Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Ярэмы 7 страница

Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

51 Гэтак кажа СПАДАР: „Гля, Я ўзрушу згубны вецер на Бабілён і на жывучых сярод тых, што паўстаюць супроці Мяне. 2 І пашлю на Бабілён веяньнікаў, каб разьвеяць яго і спустошыць зямлю ягоную; бо ў дзень н е марасьці яны будуць навокал яго. З Няхай стралец моцна напінае лук свой на напінаючага і на тога, хто вяльмуецца панцырам сваім; і не шчаджайце маладзёнаў яго, выгубіце ўсе войска ягонае. 4 Гэтак забітыя падуць у зямлі Хальдэйскай, і прабітыя на вуліцах яе; 5 Бо не ўдавец Ізраель ані Юда ў Бога свайго, СПАДАРА войскаў, дарма што зямля іхная напоўнена віною супроці Сьвятога Ізраелявага. 6 Уцякайце з пасярод

Бабілёну і ратуйце кажны душу сваю, ня гіньце ад бяспраўя ягонага; бо гэта час помсты СПАДАРОВАЕ, Ён аддаець яму заплату. 7 Бабілён быў залатою чараю ў руццэ СПАДАРОВАЙ, з каторае ўпілася ўся зямля: народы пілі зь яе віно, ад гэтага народы ад розуму адышлі. 8 Зьнецікі загінуў Бабілён і патрышчыўся; галасіце па ім, вазьміце бальсам. на боль ягоны, можа ён ачуняе. 9 Мы лячылі Бабілён, але ён не ачуняў; Пакіньце яго, і йдзіма кажны да краю свайго, бо суд ягоны дасяг да неба і ўзьняўся аж да булакоў. 10 СПАДАР вывеў справядлівасьць нашу; прыходзьце, і азнайміма на Сыёне справу СПАДАРА, Бога нашага. 11 Чысьціце стрэлы, напаўняйце сагайдакі; СПАДАР пабудзіў дух каралёў Мідзкіх, бо зам е р Ягоны да Бабілёну, зьнішчыць яго, бо гэта помста СПАДАРОВА, помста за палац Ягоны. 12 На сьцены Бабілёну пастанавіце сьцяг, змацніце варту, пастаыавіце вартаўнікоў, прыгатуйце засаду, бо СПАДАР зам е рыў і спраўдзе, што Ён вымавіў на жыхараў Бабілёну. 13 О ты, што жывеш ля водаў вялікіх, багаты скарбамі, прышоў канец твой, мера прагавітасьці твае.

14 Прысягаў СПАДАР войскаў на душ у Сваю: канечне напоўню цябе людзьмі, як шаранчою, і падыймуць крык на цябе.

15 „Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, заклаў сьвет мудрасьцю Сваёю й прасьцяг неба розумам Сваім. 16 Як Ён пушчае голас, равуць воды ў нябёсах, і Ён прычыняе, што пары падыймаюцца з канцоў зямлі, прычыняе маланьню дажджу й пасылае вецер із скарбніцаў Сваіх. 17 Кажная людзіна шалее із знацьця, сарамаціцца кажны літоўнік балваном, бо літы абраз ягоны - ашука і духа ў іх няма. 18 Яны марнасьць, работа абмылаў; часу даведаньня да іх яны загінуць. 19 Не як іх, Дзель Якавава, бо Ён Учыньнік усяго, і Ён посах спадку Свайго; СПАДАР войскаў імя Ягонае.

20 „Ты булава Мая, ваенная зброя, бо табою Я трышчыў народы й табою Я бур а ў каралеўствы; 21 І табою трышчыў каня й коньніка яго, і табою трышчыў цялежкі й возьніка іх; 22 І трышчыў табою мужчыну й жонку, і трышчыў табою старога й маладога, і трышчыў табою дзяцюка й дзеўку; 23 Трышчыў табою пастыра й чараду ягоную, і трышчыў табою ралейніка й парку запрэжаную яго, і трышчыў табою вайводцаў а дзяржаўцаў. 24 І адплачу Бабілёну а ўсім жыхарам Хальдэі за ўсе ліха, што яны зрабілі на Сыёне на ачох вашых, агалашае СПАДАР.

