Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница

Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

12 І слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! ты жывеш сярод дому бунтоўнага, у каторага ё вочы бачыць, але ня бачаць; ё вушы чуць, але ня чуюць; бо яны - дом бунтоўны.

З „І ты, сыну людзкі, прыгатуй сабе снадзь да перасяленьня, і перасяляйся ўдзень на ачох у іх, і перасяліся зь месца свайго на іншае месца на ачох іх; можа яны пабачаць, дарм а што яны - дом бунтоўны; 4 І вынясі снадзі свае, снадзі

да перасяленьня ўдзень на ачох у іх, а ты выйдзеш ўвечары на ачох у іх, як выходзяць у палон. 5 На ачох у іх прабі сьцяну і выйдзі перазь яе; б На ачох у іх вынясі на плячох, выйдзі сутанкам, накрый від свой, каб ты ня бачыў зямлі; бо Я прызначыў цябе на знак дому Ізраеляваму". 7 І я зрабіў так, як імне было расказ а на: вынес свадзь сваю ўдзень, як снадзь палону, а ўвечары прабіў сьцяну рукою сваёю, і вынес сутанкам, і нёс на плячу на ачох у іх.

8 І нараніцы было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Сыну людзкі! ці не казаў табе дом Ізраеляў, дом бунтоўны:,Што робіш ты?' 10 Скажы ім:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта цяжар князю Ерузалімскаму а ўсяму дому Ізраеляваму, што ў ім'. 11 Скажы:,Я ваш знак: як я зрабіў, так будзе зроблена ім: на высяленьне, у палон пойдуць'. 12 І князь, што сярод іх, вынясе на плячу сутанкам, і выйдзе; праб'юць сьцяну, каб вынесьці перазь яе; закрые від свой, каб ня бачыць зямлі ачыма. 1З І сець Сваю расьцягну на яго, і ён будзе злоўлены ў п а садку Маю, і завяду яго да Бабілёну, зямлі Хальдэяў, і ён не абача яе, і там памрэць. 14 І ўсіх, што навокал яго, памачнікоў ягоных, і ўсі крылы ягоныя разьвею на кажны вецер, і меч агалю за імі. 15 І Даведаюцца, што Я - СПАДАР, як рассыплю іх меж народаў і разьвею па краёх. 16 Але колькі людзёў зь іх Я пакіну ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, каб яны маглі расказаваць меж народаў, куды пойдуць, праз усі агіды свае; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

17 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 18 „Сыну людзкі! еж хлеб свой із дрыжэньням і пі ваду сваю ў парушэньню й з асьцярогаю. 19 І скажы люду зямлі: гэтак кажа Спадар СПАДАР да жыхараў Ерузаліму а да зямлі Ізраельскае: яны будуць есьці хлеб свой з асьцярогаю і піць ваду сваю із зумленьням, бо зямля яго будзе спабыта ўсяго, што ў ёй, за ўсілства ўсіх тых, што жывуць на ёй. 20 І населеныя месты будуць спустошаны, і зямля спусьцее; і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР".

21 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: „Сыну людзкі! што за прымаўка кажацца ў вас у зямлі Ізраельскай: Дні працягнуцца, і загіне ўсялякая відзень'? 23 Затым скажы ім:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я ўчыню, што гэта прымаўка перастане, і яе ня будуць болей ужываць як прымаўку ў Ізраелю; але скажы ім: бліжэюць дні й слова кажнае відзені; 24 Бо ўжо ня будзе ніякае пустое відзені ані падлыжнага вешчаваньня ў доме Ізраелявым; 25 Бо Я, СПАДАР, Я буду г у каць, і слова, што буду г у каць, станецца, ня пойдзе ў вадд а ль; бо за вашых дзён, бунтоўны доме, кажу слова й станецца, агалашае Спадар СПАДАР".

26 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 27 „Сыну людзкі! гля, дом Ізраеляў кажа:,Відзень, што ён бача, спраўдзіцца за шмат дзён, праз далёкія часы ён праракае'. 28 Затым кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ні воднае із словаў Маіх наперад у ваддаль ня пойдзе, але слова, што Я г у каў, станецца, агалашае Спадар СПАДАР".

