Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Амоса

Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна | Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница | Кніга прарокі Данеля | Кніга прарокі Госі |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Словы Амосавы, што быў меж аўчароў фекойскіх, каторыя ён відзеў праз Ізраеля за дзён Узя, караля Юдэйскага, і за дзён Еровоама, караля Ізраельскага, два гады перад трасеньням зямлі. 2 І сказаў ён: „СПАДАР загрыміць із Сыёну і выдасьць голас Свой зь Ерузаліму, і сялібы пастускія будуць у жалобе, і высахне верх Кармілу".

З Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Дамашку, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі зялезнымі снадзівамі Ґілеад; 4 Але пашлю цяпло на дом Газаеляў, і зжарэць палацы Вен-Гададовы. 5 І патрышчу завалу Дамашку, і адатну жыхараў з даліны Авен і дзяржачага ськіпетру з дому Едэнавага, і люд арамскі пойдзе ў палон да Кіра". кажа СПАДАР.

6 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Ґазы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны завялі іх у палон, у палон супоўны, каб перадаць іх Едому. 7 І пашлю цяпло на сьцяну Ґазы, і яно зжарэць палацы яе. 8 І адатну жыхараў з Ашдоду і дзяржачага ськіпетру з Ашкелону, і зьвярну рук у Сваю на Екрон, і загіне астача Пілішчан", кажа Спадар СПАДАР.

9 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх цэлым палонам Едому і ня ўспомнелі брацкае змовы; 10 Але пашлю цяпло на сьцяну Тыру, і зжарэць палацы яго".

11 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Едому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледав а ў мячом брата свайго, здушыў у сябе спагадлівасьць, і кажначасна ірваўся ў гневе сваім, і вечна захаваў злосьць; 12 Але пашлю цяпло на Феман, каторае пажарэць палацы Воцры".

1З Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы сыноў Амонавых, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распоравалі цяжарных Ґілеаду, каб магчы пашырыць граніцу сваю; 14 Але запалю цяпло на сьцяне Раўвы, і яно зжарэць палацы яе з крыкам у дзень бітвы, зь віхром у дзень буры. 15 І кароль іхны пойдзе ў палон, ён а князі ягоныя разам", кажа СПАДАР.

2 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Моава, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косьці караля Едомскага; 2 Але пашлю цяпло на Моава, і яно зжарэць палацы Керофа, і памрэць Моаў із шумам, крыкам, гукам трубы. З І адатну судзьдзю з пасярод яго, і заб'ю ўсіх князёў ягоных разам ізь ім", кажа СПАДАР.

4 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Правам СПАДАРОВЫМ і не дзяржалі расказаньня Ягонага, і зьвял а іх манна іхная, подле каторае хадзілі айцове іхныя; 5 Але пашлю цяпло на Юду, і яно зжарэць палацы ерузалімскія".

6 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Ізраеля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны прадавалі справядлівых за срэбра і ўбогіх за чаравікі; 7 Каторыя жадаюць пылу земнага на галаву бедных, а дарогу лагодных адварачаюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да дзяўчыны, каб плюгавіць сьвятое імя Маё. 8 На закладзеных адзецьцях кладуцца ля кажнага аброчніка, і віно засуджаных п'юць у доме бога свайго. 9 Я, адылі, зьнішчыў Аморэя перад імі, каторага вышыня, як вышыня кедраў, і яны крэпкія, як дубы; Я, адылі, зьнішчыў плады ягоныя ўгары і карэньне ягонае далавах. 10 Таксама я ўзьвёў вас ізь зямлі Ягіпецкае і вадзіў вас сорак год па пустыні, каб спала вам зямля Аморэя. 11 І Я ўзьняў із сыноў вашых за прарокаў і з маладзёнаў вашых за назарэяў; ці ня так, сынове Ізраелявы?" агалашае СПАДАР. 12 „А вы далі назарэям віно піць і расказалі прарокам, кажучы;,Не праракайце'. 1З Вось, я націсну на вас, як цялежкі ціснуць такаўню, поўную снапоўя. 14 Затым загінуць уцекі ад хіжага, і дужы не ўмацуе моцы свае, ані магучы вывальне душ у сваю, 15 Ані страляючы з луку вытрывае, ані шыбканогі вывальн і цца, ані коньнік вывальне душу сваю. 16 І адважны сэрцам сярод дужасілаў уцячэць голы таго дня", агалашае СПАДАР.