25 „Гля, Я на цябе, згубная гара, што нікбіш усю зямлю, кажа СПАДАР; і Я выцягну руку Сваю на цябе, і скачу цябе із скалаў, і зраблю цябе палаючаю гарою. 26 І ня будуць браць ізь цябе к а меня пад вугол ані каменя на под, але будзеш спусьцелаю навекі, агалашае СПАДАР. 27 Падыйміце сьцяг на зямлі, трубіце ў трубу памеж народаў, пасьвяціце народы на яго, зг у кайце на яго каралеўствы Арарату, Міні а Ашкеназу, прызначча супроці яго вайводу, узьвядзіце коні, як шаранчу касматую. 28 Пасьвяціце на яго народы: каралёў Міды, вайводцаў яе, і ўсіх дзяржаўцаў яе, і кажную зямлю дзяржавы яе. 29 І дрыжыць і хварэе зямля, бо здойсьніў на Бабілёне думкі Свае СПАДАР, каб зрабіць зямлю Бабілёнскую пусташай, бяз жыхара. 30 Дужасілы бабілёнскія перасталі біцца, яны перабываюць у гарадох; моц іхная скволела, сталіся як жанкі; запалілі сялібы яго, завалы яго паломлены. 31 Адзін станьнік бяжыць наўпярэймы другому, і пасланец - наўпярэймы пасланцу, наказаць каралю Бабілёнскаму, што места ягонае пераможана з канца, 32 І што броды захоплены, і агарожы спалены цяплом, і ваюны спалохаўшыся.

33 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: дачка Бабілёну - як такаўня, пара малаціць на ёй; яшчэ крыху й настане час жніва ейнага". 34 „Жэр мяне, трышчыў мяне Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, зрабіў мяне, як дзіўства, напаўняў жывот свой ласонікамі маімі, выкінуў мяне. 35 Ўсілства, зробленае імне, і цела мае - на Бабілёне", скажа жыхарка Сыёну; і „Кроў мая - на жыхарах Хальдэі", скажа Ерузалім.

36 Затым гэтак кажа СПАДАР: „Гля, Я буду прававацца за справу тваю й памшчу помсту тваю, і высушу мора ягонае, і высушу жарало ягонае; 37 І станецца Бабілён кучамі, сялібаю шакалаў, жахам а сьвістам, бяз жыхара. 38 Разам, як маладыя лявы, заравуць яны, страпянуцца, як левяняты. 39 Як яны разьюрацца, Я зраблю ім чэсьць і дам ім, каб упіліся, каб цешыліся й заснулі вечным сном, і не прачхнуліся, агалашае СПАДАР. 40 Зьвяду іх, як ягняты на зарэз, як бараны з казламі. 41 Як Шэшах узяты! і як хвал а ўсяе зямлі схоплена! Як Бабілён стаў зумленьням меж народаў! 42 Паднялося мора на Бабілён, пакрыла множасьцяй хваляў сваіх. 43 Месты ягоныя сталі зумленьням, сухою зямлёю а пустынёю, зямлёю, на якой ня жывець ніякая людзіна, ані сын людзкі не праходзе там. 44 І даведаюся да Віла ў Бабілёне, і вырву з роту ягонага тое, што ён глынуў, і народы ўжо не пабягуць да яго; таксама сьцяна бабілёнская паваліцца. 45 Выходзьце з пасярод яго, людзе Мой, і ратуй кажны душу сваю ад палкага абурэньня СПАДАРОВАГА. 46 Хай ня стане лішне млявым сэрца вашае, і ня бойцеся дзейкі, што будзе чуваць у зямлі, дзейкі, што прыйдзе аднаго году, і за ёю дзейкі другога году, і ўсілства ў зямлі, дзяржаўца супроці дзяржаўцы.

47 „Затым, гля, настануць дні, што Я даведаюся да балваноў бабілёнскіх, і ўся зямля засароміцца, і ўсі раненыя ейныя загінуць сярод яе. 48 І запяюць над Бабілёнам неба, і зямля, і ўсе, што на іх; бо з поўначы прыйдуць на яго гл а баньнікі, агалашае СПАДАР. 49 Як Бабілён ськід а ў пабітых Ізраялян, так у Бабілёне падуць пабітыя ўсяе зямлі. 50 Уцеклыя ад мяча йдзіце, не адзержуйцеся; зд а леку ўспомніце СПАДАРА, і няхай прыйдзе вам удум Ерузалім. 51,Мы асарамочаны, бо мы чулі ганьбу, сорам пакрыў віды нашы, бо чужаземцы ўвыйшлі ў сьвятыню дому СПАДАРОВАГА'.

