Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай.

Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. | Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях. | Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт. | Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). | Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. | Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне | Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый. | Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак. |


Читайте также:
  1. А ты сама подумай. Кто у нас такой умный решил никуда с ним не ехать, а? У кого там недоверие зашкаливает по всем параметрам?
  2. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.

Узброенае паўстанне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i было падаўлена войскамi. Армiя заставалася пад кантролем самаўладдзя i зрабi-лася апорай у барацьбе супраць рэвалюцыйнага руху. Праўда, на пачатку студзеня 1906 г. рабочыя паўсюдна адзначылi гадавiну падзей Крывавай нядзелi. У 13 гарадах Беларусi адбылiся палiтычныя стачкi з удзелам 23 тыс чал. 14 студзеня 1906 г. па заданнi камiтэта ПС-Р I. Пулiхаў здзейснiў няўда-лы замах на Курлова i па прыгавору Вiленскага ваеннага суда быў павешаны.

Не апошнюю ролю затуханнi рэвалюцыi адыграла абяцанне цара склi-каць Дзяржаўную думу, аб чым сведчыў выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г. Паводле закона, 1 голас памешчыка быў роўны 3, 5 галасам буржуазii, 15 cялян i 45 рабочых. Левыя партыi: ПС-Р, бальшавiкi, Бунд, БСГ заклiкалi бай-катаваць выбары. Але яны ўсё ж адбылiся i прынеслi перамогу кадэтам (179 з 478). У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў былi 10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў (кадэтаў), 13 сялян.

У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна, правага кшталту. Частка сялянскiх прадстаўнiкоў аб’ядналася ў фракцыю “трудавiкоў” i запа-трабавала стварэння агульнароднага зямельнага фонду для надзялення сялян зямлёй па працоўнай або спажывецкай норме. Патрабавання канфiскацыi памешчыцкага землеўладання не выстаўлялася. Частка дэпутатаў ад беларус-кiх губерняў выказалася таксама за наданне Паўночна-Заходняму краю аўтано-мii, але толькi ў мэтах “арганiзацыi самакiравання”.

Дзейнасць думы не заспакоiла грамадства. Як i паўсюдна, на Беларусi ад-бывалася пашырэнне ўсiх форм барацьбы працоўных за паляпшэнне свайго становiшча. Асноўную ўвагу грамадскасцi па-ранейшаму прыцягвала аграр-нае пытанне. А 20 чэрвеня 1906 г. з’явiўся ўрадавы праект яго вырашэння.

6 лiпеня новым старшынёй Савета Мiнiстраў быў назначаны 44-гадовы П. А. Сталыпiн (з захаваннем за iм пасады мiнiстра ўнутраных спраў). Каб не дапусцiць негатыўнага ўздзеяння думскiх дэбатаў па аграрным пытаннi на грамадскае жыццё, указам цара ад 8 лiпеня 1906 г. дума была распушчана, за тое, быц-цам, што яна аказалася непрацаздольнаю і распальвала напружанасць у грамадстве. Адначасова абвяшалася аб падрыхтоўцы да новых выбараў.

Сталыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць сацыялiстаў, на вёску былi накiрава-ны карнiцкiя экспедыцыi, павялiчылася колькасць смяротных прысудаў. Слова “сталыпiнскi гальштук” трывала ўвайшло ў тагачасны лексiкон. Ас-ноўны ўдар наносiўся па так званых “тэрарыстах” або “баявiках”, членах эсэраўскай “Баявой арганiзацыi” на чале з Азэфам (м. Лiскi, Гродзенскай губ., 1869 г. нар.), якi быў платным агентам ахранкi. 15 год ён працаваў “на два франты” i толькi 7 студ. 1908 г. быў прызнаны ЦКПС-Р правакатарам

ІІ Дума. Аб стабiлiзацыi самаўладдзя сведчыла i становiшча на месцах. На Беларусi, у прыватнасцi, нават знiзiлася ў два разы колькасць эканамiчных стачак. Прадпрымальнiкi, каб сумесна процiстаяць рабочым, пачалi ствараць свае саюзы. Супраць актыўных членаў прафсаюзаў узмацнiлiся лакауты. Нават сацыялiсты прыйшлi да меркавання, што, каб спынiць рэакцыю, патрэбна выкарыстоўваць любыя, у тым лiку законныя метады. Таму, на гэты раз яны не сталi байкатаваць Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. На Беларусi сацыялiсты поспеху не мелi, затое значную актыўнасць выявiлi чарнасоценцы i акця-брысты, якiя аб’ядналiся ў шавiнicцкi “Русский окраинный союз”. Iм процi-cтаялi польска-беларускiя ксяндзы – аўтанамiсты. Менавiта гэтыя групоўкi, а не беларусы, абралi сваiх прадстаўнiкоў у Думу II склiкання

З 518 дэпутатаў думы беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. Дзякуючы выбарчаму закону, у думу тра-пiлi пераважна сацыялiсты (222), а таксама лiберальная буржуазiя, па пар-тыйнаму складу – кадэты (98), якiя, прыйшлi ў думу “заканадацельстваваць, а не ра-бiць рэвалюцыю”. Але нават такая памяркоўная пазiцыя кадэтаў не задаваль-няла цара. Яшчэ больш небяспечнай для яго здавалася дзейнасць у думе сацыялiстаў. У маi 1907 г. было сфабрыкавана абвiнавачанне с-д фракцыi ў падрыхтоўца змовы супраць цара. У вынiку, 3 чэрвеня 1907 г. i II Дума была распушчана.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 82 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст.| Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)