3 Слухайце слова гэтае, што СПАДАР казаў на вас, сынове Ізраелявы на ўсю радзіму, каторую Я ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Адно вас я пазнаў з усіх радзімаў зямлі, затым пакараю вас за ўсі бяспраўі вашы. З Ці пойдуць два разам, калі ня зышліся? 4 Ці равець леў у лесе, як ён ня мае здабытку? ці левянё выдаець голас свой у бярлозе, калі нічога не злавіла? б Ці можа птушка л у чыць у сіло на зямлі, як сіла няма на яе? ці можа сіло падняцца ізь зямлі, як нічога ня ўсілілася? 6 Ці трубе ў месьце рог, і людзі ня дрыжаць? ці бывае ліха ў месьце, і СПАДАР ня ўчыніў? 7 Напэўна Спадар СПАДАР нічога ня робе, не аб'явіўшы тайны слугам Сваім, прарокам. 8 Леў зароў, - хто ня будзе баяцца? Спадар СПАДАР заг у каў, - хто ня будзе праракаць?" 9 Прагал а сіце ў палацах ашдодзкіх і ў палацах у зямлі Ягіпецкай і скажыце: „Зьбірайцеся на горы самарскія, і абачча вялікую сумятню сярод яе, і ўціскі сярод яе". 10 „Бо ня ведаюць як рабіць справядліва, агалашае СПАДАР, каторыя ўсілствам а глабаньням зьбіраюць у палацы свае".

11 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Праціўнік - ён навокал зямлі, і ён адыйме ад цябе сілу тваю, і паглабаны будуць палацы твае". 12 Гэтак кажа СПАДАР: „Як пастух ратуе зь ляпы лявінае дзьве галёнкі альбо кавалак вуха, так будуць уратаваны сынове Ізраелявы, што жывуць у Самары ў куце ложка і ў Дамашку на пасьцелі. 1З Слухайце й сьветча ў доме Якававым, агалашае Спадар СПАДАР, Бог войскаў: 14 Таго дня, каторага Я даведаюея да Ізраеля за выступы ягоныя, Я таксама даведаюся да аброчнікаў Бэт-Элю, і адцяты будуць рагі аброчніка, і зваляцца на зямлю. 15 І Вытну дом зімовы з домам летным, і шчэзнуць дамы із сланёвае косьці, і будзе канец вялікім дамом", агалашае СПАДАР.

4 „Слухайце словы, каровы вашанскія, каторыя на гары Самарскай, што ўціскаеце бедных, трышчыце ўбогіх, што кажаце гаспадаром сваім:,Прынясі, і будзем піць'. 2 Прысягнуў Спадар СПАДАР сьвятасьцю Сваёю, што, гля, настануць дні на вас, што Ён возьме вас крукамі й патомкаў вашых вудамі. З І выйдзеце кажная асобна пераз праломы, і кінеце ў Гармоне", агалашае СПАДАР. 4 „Прыйдзіце да Бэт-Элю й рабіце выступы; у Ґілґале размножча выступ і прыносьце кажнае раніцы аброкі свае, трэйцяга году дзесяціны свае. 5 І паліце аброкі падзякі зь кіслым, і абяшчайце, агалашайце самахотныя аброкі, бо гэта вы любіце, сынове Ізраелявы", агалашае Спадар СПАДАР, б „І Я таксама даў вам чысьціню зубоў у вусіх местах вашых і ў жадобу хлеба ў вусіх месцах вашых; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 7 „І Я таксама запыніў ад вас дождж за тры месяцы да жніва, і паліў дождж на адно места, а на другое не паліў; адна дзялёнка была намочана дажджом, а дзялёнка, што дождж не паліў, сохла. 8 Дык два, тры месты цягнуліся да аднаго места, каб піць ваду, але не маглі досыць напіцца; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 9 Выцяў вас іржою а цьвільлю; множасьць садоў вашых а вінішчаў вашых а фіґаў вашых а аліўкаў вашых пажэрла вусень, вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 10 „Паслаў на вас ліпучку подле спосабу ягіпецкага, забіваў маладзёнаў вашых мячом, і забіраў у палон коні іхныя, і прычыніў, што смурод із табараў вашых ішоў у ноздры вашы; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", кажа СПАДАР. 11 „Вывярнуў вас, як Бог вывярнуў Содому а Ґомору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з пажару; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР.