13 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі, праракай на праракаючых прарокаў ізраельскіх і скажы тым, што праракаюць із собскага сэрца свайго:,Слухайце слова СПАДАРОВА: З Гэтак кажа Спадар Бог: бяда дурным прарокам, што йдуць за духам собскім, Прымеж тога нічога ня бачылі. 4 Як лісы на разьвярненьнях, былі прарокі твае, Ізраелю! 5 Вы ня выходзілі ў праломы і не гарадзілі агарожы дому Ізраеляваму, каб стаць у бітв у ў дзень СПАДАРОЎ. б Яны бачылі пустое й манлівыя вешчаваньні, кажучы:,СПАДАР агалашае', Прымеж тога СПАДАР не пасылаў іх, а яны даюць надзею, каб умацаваць слова. 7 Ці ня пустую відзень бачылі вы і ці ня г у калі манлівага вешчаваньня, прымеж тога вы кажаце:,СПАДАР агалашае', як Я не казаў?" 8 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „За тое, што вы г у каеце пустое й бачылі ману, дык, вось, Я супроці вас, агалашае Спадар Бог. 9 І будзе рука Мая на прароках, што бачаць пустое й што вяшчуюць ману; у тайне люду Майго яны ня будуць і ў сьпісаньне дому Ізраелявага ня будуць упісаны, і ў зямлю Ізраеляву ня ўвыйдуць; і даведаецеся, што Я -Спадар СПАДАР. 10 За тое, дыкжэ затое, што яны зводзілі люд Мой, кажучы:.Супакой', як няма супакою, і як адзін муруе сьцяну, то, гля, іншыя тынкуюць негадзячым мазалам, 11 Кажы тым, што тынкуюць негадзячым мазалам, што яна паваліцца: пойдзе лівун, і вы, вялікія градавыя драбы, падзіц е, і навальнічны вецер абура яе. 12 Гля, сьцяна паваліцца; ці ня скажуць вам:,Ідзе мазала, каторым вы тынкавалі яе?'

1З „Затым гэтак кажа Спадар Бог: Я абуру яе навальнічным ветрам у палкім гневе Сваім, і лівун пойдзе ў гневе Маім, і вялізныя драбы граду ў палкім гяеве Маім, каб зьнішчыць яе. 14 І абур у сьцяну, што вы тынкавалі негадзячым мазалам, і рассыплю яе па зямлі, аж поды яе аголяцца, і яна разваліцца, і вы загінеце пад ёю; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 15 І спаганю гнеў Свой на сьцяне й; на тых, што тынкавалі негадзячым мазалам яе, і скажу вам: няма сьцяны, няма й тых, што тынкавалі яе; 16 Гэткія прарокі Ізраелявы, што праракаюць празь Ерузалім і бачаць яму відзені супакою, але няма супакою, агалашае Спадар СПАДАР.

17 „І ты, сыну людзкі, абярні від свой да дачок люду свайго, што праракаюць із собскага сэрца свайго, і праракай супроці іх, 18 І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: бяда тым, што шыюць падушачкі пад усі локці й робяць хусткі на галавы кажнае вялічыні, каб упаляваць душы! Ціж, палюючы на душы люду Майго, можаце захаваць жывыя душы свае? 19 І вы будзеніце Мяне мяж люду Майго за жмені ячменю а лусты хлеба, каб забіць душы, што ня маюць паміраць, і захаваць жывыя душы, што ня маюць жыць, - маною сваёю люду Майму, каторы слухае ману.

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці падушачкаў вашых, каторымі вы палюеце на душы там, каб прыляталі, і адарву іх із рук вашых, і вывальню душы, душы тых, на каторыя вы палюеце, каб яны прыляталі. 21 Парву чыпкі вашы і вывальню люд Свой з рукі вашае, і наперад яны ня будуць упаляваныя ў руццэ вашай; і даведаецеся, што Я - СПАДАР; 22 Бо маною вы зьн е марасьцілі сэрца справядлівага, каторага Я ня н е марасьціў, і ўмацавалі рукі нягоднага, каб ён не адвярнуўся ад свае нягоднае дарогі і каб ня жыў. 23 За гэта наперад вы ня будзеце бачыць марнасьці ані варажыць варожбаў, бо Я вывальню люд Свой з рукі вашае; і даведаецеся. што Я - СПАДАР".

14 І прышлі да мяне людзі із старцоў ізраельскіх, і селі перад імною. 2 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гэтыя людзі ўн е сьлі балваны ў сэрца свае й пастанавілі спадман бяспраўя свайго перад відам сваім: ці дазволіць Імне каб яны запраўды пыталіся ў Мяне? 4 Затым г у кай ім і скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажнаму з дому Ізраелявага, што ўзносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, і прыходзе да прарокі, Я, СПАДАР, адкажу таму, хто прыходзе, подле множасьці балваноў ягоных, 5 Што Я схаплю дом Ізраеляў у сэрцу іхным, бо яны адвярнуліся ад мяне з прычыны балваноў сваіх.