52 „Затым, гля, настануць дні, кажа СПАДАР, калі Я даведаюся да балваноў ягоных, і па ўсёй зямлі будуць стагнаць раненыя. 53 Хоць бы Бабілён узьняўся да неба і хоць бы ён умацаваў на вышыні сілу сваю, ад Мяне прыйдуць гл а баньнікі на яго, агалашае СПАДАР. 54 Голас галосе з Бабілёну і вялікае патрышчаньне - ізь зямлі Хальдэйскае, 55 Бо СПАДАР пустоша Бабілён і зьнішчыў у яго вялікі голас, хвалі яго равуць, як вялікія воды, гом іх гуку разьлягаецца; 56 Бо глабаньнік прышоў на яго, на Бабілён, і дужасілы ягоныя ўзяты, кажны з лукаў іхных патрышчаны; бо СПАДАР, Бог адплаты, канечне адплаце. 57 І дам упіцца князём ягоным а мудрыцом ягоным а вайводцам ягоным а дзяржаўцам ягоным а дужасілам ягоным, і яны заснуць сном вечным, і не прачхнуцца, агалашае Кароль, - СПАДАР войскаў імя ягонае.

58 „Гэтак кажа, СПАДАР войскаў: шырокія сьцены Бабілёну будуць супоўна абураны, і высокія брамы ягоныя будуць спалены цяплом; і будуць працаваць народы дарм а, і людзі на цяпло, і будуць стамаваны".

59 Слова, што Ярэма, прарока, расказаў Сэраі, сыну Ніра Магсэенка, як гэты йшоў із Сэдэкам, каралём Юдэйскім, да Бабілёну, чацьвертага году дзяржавы ягонае; а Сэрая быў галоўны пакладнік. 60 А Ярэма напісаў усе ліха, што прыйдзе на Бабілён, у вадну кнігу ўсі гэтыя словы, напісаныя на Бабілён. 61 І сказаў Ярэма Сэраі: „Як ты прыйдзеш да Бабілёну, то разгледзь і чытай усі гэтыя словы, 62 І скажы:,СПАДАРУ, Ты казаў праз гэтае месца, каб выгубіць яго, каб ніхто не застаўся ў ім, ад людзіны аж да жывёлы, але будзе яно пустым навекі'. 63 І будзе, як ты скончыш чытаньне гэтае кнігі, прывяжы да яе камень і кінь на сярэдзіну Еўфрату, 64 І скажы:,Гэтак занурыцца Бабілён і не паўстане зь ліха, што Я навяду на яго, і яны стамуюцца' ". Дагэтуль словы Ярэміны.

52 Сэдэку было дваццаць адзін год, як ён загаспадарстваваў, і гаспадарстваваў адзінанцаць год у Ерузаліме; а імя маці ягонае Гамуталь Ярэмішка, зь Ліўны.

2 І ён рабіў ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, подле ўсёга, што Егоякім рабіў; З За тое ад гневу СПАДАРОВАГА сталася ў Ерузаліме а ў Юдэі, што ажно Ён адхінуў іх ад віду Свайго; і збунтаваўся Сэдэка супроці караля Бабілёнскага. 4 І сталася дзявятага году дзяржавы ягонае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца, што прышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і абляглі яго, і насыпалі наспы навокал яго. 5 І было места ў ваблозе да адзінанцатага году караля Сэдэкі. 6 І чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, павялічылася галадоў у месьце, што ня было хлеба 3 люду зямлі; 7 Тады пралом быў зроблены ў месьце, і ўсі ваюны ўцяклі, і вышлі зь места ночы пераз браму памеж дзьвюх сьцен, што ля каралеўскага гароду, і пайшлі дарогаю раўніны; а Хальдэі былі навокал места. 8 Але войска Хальдэйскае пагналася за каралём, і насьпелі Сэдэку на раўнін е Ерыхонскай, а ўсе войска ягонае разьбеглася ад яго. 9 І нялі караля, і прывялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго. 10 І зарэзаў кароль Бабілёнскі сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і таксама ўсіх князёў юдэйскіх ён зарэзаў у Рыўле;