12 „Затым гэтак Я зраблю табе, Ізраелю; дык прыгатуйся наўпярэймы Бога Свайго, Ізраелю!" 1З Бо, гля, Ён Тый, што хармуе горы і твора вецер, і наказуе людзін е што за думка Ягоная, што абарачае раніцу ў цямноту й ступае па ўзвышшах зямлі; СПАДАР, Бог войскаў, імя Ягонае.

5 Слухайце слова гэтае, у каторым я падыймаю на вас галашэньне, доме Ізраеляў: 2 „Павалілася, ня ўстане ўжо, маладуха Ізраелява кінецца на зямлю сваю, няма каму падняць яе;"

3 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: „У месьце, з каторага выходзіла тысяча, застан е цца сто, і ў тым, з каторага выходзіла сто, застан е цца дзесяць дому Ізраельскаму;"

4 Бо гэтак кажа СПАДАР дому Ізраеляваму: „Шукайце Мяне, і вы будзеце жыць. 5 Але ня шукайце Бэт-Элю ані ўсходзьце да Ґілґалу, ані да Беер-Шэвы пераходзьце; бо Ґілґал канечне пойдзе ў палон, і Бэт-Эль зыйдзе на нішто". 6 Шукайце СПАДАРА - і будзеце жыць, каб Ён ня выбух, як цяпло, у доме Язэпавым, і пажэр, і ня было каму згасіць у Бэт-Элю. 7 Вы, што абарачаеце ў палын суд, і справядлівасьць на зямлю к і даеце, 8 Шукайце Таго, што ўчыніў сем гвездаў а Касцы, і абарачае ў раньне цень сьмерці, і робе дзень цемным як ноч, што прыгук а е воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя Ягонае; 9 Што змацняе глабаньніка супроці дужога, так што гл а баньнік прыйдзе на горад.

10 Яны ненавідзяць таго, хто гане ў браме, і брыдзяцца тым, хто г у кае беззаганна. 11 Дык за тое, што топчацеся па бедных і бярыц е ад іх бярэма пшонкі, вы пастанавілі дамы з часанага каменя, але ня будзеце жыць у іх, засадзілі прыемныя вінішчы, але ня будзеце піць віна іх; 12 Бо Я ведаю чысьленыя выступы вашы й цяжкія грахі вашы: уціскаюць справядлівага, бяруць лапаны і адпіхаюць бедных у браме. 1З Затым разумны ў гэтым часе маўчыць, бо гэта час благі. 14 Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак СПАДАР, Бог войскаў, будзе з вамі, як вы г у каеце. 15 Ненавідзьце ліха й любіце дабро, устанавіце суд у браме; можа СПАДАР, Бог войскаў, будзе ласкавы да астачы Язэпавае.

16 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Спадар: „На ўсіх вуліцах жалоба, і будуць казаць на ўсіх гасьцінцах:,Авохці! авохці!' і прыг у каюць ралейніка да жалобы і ўмеючых пахоўныя песьні - плакаць! 17 І ў вусіх вінішчах будзе жалоба, бо Я прайду сярод цябе", кажа СПАДАР.

