Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст.

Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. | Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. | Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях. | Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт. | Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). | Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. | Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне | Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  2. Американцы поддерживали бандеровцев?
  3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
  4. АФРИКАНЦЫ В НОВОМ СВЕТЕ ДО КОЛУМБА
  5. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
  6. Настоящие американцы
  7. Объединённые американцы» вскрывают «ошеломляющую информацию» о красных

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных пры-чын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляц-ца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленча-га руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядо-масцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асоб-ныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi су-вязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцо-вых княскiх дынастый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння куль-турна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Знач-ную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцка-га веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзей-насцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Бар-шчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асоб-нага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так званых “разначынцаў” i нават сялян.

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi та-

кiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыя-лi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калi-ноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным су-праць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэн-таў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiбе-ральна-асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спе-цыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiген-цыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да земля-коў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

У “Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cа-дзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў.

У студзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з наоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастат-ковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская ба-рацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася.

Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларус-кай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нац пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастой-насцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэтах да-сягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне дру-каванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэдакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяў-ляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Укра-iнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргумен-тавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялi-карасiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аў-таномную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли”

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра-ты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнц-кiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iва-ноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду”

Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiт-ве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi.

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у гра-мадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыяналь-ная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi.

У цэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) са-цыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з на-цыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязнач-ным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ).

 

 

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

Пачатак І расійскай рэвалюцыі

Прычынамi рэвалюцыi з’яўлялiся абвастрэнне супярэчнасцей памiж са-маўладдзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пралета-рыятам, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няўдалы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй. Галоўнымі ўдзельнiкамi падзей 1905-1907 гг. былi – рабочыя, iнтэлігенцыя, буржуазiя; у менш ступенi – сяляне, памешчыкi, чы-ноўнiцтва.

Пачаткам рэвалюцыi паслужыў растрэл у Пецярбургу 9 студз. 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных, якiя на чале са свяшчэннікам Гапонам прый-шлi да цара прасiць лепшай долi. У адказ абураныя рабочыя i прагрэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi “Далоў самаўладдзе!”, “Няхай жыве рэвалюцыя”. У далейшым распачалiся дэман-страцыi пратэсту i палiтычныя стачкi па ўсёй краіне.

 

Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд уздыму рэвалюцыі (студзень-кастрычнік 1905 г.)

Акцыi ў падтрымку рабочых Пецярбурга пракацiлiся па ўсёй краiне, у тым лiку па Беларусi, у якiх вызначылiся жыхары губернскiх цэнтраў (у Мiн-ску - з 11 па 16 студзеня з удзелам 2 тыс стачачнiкаў), а таксама Гомеля (12-19 студзеня больш 8 тыс дэманстрантаў), Брэста, Смаргонi (13 студзеня заба-ставала каля 3 тыс), Мазыра, Полацка, Слонiма, нават мястэчак – Парычы, Дуброўна), усяго 31 населены пункт. Арганiзатарамi выступленняў былi пар-тыйныя камiтэты Бунда, РСДРП, ПС-Р. Для правядзення агульнагарадскiх мерапрыемстваў iх арганiзатары аб’ядноўвалiся ў каалiцыйныя стачачныя ка-мiсii i камiтэты.

У шэрагу гарадоў i мястэчак рэвалюцыйны ўздым быў выкарыстаны для барацьбы працоўных за свае скарачэнне працоўнага дня да 10-9 і нават 8 га-дзін і павелічэнне зарплаты. У лютым-сакавiку колькасць палiтычных акцый зменшылася.

Чарговы ўздым рэвалюцыйных падзей адбыўся ў красавiку 1905 г., у су-вязi cа святкаваннем 1 мая. Многiя акцыi (дэманстрацыi, маёўкi, сходкi) пра-ходзiлi пад лозунгамi “Далоў самадзяржаўе!”, “Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!”. У Мiнску 18 красавiка баставала каля 4 тыс рабочых.

У Пiнску ў красавiцкiя днi дэманстрацыi cуправаджалiся перастрэлкай баявiкоў з палiцыяй. У Вiцебску на працягу красавiка былi арганiзаваны 4 дэманстрацыi i мiтынгі, адбывалiся сутычкi з войскамi i палiцый.

Летнi ўздым рэвалюцыйнага руху на Беларусi быў звязаны з крывавымi рэпрэсiямi царскiх улад, якiя адбылiся ў Лодзi, Варшаве, Адэсе, Iванава-Ваз-нясенску. У адказ у 56 беларускiх гарадах i мястэчках адбылiся акцыi салi-дарнасцi з ахвярамi растрэлаў i арыштаў. У шэрагу месцаў (Талочын, Аш-мяны) рабочыя стваралi дружыны i ладзiлi ўзброеныя дэманстрацыi.

Вядома, што колькасць удзельнiкаў паліт стачак у той час дасягала 100 т.

Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне таксама спрабуюць да-магчыся паляпшэння свайго становiшча. У студзенi-сакавiку 1905 г. на Бела-русi адбылiся 56, то красавiку-чэрвенi 237 cялянскiх выступленняў. У асноў-ным, яны ўяўлялi сабой патравы, парубкi лесу, зрэдку – падпалы i разгромы маёнткаў. Найбольш масавай i арганiзаванай была забастоўка сялян-падзён-шчыкаў i парабкаў, якая ў чэрвенi 1905 г. ахапiла амаль усе памешчыцкiя ма-ёнткi Навагрудскага пав. Такiя ж забастоўкi летам 1905 г. ахапiлi Мiнскi, Гродзенскi, Брэсцкi, Бабруйскi, Ваўкавыскi, Слуцкi i Рэчыцкi пав. Гэта новая для вёскi форма барацьбы пашыралася пад уплывам агiтацыi мясцовых арга-нiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р, БСГ. Памешчыкi былi вымушаны iсцi на ўс-тупкi – павышаць плату сялянам-падзёншчыкам i парабкам. Але ў галоўным cяляне так i не прасунулiся: наперад, бо памешчыцкае землеўладанне заста-валася непарушным.

У час рэвалюцыi 1905-07 гг. армiя засталася надзейнай апорай самаўлад-дзя. Выступленне браненосца “Потёмкин” было яркiм, але не тыповым эпi-зодам, роўна як i хваляваннi салдат, якiя адбылiся летам у гарнiзонах Мiнска (не жадалi ехаць з Баранавiч на Далёкi Усход) i Вiцебска (14 чырвоных сця-гоў у вагонах i спявалi рэвалюцыйныя песнi).

Цар быў вымушаны рэагаваць на паводзiны насельнiцтва. У адказ на па-трабаванне аб рэфармаваннi кiравання краiнай 6 жнiўня 1905 г. iм быў падпi-саны манiфест i распрацаванае МУС Булыгiным “Палажэнне аб выбарах у [законадарадчую] Дзяржаўную думу”. Але гэтыя дакументы былi ўспрыняты большасцю грамадскасцi як падман i манёўр з мэтай прыпынiць развiццё рэ-валюцыi. “Левыя” партыi яшчэ ў лiпенi павялi антыдумскую агiтацыю.

Новы ўздым рэвалюцыi пачаўся ў вераснi ў Маскве. У кастрычнiку 1905 г., у час Усерасiйскай палiтычнай стачкi пад лозунгамi звяржэння сама-ўладдзя i ўсталявання дэмакратычнай рэспублiкi дасягнуў сваёй найвышэй-шай адзнакi. Стачка чыгуначнiкаў паралiзавала дзейнасць урада.

На Беларусi ў ходзе стачкi стварылiся рознага кшталту сумесныя пар-тыйна–прафесiйныя i г. д. органы кiравання акцыямi пратэсту – каалiцыйныя органы (камiсii, камiтэты). Пазней яны (каалiцыйныя камiтэты) папоўнiлiся дзеячамi Усерасiйскага чыгуначнага саюза. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты i ў iх – практычна ўсiх рабочых, толькi ў прамысловасцi – 66 тыс. Тут, напрыклад, не было створана нiводнага Савета.

Мiкалай II, каб збiць узрастанне рэвалюцыйнага руху, не рашыўся на выка-рыстанне зброі. Так, 17 кастрычнiка iм быў падпiсаны Манiфест з “дараваннем” народу – дэмакратычных свабод, а таксама законадаўчай Думы. 21 кастрыч-нiка абвяшчалася амнiстыя палiтычным зняволеным i iнш.

Звесткi аб манiфесце выклiкалi стыхiйныя дэманстрацыi жыхароў. Су-праць дэманстрантаў была выкарыстана зброя у Вiцебску (7 забiтых), Гомелi i Мiнску (“Курлоўскі растрэл”) (каля 100 забiтых i ўтрая больш параненых). Прадстаўнiкi рэвалюцыйных партый заклiкалi не верыць Манiфесту i пра-цягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя i склiканне Устаноўчага сходу. У Полацку i Смаргонi адбылiся сутычкi з палiцыяй, у Гомелi, Оршы, Рэчыцы – яўрэйскiя пагромы. Антыўрадавы рух у кастрычніку пашырыўся на 53 гарады i мястэчкi.

Тым не менш, царскi Манiфест i iншыя мерапрыемствы дасягнулi сваёй мэты. Большасць грамадства паверыла ў магчымасць мiрным рэфармацый-ным шляхам рэалiзаваць свае iнтарэсы, а рэвалюцыйны рух увайшоў у рэчы-шча, падкантрольнае ўладам.

