Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

Падзеі 1813-1815 гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. | Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. | Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. | Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях. | Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт. | Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). | Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.
  3. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
  4. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
  5. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
  6. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.

На мяжы ХIХ ХХ стст. cацыяльна-эканамiчнае развiццё Расiйскай iмперыi характарызавалася моцным заняпадам. У параўнаннi з краiнамi захаду, якiя таксама перажывалi крызiс, становiшча Расii было значна горшым, што тлумачылася вузкасцю уну-транага ранка, наяўнасцю феадальных перажыткаў у сельскай гаспадарцы i iнш.

З вёскi выцягвалiся велiзарныя сродкi у форме выкупных плацяжоў, а таксама шматлiкiх дзярж i мiрскiх падаткаў i збораў. Тым самым рэзка скарачалiся магчымасцi сялян набыць сучасныя с/ г машыны i прылады працы, штучныя ўгнаеннi, элiтнае на-сенне i жывёлу, нарэшце – фабрычны абутак i адзенне. Гэта, з аднаго боку, падрывала развццё вытворчых сiл на вёсцы, а з другога – тармазiла рост прамысловасцi.

Нягледзячы на адсутнасць прыгоннага права i асабiстую свабоду, селянiн не мог без дазволу абшчыны пакiнуць або прадаць сваю зямлю. Да 1903 г. паводле iснаваўшага закона, яго маглi за пэўную правiннасць публiчна пакараць розгамi.

Зямельны голад на вёсцы ўзрастаў, у той час, як у памешчыцкiя латыфундыi вы-мяралiся дзесяткамi тысяч гекатараў (дзесяцiн) (41%). Казна, цэрквы i манастыры ва-лодалi 1, 7 млн дзесяцiн (9,3%). 82, 5% сялянскiх гаспадарак валодалi не больш за 15 дзесяцiн. А адзiн такi надзел мог забяспечыць утрыманне сялянскай сям’i з 6-7 душ. Нiзкая даходнасць сялянскiх гаспадарак, акрамя iншага, негатыўна адбiвалася на аду-кацыйным узроўнi сялянства. Па сутнасцi, падаўляючая большасць яго заставалася непiсьменным, злоўжывала алкаголем, лёгка паддавалася ўздзеянню манархiсцкiх i антысемiцкiх поглядаў.

У цэлым менавiта наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання i найцяжэйшае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялян не маглi суiснаваць працяглы час. Па меры развiцця капiталicтычных адносiн феадальныя перажыткi маглi быць пераадолены толькi рэвалюцыйным шляхам. Перша-чарговай задачай наспеўшай рэвалюцыi з’яўлялася вырашэнне аграрнага пытання, “расчыстка зямлi” для свабоднага развiцця капiталiзма.

Значнай праблемай, якая з-за шавiнiстычнай палiтыкi царызма магла быць вырашана толькi рэвалюцыйным шляхам, з’яўлялася нацыянальнае пытанне. Моцнай палiтычнай i сацыяльнай дыскрымiнацыi падвяргалiся так званыя “iншародцы”, яўрэi, у пэўнай ступенi – палякi. Беларусы i украiнцы не прызнавалiся царызмам у якасцi самастойных этнасаў. Ва ўмовах непа-дзельнага панавання праваслаўя як дзяржаўнай рэлiгii iснаванне iншых канфесiй адбывалася ў неспрыяльных умовах.

Пагаршэнне эканамiчнага становiшча ўзмацнiла супярэчнасцi памiж рабочым класам i буржуазiяй. Распаўсюджанне марксiсцкiх i народнiцкiх тэорый у працоўнай масе спрыяла яе ўсведамленню таго, што прычыны гаротнага становiшча пралетарыята не ў дзейнасцi асобных фабрыкантаў, а ў наяўнасцi класа буржуазii, наяўнасцi капiталi-стычнай сiстэмы, на ахове якой стаiць cамаўладдзе. Але на пачатку ХХ cтагоддзя кла-савая самасвядомасць рабочых Беларусi, нават пры наяўнасцi тут партыйных арганiзацый, была яшчэ даволi нiзкай.

Але асноўнай перашкодай на шляху да грамадскага прагрэсу з’яўлялася самадзяржаўная сістэма кіравання краінай. Мікалай ІІ не прадпрымаў спроб да рашучага рэфармавання сістэмы кіравання, вырашэння злабадзённых эканамічных, сацыяльных, нацыянальных, культурных і іншых праблем грамадства. Невыпадкова, што ў яго (грамадства) нетрах узмацніўся і пашырыўся моцны рэвалюцыйны рух на чале з палітычнымі партыямі.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 117 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне| Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)