Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 10 страница



У верасні 1996 г. Прэзідэнтам былі зацвержаны «Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гг.». Мэтай праграмы стала пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі на падставах:шырокага ўдзелу дзяржавы ў кіраванні эканомікай;задавальнення сацыяльных запатрабаванняў у галіне аховы здароўя, культуры, адукацыі;прыпынення прыватызацыі;адмовы ад ліквідацыі калгасаў;адмовы ад фарсіраваных тэмпаў пераходу да фермерскага гаспадарання на вёсцы і інш. эканомікі паслужыла падпісанне вясной 1996 г. Б.М. Ельцыным і А.Р. Лукашэнкам пагаднення «Аб задавальненні ўзаемных прэтэнзій Беларусі і Расіі». Згодна з дакументам, беларускія даўгі за энерганосьбіты ў памеры 1,4 млрд. амерыканскіх долараў былі спісаны, і краіны перайшлі да так званага «нулявога варыянта». Аднак пры выкананні праграмных палажэнняў былі заўважаны некаторыя негатыўныя фактары. Разам з тым у канцы 1990-х г. эканамічная сітуацыя ў краіне стабілізавалася, а ў 2005 г. упершыню быў дасягнуты прафіцыт бюджэту. была прынята дзяржаўная Праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 г. мэтамі Праграмы з’яўляюцца адраджэнне і развіццё сяла на аснове ўмацавання аграрнай эканомікі, павышэнне даходаў сельскага насельніцтва, узроўню сацыяльнага, бытавога і інжынернага ўладкавання сельскіх населеных пунктаў, захаванне і паляпшэнне экалогіі Пошук Беларуссю шляхоў пабудовы ўласнай эканамічнай мадэлі працягваецца. Пачалася практычная рэалізацыя перспектыўнай ідэі стварэння Парка высокіх тэхналогій. На сучасным этапе рэфармаванне эканомікі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам шэрагу Дзяржаўных праграм – Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г., Канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2015 г., Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 г. і інш.

 

62Важную ролю ў гэтым адыграла палітыка галоснасці, якая вызваліла культуру ад дыктату партыйнага апарату, скасавала ідэалагічныя рамкі і прынцыпы часоў сацыялізму, у якія было «ўціснута» духоўнае жыццё насельніцтва, і спрыяла пачатку новага этапа беларускага нацыянальнага Адраджэння. Аднак на гэтым шляху мелася шмат цяжкасцяў, якія патрабавалі пераадолення. У першую чаргу беларусам неабходна было ўспомніць, што яны ― не толькі «савецкі народ», а нашчадкі шматвяковай гісторыі і культуры. Неабходна адзначыць, што такія ж працэсы адбываліся і ў іншых саюзных рэспубліках.У адраджэнні пачатку 1990-х г. можна вызначыць некалькі ключавых момантаў: 1) адраджэнне беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон, згодна з якім беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Законам прадугледжваўся паступовы перавод на дзяржаўную мову ўстановаў ураду, навукі, адукацыі, культуры і інш. Па сутнасці, гэта была другая беларусізацыя ў ХХ ст. 2) адраджэнне беларускай культуры. 4 верасня 1991 г. быў прыняты Закон аб культуры, які гарантаваў свабоду творчай дзейнасцi, абаронуінтэлектуальнай уласнасці, адмаўленне ад манапалізму ў культуры, права на развіццёкультуры нацыянальных супольнасцяў і інш. 3) вяртанне гiстарычнай спадчыны. Гістарычная памяць народа з’яўляецца сведчаннем яго самабытнасці і разумення сваёй ролі ў развіцці сусветнай цывілізацыі. Значную ролю ў гэтым працэсе адыграла выданне часопісаў «Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская думка» і інш. На іх старонках друкаваліся артыкулы, у якіх, у адпаведнасці з нацыянальнай канцэпцыяй, па-новаму ацэньваліся шмат якія падзеі даўняга і недалёкага гістарычнага мінулага Беларусі. У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб'явілі сябе вышэйшымі прафссіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і ся-рэднюю спецыяльную падрыхтоўку. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх камп'ютэрных сістэмах і інш. Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Бсларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, I. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам «Вяртанне да віны» народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка I. Шамякіна «Злая зорка», аповесці «Ахвяра», «Сатанінскі тур». На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш. Новы напрамак у літаратуры звязаны з імкненнем да ліквідацыі ў ёй канфлікту паміж ідэяй і рэальным зямным жыццём чалавека. Да такіх твораў адносяцца, напрыклад, аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», «Сцюжа»..ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар'еў, акцёры С. Станюта, М. Захарэвіч. Шырока вядомы песенныя творы беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, I. Лучанка, Э. Ханка, У. Будніка, В. Іванова і інш.Еўрапейскую вядомасць атрымалі музычныя фестывалі, якія праводзіліся ў Беларусі. Гэта “Музычнае Палессе”, “Музы Нясвіжа”, Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, «Мінская вясна», “Беларуская сакавіца”, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна, “Залаты шлягер” і “Магутны божа” у Магілёве і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль “Славянскі базар”, Віцебску, які праводзіцца з 1992 г. Прадоўжылася рэстаўрацыя гістарычнай забудовы Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка – помніку архітэктуры XVI ст., які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна мемарыяльных, мастацкіх.