6 „Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: лякайцеся й адвярніцеся ад балваноў сваіх, і ад усіх агідаў сваіх адвярніце віды свае; 7 Бо кажнай людзіне з дому Ізраелявага альбо чужаземцу, што жывець у Ізраелю, каторы адхінаецца ад Мяне і ўносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, ды прыходзе да прарокі папытацца ў яго празь Мяне, - Я, СПАДАР, адкажу яму Сам, 8 І зьвярну від Свой супроці тае людзіны, і ўчыню яе знакам а прыказямі, і адатну яе ад люду Свайго; і пазнаеце, што Я - СПАДАР.

9 „І прарока, калі ён зьведзены й г у кае слова, - Я, СПАДАР, ізьвёў таго прароку; Я выцягну рук у Сваю на яго й выгублю яго з пасярод люду Свайго Ізраеля. 10 І яны будуць пакараны за бяспраўе свае: кара прароку будзе, як кара пытаючаму, 11 Каб наперад дом Ізраеляў ня блудзіў ад Мяне, і наперад ня плюгавілі сябе ўсімі выступамі сваімі, але каб яны былі людам Імне, а Я быў Богам ім, агалашае Спадар СПАДАР".

12 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 1З „Сыну людзкі! калі зямля ізгрэша перад Імною, ізрадліва ізраджаючы, тады Я выцягну рук у Сваю на яе і патрышчу падпору хлеба ейнага, і пашлю галадоў на яе, і выгублю зь яе чалавека й статак. 14 Хоць бы гэтыя тры мужы, - Ной, Данель а Ёў, -- былі ў ёй, яны сваёй справядлівасьцю спасьлі б толькі душы свае, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Каліб Я напусьціў благія зьвяры на зямлю, і яны прычынілі спабыцьцё дзяцей яе, ажно яна запусьцела, што ні водная людзіна не магла прайсьці з прычыны зьвяроў; 16 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, адно ўратаваліся б яны, але зямля будзе спусьцелаю. 17 Альбо калі б Я навёў меч на гэтую зямлю й сказаў: мечу! прайдзі па зямлі, ажно адцяў бы людзіну й жывёлу зь яе; 18 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, але адно ўратаваліся б самы. 19 Альбо ліпучку паслаў бы на гэтую зямлю й выліў на яе палкі гнеў Свой у крыві, каб выгубіць ізь яе людзін у й жывёлу; 20 Хоць бы Ной, Данель а Ёў былі ў ёй, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, яны ня вывальнілі б ані сына, ані дачкі; яны вывальнілі б справядлівасьцяй сваёй толькі душы свае;

21 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як шмат болей, як Я пашлю на Ерузалім Свае чатыры балючыя суды: меч а галадоў а дзікія зьвяры а ліпучку, каб адцяць ізь яго людзіну й жывёлу; 22 Але гля, застан е цца ў ім астача, што будзе выведзена, сынове й дачкі; вось, яны прыйдуць да вас, і вы абачыце дарогу іхную а ўчынкі іхныя, і вы пацешыцеся зь ліха, каторае Я навёў на Ерузалім, з усёга, што Я навёў на яго. 23 І яны пацешаць вас, як абачыце дарогі іхныя а ўчынкі іхныя, і вы даведаецеся, што не бяз прычыны Я ўчыніў усе, што Я ўчыніў у ім, агалашае Спадар СПАДАР".

15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! што віно супроці дзерва альбо галуза вінная супроці галузы дзерваў? 3 Ці можа быць брана зь яго дзярва, каб зрабіць якую-колечы рэч? альбо ці можна ўзяць калок ізь яго, каб павесіць на ім якую судзіну? 4 Гля, кідаюць у цяпло на пажэрце; цяпло зжарэць абодва канцы яго, і сярэдзіна яго абгарае; ці годзіцца яно на выраб? 5 Гля, як яно не гадзілася на ніякую работу; пагатове ня згодзіцца на работу, як цяпло пажэрла яго, і яно абгарэла.

6 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: Як віно меж дзерваў лесавых, каторае Я кінуў у цяпло на пажэрце, так Я кіну жыхараў Ерузаліму. 7 І зьвярну від Свой супроці іх: з аднаго цяпла яны выйдуць, і другое цяпло пажарэць іх; і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, як Я зьвярну від Свой супроці вас. 8 І спустошу зямлю, бо яны ізрадліва ізрадзілі, агалашае Спадар СПАДАР".

