Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт.

Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. | Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу. | Беларусь у вайне 1812 года | ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў | АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | Падзеі 1813-1815 гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. | Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. | Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. | Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. |


Читайте также:
  1. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

Змены ў эканомiцы, выклiканыя скасаваннем прыгону, прамысловым пе-раваротам i г. д., не закранулi асноў самаўладдзя. Акрамя таго, у шэрагу вы-падкаў значна ўзмацнiлася эксплуатацыя працоўных.

У краiнах захаду, дзе развiццё капiталiзму адбывалася больш шпарка, узнiклi погляды i нават цэлыя тэорыi наконт таго, як пакончыць з сацыяль-най несправядлiвасцю ў грамадстве. Адзiн з iх аўтараў, нямецкi мыслiцель К. Маркс (1818-1883) прыйшоў да высновы, што шлях да сацыялiзму пра-лягае праз звяржэнне капiталiстычнага ладу i ўсталяванне дыктатуры самага рэвалюцыйнага класа – пралетарыята. Выдадзены ў 1848 г. Марксам “Манi-фест Камунiстычнай партыi” меў эпiграф: “Здань вандруе па Еўропе, здань камунiзму”. Прыхiльнiкi “рабочага сацыялiзму” або марксiзму атрымалi назву сацыял-дэмакратаў. Характэрнай асаблiвасцю новага вучэння з’яўля-лася тое, што яно прызначалася пралетарыяту ўсiх краiн, незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасцi. Але распаўсюджванне марксiзму ў Расii запа-волiлася. Расiйскiя мыслiцелi не пераацэньвалi ролi капiталiзму, а разам з iм i рабочага класа ў рэвалюцыйным абнаўленнi краiны, паколькi лiчылi яе (краiну) сялянскай, i шлях да сацыялiзму бачылi менавiта праз сялянскую абшчыну. Родапачынальнiкамi тэорыi “сялянскага сацыялiзму” былi А. I. Герцэн i М. Г. Чарнышэўскi. З цягам часу, тых, хто цiкавiўся жыцём “наро-да”, г. зн. – cялян i рабочых, iх светапоглядам, iнтарэсамi сталi зваць “на-роднiкамi”.

Характэрная рыса народнiцтва як iдэалогii – перапляценне рэвалюцый-най дэмакратыi з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам.

Народнiкi падзялялiся на рэвалюцыйную i лiберальную плынi. Рэвалю-цыйнае народнiцтва звязвала дасягненне сацыялiзму з усерасiйскiм сялян-скiм паўстаннем; лiберальнае разлiчвала на мiрны, рэфармiсцкi шлях.

Першай народнiцкай арганiзацыяй, створанай на пачатку 1860-х гг. лi-чыцца “Зямля i Воля”. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноўскi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.

У далейшым народнiкi раздзялiлiся па плынях, у асноўным, з-за спрэчак аб пытаннях тактыкi. Так, з 1870-х большасць груповак кiравалася iдэямi М. Бакунiна, якi прапаведваў анархiзм i апалiтызм, а таксама заклiкаў да не-адкладнага жорсткага паўстання / “К топору зовите Русь!”/

Другая плынь народнiкаў падзяляла думку Лаўрова аб неабходнасцi грун-тоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi (але не шляхам палітычнай барацьбы, а прапаганды. Прыхiльнiкi Ткачова выступалi“за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўлады народу”.

Сярод народнiкаў пэўнай папулярнасцю карысталася група Iшуцiна i Нячаева пад назвай “Народная расправа”, якая меркавала, што менавiта тэрор абуджае рэвалюцыйную iнiцыятыву мас, i маральна ўсё тое, што спрыяе рэвалюцыi.

У процiвагу нячаеўцам узнiкла групоўка Чайкоўскага, якая, наадварот, вялiкую ўвагу надавала рэвалюцыйнай этыцы, а таксама шмат зрабiла для таго, каб “хаджэннем у народ” выклiкаць паўстанне.

У 1870-гг. намаганнямi народнiкаў сталi стварацца гурткi (у 1876 у Пе-цярбургу – “Зямля i Воля”), у якiх бралi ўдзел студэнты з Беларусi - С. П. Ка-валiк, Бонч-Асмалоўскi, Грынявiцкi, Судзiлоўскi i iнш. Летам 1874 г. боль-шасць прапагандыстаў, што “хадзiлi ў народ”, была арыштавана i ў 1877-1878 гг. асуджана паводле працэсу 193-х.

У жнiўнi 1879 г. “Зямля i Воля” раскалолася на “Народную волю” i “Чор-ны перадзел” (iснавала да 1882 г.). На Беларусi большасць народнiкаў яго прыхiльнiкi. На пачатку 1880-х гг. такiя гурткi ўзнiклi ў асобных гарадах Бе-ларусi – Мiнску, Вiцебску, Оршы, Слуцку. На Беларусь прыязджаў Г. В. Пля-ханаў. У Мiнcку выдавалася газета i пракламацыi. Асноўны накiрунак дзей-насцi - прапагандысцкi.

Другая плынь народнiцтва аб’ядналася вакол “Народнай волi” i зрабiла стаўку на iндывiдуальны тэрор, у тым лiку - (з 1879) супраць цара.

У стварэннi адной з першых груп “Народнай волi” браў удзел I. Я. Гры-нявiцкi. У лiку першых удзельнiкаў “Народнай волi” выхадцы з Беларусi Iса-еў i Г. Гельфман. 1 сакавiка 1881 г. – забойства Аляксандра II Вызвалiцеля.

У студзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя “На-роднай волi”, якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, заснавала новыя. Сярод iх у Вiльнi, Мiнску, Пiнску, Вiцебску, Гродне, Бабруйску, Оршы, Магi-лёве – гурткi афiцэраў-нарадавольцаў. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнi-каў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусi асобных твораў К. Марк-са, Ф. Энгельса i ўзнiкненне першых рабочых гурткоў.

Пад уплывам народнiцкiх iдэй група студэнтаў-беларусаў Пецярбургска-га унiверсiтэта стварыла Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая мела сувязi ў Вiцебску, Мiнску i iнш. гарадах. Яна iмкнулася стаць цэн-трам арганiзацыi “Народнай волi” у Беларусi. У 1884 г. групаю выдадзена 2 нумары часопiса “Гомон”.

Пасля рэпрэсiй ўлад - крызiс арганiзацыi “Народная воля”. Да 1883 г. яна была разгромлена, але асобныя баявiкi дзейнiчалi. У iх лiку – А. I. Ульянаў, якi за падрыхтоўку да замаху на Аляксандра III у 1886 г. быў прыгаво-раны царскiм судом да павешання. Дарэчы, названы iмператар праз 8 год памёр сам, ад злоўжывання алкагольнымi напоямi.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 134 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.| Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)