 

63. Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне. З часу набыцця суверэнітэту Рэспубліка Беларусь ператварылася ў паўнапраўны суб’ект міжнароднай супольнасці. Атрымаўшы міжнароднае прызнанне, Рэспубліка Беларусь пачала ўсталёўваць дыпламатычныя адносіны з краінамі свету. Толькі ў 1991 – 1995 г. было падпісана звыш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. На новы ўзровень перайшла дзейнасць Рэспублікі Беларусь у складзе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Беларусь з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных установаў ААН. За кароткі тэрмін дзяржава стала членам Арганізацыі Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Еўропе і атрымала статус спецыяльна запрошанай у Савеце Еўропы. У 1992 г. з рэспублікі была выведзена тактычная ядзерная зброя, Беларусь адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы.У 1992 г. Рэспубліка Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю і інш.Умацаванню палітычных і эканамічных кантактаў Рэспублікі Беларусь з Еўрасаюзам (ЕС) садзейнічалі заключаныя Дагавор аб партнёрстве і супрацоўніцтве з ЕС (1994 г.) і Рамачнае гандлёвае пагадненне з ЕС (1995 г.). Аднак, неабходна прызнаць, што адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС не прывялі да ўсталявання цесных узаемаадносін. Ужо ў 1995 г. Беларусі было адмоўлена ў паўнапраўным удзеле ў Савеце Еўропы па выніках выбараў, якія еўрапейскімі назіральнікамі былі прызнаныя недэмакратычнымі, а ў 1997 г. Беларусь была пазбаўлена статусу спецыяльна запрошанай краіны ў Савеце Еўропы. Палітыка Еўрасаюза і ЗША ў адносінах да Беларусі вызначаецца як стратэгія «выбарачных кантактаў», якая прадугледжвае ізаляцыю афіцыйнага Мінска і наладжванне ўзаемаадносін са структурамі грамадзянскай супольнасці. Адносіны з краінамі СНД. Галоўным накірункам міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне адносін з краінамі СНД. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам («саюз чатырох»).

У 2003 г. краінамі СНД была створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі. Беларусь, Расія, Украіна і Казахстан падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з мэтай стварэння зоны свабоднага гандлю.Але, бясспрэчна, прыярытэт адводзіцца пашырэнню і ўмацаванню стасункаў з Расіяй. Можна вылучыць асноўныя этапы інтэграцыі Беларусі і Расіі:1) 2 красавіка 1996 г. быў заключаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаваў ― Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

2) 2 красавіка 1997 г. падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які прадугледжваў забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краін, іх бяспекі, абараназдольнасці; 8 снежня 1999 г.Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на бліжэйшы час і на перспектыву вызначыў А.Р. Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланнем Прэзідэнта да Парламента. Галоўным прынцыпам знешняй палітыкі названа шматвектарнасць.

 

64. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на пачатку ХХІ ст.В 2001 60тыс предприятий частных. 2 Всебелорусское народное собрание (2001г) утвердило предложенную программу социально-экономического развития РБ на 2001-2005гг. Главной задачей этой программы – повышение благосостояния населения республики. Учитывая сложную демографическую ситуацию в стране(смерть выше рождения), правительством разработана программа демографической безопасности, которая предусматривает материальную помощь многодетным семьям, улучшение мед обслуживания населения.Важнейшими социально-экономич проблемами в наст время являются: значительная доля устаревшего оборудования в промышленности, высокая энерго- и материалоемкость продукции, относительно большое количество малорентабельных и убыточных предприятий, сложная экономическая и демографическая ситуация в сельской местности и малых городах, возрастание доли пенсионного возраста и сокращение количества работающих. В числе угроз экономической безопасности страны ведущее место занимает постоянный и существенный рост цен на энергоносители, особенно на газ.3 Всебелорусское народное собрание (2006г) приняло программу социально-экономического развития на 006-2010 в соответствии с которой предусматривается постепенный переход к постиндустриальному информационному обществу.основные направления: проведение преобразований, сохранение регулирующей роли государства в осуществлении рациональной структуры политики в промышленности и сельхозе. Поддержка малоимущих слоев населения, мотивация повышения эффективности труда, развитие системы охраны здорповья, образования, культуры.

 

 


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>