Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Відзень прарокі Ісаі 6 страница

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

61 Дух Спадара СПАДАРА на Імне; бо СПАДАР памазаў Мяне агалашаць пакорным, паслаў Мяне завязаць раны патрышчаным сэрцам, абяшчаць свабоду палоненікам і адчыняць вязьніцу вязьням, 2 Агаласіць прыемны год СПАДАРОЎ і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх, што ў жалобе, З Прызначыў пацеху маючым жалобу ў Сыёне, даць ім прыбор замест попелу, алей радасьці замест жалобы, адзецьці хвалы замест сьцісьненага духа, і будуць іх зваць дзервамі справядлівасьці, пасаджэньням СПАДАРОВЫМ, на славу. 4 І адбудуюць спрадвечныя разбурэньні, былыя спустошаньні падыймуць і адновяць разбураныя месты, спустошаньні пакаленьняў а пакаленьняў. 5 І стануць чужаземцы, і будуць пасьціць драбны статак ваш, і сынове чужых будуць у вас ралейнікамі а віньнікамі. б Але вы будзеце названы сьвятарамі СПАДАРОВЫМІ, - „служцы Бога нашага", скажуць на вас; вы будзеце жывіцца багацьцямі народаў і пачэсьцяй іхнай уславіцеся. 7 За сорам ваш адзяржыц е ўдвая; замест ганьбы будзеце цешыцца із свае дзелі, бо будуць мець падвойны спадак у зямлі сваёй, будуць мець вечную радасьць. 8 Бо Я СПАДАР люблю суд, ненавіджу глабаньне пры аброку, дам так, каб справы іхныя былі ў праўдзе, і вечную змову зраблю зь імі. 9 Насеньне іхнае будзе ведамнае меж народаў і пагон іхны сярод людаў; усі, што абачаць іх, пазнаюць іх, што яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ.

10 Я буду вельма цешыцца ў СПАДАРУ, душа мая будзе весяліцца ў Богу маім; бо Ён адзеў мяне адзецьцям сп а сеньня, ахілімам справядлівасьці акрыў мяне, як князя маладога, што ўбіраецца ўборамі, і як княгіню маладую, што прыбіраецца прыборамі сваімі; 11 Бо як зямля выдаець пагоны свае, і як гарод расьціць сяўбу сваю, так Спадар СПАДАР вырасьце справядлівасьць а хвалу́ перад усімі народамі.

62 Дзеля Сыёну ня змоўкну і дзеля Ерузаліму не супакоюся, пакуль справядлівасьць яго ня выйдзе як бліск, і сп а сеньне яго не загарыцца як падаючы сьветач. 2 І абачаць народы справядлівасьць тваю і ўсі каралі - чэсьць тваю, і назавуць цябе новым імям, каторае вымавяць вусны СПАДАРОВЫ. З І будзеш вянком пазору ў руццэ СПАДАРОВАЙ і каралеўскаю дыядэмаю - на далані Бога свайго. 4 Ужо ня скажуць на цябе „адпушчаная", і зямлю тваю ня будуць зваць „Спустошанай", але ты будзеш званая „Любата Мая ў ёй", і зямля твая - „Зам у жка"; бо СПАДАР прыяе табе, і зямля твая будзе замужняя. 5 Бо як дзяцюк бярэць дзеўку, так сынове твае возьмуць цябе; як малады цешыцца з маладое, так будзе цешыцца зь цябе Бог твой. б На сьцянах тваіх, Ерузаліме, Я пастанавіў вартаўнікоў, каб яны ніколі, увесь дзень і ўсю ноч не змаўкалі. Прыпамінаючыя праз СПАДАРА! не давайце сабе супакою; 7 І ня дайце супакою Яму, пакуль ня ўладзе і ня ўчыне Ерузалім славаю на зямлі. 8 Прысягнуў СПАДАР правіцаю Сваёю і плячом сілы Свае: „Наперад збожжа твайго ня дам на ежу н е прыяцелям тваім, і сынове чужаземцаў ня будуць піць віннога соку твайго, над каторым ты працаваў; 9 Але тыя, што зьбяруць яго, будуць есьці яго й выхваляць СПАДАРА, і зьбіраньнікі яго будуць піць яго на панадворку сьвятыні Мае".

