Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница

Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

 

1 І сталася трыццатага году, чацьвертага месяца, пятага дня месяца, як я быў меж палоненікаў ля ракі Хевар, што адчыніліся нябёсы, і я бачыў Божыя відзені.

2 Пятага дня м есяца, каторы пятага году палону караля Егояхіна, З Выр а зьліва было слова СПАДАРОВА Езэкіелю Вузянку, сьвятару, у зямлі Хальдэйскай, ля ракі Хевар, і рука СПАДАРОВА был а там на ім.

4 І бачыў я, і вось, буйны вецер веяў з поўначы, вялікі булак, і падаючы агонь ізь зіхценьням навокал яго, а ізь сярэдзіны яго штось бл і скала, як бліскучы бруштын, ізь сярэдзіны цяпла.

б Таксама ізь сярэдзіны яго вышла падобнасьць чатырох жывых стварэньняў, і такі быў выгляд іх: падобнасьць людзіны ў іх; і ў кажнага зь іх чатыры крылы; 7 І ногі іхныя - простыя ногі, і ступы ног іхных - як ступы нагі цяляці, і блішчэлі, як бліск паліраванае бронзы; 8 І рукі людзкія пад крыламі на чатырох старанах іхных, чатыры віды а чатыры крылы ў вусіх чатырох; 9 Крылы іхныя датыкакаліся адно да аднаго; яны не абарачаліся, як яны йшлі; ішлі кажны проста наперад.

10 Што да падобнасьці відаў іхных, то від чалавека й морда лява з права ў вусіх чатырох; і пыск вала зь лева ў вусіх чатырох; і ґлюґа арла таксама ў вусіх чатырох. 11 Гэткія былі віды іхныя. І віды іхныя, і крылы іхныя выцягненыя ўгару, два кажнага датыкаліся адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхныя. 12 І йшлі кажны проста наперад; куды дух меў ісьці, туды яны йшлі; ідучы не абарачаліся. 1З Што да падобнасьці жывых стварэньняў, то выгляд іх як жарыны, як выгляд палаючых сьветачаў, што хадзілі памеж жывых стварэньняў; цяпло блішчэла, і зь цяпла выходзіла маланка. 14 І жывыя стварэньні беглі й зварач а ліся, як выгляд бліску маланкі.

15 І як я глядзеў на жывыя стварэньне абачыў адно кола на зямлі каля жывых стварэньняў у чатырох выглядаў іх. 16 Што да выгляду колаў, то падобныя да колеру бэрылу, і падобнасьць адна ў вусіх чатырох; і выгляд іх і выраб іх, быццам было кола ў сярэдзіне кола. 17 Як яны йшлі, яны хадзілі на чатыры стараны свае; як яны йшлі, яны не абарачаліся. 18 Што да абадоў, то яны былі такія высокія, што былі страшныя; і ў вусіх чатырох абадоў было поўна ачоў навокал.

19 І як ішлі жывыя стварэньне ішлі й колы ля іх; і як падыймаліся ізь зямлі жывыя стварэньні, падыймаліся й колы. 20 Куды духу надабе было йсьці, яны йшлі туды; і колы падыймаліся побач іх, бо дух жывых стварэньняў быў у колах. 21 Як ішлі гэныя, ішлі гэтыя; і як гэныя стаялі, стаялі гэтыя; і як гэныя падыймаліся ізь зямлі, колы падыймаліся побач іх, бо дух жывых стварэньняў быў у колах.

221 падобнасьць над галавамі жывых стварэньняў - прасьцяг, як падобнасьць зумяваючага крышталю, прасьцягненага зьверху над галавамі ў іх. 23 І пад прасьцягам былі крылы іхныя, проста адно ля аднаго; у кажнага два - пакрыцьце ім на целы іхныя. 24 І як яны йшлі, чуў шум крылаў іхных, як шум вялікіх водаў, як голас Усемагучага, гом сумятні, гоман табару; як яны адзержаваліся - апушчалі крылы свае. 25 І быў голас зьверху прасьцягу, каторы над галавамі іхнымі; як яны адзержаваліся, апушчалі крылы свае.

26 І над прасьцягам, што над галавамі іхнымі, быў выгляд шафіру, падобнасьць пасаду; і на падобнасьці пасаду падобнасьць выгляду чалавека, зьверху над ім. 27 І я бачыў падобнасьць бруштыну, як выгляд цяпла навокал яго ў ім, ад выгляду сьцёпнаў ягоных угару; і ад выгляду сьцёгнаў ягоных далоў я бачыў быццам выгляд цяпла, і было зьзяньне навокал яго. 28 Як выгляд вясёлкі, што ў булаку ў дзень дажджу, такі быў выгляд зьзяньня навокал. Гэта быў выгляд падобнасьці сьці СПАДАРОВАЕ. І як я абачыў, паў на від і чуў голас гук а ючага,

2 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, стань на ногі свае, і Я буду гукаць да цябе". 2 І ўвыйшоў у мяне дух, як Ён г у каў імне, і пастанавіў мяне на ногі мае, і я пачуў гукаючага імне.