16 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! паведамі Ерузаліму агіды яго З Й скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР Ерузаліму: паходжаньне твае а нараджэньне твае ад зямлі Канаанскае; айцец твой Аморэй, і маці твая Гэцічанка. 4 І што да нараджэньня твайго: як ты нарадзілася, пупа твайго не абразалі й не абмылі цябе вадою, каб ачысьціць, ты ані ня был а абсыпана сольлю й ані ня была спавіта. 5 Нічые вока ня зжалілася над табою, каб зрабіць табе што-колечы з гэтых, мець міласэрдзе над табою; але, у дзень нараджэньня свайго, была выкінена на чыстае поле з прычыны агідвасьці свае. 6 І як Я праходзіў ля цябе, і бачыў, што ты качалася ў крыві сваёй, і сказаў табе:,У крыві сваёй жыві'. І сказаў табе:,У крыві сваёй жыві'. 7 Я памножыў цябе, як расьліну палявую; ты вырасла высокая й дуж а я, і стала прыборам над прыборамі, разьвіліся пелькі і вырасьлі валасы; заставалася ты, адылі, не накрыўшыся а голая. 8 І як Я праходзіў ля цябе й абачыў цябе, вось, пар а твая - пара каханьня; і Я расьцягнуў крысо Свае на цябе, і накрыў голасьць тваю; і Я прысягнуў табе і ўступіў у змову з табою, агалашае Спадар СПАДАР, і ты стала Маёй. 9 І абмыў цябе вадою, і змыў зь цябе кроў тваю, і памазаў цябе алеям; 10 Я адзеў цябе вышыванаю адзежаю, і абуў барсуковаю скураю, і паперазаў цябе цянюсенькім палатном, і накрыў цябе шоўкам; 11 І прыбраў цябе прыборамі, і ўзлажыў бружлеты на рукі твае і ланцужок на шыю тваю; 12 І зацягнуў жуковіну ў нос твой і завушніцы - у вушы твае, і ўзлажыў пазорную карону на галаву тваю. 1З Гэтак ты прыбіралася золатам а срэбрам, і адзецьце твае зь цянюсенькага палатна а шоўку а вышываных тканінаў; жывілася ты пшоннаю мукою а мёдам а алеям, і был а надзвычайнага пазору, і мела дасьпех у каралеўстве. 14 І слава твая разышлася меж народаў з прычыны харашыні твае, бо яна была дасканальная ад пазору Майго, каторы Я ўзлажыў на цябе, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Але ты паспадзявалася на харашыню сваю й бязуліла, карыстаючыся із славы свае, і вылівала бязулства свае на кажнага праходзячага міма, ягонаю ты был а. 16 І брала з адзецьцяў сваіх, і зрабіла калярыстыя ўзвышшы сабе, і бязуліла на іх, як ніколі ня бывала й ня мела быць. 17 І ўзялі харошыя прыборы свае із золата Майго а із срэбра Майго, што Я даў табе, і зрабіла сабе абразы мужчынаў, і бязуліла зь імі. 18 І ўзял а вышываныя адзецьці, і накрыла іх, алей Мой а кадзіла Мае клала перад імі. 19 І еміну Маю, што Я даваў табе, пшонную муку а алей а мёд, каторымі Я жывіў цябе, ты клала перад імі на прыемны пах; і гэтак яно было, агалашае Спадар СПАДАР. 20 Адлі ўзяла сыноў сваіх а дачкі свае, каторых ты нарадзіла Імне, і абракла іх пажэрці. Ці мала бязулства твайго? 21 Ты рэзала й дзеці Мае й давала іх праводзіць перазь цяпло да іх? 22 І ў вусіх агідах сваіх а бязулствах сваіх ты ня ўспомнела дзён маладосьці свае, як ты был а ненакрыўшыся а голая, качалася ў крыві сваёй. 23 І сталася просьле ўсяе нягоднасьці твае (авохці, авохці табе, агалашае Спадар СПАДАР), 24 Што ты ўладзіла сабе бязульны дом, і зрабіла сабе ўзвышша на кажнай вуліцы, 25 І на ростанях кажнае дарогі зрабіла сабе ўзвышша, і зрабіла харашыню сваю абрыдлаю, і расклала ногі свае кажнаму праходзячаму, і памножыла бязулствы свае; 26 І бязуліла зь Ягіпцянамі, суседзямі сваімі вялікага цела, і памножыла бязулства, каб гнявіць Мяне. 27 Вось, Я выцягну рук у Сваю на цябе, і паменшу прызначанае табе, і аддам цябе на самадыю тым, што ненавідзяць цябе, дачкам Пілісцкім, што засаромлены за бессаромную дарогу тваю. 28 Ты бязуліла таксама із сынамі Асуру з прычыны нян а сыці свае; але, ты бязуліла зь імі, і не насыцілася; 29 Адлі памножыла бязулства свае ў зямлі Канаанскай аж да Хальдэі, і таксама гэтым не насыцілася. 30 Якое кволае сэрца твае, агалашае Спадар СПАДАР, бачачы, што ты рабіла ўсе гэта, работу пануючае бязульнае жонкі. 31 Як ты сн у дзіла бязульныя дамы свае на ростанях кажнае дарогі і рабіла ўзвышшы свае на кажнай вуліцы, то ты ня был а, як бязуля, бо грэбавала заплатаю, 32 Але як жонка чужаложніца, што бярэць чужых замест мужа свайго. 33 Усім бязулям даюць падаркі, але ты даеш падаркі ўсім палюбоўнікам сваім і даеш лапаны ім, каб яны зусуль прыходзілі да цябе на бязулства твае. 34 І ў бязулстве тваім ё наадварот у цябе супроці жанок, бо ня гналіся за табою дзеля бязулства, у бязулстве сваім плаціла ты, прымеж тога ніхто не плаціў табе; значыцца, было наадварот. 35 Затым, бязуля, слухай слова СПАДАРОВА:

