Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница

Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна | Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

43 І прывёў мяне да брамы, да брамы, што на ўсход. 2 І вось, слава Бога Ізраелявага йшла з усходняе дарогі, і голас Ягоны - як шум шмат водаў, і зямля зазьзяла славаю Ягонаю. З І гэта было подле зьявы відзені, што я відзеў, подле відзені, каторую я відзеў, як я прыходзіў зьнішчыць места; і відзені былі падобныя да відзені, што я відзеў ля ракі Хевар. І паў я на від свой. 4 І слава СПАДАРОВА ўвыйшла ў дом брамаю, што на ўсход. 5 І падняў мяне дух, і прывёў на нутраны панадворак; і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла панадворак. 6 І я чуў Гу́каючага да мяне з дому, і муж стаяў ля мяне; 7 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! гэтае месца пасаду Майго і месца ступам ног Маіх, ідзе я буду жыць сярод сыноў Ізраелявых на векі; і наперад сьвятога імені Майго ня будзе плюгавіць дом Ізраеляў, яны ані каралёве іхныя бязулствам сваім, ані здыхатою каралёў сваіх на ўзвышшах іхных, 8 Ставячы парог свой ля парогаў Маіх і вушакі ля вушакоў Маіх, адно ізь сьцяною памеж іх; яны нават плюгавілі сьвятое імя Мае брыдамі сваімі, што яны рабілі; за тое Я загубіў іх у гневе Сваім. 9 Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне бязулства сваё і здыхату каралёў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на векі.

10 „Ты, сыну людзкі, паведай праз гэты дом дому Ізраеляваму, каб яны засароміліся бяспраўяў сваіх, і няхай памераюць зразу яго. 11 І, як яны засаромяцца ўсяго, што яны рабілі, Зьясьні ім рысунак дому а зразу яго а выхады зь яго а ўходы ў яго а ўсі хормы яго а ўсі ўставы яго а ўсі рысункі яго а ўсі пр а вы яго, і напішы на ачох іх, каб яны дзяржалі цэлы рысунак яго і ўсі ўставы яго і подле іх рабілі. 12 Гэта права дому: на версе гары ўся граніца яго навокал, навокал - Сьвятое Сьвятых; вось, гэта права дому! 1З І гэта памеры аброчніка ў локцях, а локаць ё локаць із даланёю: под - локаць, і ўшыркі - локаць, і аблямаваньне яго па краёх яго навокал аднае пядзі; і гэта выступ аброчніка. 14 Ад поду ля зямлі да ніжшага выступу - два локці, а ўшыркі - адзін локаць; і ад меншага выступу да большага выступу - чатыры локці, а ўшыркі - локаць. 15 І аброчнік чатырох локцяў увышк і, а ад аброчніка дагары чатыры рагі. 16 І аброчнік - двананцаць локцяў удаўжкі, двананцаць ушыркі, чатыракутні на чатырох старанах сваіх. 17 І выступ - чатырнанцаць локцяў удаўжкі і чатырнанцаць ушыркі на чатырох старанах сваіх, і аблямаваньне навокал яго паў локця, і под яго - локаць навокал; і ўступы да яго з усходу".

18 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта ўставы аброчніка на тый дзень, калі зробяць яго, каб абракаць усепаленьні на ім і крапіць крывёю на яго. 19 І ты дай цялё-бычка на аброк за грэх сьвятаром Левітам, што з насеньня Садокавага, каторыя бліжацца да Мяне, служыць Імне, кажа Спадар СПАДАР. 20 І вазьмі з крыві яго, і палажы на чатыры рагі яго, і на чатыры куты выступу яго, і на аблямаваньне навокал; гэтак ачысьціш і адзяржыш ласкіўчыненьне яму. 21 І вазьмі цялё-бычка на аброк за грэх, і спалі яго на прызначаным месцу дому вонках сьвятыні. 22 І назаўтрае абрачы з роду козаў бяз гану на аброк за грэх, і ачысьцяць аброчнік, як ачысьцілі цялём. 23 Як скончыш ачышчэньне, абрачы цялё бяз гану й барана бяз гану з авец, 24 І дабліж іх да СПАДАРА, і хай сьвятары кінуць солі на іх і абракуць іх на ўсепаленьне СПАДАРУ. 25 Сем дзён гэтуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец. 26 Сем дзён няхай чыняць залашчаньне за аброчнік і ачышчаюць яго, і пасьвячаюць яго. 27 І як гэтыя дні скончацца, і будзе на восьмы дзень і далей, што зробяць сьвятары на аброчніку ўсепаленьне вашае а супакойныя аброкі вашы, і Я ўпадабаю вас, кажа Спадар СПАДАР".