З І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраелявых, да народаў бунтоўных, што збунтаваліся супроці Мяне; яны а айцове іхныя выступілі супроці Мяне аж дагэтуль. 4 Сынове іхныя, да каторых Я пасылаю цябе, закалянелага віду й цьвярдога сэрца. І ты скажы ім:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР'. 5 І яны, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца слухаць (бо яны дом бунтоўны), даведаюцца, адылі, што быў прарока памеж іх.

6 „Але ты, сыну людзкі, ня бойся іх, і словаў іхных ня бойся, хоць чупчыньнікі а цернь із табою, і ты жывеш меж скорпіёнаў; словаў іхных ня бойся ані палохайся відаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом. 7 І ты будзеш г у каць ім словы Мае, ці будуць яны слухаць ці адмовяцца, бо яны бунтоўныя.

18 „Але ты, сыну людзкі, слухай, што Я скажу табе: ня будзь бунтоўны, як гэны бунтоўны дом; адчыні вусны свае й зьеж, што Я дам табе" 9 І як глянуў я, вось, рука выцягнена да мяне, і, гля, кніжны зьвіток у ёй. 10 І разгарнуў яго перад імною, і запісаны з добрага й благога боку, і напісана на ім: „Галашэньне, уздыханьне а вык".

3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! " што знайшоў - еж; зьеж гэты зьвіток і йдзі, г у кай дому Ізраеляваму". 2 Дык я разявіў рот свой, і Ён даў імне есьці зьвіток гэны, 3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! кармі жывот свой і напоўні нутр свой гэтым зьвітком, што Я даю табе". І я ізьеў, і было ў роце маім, як мёд, узглядам саладзіні.

4 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! ідзі, прыйдзі да дому Ізраелявага й г у кай словамі Маімі ім; 5 Бо не да люду глыбокае гаворкі й цяжкое мовы ты пасланы, але да дому Ізраелявага, б Не да шмат якіх людаў глыбокае гаворкі й цяжкое мовы, каторых словы ты ня можаш разумець; калі б Я паслаў цябе да іх, яны слухалі б цябе; 7 А дом Ізраеляў не захоча слухаць цябе, бо яны ня слухаюць Мяне, бо ўвесь дом Ізраеляў цьвердалобы і закалянелага сэрца. 8 Гля, Я ўчыніў від твой моцным супроці відаў іхных і чало твае моцным супроці чолаў іхных. 9 Як дыямэнт, цьвердшы за крэмень, Я ўчыніў чало твае; ня бойся іх ані палохайся паглядаў іхных, дарм а што яны бунтоўны дом".

10 Адлі Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, усі словы Мае, што Я буду г у каць табе, прыймі да сэрца свайго і слухай вушамі сваімі. 11 І йдзі, прыйдзі да палону, да сыноў люду свайго, і гукай ім, і накажы ім:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', будуць яны слухаць ці адмовяцца". 12 І падняў мяне дух, і я пачуў адзаду сябе гук вялікага шуму, кажучы: „Будзь дабраславёная слава СПАДАРОВА із свайго месца!" 1З І пачуў шум крылаў жывых стварэньняў, што датыкаліся адно да аднаго, і шум колаў побач іх, і шум вялікага руху. 14 І дух падняў мяне, і ўзяў мяне, і я пашоў у гарчэлі, парушаны ў духу сваім; але рука СПАДАРОВА был а моцнаю на імне. 15 І прышоў я да палону, да Тэль-Авіву, што жылі ля ракі Хевар, і там, ідзе яны сядзелі, там сеў і я, ашалапучаны ў духу, сем дзён.

