Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г.

Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi. | Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi. | Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. | Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу. | Беларусь у вайне 1812 года | ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў | АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | Падзеі 1813-1815 гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. | Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. |


Читайте также:
  1. Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
  2. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi.
  3. Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.

Паводле яе шляхам бессаслоўных выбараў стваралася гарадское сама-кiраванне – дума на чале ўправы i гарадскога галавы.

Усе выбаршчыкi, меўшыя права выбiраць падзялялiся на тры групы (ку-рыi) у залежнасцi ад колькасцi выплочваемых падаткаў i абiрала трэцюю частку гласных. Дума падпарадкавалася сенату, але на яе меў уздзеянне i гу-бернатар. Гарадскi галава зацвярджаўся МУС, у дробных гарадах – губер-натарам. Думы займалiся гарадской гаспадаркай.

Ваенная рэформа Значна тармазiлася старымi генераламi мiкалаеўскай эпохi. Так, ваенны мiнiстр Далгарукаў скiраваў энергiю за змену формы ў першую чаргу генералам. “И обновлённая Россия надела красные штаны!” казалi гумарысты. Толькi з прыходам Мiлюцiна яна пачалася ў 1862 са ства-рэння 15 ваенных акруг i скарачэння тэрмiну службы да 6 -7 (на флоце) год. Але рэкруцкая сiстэма набору яшчэ заставалася. Навацыя: браць не 3 з 1000, а 4 з тым, каб можна было пасля пэўнага тэрмiна службы адпускаць яго ў запас. Узняў пытанне аб лiквiдацыi кадэцкiх карпусоў, наладзiць службу забеспячэння войска. Яму ўдалося скарацiць рэгулярнае войска на 34,4% да 742 тыс, але i падрыхтаваць каля паўмiльёна запаснiкоў

Пасля блiскучай перамогi Прусii над Францыяй па прапанове Мiлюцiна ажыццявiўся новы прынцып камплектавання рускай армii. Законам 1874 г. уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць (з 21 да 41 год). Праўда,бралi не ўсiх (чукчаў, якутаў). Не бралi таксама адзiных сыноў, кармiльцаў i г. д. Слу-жба, бестэрмiновы адпачынак, 5 год запасу, i да 41 апалчэнне.

Тэрмiн службы асоб з вышэйшай адукацыяй складаў 6 мес., гiмназii 1, 5 года, гарадскога вучылiшча - 3, пачатковай школы - 4 гады. Асобыя ўмовы для асоб з мастацкай адукацыяй. Сярод афiцэраў было шмат палякаў, зато нi-воднага яўрэя. 1 студзеня 1874 г. цар зацвердзiў Статут аб вайсковай павiн-насцi i падпicаў спецыяльны Манiфест з гэтай нагоды. Такiм чынам, i царскае войска стала жыць па нормах буржуазнага права. Ужо першыя рэформы яе прынеслi плён пад час руска-турэцкай вайны 1877-78 гг.

Школьная рэформа 1864 г. абвяшчалася ўсесаслоўнай. “Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах” дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. Гэта быў моцны ўдар па дзяржаўна-царкоўнай ма-наполii на народную асвету. Праўда, глаўнейшай задачай пачатковай школы было “укараненне ў народзе рэлiгiйных i маральных паняццяў”, таму ў ёй вы-кладаўся “Закон божы”, якi меў прыярытэт перад навучаннем грамаце, i ча-тыры правiлы арыфметыкi.

Сярэдняя школа набыла свой статут у лiстападзе 1864 г. i прадуглед-жвала ўсесаслоўную платную адуккцыю. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, вучылiшчы). Пасля класiчных гiмназiй без экзаменаў ва ун-ты; пасля рэальных, як правiла, у тэхнiчныя вну.

Сярод недахопаў важнейшы той, што з-за платай адукацыi доступу да яе працоўныя масы не мелi. Акрамя таго, руская школа – cродак русiфiкацыi. Свецкiя школы на нацыянальных мовах забаранялiся. Неўзабаве быў уве-дзены працэнт навучэнцаў-яўрэяў.

У 80-я гады становiшча ў адукацыi змянiлася. У пачатковых царкоўна-прыходскiх школах узмацнiўся рэлiгiйны змест; дзецям нiжэйшых саслоўяў нельна было паступiць у гiмназii нават за грошы. Каб паступiць ва унiвер-сiтэт трэба было прастаўляць характарыстыку аб дабранадейнасцi.

У 1863 г. была адноўлена аўтаномiя унiверсiтэтаў. За парэформенны час у дадатак да iснаваўшых у Маскве, Пецярбурзе, Варшаве, Казанi, Кiеве, Юр’-еве, Гельсiнфорсе ун-ты ўзнiклi ў Адэсе (Наварасiйскi ун-т), Томску. Сваiх, размешчаных на тэрыторыi Беларусi вну, не iснавала.

Што датычыць цэнзурнай рэформы 1865 г. (1862 часовыя правiлы аб друку), то яе значнасць у параўнаннi з папярэднiмi была яшчэ невялiкай. Но-вы цэнзурны статут скасоўваў папярэднюю цэнзуру для твораў, менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў - 20. Выданнi меных памераў цэнзура-валiся абавязкова. Для ўсiх выданняў захоўвалася цэнзура царкоўная. Акра-мя ўрадавай прэсы, стала з’яўляцца прыватная (“Минский листок”). Паводле закону аб друку, прыватныя газеты таксама падлягалi цэнзуры.

У вынiку ажыццяўлення рэформ, расiйскае грамадства прасунулася далёка наперад у напрамку прававой грамадзянскай супольнасцi, дзе пануе не паходжанне чалавека або яго матэрыяльны стан, а закон. Гэта дало падставы некаторым сучасным дзеячам назваць Аляксандра II царом-рэвалюцыянерам. Але гэта, на нашу думку, ужо занадта, бо на падзел улады нават з дваранамi ён не пайшоў. Расiя па-ранейшаму заставалася не кан-стытуцыйнай, а абсалютнай манархiяй. Як адзначаў Ленiн, “... пасля 1861 года развiццё капiталiзму ў Расii пайшло з такой хуткасцю, што ў некалькi дзесяцiгоддзяў здзейснiлiся пераўтварэннi, якiя занялi ў некаторых старых краiнах Еўропы цэлыя вякi” (Т. 20. с. 174).

Акрамя таго, у адносiнах да Беларусi названыя рэформы мелi свае спецыфiчныя асаблiвасцi, выклiканыя, галоўным чынам, моцнай апазiцый-насцю польскага i яўрэйскага насельнiцтва да самаўладдзя. Усё ж асноўныя прыкметы старога ладу былi яшчэ непераадольнымi: гэта абсалютная манархiя i памешчыцкае землеўладанне.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 145 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.| Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)