44 І прывёў мяне назад да навоннае брамы сьвятыні, зьверненае на ўсход, і яна была заперта. 2 І сказаў імне СПАДАР: „Брама гэтая будзе зап е рта, ня будзе адпірацца, і ні водная людзіна ня ўвыйдзе ёю; бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, увыйшоў ёю, і затым яна зап е рта. З Што да князя, то князь мае сядзець у ёй, каб есьці хлеб перад СПАДАРОМ; ён мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тэй жа дарогаю выходзіць". 4 Дык ён прывёў мяне дарогаю паўночнае брамы к дому, і я глядзеў, і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла дом СПАДАРОЎ, і паў я на від свой. 5 І сказаў імне СПАДАР: „Сыну людзкі! прылажы сэрца сваё, і Глядзі ачыма сваімі, і слухай вушыма сваімі ўсе, што Я кажу тэ праз уставы дому СПАДАРОВАГА і ўсі пр а вы яго; і зацем добра ўход да дому і кажны выхад ізь сьвятыні. 6 І скажы бунтоўнаму дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: досыць вам усіх агідаў вашых, доме Ізраеляў, 7 Калі вы ўводзіце сыноў чужаземцаў, неабрэзаных сэрцам і необрэзаных целам, каб былі ў сьвятыні Маёй, плюгавіць яе, дом Мой; калі вы абракалі хлеб Мой, тук а кроў, а яны ўзрушалі змову Маю,

звыш усіх агідаў вашых; 8 І вы не стаялі на варце над сьвятымі рэчмі Маімі, але пастанавілі іх стаяць на варце ў сьвятыні Маёй.

9 „Гэтак Спадар СПАДАР: ніякі чужаземец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны целам, ня мае ўвыйсьці да сьвятыні Мае, які-колечы чужаземец, што меж сыноў Ізраелявых. 10 І Левіты, што зд а ліліся ад Мяне, як Ізраель блудзіў, каторыя адышлі ад Мяне, ідучы да балваноў сваіх, панясуць бяспраўе сваё. 11 Яны будуць паслугачымі ў сьвятыні Маёй, нагляднікамі ў брамах дому й служачы дому; яны будуць рэзаць усепаленьні а аброк людзём; яны ж стануць перад імі, каб паслугаваць ім. 12 За тое, што яны паслугавалі ім перад балванамі сваімі і былі Ізраелю спатыкненьням да бяспраўя, Я ўзьняў рук у сваю на іх, агалашае Спадар СПАДАР, і яны будуць несьці бяспраўе сваё. 1З І яны ня маюць бліжыцца, да Мяне, сьвятарстваваць Імне ані бліжыцца да ўсіх сьвятасьцяў Маіх у Сьвятым Сьвятых, але будуць несьці сорам свой і агіды свае, якія рабілі. 14 Але Я прызначыў іх за вартаўнікоў дому, да ўсяе работы яго і да ўсёга, што ў ім робіцца.