16 І сталася ў канцу сямёх дзён, што было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 17 „Сыну людзкі! Я прызначыў цябе за вартаўніка над домам Ізраелявым; як ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, перасьцерагай іх ад Мяне. 18 Як Я скажу нягоднаму,сьмерцю памрэш', і ты не перасьцеражэш яго, і ня будзеш гутарыць, каб перасьцерагчы нягоднага ад нягоднае дарогі ягонае, каб ён жыў: тый нягоднік памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную ад рукі твае спаганю. 19 А ты перасьцеражэш няігоднага, і ён не адвернецца ад нягоднасьці свае ані ад нягоднае дарогі свае: ён памрэць у сваім бяспраўю, але ты спас душ у сваю. 20 Ізноў, калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе дзеяць бяспраўе, бо Я палажу спатыкненьне перад ім, і ён памрэць; з тае прычыны, што ты яе нерасьцерагаў яго, памрэць у грэсе сваім, і справядлівасьць, зробленая ім, ня будзе ўспомнена, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае. 21 Калі б ты, адылі, перасьцерагаў справядлівага, каб не грашыў справядлівы, і ён запраўды ня ізгрэша: ён напэўна будзе жыць, бо ён перасьцярэжаны, таксама ты спасеш душу сваю.

22 І была на імне там рука СПАДАРОВА, і Ён сказаў імне: „Устань, ідзі на далін у, і Я там буду размаўляць із табою". 23 І я ўстаў, і вышаў на даліну, і вось, там слава СПАДАРОВА стаяла, як слава, што я бачыў ля ракі Хевар; і я паў на від свой. 24 І ўвыйшоў у мяне дух, і пастанавіў мяне на ногі мае, і гутарыў з імною, і сказаў імне: „Ідзі, запрыся ў доме сваім.

25 „Што да цябе, сыну людзкі - вось, наложаць паварозы на цябе, і зьвяжуць цябе імі, і ты ня выйдзеш да іх. 26 І Я ўчыню, што язык твой прыліпне да паднябеньня твайго, і ты занямееш, і ня будзеш упікаць ім, бо яны - бунтоўны дом. 27 Але, як Я буду гутарыць із табою, Я адчыню вусны твае, і ты будзеш казаць ім:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР'; хто слухае, няхай слухае; і хто адмаўляецца, няхай адмаўляецца, бо дом бунтоўны яны.

4 „І ты, сыну людзкі, вазьмі цэглу й палажы яе перад сабою, і нарысуй на ёй места Ерузалім. 2 І нарысуй аблогу супроці яго, і збудуй вартаўнічую вежу, і насып вал супроці яго, разлажы табар супроці яго, і пастанаві навокал абложныя тараны супроці яго. З Адлі вазьмі сабе бляху і пастанаві яе як зялезную сьцяну памеж сябе й места, і зьвярні від свой на яе, яна будзе абложана, і ты будзеш аблягаць яе. Гэта знак дому Ізраеляваму.

4 „І ты ляж на левы бок свой, і ўзлажы бяспраўе дому Ізраелявага на яго: подле ліку дзён, каторыя праляжыш на ім, ты будзеш несьці бяспраўе іхнае. 5 Бо Я залічу табе гады бяспраўя іхнага подле ліку дзён: трыста дзевяцьдзясят дзён гэтак ты будзеш несьці бяспраўе дому Ізраелявага. 6 І як ты выпаўніш гэта, другім разам кладзіся на правы бок свой, і ты будзеш несьці бяспраўе дому Юдзінага сорак дзён: дзень за год, дзень за год Я прызначыў табе. 7 І на аблогу Ерузаліму прыгатуй від свой, і рука твая няхай будзе голая, і праракай супроці іх. 8 І, гля, я ўзлажыў на цябе паварозы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі свае. 9 І ты вазьмі сабе пшонкі а ячменю а бобу а сачыўкі а проса а палбы, і палажы гэта ў вадну судзіну, і ўчыні хлеб ізь іх подле ліку дзён, што будзеш ляжаць на баку сваім: трыста дзевяцьдзясят дзён будзеш жывіцца імі. 10 І ежа твая, што ты будзеш есьці, мае быць вагою дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе. 11 І ваду ты будзеш піць мераю, па шостай часьці гіна, ад часу да часу будзеш піць. 12 І ты будзеш есьці гэта, як ячныя перапечкі, і будзеш пячы іх на людзкім кале на ачох люду".

1З І сказаў СПАДАР: „Аж так сынове Ізраелявы будуць есьці ўбрудзянены хлеб свой меж народаў, куды Я пражану іх". 14 І сказаў я: „Авохці імне, Спад а ру Божа! гля, душа мая не забрудзянена, бо з маладосьці свае аж дагэтуль я ня еў здыхаты ані разарванага, і ніякае абрыдонае мяса ня прыходзіла ў рот мой".

15 І сказаў Ён імне: „Гля, Я дам табе карові кал замест людзкога, і ты ўчыні хлеб свой на ім".

16 Адлі сказаў імне: „Сыну людзкі, гля, Я патрышчу падпору хлеба ў Ерузаліме, і будуць есьці хлеб вагою а із журбою, і будуць піць ваду мераю і із задумленьням, 17 Што ня стане хлеба й вады, і будуць зумявацца адзін із аднаго ў страху і нішчэць за бяспраўе свае.