10 Праходзьце, праходзьце брамамі, прыгатуйце дарогу люду, раўнуйце, раўнуйце гасьцінец, зьбірайце каменьне, падыймайце сьцяг перад людамі. 11 Вось, СПАДАР агалашае да канцоў зямлі: Кажыце дачцэ Сыёну: „Вось, ідзець спасеньне твае, вось, заплата Ягоная зь Ім, і адплата Ягоная перад Ім". 11 І будуць знаць іх: „Люд сьвяты", „Адкуплены СПАДАРОМ", а цябе назавуць „Выгляданае", непакіданае места.

63 Хто гэта йдзець ізь Едому, у чырвоным адзецьцю з Восры, гэты ўбраўшыся ў вуборах Сваіх, ступаючы ў вялікасьці сілы Свае? „Я - гукаючы ў справядлівасьці, вялікі спасаць!" 2 Чаму чырвоныя ўборы Твае, і адзецьце Твае, як у тога, што таўчэць у таўчэльні? З „Я адзін тоўк у таўчэльні, і нікога зь людаў ня было з Імною; Я тоўк яго ў гневе Сваім і таптаў яго ў вабурэньню Сваім, і пырскала кроў найдужшых іхных на адзецьце Мае, і ўсі ўборы Свае Я запляміў; 4 Бо дзень помсты ў сэрцу Маім, і год адкупленых Маіх прышоў. 5 І Я аглянуўся, але ня было памачнік а, і зьдзівіўся, што ня было нікога падп е рці Мяне; але плячо Мае памагло Імне, і абурэньне Мае падперла Мяне. 6 Я патаптаў люды ў гневе Сваім, і ўпаіў іх у вабурэньню Сваім, і спусьціў на зямлю кроў найдужшых іхных".

7 Вымяную міласэрдзі СПАДАРОВЫ, хв а лы СПАДАРОВЫ з усёга, што СПАДАР выказаў нам, і вялікую дабрыню да дому Ізраелявага, каторую Ён выказаў ім із спагады Свае і з множасьці Міласэрдзя Свайго, 8 І сказаў: напэўна яны люд Мой, дзеці неманлівыя, і Ён быў Спасам іхным. 9 У вусіх гарротах іхных і Ён гараваў, і Ангіл віду Ягонага спасаў іх, зь любосьці а жаласьлівасьці адкупіў іх; падыймаў іх і насіў іх усі дні веку. 10 Але яны збунтаваліся й зьн е марасьцілі Сьвятога Духа Ягонага; і Ён абярнуўся ў н е прыяцеля іх, і ваяваў зь імі. 11 Тады люд Ягоны ўспомнеў дні веку Масеявага: ідзе Тый, што ўзьвёў іх із мора з пастыром авец Сваіх? ідзе Тый, Каторы ўлажыў у нутр ягоны Сьвятога Духа Свайго, 12 Каторы вёў за правіцу Масея плячом пазору Свайго, перацінаючы воды перад імі, каб учыніць Сабе вечнае імя, Каторы вёў іх пераз глыбіню, як каня па сьцепе, і яны не спатыкаліся? 14 Як чарада спушчаецца ў далін у, і Дух СПАДАРОЎ прыводзе яе да супакою, так Ты вёў люд Свой, каб учыніць сабе пазорнае імя. 15 Глянь ізь нябёс і глядзі ізь сялібы сьвятасьці Свае а пазору Свайго: ідзе рупатлівасьць Твая а магутнасьць Твая? узрушэньне нутра Твайго і жаласьлівасьць Твая да мяне? ці яны задзярж а ны? 16 Бо Ты Айцец наш, хоць Абрагам ня ведае праз нас, і Ізраель не пазнаець нас; Ты, СПАДАРУ, Айцец наш, спрадвеку імя Твае: Адкупіцель наш. 17 Нашто СПАДАРУ, дапусьціў нас зблудзіць із дарогаў Тваіх, закалянеламу сэрцу нашаму ад боязьні Твае? Зьвярніся дзеля слугаў Сваіх, плямёнаў спадку Свайго. 18 Люд сьвяты Твой карыстаў зь яго малы час; уцісканьнікі нашы патапталі сьвятыню Тваю. 19 Мы Твае былі ад веку; іх Ты ня р а дзіў, ані названы былі яны імям Тваім.