36 „Гэтак Спадар СПАДАР: за тое, што нечысьць твая была выліта, і голасьць твая адкрыта бязулствам тваім із палюбоўнікамі тваімі а ўсімі балванамі агідаў тваіх, і за кроў дзяцей тваіх, каторых ты аддал а ім, 37 Вось, за тое Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, з каторымі ты мела ўзаем'е, і ўсіх, што ты любіла, з усімі, што ты ненавідзіла, і зьбяру іх адусюль супроці цябе, і адкрыю голасьць тваю ім, каб яны бачылі ўсю голасьць тваю. 38 І буду судзіць цябе судам чужаложніцаў і разьліваючых кроў, і прывяду на цябе крывавы гнеў а з а вісьць;

39 І аддам цябе таксама ў рукі ім, і спустошаць бязульныя дамы твае, і аб у раць узвышшы твае, зьдзяруць ізь цябе таксама адзецьці твае, і возьмуць снадзі пазору твайго, і пакінуць цябе ненакрытаю а голаю. 40 І ўзьвядуць грамадў на цябе, і ўкамянуюць цябе, і пратнуць цябе мячамі сваімі. 41 І спаляць цяплом дамы твае, і ўчыняць суды на цябе - крывавы гнеў а завісьць; і спыню бязулства твае, і таксама ўжо не дасі платы. 42 Дык спаганю Сваю злосьць на табе, і завісьць Мая адступе ад цябе, і Я супакоюся і болей ня буду гневацца. 43 За тое, што ты ня ўспомнела дзён маладосьці свае, але квяліла Мяне ўсім гэтым, вось, я абярну дарогу тваю на галаву тваю, агалашае Спадар СПАДАР; ці ты не дадал а ўсяе гэтае бессаромнае непасьцівасьці да ўсіх агідаў сваіх? 44 Гля, кажны прыказьнік ужывець прыказь празь цябе, кажучы:,Якая маці, такая дачка ейная'. 45 Ты - дачка маці свае, што брыдзілася мужам сваім і дзецьмі сваімі, і ты - сястра над сёстрамі тым, што брыдзіліся мужамі

41 сваімі й дзецьмі сваімі. Маці твая Гэцічанка і айцец твой Аморэй. 45 Сястра твая вялікая - Самара, яна а дачкі ейныя, што жывець налева ад цябе; а малодшая сястра твая, што жывець направа ад цябе, - Содома а дачкі ейныя. 47 Ты, адылі, не радзіла па дарогах іхных і не рабіла подле агідеў іхных, але быццам вельма мала было табе іхнага, ты папсавалася болей за іх на ўсіх дарогах сваіх. 48 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Содоме, сястра твая, не рабіле, яна ані дачкі ейныя, як рабіла ты, ты а дачкі твае. 49 Вось, гэта было бяспраўе сястры твае Содомы: пыха, пярэсыць і нядб а йлівы супакой быў у яе а ў дачок ейных, і рукі ўбогага а беднага ня сіл і ла. 50 І былі яны пыхатыя, і рабілі агіду перад Імною; затым Я адхінуў іх, як абачыў гэта.