15 „Але сьвятарове Левіты, сынове Садокавы, што стаялі на варце ў сьвятыні Маёй, як сынове Ізраелявы зблудзілі ад Мяне, яны маюць бліжыцца да Мяне, служыць Імне, і яны стануць перад Імною, абракаць Імне тук а кроў, агалашае Спадар СПАДАР. 16 Яны ўвыйдуць у сьвятыню Маю, і яны дабліжацца да столу Майго, служыць Імне і стаяць на варце Маёй. 17 І будзе, як яны ўвыйдуць у брамы нутранога панадворку, што маюць быць адзеўшыся ў лянное адзецьце, і ніякага ваўнянага ня мае быць на іх, пакуль яны служаць у брамах нутранога панадворку а ў доме. 18 Яны будуць мець лянныя турбаны на галавах сваіх і лянныя нагавіцы на сьцёгнах сваіх; ня маюць папяразавацца ў часе паценьня. 19 І як яны выходзяць на навонны панадворак, на навонны панадворак да люду, то маюць зьдзець адзецьці свае, у каторых служылі, і палажыць іх у сьвятыя пакоі, і адзецца ў іншае адзецьце, і не пасьвяцяць люду сваім адзецьцям. 20 І ня маюць галіць галавы свае ані насіць даўгія валасы, маюць толькі стрыгчы галавы свае. 21 І віна ня мае піць ніхто ізь сьвятароў, як ім надабе ўходзіць на нутраны панадворак. 22 І ўдавы ані разьведзенае ня маюць яны браць за жонкі сабе, але зь дзевак насеньня дому Ізраелявага альбо ўдаву, што засталася ўдавою ад сьвятара, няхай бяруць. 23 Яны маюць вучыць люд Мой розьніцы меж сьвятым і будз е ным і абяшчаць розьвіцу меж нячыстым і чыстым. 24 І ў сьпярэчцы маюць стаць на суд, і подле судоў Маіх хай судзяць, і маюць дзяржаць пр а вы Мае а ўставы мае на ўсіх урочыстых зборах Маіх, і маюць сьвяціць сыботы Мае. 25 І ня маюць падходзіць да памерлага, каб ня сплюгавіцца; але дзеля айца альбо дзеля маці, альбо дзеля сына, альбо дзеля дачкі, дзеля брата альбо дзеля сястры, што ня была замужам, яны сьмеюць плюгавіцца. 26 І, як ён ачысьціцца, маюць адлічыць яму сем дзён. 27 І дня, як ён ідзець да сьвятыні, у нутраным панадворку служыць у сьвятыні, ён мае абрачы аброк за грэх, агалашае Спадар СПАДАР. 28 І гэта будзе ім спадак: спадак іхны Я; і не давайце ім дзяржавы ў Ізраелю: Я дзяржава іхная. 29 Яны будуць есьці хлебны аброк а аброк за грэх а аброк віны; і ўсе, аканаванае ў Ізраелю, будзе іхнае: 30 І пяршын а ўсіх першых пладоў усяго, і ўсі дары з усіх дароў вашых сьвятаром будуць; і пяршын у ўсіх цестаў вашых аддавайце сьвятару, каб дабраславенства супачывала на доме вашым. 31 Сьвятарове ня маюць есьці ніякае здыхаты альбо разарванага ані з птушак, ані із статку.

45 „Як будзеце дзяліць жэрабям зямлю на спадак, абрачыце аброк СПАДАРУ, сьвятую дзель зямлі ўдаўжкі дваццаць пяць тысячаў прутоў і ўшыркі дзесяць тысячаў; гэта сьвятое месца ў вусіх граніцаў яго навокал. 2 Зь яго будзе пад сьвятыню пяцьсот на пяцьсот, чатыракутнік навокал, і пяцьдзясят локцяў на ток яму навокал. З І адмераеш удаўжкі дваццаць пяць тысячаў і ўшыркі дзесяць тысячаў, і на гэтым будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых. 4 Сьвятая дзель зямлі будзе сьвятаром, службітом сьвятыні, каторыя бліжацца служыць СПАДАРУ; яна будзе месцам пад дамы іхныя і сьвятым месцам пад сьвятыню. 5 І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў. 6 І азнача дзяржаву месту пяць тысячаў ушыркі і дваццаць пяць тысячаў удаўжкі супроці аброку сьвятое дзелі; гэта будзе цэламу дому Ізраеляваму. 7 І князю будзе дзель на адным баку і на другім баку аброку сьвятое дзелі і дзяржавы месцкае перад аброкам сьвятое дзелі і перад дзяржаваю месцкаю, із заходняе стараны на захад і з усходняе стараны на ўсход, і ўдаўжкі роўная з аднэй із тых дзеляў ад мяжы заходняе аж да мяжы ўсходняе. 8 Гэта ў зямлі будзе дзяржаваю ягонаю ў Ізраелю, і наперад князі Мае ня будуць уціскаць люду Майго, і зямля будзе дана дому Ізраеляваму подле плямёнаў іхных.