5 „І ты, сыну людзкі, вазьмі сабе войстры меч, галяк галеньнікаў вазьмі сабе, і вадзі ім па галаве сваёй і па барадзе сваёй, і вазьмі сабе шалькі, і падзялі валасы. 2 Трайціну чыста спалі на цяпле сярод места, як дні аблогі мінуць; трайцін у вазьмі парэж нажом; і трайціну разьвей па ветру; і Я агалю меч за імі. З Таксама стуль вазьмі невялічкі лік і завяжы іх у крысы сабе. 4 І вазьмі зь іх ізноў, і кінь іх у цяпло, і спалі іх у цяпле; стуль выйдзе цяпло на ўвесь дом Ізраеляў.

5 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта - Ерузалім! Я пастанавіў яго сярод народаў, і краі навокал яго; б А ён абярнуў суды Мае ў нягоднасьць болей, чымся народы, і ўставы Мае - болей, чымся краі, што навокал яго; бо яны пагрэбавалі судамі Маімі і ўставамі Маімі, не хадзілі ў іх.

7 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што вы шмат болей за народы, што навокал вас, у вуставах Маіх не хадзілі і не дзяржалі судоў Маіх, і не рабілі подле судоў народаў, што навокал вас, - За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я, нават Я супроці цябе, і ўчыню суды сярод цябе на ачох народаў, 9 І ўчыню з табою тое, чаго Я не рабіў, і наперад падобнага да гэтага ня буду чыніць, за ўсі агіды твае.

10 „За тое айцове будуць есьці сыноў сваіх сярод вас, і сынове будуць есьці бацькоў сваіх; і ўчыню суд над табою, і ўсіх засталых у цябе разьвею кажным ветрам. 11 Затым, жыў Я, кажа Спадар СПАДАР: дыкжэ за тое, што ты ўпаганіў сьвятыню Маю ўсімі брыдамі а ўсімі агідамі, таксама Я зьменшу цябе, і вока Мае не пашчаджае цябе, і таксама Я ня буду мець жаласьці. 12 Трайціна ў цябе памрэць ад ліпучкі, і галадоў іх будзе нікбіць сярод цябе; і трайціна падзець ад мяча ў ваколіцы Тваёй; і трайціну разьвею кажным ветрам і агалю меч

над імі. 1З І скончыцца Мой гнеў, і супакоіцца палкі гнеў Мой на іх, і пацешуся; і яны даведаюцца, што Я, СПАДАР, вымавіў у рупатлівасьці сваёй, як Я скончу гнеў Свой на іх. 14 І зраблю цябе пустынёю а ганьбаю меж народаў, што навокал цябе, на аччу кажнага праходзячага. 15 Дык гэта будзе ганьбаю а блявузґаньням, навукаю а зуменьням у народаў, што навокал цябе, як Я ўчыню суды над табою ў гневе а ў палкім гневе а ў гнеўных г а неньнях; Я, СПАДАР, казаў. 16 Як Я пушчу на іх злыя стрэлы галадові, што будуць на выгубленьне, каторыя пушчу выгубіць вас, і змацню галадоў на вас, і патрышчу вашу падпору хлеба. 17 І пашлю на вас галадоў а злыя зьвяры, і яны спабудуць цябе дзяцей тваіх; і ліпучка, і разьліцьцё крыві пройдуць сярод цябе, і навяду на цябе меч; Я, СПАДАР, казаў".

6 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 2 „Сыну людзкі, зьвярні від свой да гораў Ізраелявых і праракай ім, З І скажы: горы ізраельскія, слухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур'ём а далінам: гля, Я, Я навяду меч на вас і зьнішчу ўзвышшы вашы, 4 І будуць спустошаны аброчнікі вашы, і сонечныя балваны вашы будуць патрышчаны, і Я кіну забітых вашых перад балванамі вашымі, 5 І палажу трупы сыноў Ізраелявых перад балванамі іхнымі, і разьвею косьці вашы навокал балваноў вашых. 6 У вусіх сялібных мясцовасьцях вашых месты будуць разбураны, а ўзвышшы спустошаны, каб абурыць а спустошыць аброчнікі вашы; і будуць патрышчаны й перастануць быць балваны вашыя, і сонечныя балваны вашы будуць пасечаны, і ўчынкі вашы сьцерты. 7 І паваляцца забітыя вашыя сярод вас, і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР. 8 Пакіну Я, адылі, астачу, каб вы мелі ўцеклых ад мяча памеж народаў, як будзеце разьвеяны па краёх. 9 І ўспомняць уцеклыя вашы Мяне меж народаў, куды яны былі заведзены палоненікамі, як патрышчу бязульныя сэрцы іхныя, што адвярнуліся ад Мяне, і вочы іхныя, што бязульна йшлі за балванамі; і яны самы перад сабою збрыдзяць л і хі, што яны рабілі ў вусіх агідах сваіх; 10 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, і што Я не дарм а казаў, што зраблю гэтае ліха ім".