64 О, каб Ты разарваў нябёсы, каб зышоў, каб ад прытомнасьці Твае горы расплываліся. 2 Як цяпло запаляе гальлё, як вада кіпіць ад цяпла, так стала б імя Твае ведама н е прыяцелям Тваім, і перад відам Тваім народы здрыгануліся б. З Як Ты чыніў страшныя ўчынкі, каторых мы не спадзяваліся, Ты зыходзіў, - горы расплываліея на прытомнасьць Тваю; 4 Бо ад веку ня чув а на, ані да вуха не даходзіла, ані вока ня бачыла, каб іншы Бог, апрача Цябе, зьдзеяў штось такое тым, што спадзяюцца на Яго. 5 Ты вышаў наўпярэймы таму, хто вяселіцца й робе справядлівасьць, успамінае Цябе на дарогах Тваіх; і вось, Ты ўгневаўся, бо здаўна мы ізграшылі на іх, адылі ж мы спасемся. 6 Мы ўсі сталіся - як нячыстыя, і ўсі справядлівасьці нашы як адзецьце пары нечысьці; і, як ліст, мы зьвялі ўсі, і бяспраўі нашыя, як вецер, нясуць нас. 7 І няма гукаючага імя Твае, каторы ўзрушыўся б дзяржацца за Цябе; бо Ты схаваў ад нас від Свой і разьлітаваў нас рукою бяспраўяў нашых. 8 А цяпер, СПАДАРУ, Ты Айцец наш, мы гліна, а Ты наш ганчар, і работа рукі Твае мы ўсі. 9 Ня гневайся, СПАДАРУ, завельмі й ня п а мятуй бяспраўя на векі; вось, абач жа: мы ўсі люд Твой. 10 Сьвятыя месты Твае сталі пустынёю, Сыён - пустынёю, Ерузалім - разьвярненьнямі. 11 Дом наш сьвяты й пазор наш, ідзе айцове нашы выхвалялі Цябе, спалены цяплом, і ўсі дрыжоныя рэчы нашыя сталі разьвярненьнямі. 12 Ці За гэта ўзьдз е ржышся, СПАДАРУ? будзеш маўчэць і будзеш н е марасьціць нас завельмі?

 

65 Я даўся вышукаць тым, каторыя ня пыталіся Мяне, даўся знайсьці тым, што ніколі ня шукалі Мяне; Я сказаў: „Тут Я! тут Я!" народу, што ня зваўся імям Маім. 2 Выцяг а ў Я рукі Свае ўвесь дзень да люду ўпорлівага, што ходзе па нядобрай дарозе, подле думак сваіх, 3 Да люду, каторы кажначасна гнявіць Мяне перад відам Маім, абракае ў гародах і кадзе кадзіла на цэглах; 4 Каторы сядзіць на грабох і начуе ў патайных пячорах, есьць сьвіное мяса, і агідная страва ў судзьдзю іхным; 5 Каторы кажа: „Стой асобна, ня бліжся да мяне, бо я сьвятшы за цябе". Гэтыя - дым у нос Мой і цяпло, што гарыць увесь дзень. 6 Глянь, гэта напісана перад Імною: „Я ня змоўкну, але адплачу, навет адплачу ў заўлоньне іхнае. 7 Бяспраўі вашыя й разам бяспраўі бацькоў вашых, кажа СПАДАР, каторыя кадзілі на горах, і на ўзгорках блявузґалі Імне; затым Я адмераю бытую работу іхную ў грудзі іхныя".