9 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: досыць вам, князі Ізраелявы, адд а льце ўсілства а глабань і чыніце суд а справядлівасьць, перастаньце высіляць люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Справядл і вая ваг а а справядлівая ефа а справядлівы бат мае быць у вас. 11 Ефа а бат маюць быць аднае меры, каб бат тоўпіў дзясятую часьць гомера: мера іх мае быць подле гомера. 12 І ў сыклю дваццаць ґер; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў, пятнанцаць сыкляў будуць вашаю мінаю. 1З Во аброк, што вы будзеце абракаць: шостую часьць ефы ад гомера пшонкі, і будзеце даваць шостую часьць ефы ад гомера ячменю. 14 Што да загады праз алей (бат мера алею), то будзеце абракаць дзясятую часьць бата з кора; а дзесяць батаў - гомер, бо ў гомеру дзесяць батаў. 15 І аднаго баранчыка із стады зь дзьвесьце з пасьцьбішча Ізраелявага на хлебны аброк а на ўсепаленьне а на супакойныя аброкі, каб дастаць залашчэньне ім, агалашае Спадар СПАДАР.

16 „Увесь люд зямлі мае даваць гэты аброк князю ў Ізраелю. 17 А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму.

18 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: першага месяца, першага дня месяца ты возьмеш цялё-бычка бяз гану і ачысьціш сьвятыню. 19 І сьвятар возьме кроў аброку за грэх і пакропе на вушакі дому, і на чатыры куты выступу аброчніка, і на вушакі брамы нутранога панадворку. 20 Гэтак зробіш таксама сёмага дня месяца за кажнага, хто ізграшыў з прычыны абмылы альбо з дурноты, і дастанеш залашчаньне дому.

21 „Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сем дзён, маеце есьці праснакі. 22 І на гэты дзень прыгатуе князь за сябе а за ўвесь люд зямлі цялё-бычка на аброк за грэх. 23 І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня. 24 І прыгатуе хлебны аброк па ефе на кажнае цялё-бычка, і па ефе на барана, і па гіне алею на кажную ефу. 25 Сёмага месяца, пятнанцатага дня месяца, у сьвята, толькі ж будзе абракаць сем дзён, як за грэх, так усепаленьне і так хлебны аброк а алей.

46 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: брама нутранога панадворку, зьверненая на ўсход, мае быць зап е рта шэсьць рабочых дзён, але ў сыботу мае быць адп е рта і на маладзіку мае быць адп е рта. 2 І князь увыйдзе знадворку пераз ґанак навоннае брамы, і стане ля вушака брамы; а сьвятарове зьдзеюць усепаленьне а супакойныя аброкі; і ён паклоніцца на парозе брамы й выйдзе; але брама не запіраецца аж да вечара. З Таксама люд зямлі мае кланяцца ў дзьвярох гэтае брамы перад СПАДАРОМ у сыботы і на маладзікох. 4 А ўсепаленьне, што князь абракае СПАДАРУ ў сыботу, будзе із шасьцёх баранчыкаў бяз гану і барана бяз гану. 5 І хлебнага аброку ефа на барана, на баранчыкі ж хлебнага аброку колькі яму любя, а гін алівы на ефу.

6 „І на маладзіку - цялё-бычка бяз гану а шэсьць баранчыкаў а баран; яны маюць быць бяз гану. 7 І ён прыгатуе хлебнага аброку ефу на цялё, і ефу на барана, і на баранчыкі колькі мала, і гін алівы на ефу. 8 І як князь прыйдзе, то мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тудэй выходзіць. 9 Але як люд гэтае зямлі прыйдзе перад СПАДАРА ў вурочыстыя поры, то тый, што ўходзе пераз паўночную браму кланяцца, мае выйсьці пераз браму паўднявую, а тый, што ўходзе пераз паўднявую браму, мае выйсьці пераз браму паўночную, - ніхто ня мае выходзіць пераз тую браму, пераз каторую ўвыйшоў, але мае выйсьці насупроці яе. 10 І князь будзе сярод іх: як яны ўходзяць, ўходзе, а як яны выходзяць, выходзе. 11 І ў сьвяты і ў вурочыстыя поры хлебнага аброку мае быць ефа на цялё й ефа на барана, а на баранчыкі колькі яму любя, і гін алівы на ефу.