11 Гэтак Спадар СПАДАР: „Плясьні рукамі сваімі й тупні нагою сваею, і скажы: бяда за ўсі ліхія агіды дому Ізраелявага! бо яны паваляцца ад мяча, з галадові а зь ліпучкі. 12 Хто далёка, памрэць ад ліпучкі; а хто блізка, паваліцца ад мяча; і засталы а ў ваблозе памрэць ад галадові; гэтак высілю гнеў Свой на іх. 1З І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як забітыя іхныя будуць сярод балваноў навокал аброчнікаў іхных на кажным высокім узгорку, на вярхох гораў і пад кажным зялёным дзервам, і пад кажным таўстым дубам, месцам, ідзе яны прыносілі прыемныя пахі ўсім балваном сваім. 14 І выцягну рук у сваю на іх, і ўчыню зямлю пустою а пустынёю, ад пустыні аж да Рыўлы пераз усі сялібныя мясцовасьці, і пазнаюць, што Я - СПАДАР".

7 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі: гэтак кажа Спадар СПАДАР зямлі Ізраелявае канец прышоў, канец на чатыры стараны зямлі. З Цяпер канец табе; і пашлю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і дам на цябе ўсі агіды твае. 4 І не пашчаджае цябе вока Мае, і ня зжаліцца; і Я абярну дарогі твае на цябе, і агіды твае будуць сярод цябе, і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР.

5 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ліха, адно ліха, гля, во прыходзе; 6 Канец прышоў, прышоў канец, прачхнуўся на цябе, во прышоў. 7 Золак прышоў да цябе, жыхару зямлі; пара прышла, блізкі дзень не́марасьць а ня гук а ньня з гораў. Цяпер борзда выльлю абурэньне Свае на цябе й высілю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і абярну на цябе ўсі агіды твае. 9 І вока Мае не пашкадуе ані Я зжалюся; абярну на цябе подле дарогаў тваіх, і агіды твае сярод цябе будуць; і вы даведаецеея, што Я СПАДАР, Каторы б'ець! 10 Во дзень, во ён прышоў, зар а е; посах заквіцеў, гордасьць распукалася. 11 Усілства паўстала на посах нягоднасьці; ніхто зь іх не застан е цца, ніхто з груду ані з крыку іх; па іх ня будуць плакаць. 12 Надходзе пара, бліжэе дзень; купец хай ня цешыцца, і прадаўн і к ня плача, бо гнеў на ўсю множасьць; 1З Бо прадаўнік да праданага ня зьвернецца, хоць яшчэ памеж жывых жыцьцё іхнае; бо відзень да ўсяе множасьці іх ня зьвернецца, і ніхто бяспраўям сваім жыцьця свайго не змацніць. 14 Затрубяць у трубу, нават прыгатуюцца, але ніхто ня пойдзе на бітв у, бо гнеў на ўсю множасьць іх. 15 Меч вонках, а ліпучка а галадоў дома: хто на полю, тый памрэць ад мяча; а хто ў месьце - галадоў а ліпучка зжаруць яго. 16 І будуць уцякаць уцекачы іхныя, і будуць на горах, як галубы з далінаў; і ўсі яны будуць галасіць, кажны за бяспраўе свае. 17 Усі рукі апусьцяцца, і ўсі калені будуць слабыя, як вада. 18 І папяражуцца зрэбнінаю, і жах абыйме іх, на ўсіх відах сорам, на ўсіх галавах лысіва. 19 Выкінуць срэбра свае на вуліцы, і золата іхнае будзе здалена, як нечысьць; срэбра іхнае а золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА; душы іхныя не насыцяцца і нутра свайго не напоўняць, бо яно спадман да бяспраўя іхнага. 20 Што да харашыні прыбору Свайго, то Ён пастанавіў яго вялікага, але яны рабілі абразы агідаў сваіх, агідныя рэчы свае ў ім; за тое Я ўчыніў яго нечысьцяй ім. 21 І аддам яго ў рукі чужаземцаў на глабаньне й нягодным зямлі на здабытак, і яны збудзеняць яго. 22 Таксама адвярну ад іх від Свой; і няхай збудзеняць тайнае месца Мае, увыйдуць у яго глабаньнікі й збудзеняць яго.