51 „І Оамара не зрабіла палавіцы грахоў тваіх, але ты памножыла агіды свае болей, як яны, і аправіла сёстры свае ўсімі агідамі сваімі, што ты дзеяла. 52 Таксама ты, што судзіла сёстры свае, нясі сорам свой за грахі свае, што ў цябе агіднейшыя, чымся ў іх: яны справядліўшыя за цябе; і таксама за тое саромяйся а нясі ганьбу сваю, што ты аправіла сёстры свае. 53 І Я зьвярну палон іхны, палон Содомы а дачок ейных і палон Самары а дачок ейных; тады зьвярну палон палоненікеў тваіх сярод іх, 54 Каб ты н е сла паганьбеньне свае й саромілася таго, што ты зрабіла, цешачы іх. 55 Як сёстры твае, Содоме а дачкі ейныя, зьвернуцце да свайго пярэдняга стену, і Самара а дачкі ейныя зьвернуцца де свайго пярэдняга стану, тады ты а дачкі тае зьвернецеся да свайго пярэдняга стану. 56 Бо сястры свае Содомы ты не менавала вуснемі сваімі ў дзень пыхі свае, 57 Пакуль не адкрылася нягоднасьць твая, як часу ўпікаў ад дачок Арамскіх і ўсіх, што навокал іх, дачок Пілісцкіх, што ўсі навокал грэбуюць табою. 58 Ты будзеш насіць бязулства а агіды свае, агалашае СПАДАР;

59 „Бо гэтак каже Спадар СПАДАР: Я ўчыню табе, як учыніла ты, грэбуючы прысягаю і ўзрушаючы змову. 60 Я, адылі, успомню змову Сваю з табою за дзён маладосьці твае, і ўставаўлю вечную змову з табою. 61 Тады ты ўспомніш дарогі свае і засаромішся, як возьмеш сёстры свае, старшую сваю й малодшую сваю, і Я дам табе іх за дачкі, але ня подле змовы твае. 62 І Я ўстанаўлю змову Сваю з табою, і даведаешся, што Я - СПАДАР, 63 Каб ты ўспамінала й саромілася, і наперад вуснаў сваіх не адчыняла ад сораму, як Я дарую табе ўсе, што ты зрабіла, агалашае Спадар СПАДАР".

17 1 было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! загадай зегадку й скажы прыпавесьць дому Ізраеляваму, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вялікі арол ізь вялікімі крыламі й шырака распушченымі канцамі іх, поўны пер'я, што ў яго калярыстае, прыляцеў на Лібан і ўзяў найвышшы пагон кедры; 4 Зарваў верх наймалодшае галузкі й прынёс яго де зямлі Канаанскае, і палажыў яго ў месьце купецкім; 5 І ўзяў з насеньня зямлі, і пасадзіў яго на ўробленым полю, памясьціў ля вялікіх водаў, уткнуў яго, як вярбу. б І яно вырасла, і стала рассахатым віном нізкога росту, каторага пагоны нахілінася да яго, і карэньне яго было пад ім; і стала віном, і выдала пагоны, і пусьціла галузкі. 7 І быў там другі вялікі арол ізь вялікім! крыламі й багатым пер'ям; і гля, гэтае віно зьвярнула сваё карэньне де яго й выцягнула свае малажлявыя гук і да яго, каб ён мог паіць яго з баразён саджэньня свайго. 8 Яно было паседжена на добрым полю ля вялікіх водаў, каб магло выдаваць пагоны й каб дало плады, каб магло быць славутым віном. 9 Скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці будзе яно дасьпешнае? ці ня вырвуць карэньня яго і ці не абарвуць пладоў яго, ажно яно ссохне? І ўсі вырослыя лісты яго зьвянуць, нават безь вялікае сілы альбо без шмат людзёў вырвуць яго з карэньня яго. 10 Але, вось, пасаджанае, ці будзе дасьпешнае? Ці ня станецца, як усходні вецер даткнецца да яго, што яно чыста ссохне? ссохне ў барознах, ідзе вырасла?"

11 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 12 „Кажы ж бунтоўнаму дому: ці вы ня ведаеце, што гэта? Кажы: гля, кароль Бабілёнскі прышоў да Ерузаліму, і ўзяў караля яго а князёў яго, і павёў іх із сабою да Бабілёну; 1З І ўзяў із каралеўскага насеньня, і ўчыніў змову зь ім, і ўзяў прысягу зь яго, таксама ўзяў дужых зямлі, 14 Каб каралеўства было паніжана, каб ня ўздыймалася, каб, дзержачы змову сваю, магло стаяць. 15 Але ён збунтаваўся супроці яго, пасылаючы паслоў да Ягіпту, каб далі яму коні а шмат людзёў. Ці будзе ён мець дасьпех? ці ўцячэць, хто так робе? альбо ўзруша змову і ўцячэць? 16 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР: напэўна ў месцу каралёвым, каторы прызначыў яго за караля, і каторага прысягаю ён пагрэбаваў і змову ўзрушыў, у Бабілёне ён памрэць. 17 Ані фараон ізь вялікім войскам і чысьленаю грамадою не паможа яму на вайне, як насыпяць наспы й збудуюць абложныя сьцены, каб загубіць шмат душаў, 18 За тое, што ён пагрэбаваў прысягаю, узрушыўшы змову, калі, гля, даў рук у сваю й зрабіў усе гэта, - ён не ўцячэць.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: жыў Я, канечне за прысягу Маю, што ён пагрэбаваў, і за змову Маю, што ён узрушыў, Я зьвярну на галаву ягоную. 20 І расьцягну сеці Свае на яго, і ён будзе злоўлены ў п а садку Маю, і завяду яго да Бабілёну, і буду прававацца там ізь ім за ізраду ягоную, што ён ізрадзіў Мяне. 21 І ўсі ўцекачы ягоныя з усіх аддзелаў ягоных загінуць ад мяча, а тыя, што застануцца, будуць разьвеяны кажным ветрам; і вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў",