18 Бяда вам, каторыя зычыце дня СПАДАРОВАГА! Нашто вам гэты дзень СПАДАРОЎ? ён - цямнота, а не сьвятліня, - 19 Як калі людзін а ўцячэць ад лява - і мядзьведзь пярэйме яе, і ўвыйшоў у дом, і аперся рукою сваёю аб сьцяну - і гад укусіў бы яго. 20 Хіба не цямнота дзень СПАДАРОЎ, а сьвятліня? цемрадзь і ніякага бліску ў ім. 21 „Ненавіджу Я, грэбую сьвятамі вашымі і ня буду нюхаць аброкаў на ўрочыстых зборах вашых. 22 Хоць вы абракаеце Імне ўсепаленьні а хлебныя аброкі вашы, Я ня зычу ані зірну на супакойныя аброкі вашы з укормленае жывёлы. 23 Здаль ад Мяне вераск песьняў сваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць..24 Але няхай цячэць, як вада, суд, і справядлівасьць - як магучы цурэй. 25 Аброкі а дары ці бліжылі вы Імне на пустыні сорак год, доме Ізраеляў? 26 Але вы насілі будку Молаха вашага й Кіюна, абразы вашы, гвязду бога вашага, каторыя самы сабе рабілі. 27 За тое Я прычыню, што вы пойдзеце ў палон за Дамашк", кажа СПАДАР, каторага імя Бог войскаў.

6 „Бяда нярупатлівым на Сыёне й тым, што спадзяюцца на гару Самарскую, менаваным галоўнымі з народаў, да каторых прышоў дом Ізраеляў! 2 Зайдзіце да Кальны й абачча, а стуль ідзіце да вялікага Гамафу, тады спусьціцеся да Ґафу Пілісцкага: ці яны лепшыя за гэтыя каралеўствы? або граніца іхная большая за граніцу вашу? З Вы, што ўважаеце благі дзень за далёкі й прычыняеце, што седава ўсілства бліжэе; 4 Што ляжыц е на ложках із сланёвае косьці, што вылягаецеся да сваіх пасьцелях і ясьц е ягняты з чарады, а цяляты з хлеву; 5 Што брынкаеце на гусьлях, як Давід, вынаходзіце сабе музыцкія снадзі; б Што п'іц е віно вялікімі коўнямі і мажацеся найпершымі масьцямі, але ня н е марасьціцеся празь няшчасьце Язэпа! 7 За тое цяпер пойдуць яны палоненікамі на чале палоненікаў, і чэсьць ад тых, што вылягаліся, адд а лена". 8 Прысягнуў Спадар СПАДАР Душою Сваёю, агалашае СПАДАР, Бог войскаў: „Брыджуся пыхаю Якававаю й ненавіджу палацы ягоныя; і выдам места а паўніню яго". 9 І станецца, што калі ў вадным доме застан е цца дзесяцёх чалавекаў, яны памруць. 10 І возьме яго дзядзька ягоны, і спале яго, каб вывесьці весьці ягоныя з дому, і скажа таму, што ля бакоў дому: „ Ё яшчэ які ў цябе?" І гэты скажа: „Няма". Тады ён скажа: „Ся! бо ня маюць менаваць імені СПАДАРОВАГА";

11 Бо гля, СПАДАР расказуе й вытне вялікі дом раськепінамі, а малы дом шчэлінамі. 12 Ці пабягуць коні па ск а ле? ці аруць яе на валох? Бо вы абярнулі суд у ватруту і плады справядлівасьці ў палын, 1З Вы, што цешыцеся зь нічога, што кажаце: „Ці не сваёю сілаю мы прыдбалі сабе рогі?" 14 „Але, вось, Я падыйму на вас, доме Ізраеляў, агалашае СПАДАР, Бог войскаў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уходу ў Гамаф аж да цур'я пустыні' ".

7 Гэтак Спадар Бог паказаў імне: і вось, Ён ухармаваў казельчыкі на пачатку росту атавы, і гля, атава был а па касьбе каралеўскай. 2 І сталася, як яны скончылі есьці траву на зямлі, то я сказаў: „Спад а ру СПАДАРУ! даруй, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы". З Шкадаваўся СПАДАР гэтага: „Ня будзе гэтага", сказаў СПАДАР.