23 „Зрабі ланцуг, бо зямля поўная крывавых судоў, і месты поўныя ўсілства. 24 І прывяду найнегаднейшыя народы, і возьмуць у дзяржаньне дамы іхныя, бо Я ўчыню канец гордасьці дужых, і збудзенены будуць тыя, што іх пасьвячаюць. 25 Ашалап у чаньне прыйдзе, і будуць шукаць супакою, і няма. 26 Бяда прыйдзе за бядою й дзейка за дзейкаю; будуць шукаць відзені ў прарокі, але права загіне ў сьвятара і рада ў старых. 27 Кароль будзе ў жалобе, і князь будзе апрануўшыся ў смутак, і рукі люду зямлі будуць спалоханыя. Я ўчыню ім подле дарогаў іхных і подле судоў іхных буду судзіць іх; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

8 І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА. 2 І бачыў я, і гля, падобнасьць, як выгляд цяпла; ад выгляду сьцёгнаў ягоных аж да далоўя - цяпло, і ад сьцёгнаў ягоных дагары, як выгляд бліску, як бруштыну. З І выцягнуў Ён падобнасьць рукі, і ўзяў мяне за каслаўкі галавы мае, і дух узьняў мяне меж зямлі й неба, і прынёс мяне ў відзені Божай да Ерузаліму, да варот нутраное брамы, зьверненае на поўнач, ідзе седава абраза завісьці, каторы ўзрушае да завісьці. 4 І гля, там слава Бога Ізраелявага, як відзень, што бачыў я на раўнін е.

5 І сказаў імне: „Сыну людзкі, узьнімі вочы свае ў кірунку на поўнач". Дык я ўзьняў вочы свае ў кірунку на поўнач, і во, з поўначы ля аброчнае брамы абраз завісьці ў выходзе. б І сказаў імне: „Сыну людзкі! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія агіды, што робе дом Ізраеляў тут, каб Я адд а ліўся ад сьвятыні Свае? і ўзноў абярніся, і абачыш агіды большыя".

7 Дык прывёў мяне да ўходу на панадворак, і як я глянуў - была там адтуліна ў сьцяне. 8 І сказаў імне: „Сыну людзкі, пракапай жа ў сьцяне". І пракапаў я ў сьцяне, і во дзьверы адны. 9 І сказаў імне: „Увыйдзі й глянь на нягодныя агіды, што яны робяць тут". 10 Дык я ўвыйшоў і бачу, і во рознае хормы паўзуны, і агідная жывёла, і ўсі балваны дому Ізраелявага выразаныя на сьценах навокал, навокал. 11 І семдзясят мужоў із старцоў дому Ізраелявага, і Яазаня Шафанёнак меж іх, стаяць перад імі, і ў кажнага ў руццэ свая кадзільніца, і густы булак ад кадзеньня падыймаўся. 12 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі, што старцы дому Ізраелявага робяць у цямноце, кажны ў сваім размаляваным пакою? бо кажуць:,СПАДАР ня бача нас, СПАДАР пакінуў зямлю' ". 1З Сказаў таксама імне: „Ізноў зьвярніся, абачыш большыя агіды, што яны робяць". 14 І прывёў мяне да варот брамы дому СПАДАРОВАГА, каторая на поўнач, і во, там сядзелі жанкі, плачучы па Фамузе.

15 І сказаў імне: „Ці бачыў, сыну людзкі? ізноў зьвярніся, абачыш агіды, большыя за гэтыя". 16 І ўвёў мяне на нутраны панадворак дому СПАДАРОВАГА, і вось, у дзьвярох палацу СПАДАРОВАГА, меж ґанку й аброчніка, каля дваццаць пяцёх чалавекаў стаялі плячыма сваімі да палацу СПАДАРОВАГА, а відам і сваімі на ўсход, і яны кланяліся на ўсход сонцу. 17 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі? ці мала дому Юдзінаму рабіць такія агіды, якія яны робяць тут? яны яшчэ напоўнілі зямлю ўціскам і зьвярнуліся гнявіць Мяне; і гля, яны падыймаюць да носу сваю галузку. 18 За тое Я таксама буду дзеяць у па лкім гневе; вока Мае не пашкадуе іх ані буду Я меці жаласьці да іх; і хоць бы яны гука́лі ў вушы Мае вялікім голасам, Я не пачую іх".