12 „Калі князь самахоць дзее ўсепаленьне альбо самахоць супакойныя аброкі СПАДАРУ, адчыняць яму браму, зьверненую на ўсход, і ён зьдзее ўсепаленьне сваё а супакойныя аброкі свае, як ён рабіў у сыботу, потым выходзе, і па выхадзе яго браму запіраюць. 1З І з баранчыка сёлетка бяз гану маеш што дня зьдзеяць усепаленьне СПАДАРУ; маеш зьдзеяць кажнае раніцы. 14 І зьдзей хлебны аброк пры ім кажнае раніцы із шостае часьці ефы й трэйцяе часьці гіна алівы на рашчыну з пшоннае мукі; хлебны аброк СПАДАРУ - устава вечная кажначасна. 15 Гэтак маюць дзеяць баранчыка а хлебны аброк а аліву кажнае раніцы на кажначаснае ўсепаленьне.

16 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: калі князь даець падарак каму-колечы із сыноў сваіх, спадак ягоны мае быць сыноў ягоных; гэта спадкавае меньне іхнае. 17 Але калі ён даець падарак із спадку свайго аднаму із слугаў сваіх, тады ён будзе ягоны да году вывальненьня, потым ён зьвернецца князю; адно дзяцём ягоным пераходзе спадак ягоны, да іх ён належа. 18 І ня мае берці князь ізь людзкога спадку, выкідаючы іх ізь дзяржаньня; ён мае даць сыном сваім із свае дзяржавы собскае, каб нікога зь люду Майго не выганялі зь дзяржаньня ягонага".

19 Потым прывёў ён мяне ходам, што з боку брамы, да сьвятых пакояў сьвятарскіх, зьверненых на поўнач, і вось, там месца па бакох на захад. 20 І сказаў імне: „Гэта месца, ідзе сьвятарове маюць варыць аброк віны а аброк за грэх, ідзе яны будуць пячы хлебныя аброкі, каб ня выносіць на навонны панадворак і не пасьвяціць люд". 21 І вывеў мяне на навонны панадворак і правёў мяне па чатырох кутох панадворку, і гля, у кажным куце панадворку был а павець. 22 У чатырох кутох панадворку былі павеці сараку локцяў удаўжкі і трыццаць ушыркі; адна мера ўсім чатыром кутом. 23 І мур навокал у іх, навокал чатырох, і месцы на варэньне былі зроблены на доле муру навокал. 24 І сказаў імне: „Гэта варыстыя хаты, ідзе службіты дому маюць варыць аброк люду".

47 І І зьвярнуў ён мяне назад да дзьвярэй дому, і вось, вада цякла з пад правага боку дому на паўднявую старану аброчніка. 2 І вывеў мяне пераз паўночную браму, і абвёў мяне навоннаю дарогаю да навоннае брамы, дарогаю, што вядзець на ўсход, і гля, вада выцякае па правай старане. З І як гэны муж, што меў шнюр у руццэ сваёй, прышоў на ўсход, ён адмераў тысяча локцяў і правёў мяне пераз ваду; вады было па шчыкалатку. Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне па вадзе; вады было па калені. Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне; вады было па пояс. 5 Потым адмераў тысяча, і быў цурэй, пераз каторы я ня мог перайсьці, бо вада был а падняўшыся, вада, каторую надабе было пераплысьці, цурэй нельга было перайсьці. 6 І сказаў імне: „Ці бачыў ты сыну, людзкі?" Тады павёў мяне і зьвярнуў мяне да берагу цур'я. 7 Як я зьвярнуўся, гля, на беразе цур'я вельма шмат дзерваў абапал. 8 І сказаў ён імне: „Гэтая вада цячэць да ўсходняга краю, і цячэць далоў на раўнін у, і ўцякае ў мора, і як уцячэць у мора, вада ўздаровіцца. 9 І станецца, што куды пацякуць цур'і, там кажная жывёла, што кратаецца, ажывець; і там будзе вялікая множасьць рыбы, бо вада прыцячэць туды, бо яна будзе ўздароўленая; і кажная жывёла будзе жыць там, куды прыцячэць цурэй. 10 І станецца, што рыбакі будуць стаяць ля яго ад Ен-Геды аж да Ен-Еґлаіму, будуць закідаць сеці; рыба ў іх будзе такога ж роду, як рыба ў вялікім мору, надзвычайна шмат. 11 Але балоты яго а лужы яго не ўздаровяцца, яны будуць прызначаны да солі. 12 І ля цур'я па берагох яго абапал будзе расьці ўсялякае дзерва да еміны, каторага лісьцё ня будзе вянуць, і ня высіляцца плады яго; яно будзе даваць новыя плады подле месяцаў сваіх, бо воды яго выцякаюць ізь сьвятыні; і плады яго будуць на ежу, і ліст яго на лек".