4 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, Спадар СПАДАР гукаў ваяваць цяплом, і яно пажэрла вялікую глыбіню, і зьела тую часьць. 5 І сказаў я: „Спад а ру СПАДАРУ, спыні, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы", б Шкадаваўся СПАДАР гэтага: „Ня будзе гэтага", сказаў Спадар Бог.

7 Гэтак Ён паказаў імне: і вось, Спадар стаяў на стацьцявой сьцяне і з праўдаю ў руццэ Сваёй. 8 І сказаў СПАДАР імне: „Што бачыш, Амосе?" І я сказаў: „Праўду". Тады сказаў Спадар: „Вось, павешу праўду сярод люду Свайго Ізраельскага: наперад ля іх не прайду. 9 І ўзвышшы Ісаковы спустошаны будуць, і сьвятыні Ізраелявы абураны будуць, і Я паўстану зь мячом на дом Еровоамоў".

10 І паслаў Амася, сьвятар бэтэльскі, да Еровоама, караля Ізраельскага, кажучы: „Амос змовіўся на цябе сярод дому Ізраелявага; ня можа зямля цярпець усіх словаў ягоных; 11 Бо гэтак Амос казаў:,Еровоам памрэць ад мяча, і Ізраельканечне будзе выведзены палоненікам ізь зямлі свае' ".

12 І казаў Амася Амосу: „В і дзеньніча, ідзі, уцякай сабе да зямлі Юдэйскае, і еж там хлеб, і там праракай 1З Але ў Бэт-Элю болей не праракай, бо ён сьвятыня каралёва й двор каралеўскі". 14 І адказаў Амос, і сказаў Амасі': „Не прарока я ані сын прарокаў я, але я стаднік і зьбіраю сыкоморы; 15 І ўзяў мяне СПАДАР з адзаду чарады авец, і СПАДАР сказаў імне:,Ідзі, праракай люду Майму, Ізраелю'. 16 Дык цяпер слухай слова СПАДАРОВА: Ты кажаш:,Не праракай праз Ізраеля й не кажы к а заняў на дом Ісакоў'. 17 За гэта гэтак кажа СПАДАР:,Жонка твая будзе бязуляю ў месьце, а сынове твае а дачкі твае паваляцца ад мяча, і зямля твая будзе падзелена меральным паварозам, і ты памрэш у сплюгаўленай зямлі, і Ізраель канечне пойдзе ў палон ізь зямлі свае' ".

8 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, сутнік летнае садавіны. 2 І сказаў Ён: „Што ты бачыш, Амосе?" І я сказаў „Сутнік летнае садавіны ". Тады сказаў СПАДАР імне: „.Канец прышоў люду Майму Ізраелю: ня буду ўжо зыходзіць да яго. З І таго дня песьні палацу будуць выючымі, агалашае Спадар СПАДАР; шмат будзе трупоў на кажным месцу, іх будуць к і даць моўчыкам".

4 Слухайце гэта вы, што глытаеце ўбогіх, каб бедныя перасталі быць на зямлі, 5 Кажучы: „Як мінець маладзён, і будзем прадаваць збожжа? і сыбота, і адчынім пшонку, меншачы ефу й павялічаючы цану сыкля, ашукаю хвальшуючы ваг у, б Каб мы маглі купляць бедных за срэбра а ўбогіх за чаравікі, а прадаваць адпадкі пшонкі". 7 Прысягнуў СПАДАР вяліччам Якававым: „Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхных! 8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля, і не заплача кажны жывучы на ёй? І падыймецца ўся яна як цурэй, і ўсхвалюецца, і затопе, як цурэй ягіпецкі".

9 „І станецца таго дня, агалашае Спадар СПАДАР, што Я зьдзею заход сонца ў палудзень і зацямню зямлю серадня, 10 І абярну сьвяты вашы ў жалобу і ўсі песьні вашы ў галашэньне, і ўзлажу зрэбніну на ўсі сьцёгны і лысіну на кажную галаву, і зьдзею гэта, як жалобу па адзіным, і канец яе - як гарк і дзень.