9 І загукаў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: „Дабліжчася, спраўцы кары над местам, кажны із снадзівам бур а ньня ў руццэ сваёй!" 2 І гля! шасьцёх чалавекаў прышло з дарогі вышняе брамы, што зьвернена на поўнач, і кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй, і сярод іх адзін, адзеўшыся ў палотны, зь пісарскаю чарнянкаю ля сьцёгнаў сваіх. Яны ўвыйшлі й сталі ля мядзянага аброчніка. З І слава Бога Ізраелявага паднял а ся ад херува, на каторым был а, да парогу дому. І гукн у ў Ён чалавека, што быў адзеўшыся ў палотны, у каторага была пісарская чарнянка ля сьцёгнаў.

4 І сказаў СПАДАР яму: „Прайдзі пасярод места, пасярод Ерузаліму, і таўруй літару таў на чолах людзёў, каторыя ўздыхаюць а якочуць над усімі агідамі, што дзеюцца ў сярэдзіне яго". 5 А гэным сказаў уголас імне: „Прайдзіце за ім па месьце й біце; няхай не шкадуе вока вашае, і ня майце жаласьці. б Біце на загубу старога, маладога, дзеўкі а дзецяняты а жонкі; але ня бліжчася да ніякіх людзёў, на каторых таў; і ад Мае сьвятыні пачніце". І яны пачалі ад людзёў старых, што былі перад домам. 7 І сказаў ім: „Сплюгаўце дом, і напоўніце панадворкі забітымі, і выйдзіце". І яны вышлі, і забівалі ў месьце. 8 І сталася, як яны забівалі, а я застаўся, што я паў на від свой і загаласіў, і сказаў: „Ах, Спад а ру СПАДАРУ, ці Ты выгубіш усіх засталых із Ізраеля, выліваючы абурэньне Свае на Ерузалім?" 9 І сказаў Ён імне: „Бяспраўе дому Ізраелявага а Юдзінага вельмі, вельмі вялікае, і зямля поўная крыві, і месты поўныя крыўды, бо яны казалі:,Спадар пакінуў зямлю, і Спадар ня бача'. 10 І што да Мяне, то вока Мае не пашчаджае, і Я ня буду меці міласьці, абярну дарогі іхныя на галавы іхныя". 11 І вось, муж, што адзеўшыся ў палотны, у каторага чарнянка ля сьцёгнаў, паведаміў, кажучы: „Я зрабіў, як Ты расказаў імне".

10 І бачыў я, і вось, на праеьцягу, '" што быў над галавою херуваў, быў відаць над імі бы камень шафір, бы зьява, падобная да пасаду. 2 І Ён казаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, і сказаў: „Увыйдзі меж колаў пад херувамі і напоўні жменю сваю жарам з памеж херуваў, і рассып па месьце". І ён увыйшоў на маім аччу. З Херувы стаялі на правым баку дому, як муж увыйшоў, і булак напоўніў нутраны панадворак. 4 І паднял а ся слава СПАДАРОВА ад херува да парогу дому, і дом напоўніўся булаком, і панадворак быў поўны зьзяньня славы СПАДАРОВАЕ. 5 І гук крылаў херувавых быў чуваць на навонным панадворку, як голас Усемагучага БОГА, як Ён г у кае. 6 І сталася, як Ён расказаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, кажучы: „Вазьмі цяпла з памеж колаў, з памеж херуваў", што той увыйшоў і стаў ля кола, 7 І херуў выцягнуў рук у сваю з памеж херуваў да цяпла, што меж херуваў, і ўзяў, і палажыў у прыгоршчы адзетага ў палотны; а гэты ўзяў і вышаў. 8 І паказалася ў херуваў хорма рукі людзкое пад крыламі іхнымі. 9 І я глядзеў, і вось, чатыры колы ля херуваў, адно кола ля аднаго херува, і другое кола ля другога херува, і выгляд колаў - як колер к а меня топазу. 10 І падобнасьць адна ў вусіх чатырох, быццам кола было сярод кола. 11 Як яны йшлі, то йшлі на чатыры свае стараны; ня круціліся, як ішлі, бо да месца, куды зьвернена галава, яны йшлі за ёю; ня круціліся, як ішлі. 12 І ўсе цела іхнае а плечы іхныя а рукі іхныя а крылы іхныя і колы поўныя ачоў навокал, у чатырох колах. 1З Што да колаў: як я чуў, колы былі званы віхарколы. 14 І ў кажнага было чатыры віды: першы від - від херувавы, а другі від - від людзкі, і трэйці від - лявіны, і чацьверты від - арліны. 15 І ўзьнял і ся херувы. Гэта - жывыя стварэньне што я бачыў ля ракі Хевар. 16 І як херувы йшлі, колы йшлі ля іх; як херувы распушчалі крылы, каб узьняцца ізь зямлі, колы не заставаліся ад іх, таксама яны былі ля іх. 17 Як гэныя стаялі, стаялі; як гэныя ўзьнімаліся, узьнімаліся, бо дух жывых стварэньняў у іх. 18 І адышла слава СПАДАРОВА ад парогу дому, і стала над херувамі. 10 І распусьцілі. херувы крылы свае, і ўзьнялася ізь зямлі на маім аччу; як яны вышлі, колы таксама ля іх; і сталі ў варотах усходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, і слава Бога Ізраелявага над імі. 20 Гэта тое жывое стварэньне, што я бачыў пад Богам Ізраелявым ля ракі Хевар; і я пазнаў, што яны - херувы. 21 Чатыры віды ў кажнага, і ў кажнага чатыры крылы, і падобнасьць рук людзкіх пад крыламі іхнымі. 22 І падобнаеьць відаў іхных - гэта віды, што я бачыў ля ракі Хевар: у іх былі тыя самыя выгляды, яны былі тыя самыя. Кажны ў кірунку віду свайго йшоў.