1З Гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Гэта граніца, у каторай вам спадзець зямля подле двананцацёх плямён Ізраелявых; Язэпу дзьве дзелі. 14 Яна будзе падзелена па роўнай часьці, бо Я падняў рук у сваю даць яе айцом вашым, і зямля спадзець вам на спадак.

15 „І гэтта граніца зямлі: ад вялікага мора ў кірунку на поўнач дарогаю Гэтлёну, як ісьці да Цэдад, 16 Пераз Гамаф, Берот, Сэфраім, што меж граніцаю Дамашку і граніцаю Гамафу, аж да сярэдняга Гацару, што ля ўзьбярэжжа Гаўрану. 17 І будзе граніцаю ад мора Гацар-Енон, граніца Дамашку і на поўнач граніца Гамафу; гэта паўночная старана.

18 „І ўсходнюю старану адмерайце ад Гаўрану а ад Дамашку а ад Гілеаду а ад зямлі Ізраельскае Ёрданом, ад граніцы аж да ўсходняга мора; і гэта ўсходняя старана.

19 „І паўднявая старана на паўдні цягнецца ад Тамары аж да водаў звады ў Кадэшу, цур'ём да вялікага мора; і гэта паўднявая старана, на паўдні.

20 „І заходняю стараною будзе вялікае мора ад граніцы аж да насупроці ўходу да Гамаф; гэта заходняя старана.

21 „Дык падзеліце зямлю сабе подле плямён Ізраелявых. 22 І станецца, што падзеліце яе жэрабям на спадак сабе й чужаземцам, што перабываюць меж вас, каторыя нарадзілі дзеці меж вас, і яны маюць быць вам як народжаныя ў краю меж сыноў Ізраелявых, яны будуць мець спадак із вамі меж плямён Ізраелявых. 23 І станецца, што ў якім пляменю чужаземец перабывае, там дасьц е яму спадак, агалашае Спадар СПАДАР.

48 „Гэта ймёны плямёнаў: з паўночнага канца па дарозе да Гэтлёну, як яна йдзець на Гамаф, Гацар-Енон, граніцаю Дамашку з поўначы ўздоўж Гамафу, з усходняе стараны й заходняе -- Дану, дзель адна.

2 „А ля граніцы Дана ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Ашэру, дзель адна.

3 „А ля граніцы Ашэра ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Наффаліму, дзель адна.

4 „І ля граніцы Наффаліма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе -- Манасу, дзель адна.

5 „І ля граніцы Манаса ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Яхрэму, дзель адна.

6 „І ля граніцы Яхрэма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Рувіну, дзель адна.

7 „І ля граніцы Рувіна ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Юдзе, дзель адна.