22 Гэтак Спадар СПАДАР: „Я вазьму найвышшы пагон із высокага кедры й пасаджу яго; і зь верху малажлявых пагонаў яго адатну кунежны й пасаджу яго на гары высокай а ўзьнятай. 23 На гары вышыні Ізраелявае Я пасаджу яго; і ён пусьце галіны, і дасьць плод, і будзе славуты кедра; і пад ім будзе жыць кажная птушка, кажная крылатая, у сьценю галузаў яго будзе яна жыць. 24 І даведаюцца ўсі дзервы палявыя, што Я, СПАДАР, паніжыў высокае дзерва, узьняў нізкое дзерва, высушыў зялёнае дзерва й даў расквіцець сухому дзерву: Я, СПАДАР, казаў і ўчыніў".

18 І было імне слова Спадарова, кажучы: 2 „Што гэта вам, што вы кажаце гэтую прыказь узглядам зямлі Ізраелявае, кажучы:,Бацькі елі кіслае віно, а дзеці нагналі аскому на зубах?' З Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы наперад ня будзеце ўжываць гэтае прыказі ў Ізраелю. 4 Абач, усі душы гэтыя Мае: як душа айцове, так таксама душа сыньняя - Мае яны; душа, што грэша, памрэць.

5 „Але калі людзіна справядлівая і робе суд а справядлівасьць; б Ня ела на горах ані ўздыймала аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ані плюгавіла жонкі прыяцеля свайго, ані бліжылася да жонкі, здаленае за нечысьць; 7 І людзіна нікога ня ўціскала, зварачала даўжбіту́ заклад ягоны, не займалася гл а баньням, давала хлеб галоднаму й накрывала голага адзецьцям; 8 Не пазычала на працэнты ані брала прыросту, ад бяспраўя аддаляла руку сваю, чыніла запраўды суд меж людзіны й людзіны; 9 Хадзіла ў вуставах Маіх, дзяржала суды Мае, каб здойсьніць праўду: яна справядлівая, яна напэўна будзе жыць, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Калі ў яго народзіцца сын гл а баньнік, што разьлівае кроў, і робе што-лень із гэтых брату свайму, 11 І не паўніць ніякага з гэтых абавязкаў, але таксама на горах еў і сплюгавіў жонку прыяцеля свайго, 12 Уціскаў убогага а беднага, гл а бае, не варочае закладу, але ўздыймае вочы свае да балваноў, робе агіды, 1З Пазычае на працэнты й бярэць прырост; дык мае ён жыць? Ня мае жыць: ён робе ўсі гэтыя агіды, ён канечне памрэць; кроў ягоная будзе на ім. 14 Цяпер абач, у яго нарадзіўся сын, што бача ўсі грахі айца свайго, каторыя гэты робе, і разважае, і ня робе такіх: 15 Ня еў на горах ані ўзьнімаў аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ня сплюгавіў жонкі прыяцеля свайго, 16 Нікога ня ўціскаў, ня браў закладу, ня гл а баў, даваў хлеб свой галоднаму і накрываў адзецьцям голага, 17 Не адыймаў рукі свае ад убогага, ня браў працэнтаў ані прыросту, чыніў суды Мае, хадзіў у вуставах Маіх; ён ня мае памерці за бяспраўе айца свайго, ён канечне мае жыць. 18 Айцец ягоны, за тое, што ён уціскаючы ўціскаў, глабаючы глабаў брата й рабіў нядобрае меж люду свайго, гля, ён мае памерці ў бяспраўю сваім. 19 Вы скажаце, адылі:,Чаму не нясець сын бяспраўя айца свайго?' Калі сын рабіў суд а справядлівасьць, дзяржаў усі ўставы Мае і паўніў іх, ён канечне мае жыць. 20 Душа, што ізгрэша, памрэць; сын не панясець бяспраўя айца, ані айцец не панясець бяспраўя сына; справядлівасьць справядлівага будзе на ім, і нягоднасьць нягоднага будзе на ім.