11 І ўзьняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, зьверненай на ўсход. І вось, у варотах брамы дваццаць пяцёх мужоў, меж іх бачыў я Яазаню Азуронка а Пеляту Венаёнка, князёў люду.

2 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтыя людзі выдумляюць шкоду й даюць благую раду ў гэтым месьце: З Яны кажуць:,Ня блізка; стаўма дамы; гэтае места гаршчок, а мы мяса'.

4 „Дык праракай на іх, праракай, сыну людзкі!" 5 І паў на мяне Дух СПАДАРОЎ, і сказаў імне: „Кажы: гэтак кажа СПАДАР: гэтак вы кажаце, бо Я ведаю, што прыходзе вам удум. 6 Вы павялічылі сваіх забітых у гэтым месьце і напоўнілі забітымі вуліцы яго.

7 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: забітыя вашы, каторых вы палажылі ў ім, - мяса, а места гэтае - гаршчок; але вас Я вывяду зь яго. 8 Вы баіц е ся мяча, і Я навяду на вас меч, агалашае Спадар СПАДАР. 9 І вывяду вас ізь яго, і аддам у рукі чужаземцаў, і ўчыню суды над вамі. 10 Ад мяча вы загінеце; на граніцы Ізраельскай буду судзіць вас, і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 11 Гэтае места ня будзе вам казаном, і вы ня будзеце мясам у ім; на граніцах Ізраельскіх буду судзіць вас. 12 І даведаецеся, што Я СПАДАР, бо вы не хадзілі ў вуставах Маіх і ня слухалі судоў Маіх, але рабілі подле звычаёў паган, што навокал вас".

13 І сталася, як я праракаў, што Пелята Венаёнак памер; і паў я на від свой, і загаласіў вялікім голасам, і сказаў: „Ах, Спад а ру СПАДАРУ! Ты канец робіш астачы Ізраеля?"

14 Ізноў слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: 15 „Сыну людзкі! братом тваім, братом тваім, сваяком тваім і ўсяму дому Ізраеляваму кажуць жыхары Ерузаліму:,Зд а льцеся ад СПАДАРА; нам дана зямля гэтая ў дзяржаньне'.

16 „Затым кажы:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: дарм а што Я адд а ліў іх да меж народаў, і дарм а што Я рассыпаў іх па краёх, буду Я, адылі, малою сьвятыняю ім у краёх, куды яны пайшлі'.

17 „Затым скажы:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я зьбяру вас зь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаныя, і дам вам зямлю Ізраеляву'. 18 І яны прыйдуць туды, і адкінуць усі абрыдлыя рэчы яе і ўсі агіды яе адгэнуль. 19 І дам ім адно сэрца, і дух новы ўлажу ў нутр іхны, і выму кам е ннае сэрца зь цела іхнага, і дам ім сэрца цялеснае, 20 Каб хадзілі ў вуставах Маіх, і дзяржалі загады Мае, і паўнілі іх; і яны будуць людам Імне, а Я буду ім Богам. 21 А чые сэрца ходзе за брыдамі а агідамі сваімі, Я абярну дарогі тых на галавы іхныя, кажа Спадар СПАДАР".

22 Тады распусьцілі херувы крылы свае, і колы сталі ля іх, і слава Бога Ізраелявага зьверху над імі. 23 І ўзьнялася слава СПАДАРОВА з пасярод места, і стала на гары, што на ўсходнім баку места. 24 Адлі дух падняў мяне і прынёс мяне ў відзені Духам Божым да Хальдэі, да палону. І відзень, што я бачыў, паднял а ся ад мяне. 25 І г у каў я да тых із палону ўсі справы СПАДАРОВЫ, што Ён паказаў імне.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 77 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Галашэньне Ярэміна| Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)