Іерусалімам – на схіле жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю да Труны Гасподняй.Захварэўшы ў дарозе, памерла і была пахавана ў адным з іерусалімскіх манастыроў;

Г) Са Смаленскам – горад, які наведвала Ефрасіння Полацкая ў час аднаго са сваіх падарожжаў;

Д) З Кіевам – сюды ў 1178 г. праваслаўныя манахі перавезлі святыя мошчы Ефрасінні Полацкай і перазахавалі ў Кіева-Пячорскай Лаўры.

4. У якіх галінах культуры Ефрасіння Полацкая выступала ў ролі мецэната?

А) У галіне архетэктуры – па яе заказе дойлід Іаан пабудаваў у Полацку замест драўлянай белакаменную аднакупальную царкву;

Б) У музыцы – пры яе падтрымцы быў створаны музычны цыкл у гонар дынастыі Рагвалодавічаў;

В) У старажытнабеларускім ювелірна-прыкладным мастацтве, шэдэўрм якога з’яўляецца славуты крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены Лазарам Богшам.

 

Адказы: 1. А,Б,В,Г.; 2. Б.; 3. А,В,Д.; 4. А,В.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 69 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Экзогенные процессы минералообразования 6 страница| ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)