21 „Але калі нягоднік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, што ён рабіў, і дзяржыць усі ўставы Мае, і робе суд а справядлівасьць, канечне будзе жыць, не памрэць. 22 Усі выступы ягоныя, што ён зрабіў, ня будуць залічаны яму; у справядлівасьці сваёй, што ён рабіў, ён будзе жыць. 23 Нягож Я зычу сьмерці грэшніка, агалашае Спадар СПАДАР, ці не валей, каб адвярнуўся ад дарогаў сваіх і жыў?

24 „Але калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе рабіць бяспраўе, зробе подле ўсіх агідаў, што нягоднік робе, ці мае ён жыць? уся справядлівасьць ягоная, што ён рабіў, ня будзе менавана; за ізраду сваю, што ён ізрадзіў, і за грэх свой, што ён ізграшыў, за іх ён памрэць. 25 Вы, адылі, скажаце:,Дарога Спадарова няправільная'. Паслухайце ж, доме Ізраеляў: ціж дарога Мая ня правільная? ці ня ваша дарога няправільная? 26 Калі справядлівы адварачаецца ад справядлівасьці свае й робе бяспраўе, і памірае ў ім - за бяспраўе свае, што ён зрабіў, ён памрэць.

27 „Ізноў, калі нягоднік адвернецца ад нягоднасьці свае, што ён рабіў, і робе суд а справядлівасьць, ён захавае душ у сваю. 28 Затое, што ён разважае й адварачаецца ад усіх выступаў, што ён зрабіў, ён канечне будзе жыць, не памрэць. 29 І кажаце вы, доме Ізраеляў:,Няправільная дарога Спадарова'. Доме Ізраеляў, ці Мая дарога ня правільная? ці ня вашы дарогі няправільныя? 30 Затым, кажнага подле дарогаў ягоных буду судзіць вас, доме Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР; пакайцеся й адвярніцеся ад усіх выступаў сваіх, дык бяспраўе ня будзе вам спатыкненьням. 31 Адкіньце ад сябе ўсі выступы вашы, каторымі вы выступалі, і зрабіце сабе новае сэрца а новы дух; бо нашто паміраць вам, доме Ізраеляў? 32 Бо Я ня зычу сьмерці паміраючага, агалашае Спадар СПАДАР; дык навярніцеся й жывіце".

19 А ты загаласі па князёх ізраелявых 2 І скажы: што за лявіца маці твая меж лявоў! Цікавала меж маладых лявоў, гадавала левяняты свае. З І выгадавала аднаго зь левянят сваіх; ён стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў. 4 І пачулі празь яго народы; злавілі яго ў яму сваю й завялі яго на ланцугох да зямлі Ягіпецкае. 5 Цяпер, як яна абачыла, што яна спадзявалася, але спадзева ейная загінула, яна ўзял а другога зь левянят сваіх і зрабіла яго маладым лявом. 6 І хадзіў меж лявоў, стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў. 7 І ён пазнаў пустыя палацы іхныя, і месты іхныя пустошыў; і зямля была напалохана, і поўная яго ад гуку равеньня ягонага. 8 Тады народы з акалічных краінаў сталі супроці яго й расьцягнулі сець сваю на яго, злавілі яго ў яму сваю. 9 І пасадзілі яго ў клетку на крук, і завялі яго да караля Бабілёнскага; прывялі яго да гарадоў, каб наперад гуку ягонага ня было чуваць на горах Ізраелявых.

10 Маці твая, падобна да цябе, як. вінная розка, пасаджаная ля вады, плодная а рассахатая ад множасьці вады. 11 І яна мела моцныя галіны на ськіпетры валадаром, і пень яе ўзьняўся меж таўстых галузаў; і яна выдавалася вышынёю з множасьці гукаў сваіх. 12 Але ў гневе яна была вырвана, кінена далоў на зямлю, і ўсходні вецер высушыў плады яе, моцныя галіны яе адламіліся а ссохлі, цяпло пажэрла іх. 1З І цяпер яна перасаджана на пустыню, у зямлю сухую а ўсьмяглую. 14 І вышла цяпло з розкі гальля ейнага, пажэрла плады ейныя, так што няма моцнае розкі на ськіпетру ўлады. Гэта -- галашэньне, і будзе на галашэньне.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 62 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница| Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)