(Фарміраванне агульнарасійскіх партый і груповак)

Усе існаваўшыя дагэтуль партыі (РСДРП –меншавікі і бальшавікі, Бунд, ПС-Р, БСГ, трудавікі і інш.) выйшлі з падполля і сталі дзейнічаць легальна. Гэта былі ў асноўным марксісцкія, неанародніцкія і нацыянальныя партыі, большасць якіх складалася з рабочых і народнай інтэлігенцыі. Значна актывiзавалi сваю дзейнасць арганiзацыi РСДРП, Бунда (асаблiва сярод прафсаюзаў), эсэраў (асаблiва сярод чыгуначнiкаў), БСГ, ППС у Лiтве. Фактычным органам мiнскiх с–д стала газета “Северо-Западный край”

У новых умовах распачала сваю дзейнасць буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя, якія не iмкнулiся да звяржэння манархii, а спадзявалася, абме-жаваць яе канстытуцыяй, каб ўдзельнічаць ва ўладзе. Для дасягнення сваiх мэтаў гэтыя пласты грамадства стварылi дзве партыi – акцябрыстаў (“Союз 17 октября”) i кадэтаў (канстытуцыйных дэмакратаў). Пры гэтым у пер-шую ўваходзiла правая, кансерватыўная частка буржуазii i памешчыкаў, якая ў пытаннi аб ўладзе спадзявалася на добрую волю манарха, i таму не выказ-вала самаўладдзю нiякай апазiцыйнасцi.

Праграма дзейнасцi кадэтаў таксама не была рэвалюцыйнай, але ў па-раўнаннi з акцябрыстамi яна была значна больш радыкальнай. Кадэты выступалi за абмежаванне царскай улады канстытуцыяй, першынство закону, за правы асобы, прыватную ўласнасць, а таксама супраць радыкальных заклікаў сацыялiстычных партый. У лiку лiдэраў партыi быў Павел Мiкалаевiч Мiлюкоў. Суполкi кадэтаў утварылiся ў Магiлёве i Пiнску. Блiзкiя да кадэтаў пазiцыi займала Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы i Беларусi (Вiльня).

Частка шавiнiстычна настроенага грамадства рускай нацыянальнасцi ўбачыла ў дзейнасцi сацыялiстаў, сярод якiх было шмат яўрэяў i палякаў, па-грозу iснуючаму ладу i ўсталi на яго абарону. Так, шчырыя прыхiльнiкi ма-нархii i праваслаўя, якiя атрымалi прозвiшча чарнасоценцаў, згуртавалiся ва-кол “Саюза рускага народа” i “Саюза Мiхаiла Архангела”. Iх суполкi афор-мiлiся ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Пiнску, Оршы, Глыбокiм.

(Развіццё рэвалюцыі)

Сялянскi рух таксама выяўляў тэндэнцыi да ўзрастання i выкарыстання розных форм барацьбы за свае эканамiчныя iнтарэсы. Палiтычных патраба-ванняў сяляне не выстаўлялi У параўнаннi з вераснем колькасць выступлен-няў супраць памешчыкаў павялiчылася з 17 да 154 (у 9 р.), а ў снежнi – нават 286, прычым, вырасла колькасць падпалаў i разгромаў панскiх маёнткаў.

Рух вайскоўцаў. Заклiкi рэвалюцыйных партый працягваць барацьбу за-краналi i войскi. У лiстападзе адбылiся хваляваннi ў Бабруйскай крэпасцi, дзе паўстаў дысцыплінарны батальён (900 чал., з iх 300 кранштацкiх матросаў); у Баранавiчах, Брэсцкай крэпасцi (салiдарнасць з Кранштадскiм i Севасто-пальскiм паўстаннямi), Гродзенскiм гарнiзоне (забаставала арт-брыгада).

У снежнi рэвалюцыйны рух iзноў пайшоў на ўздым. 7 снежня 1905 г. ў Маскве ў адказ на закрыццё дэмакратычных выданняў пачалася новая агульнарасiйская палiтычная стачка, а 10 снежня яна вылiлася ва ўзбро-енае паўстанне супраць царызму. Заўважым, што сярод лiдэраў рэвалюцый-ных партый не было адзiнства адносна мэтазгоднасцi ўзброенай барацьбы. Так, Пляханаў палiчыў паўстанне авантурай / ППР, с. 461/. Ленiн, наадварот, лiчыў, што трэба было дзейнiчаць больш рашуча. З-за здраднiцтва Азэфа, не адбылося падрыву Мiкалаеўскай чыгункi, па якой на Маскву накiравана дапамога з Пецярбурга. Ён жа выдаў палiцыi дынамiтную майстэрню.

Снежаньская стачка была падтрымана i на Беларусi. У Мiнску ў ноч на 9 снежня пачалiся рэпрэсii, закрыты “Северо-Западный край”, таму стачка ад-бывалася спантанна. У гэты ж час палiтычныя забастоўкi адбывалiся ў Бара-навiчах, Гомелi (падаўлена сiлай 19-22 снежня), Мазыры, Пiнску, усяго ў 28 гарадах i мястэчках Беларусi. Але па колькасцi ўдзельнiкаў (44 тыс) яна была ўдвая меншай за кастрычнiцкую.

У некаторых гарадах (Мiнск, Баранавiчы, Гомель) сiтуацыя для ўзброе-нага паўстання была даволi спрыяльнай, але прамых заклiкаў да яго так i не прагучала. Мясцовыя партыйныя лiдэры прытрымлiвалiся тактыкi чакання, cпадзеючыся на поспех маскоўскага пралетарыяту.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 136 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.| Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)