8 Гэтак кажа СПАДАР: „Калі новае віно знойдзеце ў гранцы, тады кажуць:,Ня псуй яе, бо ў ёй дабраславенства'; так зраблю Я дзеля слугаў Сваіх, каб не загубіць іх усіх. 9 Я вывяду насеньне зь Якава і спадхаемцу гор Маіх - зь Юды, і спадуць яны абраным Маім, і слугі Мае будуць жыць там. 10 І будзе Шарон пасьцьбішчам драбному статку і далін а Ахор - месцам супачынку буйному статку люду Майго, што шукаў Мяне. 11 А вы, што пакінулі СПАДАРА й забыліся сьвятую гару Маю, што спраўляеце чэсьць Гаду і напаўняеце ўзьліваньне Мэні, - 12 Вас залічу пад меч, і ўсі вы ўклякнеце на зарэз за тое, што Я гукаў вас - і вы не адказалі, казаў вам - і вы ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абіралі сабе тое, што ня любе Імне".

1З Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Вось, слугі Мае будуць есьці, але вы будзеце галадаваць; вось, слугі Мае будуць піць, але вы будзеце сьмягці; вось, слугі Мае будуць цешыцца, але вы будзеце асарамочаны; 14 Вось, слугі Мае будуць пяяць з радасьці сэрца, але вы будзеце крычэць із болю сэрца і будзецевыць ад патрышчаньня духа. 15 І пакінеце імя вашае абраным Маім на праклён; і зробе сьмерць табе Спадар Бог, і назавець слугаў Сваіх імям іншым, 16 Так што тый, каторы дабраславіцца на зямлі, дабраславіцца Богам вернасьці; і хто прысягае на зямлі, прысягае Богам верным; бо будуць забыты былыя клопаты і схаваны ад аччу Маіх; 17 Бо вось, Я ствару новыя нябёсы й новую зямлю, і бытыя ня будуць успамінаны і ня прыйдуць удум. 18 А вы будзеце весяліцца а цешыцца на векі з тога, што Я ствару; бо вось, Я ўчыню Ерузалім радасьцяй і люд яго весялосьцяй, 19 І буду цешыцца зь Ерузаліму і радав а цца зь люду Свайго; і наперад голасу плачу а голасу галашэньня ня будзе чуць у ім. 20 І ня будзе там ужо сысуна й старога, што ня выпаўніў бы дзён сваіх; бо людзіна сту год будзе паміраць як маладзён; а грэшнік, хоць сту год, будзе праклінаны. 21 Яны будуць станав і ць дамы й жыць; пасадзяць вінішчы й будуць есьці плады іх. 22 Яны ня будуць станавіць, а іншыя жыць; ня будуць садзіць, а іншыя есьці; бо, як дні дзерва, дні люду Майго, і працу рук сваіх зужывуць абраныя Мае. 23 Яны ня будуць працаваць задарма й ня будуць радзіць на страх сабе; бо яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ, і патомства іхнае зь імі. 24 І будзе, што ўперад, чымся яны пагук а юць, Я адкажу ім; пакуль яны будуць яшчэ мовіць, Я ўжо пачую іх. 25 Воўк і ягнё будуць пасьціцца разам, і леў, як буйны статак, будзе есьці салому, і гадзіне пыл будзе ежаю. Яны ня будуць шкодзіць ані нішчыць на ўсёй сьвятой гары маёй, кажа СПАДАР.

66 Гэтак кажа СПАДАР: „Неба - пасад Мой, а зямля - казулька пад ногі Мае; ідзе вы пастановіце дом Імне, і йдзе месца супачынку Майго? 2 Усе гэта ўчыніла рука Мая, і сталася ўсе гэта, агалашае СПАДАР. І на гэтага Я буду глядзець: на ўбогага а патрышчанага духам а на дрыжачага на слова Мае. З Хто рэжа вала - забівае людзін у, абракае авечку - ломе завыек сабаку, абракае хлебны аброк - сьвіную кроў, кадзе кадзіла, - дабраславе бяспраўе. Але як яны абралі дарогі свае, і душа іхная любуе агіды іхныя, - 4 Дык і Я абяру пасьмехі іхныя; чаго яны баяцца, прывяду на іх; бо Я гук а ў, - ніхто не адказаваў, і Я казаў - яны ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абралі, што нялюба Імне. 5 Слухайце слова СПАДАРОВА, вы, што дрыжыц е на слова Ягонае: „Казалі браты вашы, што ненавідзілі вас, што адпіхаюць вас за імя Мае:.Няхай СПАДАР уславіцца, і абачым радасьць вашу'. Але яны будуць паганбены. 6 Грымучы голас ізь места, голас із палацу, голас СПАДАРОЎ, Каторы плаце н е прыяцелям Сваім. 7 Перш, чымся труднілася, радзіла; уперад чымся прышлі болі ёй, яна абрадзілася сынам. 8 Хто чув а ў гэта? хто бачыў падобнае да гэтага? ці родзе зямля за адзін дзень? ці радзіўся народ адразу; бо як пачал а трудніцца, так і радзіла сваіх сыноў маці Сыёну. 9 Нягож Я, адчыняючы ўлоньне дзеля нараджэньня, ня дам абрадзіцца? КЕЖ'Э. СПАДАР. Нягож Я, даючы Сілу радзіць, запыню? кажа Бог твой.