8 „І ля граніцы Юды ад усходняе стараны аж да стараны заходняе будзе аброк, каторы вы абрачыц е, дваццаць пяць тысячаў прутоў ушыркі, а ўдаўжкі, як адна зь дзеляў, з усходняе стараны аж да стараны заходняе; і сьвятыня будзе сярод яго. 9 Тый аброк, што вы абрачыц е СПАДАРУ - дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі. 10 І тым сьвятаром будзе сьвяты аброк, на поўнач дваццаць пяць тысячаў і на захад дзесяць тысячаў ушыркі, і на ўсход дзесяць тысячаў ушыркі, і на паўдня дваццаць пяць тысячаў удаўжкі; і сьвятыня СПАДАРОВА будзе пасярод яго, 11 Сьвятаром, пасьвячаным із сыноў Садокавых, што стаялі на варце Маёй, каторыя ня зблудзілі, як зблудзілі сынове Ізраелявы, як зблудзілі Левітаве. 12 І аброк із абрачонае зямлі будзе ім, рэч найсьвятшая, ля граніцы Левітаў. 1З І супроці граніцы сьвятароў Левітам дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі; уся даўжыня дваццаць пяць тысячаў, а шырыня дзесяць тысячаў. 14 І яны ня маюць прадаваць із гэтага ані мяняць, хай не пераходзе пяршына зямлі, бо пасьвячаная СПАДАРУ. 15 І засталыя пяць тысячаў ушыркі супроці дваццаць пяцёх тысячаў будуць будз е ннымі пад места, на сялібы а на перадмесьці; і места будзе ў сярэдзіне іх. 16 І вось памеры іх: паўночная старана чатыры тысячы пяцьсот і паўднявая старана чатыры тысячы пяцьсот, і ўсходняя старана чатыры тысячы пяцьсот, і заходняя старана чатыры тысячы пяцьсот. 17 А перадмесьці места маюць быць на поўнач на дзьвесьце пяцьдзясят, і на паўдня на дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход на дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад на дзьвесьце пяцьдзясят. 18 І астача ўдаўжкі супроці сьвятога аброку - дзесяць тысячаў на ўсход і дзесяць тысячаў на захад, і яна мае быць супроці сьвятога аброку, і прыбытак ізь яе мае быць на емя тым, што служаць месту. 19 І службіты места служыць будуць яму з усіх плямёнаў Ізраелявых. 20 І аброк будзе мець дваццаць пяць тысячаў на дваццаць пяць тысячаў, чатыракутні абрачыц е сьвяты аброк зь дзяржаваю месцкаю. 21 І астача князю; абапал сьвятога аброку й дзяржавы месцкае перад дваццаць пяцьма тысячамі аброку аж да граніцы ўсходняе і на захад перад дваццаць пяцьма тысячамі ля граніцы заходняе супроці гэтых дзеляў, князю будзе; і будзе сьвяты аброк, і сьвятліня дому будзе ў сярэдзіне яго. 22 А ад дзяржавы Левітаў і ад дзяржавы места ў прамежку таго, што ўжо княжае меж граніцаю Юды і граніцаю Веняміна, мае быць князю.

23 „Што да засталых плямёнаў, то ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Веняміну, дзель адна.

24 „І ля граніцы Веняміновае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Сымону, дзель адна.

25 „І ля граніцы Сымонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Іссасхару, дзель адна.

26 „І ля граніцы Іссасхаровае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Завулону, дзель адна.

27 „І ля граніцы Завулонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Ґаду, дзель адна.

28 „І ля граніцы Гада на паўднявой старане на паўдня будзе граніца ад Тамары аж да вады сьпярэчкі Кадэшу, да цур'я ля вялікага мора.

29 „Гэта зямля, што вы маеце падзяліць жэрабям плямёнам Ізраелявым на спадак, і гэта дзель іх, агалашае Спадар СПАДАР.

30 „І гэта граніца места: з паўночнае стараны чатыры тысячы пяцьсот мера; 31 І брамы места маюць быць названы подле ймёнаў плямён Ізраелявых; тры брамы на поўнач: адна брама Рувінава, адна брама Юдзіна, адна брама Левава. 32 І на ўсходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; і тры брамы: адна брама Язэпава, адна брама Веням і нова, адна брама Данава. 33 І на паўднявой старане чатыры тысячы пяцьсот мера; і тры брамы: адна брама Сымонава, адна брама Завулонава. 34 На заходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; тры ў ёй брамы: адна брама Ґадова, адна брама Ашэрава, адна брама Наффалімова. 35 Навокал асьмінанцаць тысячаў. А імя места адгэнуль: СПАДАР там".

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 48 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница| Кніга прарокі Данеля

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)