11 І вочы Сэдэку зрабіў нявіснымі, спутаў яго мядзянымі ланцугамі; і прывёў яго кароль Бабілёнскі да Бабілёну, і аддаў яго ў вязьніцу аж да дня сьмерці ягонае. 12 Пятага месяца, дзясятага дня месяца, каторы дзевятнанцаты год Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, прышоў да Ерузаліму Невузар-Адан, начэльнік катаў, што станавіўся перад каралём Бабілёнскім. 1З І спаліў дом СПАДАРОЎ, і дом каралеўскі, і ўсі дамы ерузалімскія, і ўсі дамы вялікія спаліў цяплом. 14 І ўсі сьцены навокал Ерузаліму абурыла войска хальдэйскае, што было з начэльнікам катаў. 15 І зь бедных люду, і астачу люду, што засталіся ў месьце, і ўцеклых, уцеклых да караля Бабілёнскага, разам із астачаю ўмелых работнікаў, вывеў палоненікамі Невузар-Адан, начэльнік катаў. 16 І Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў зь бедных зямлі за гараднічых вінішчаў а за ралейнікаў. 17 І мядзяныя стаўпы, што ў доме СПАДАРОВЫМ, і падстаноўкі, і мядзянае мора, што было ў доме СПАДАРОВЫМ, зламілі Хальдэі й зав е зьлі ўсю медзь іх да Бабілёну; 18 І казаны, і лапаткі, і нажы, і крапільніцы, і ложкі, і ўвесь мядзяны спрат, каторымі служылі, яны забралі. 19 І в а зы, канчар а нкі, крапільніцы, гаршкі, сьветачы, ложкі, чары да ачышчэньня, што было залатое - у золаце, і што было срэбнае - у срэбру начэльнік катаў забраў; 20 Два стаўпы, адно мора, двананцаць мядзяных валоў, што былі пад падстаноўкамі, каторыя зрабіў кароль Салямон у доме СПАДАРОВЫМ, - ня было вагі медзі і ўсяго гэтага спрату. 21 І стаўпы: увышкі адзін стоўп быў асьмінанцаць локцяў, і пояс двананцацёх локцяў папяразаваў яго, і таўшчыня яго чатыры палцы, ён пусты. 22 І апука мядзяная на ім, і вышыня апукі пяць локцяў ізь сеткаю а гранатовымі яблыкамі на апуках навокал, - усе мядзянае; другі стоўп такі самы й гранатовыя яблыкі як на гэтым. 23 І было гранатовых яблыкаў на старане дзевяцьдзясят шэсьць, усіх гранатовых яблыкаў навокал сеткі - сто. 24 І ўзяў начэльнік катаў Сэраю, галоўнага сьвятара, і Софоню, другога сьвятара, і трох вартаўнікоў парогу. 25 Узяў таксама зь места легчанца, што меў нагляд над ваюнамі, і сямёх чалавекаў, што бачылі від каралёў, каторых знайшлі ў месьце, і галоўнага пісара вайсковага, што запісаваў людзёў зямлі, і шасьцьдзясят чалавекаў зь люду зямлі, каторых знайшлі сярод места. 26 І ўзяў іх Невузар-Адан, начэльнік катаў, і завёў іх да караля Бабілёнскага да Рыўлы. 27 І кароль Бабілёнскі зр а зіў іх, і зрабіў ім сьмерць у Рыўле ў зямлі Гамаф. Гэтак Юда быў выведзены палоненікамі ізь зямлі свае. 28 Во люд, што Невухадрэцар вывеў палоненікамі: сёмага году тры тысячы дваццаць тры Юдэі; 29 Асьмінанцатага году Невухадрэцар вывеў палоненікамі зь Ерузаліму асьмісот трыццаць двух чалавекаў; 30 Дваццаць трэйцяга году Невухадрэцара Невузар-Адан, начэльнік катаў, вывеў палоненікамі Юдэяў сямсот сорак пяць душаў; усяго чатыры тысячы шасьцьсот.

31 І сталася трыццаць сёмага году палону Егоякім а, караля Юдэйскага, двананцатага месяца, дваццаць пятага дня месяца: Евіл-Меродах, кароль Бабілёнскі, першага году дзяржавы свае павышыў Егоякіма, караля Юдэйскага, і вывеў яго зь вязьніцы; 32 І гутарыў зычліва да яго, і пастанавіў пасад ягоны вышэй за пасад каралёў, што былі зь ім у Бабілёне; 33 І адмяніў вязьнічныя адзецьці ягоныя, і даў кажначасна есьці хлеб ізь ім усі дні жыцьця ягонага. 34 І што да ежы, то был а кажначасна давана яму ежа ад караля Бабілёнскага, кажны дзень дзель аж да дня сьмерці ягонае, усі дні жыцьця ягонага.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 77 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 6 страница| Галашэньне Ярэміна

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)