10 „Цешчася зь Ерузалімам і весяліцеся ў ім, усі, што любіце яго; цешчася з радасьці зь ім, усі, што ў жалобе па ім; 11 Бо вы будзеце ссаць і насыціцеся зь пелькаў пацехаў яго, бо вы можаце любаваць яснасьць славы яго".

12 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, Я расьцягну да яго супакой, як раку, і, як цурэй, што разьліўся, чэсьць народаў; тады вы будзеце ссаць, будзеце ношаны на сьцёгнах і кукоблены на ўлоньнях. ІЗ Як людзін у цеша маці ягоная, так Я буду цешыць вас, і вы ў Ерузаліме будзеце пацешаны. 14 І абачыце, і пацешыцца сэрца вашае, і косьці вашы, як зяленіва, расквіцяць, і ведамная будзе рука СПАДАРОВА слугам Ягоным, і абурэньне - н е прыяцелям Ягоным; 15 Бо вось, СПАДАР у цяпле прыйдзе, і цялежкі Ягоныя, - як віхор, каб аднавіць гнеў Свой палкім гневам і г а неньне Свае ў полымянях цяпла; 16 Бо цяплом Сваім СПАДАР будзе судзіць суд і мячом кажнае цела, і шмат будзе забітых СПАДАРОМ. 17 Тыя, што пасьвячаюцца а чысьцяцца ў гародах, адзін за адным па сярэдзіне, ядучы сьвіное мяса а агіду а мышы, - загінуць разам, агалашае СПАДАР. 18 Бо Я ведаю ўчынкі іхныя й думкі іхныя; прыходзе пара́, зьберці ўсі народы а мовы, і яны прыйдуць і абачаць славу Маю. 19 І палажу знак на іх, і пашлю ўцеклых да народаў, да Таршышу, Пулу а Луду, што напінаюць лук, да Тувалу а Явану, на далёкія абтокі, каторыя ня чулі галасоў празь Мяне й ня бачылі славы Мае; і яны будуць агалашаць народам славу Маю. 20 І прывядуць усіх братоў вашых із усіх народаў на аброк СПАДАРУ конна а на цялежках а на нашулках а на мулах а на вярблюдзіцах, - на сьвятую гару Маю Ерузалім, кажа СПАДАР, падобна да тога, як сынове Ізраелявы абракаюць у чыстай судзін е ў доме СПАДАРОВЫМ. 21 І таксама зь іх Я вазьму сьвятароў а Левітаў, кажа СПАДАР; 22 Бо, як тыя новыя нябёсы й новая зямля, каторыя ўчыню Я, стануць перад Імною, агалашае СПАДАР, так насеньне ваша а імя ваша застануцца. 23 І станецца, што ад маладзіка да маладзіка, і ад сыботы да сыботы будзе прыходзіць кажнае цела пакланіцца перад відам Маім, кажа СПАДАР. 24 І выйдуць, і абачаць трупы людзёў, што выступ зрабілі супроці Мяне; бо чарвяк іхны не памрэць, і цяпло іхнае ня згасьне; і яны будуць агідаю кажнаму целу".

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 78 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Відзень прарокі Ісаі 5 страница| Кніга прарокі Ярэмы 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)