11 „Вось, настануць дні, агалашае Спадар СПАДАР, і Я пашлю галадоў на зямлю, - не галадоў хлеба ані смагу вады, але галадоў слухаць словы СПАДАРОВБІ. 12 І будуць бадзяцца ад мора аж да мора і з поўначы аж на ўсход, будуць бегаць туды-сюды шукаць слова СПАДАРОВАГА, але ня знойдуць. 1З Таго дня прыгожыя дзеўкі й дзяцюкі памлеюць ад смагі, 14 Тыя, што прысягаюць віною самарскаю й кажуць:,Жыў бог твой, Дане!' і,Жыва дарога да Веер-Шэвы!' - паваляцца й ніколі ня ўстануць".

9 Бачыў я Спадара, на аброчніку стаячага, і сказаў Ён: „Вытні ў клямку, і затрасуцца парогі, і расьсячы па галаве ўсіх іх, апошняга зь іх Я заб'ю мячом: тый зь іх, што ўцякае, не ўцячэць, і хто хаваецца зь іх, не схаваецца. 2 Хоць бы яны закапаліся ў шэолю, стуль рука Мая возьме іх; хоць бы яны ўзьлезьлі на неба, стуль Я зьвяду іх. З І хоць бы яны схаваліся на версе Кармілу, асачу а вазьму іх стуль; хоць бы схаваліся ад аччу Маіх на дне мора, і там раскажу гаду, і ён укусе іх. 4 Хоць бы яны пайшлі ў палон перад н е прыяцельмі сваімі, там раскажу мячу, і ён заб'ець іх; і зьвярну вочы Свае на іх на ліха, а не на дабро;" 5 І Спадар СПАДАР войскаў ё тый, што даткнецца да зямлі, 2 і яна ст а е, і заплачуць усі жывучыя на ёй, і падыймецца ўся яна, як цурэй, і апусьціцца, як цурэй ягіпецкі. 6 Тый, што збудаваў сьвятліцы Свае на нябёсах і збор свой на зямлі заклаў, прыгук а е воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя ягонае.

7 „Ці не такія, як сынове Ефіоплян, вы да Мяне, сынове Ізраелявы? агалашае СПАДАР. Ці ня Я вывеў Ізраялян ізь зямлі Япіпецкае і Пілішчан - із Кафтору і Арамлян - ізь Кіру? 8 Вось, вочы Спадара СПАДАРА - на грэшным каралеўстве, і Я выгублю яго ізь зьверху зямлі, хоць ня супоўна выгублю дом Якаваў, агалашае СПАДАР; 9 Бо, гля Я раскажу й рассыплю дом Ізраеляў меж усіх народаў, як сеюць у рэшаце, ня зваляцца зярняты на зямлю. 10 Ад мяча памруць усі грэшнікі люду Майго, Каторыя кажуць:,Не дабліжыцца ані пярэйме нас ліха'. 11 Таго дня Я адбудую ўпалую будку Давідаву, зараблю шчэліны ў ёй, і разбуранае адбудую, і адбудую яе, як за старавечных дзён, 12 Каб адзяржалі астачу Едому і ўсі народы, над каторымі было гук а на імя Мае", агалашае СПАДАР, Каторы зробе гэта.

1З „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, што араты насьпее жняю, а таўчэньнік віна - сяўбіта; і з гор будзе капаць вінны сок, і ўсі ўзгоркі растаяць. 14 І зьвярну палон люду Свайго Ізраеля, і адбудуюць за.пусьцелыя месты, і будуць жыць; і пасадзяць вінішчы, і будуць піць віно іх, і засадзяць сады, і будуць есьці садавін у іх. 15 І пасаджу іх на зямлі іхнай, і ня будуць болей вырываць іх ізь зямлі іхнае, што Я даў ім", кажа СПАДАР Бог твой.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 43 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ёеля| Кніга прарокі Аўда

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)