Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 5 страница



 

31. адзначалася, асноўным пытаннем рэвалюцыі 1905−1907 г. было аграрнае. Удзел шырокіх сялянскіх мас у рэвалюцыйных падзеях падштурхнуў царскі ўрад да свядомай ліквідацыі накаторых феадальных перажыткаў шляхам рэформ. Ініцыятарам і кіраўніком аграрнай рэформы быў старшыня Савета Міністраў і міністр унутраных спраў Расіі П.А. Сталыпін. Мэты рэформы:адцягнуць сялян ад удзелу ў рэвалюцыі;

павялічыць сярэдні слой сялянства і ўмацаваць слой сялянскай буржуазіі, якія створаць апору царскаму самадзяржаўю на вёсцы;даць магчымасць малазямельным і беззямельным сялянам выйсці на працу ў горад і павялічыць колькасць прамысловых рабочых;запэўніць паскоранае развіццё капіталізму ў вёсцы пры захаванні памешчыцкіх латыфундый.Сталыпінская аграрная рэформа пачалася ў адпаведнасці з царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. Асноўнымі мерапрыемствамі рэформы былі наступныя:) ліквідацыя сялянскай абшчыны. На тэрыторыі Беларусі гэта было асабліва актуальна для Магілёўскай і Віцебскай губерняў, дзе пераважала абшчыннае сялянскае землекарыстанне; 2) адмена выкупных плацяжоў. З 1 студзеня 1907 г. сяляне станавіліся поўнымі ўласнікамі сваіх надзелаў;3) ліквідацыя цераспалосіцы і хутарызацыя. Узамен палосак зямлі («шнуроў»), якія сяляне атрымалі ў розных месцах паводле рэформы 1861 г., кожны селянін меў права патрабаваць выдзялення яму замест гэтых участкаў адзінага надзела ў адным месцы. Такі надзел атрымаў назву «водруб». Пры перасяленні сялянскай сям’і з вёскі на водруб гэты надзел называўся хутар;4) прапаганда хутарызацыі.) арганізацыя масавых перасяленняў у Сібір, Сярэднюю Азію і на Далёкі Усход. Гэтае мерапрыемства праводзілася ўрадам з мэтай змяншэння вастрыні зямельнага пытання ў еўрапейскай частцы Расіі. стварэнне Сялянскага пазямельнага банка, які выдаваў сялянам крэдыты на куплю зямліСталыпінская аграрная рэформа садзейнічала паскарэнню развіцця капіталізму ў вёсцы:ліквідацыя сельскай абшчыны і выкупных плацяжоў, перадача зямлі ва ўласнасць сялян і перасяленне на хутары спрыялі інтэнсіфікацыі сялянскай гаспадаркі. З аднаго боку, павялічылася колькасць сялян-прадпрымальнікаў, якія бралі крэдыты, набывалі зямлю і стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. З другога боку, узрасла лічба сялян-беднякоў, якія не здолелі наладзіць гаспадарку, вымушаны былі прадаць сваю зямлю і наймаліся на працу ў якасці парабкаў асаблівасцю рэформы на тэрыторыі Беларусі было ўвядзенне ў 1911 г. выбарных органаў мясцовага самакіравання ― земстваў. Земствы былі ўтвораны толькі ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губернях. З прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў у Гродзенскай і Віленскай губернях земствы па-ранейшаму не былі дазволены.некаторыя палажэнні, якія пэўным чынам стрымлівалі яе вынікі. Па-першае, паскарэнне развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Сталыпін хацеў правесці без разбурэння асноў латыфундыяльнага памешчыцкага землеўладання ― аднаго з асноўных перажыткаў феадалізму. працэс хутарызацыі быў не вельмі эфектыўным з прычыны беднасці і непісьменнасці большасці сялян, якія прывыклі да сваіх «шнуравых» надзелаў і баяліся высяляцца на хутары перасяленне сялян



не прынесла паляпшэння іх становішча: часта матэрыяльнай дапамогі было недастаткова, землі адводзіліся неўрадлівыя, у нязручных месцах Такім чынам, нягледзячы на пэўныя станоўчыя вынікі сталыпінскай рэформы, яна не вырашыла галоўнага пытання рэвалюцыі аграрнага,Прамысловасць Беларусі гэтага часу характарызавалася шэрагам адметных рысаў: канцэнтрацыя вытворчасці і стварэнне манапалістычных аб’яднанняў

у форме акцыянерных таварыстваў і сіндыкатаў Акцыянерныя таварыствы запалкавых фабрык, Мазырскай фанернай фабрыкі, Дняпроўскай мануфактуры, тытунёвай фабрыкі ў Гродне, ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна» і інш.; рост галіновай разнастайнасці мясцовай прамысловасці

вядучае месца на тэрыторыі Беларусі займала харчовая прамысловасць

вялікая ўдзельная вага рамеснай вытворчасці.развіццё банкаўскай сістэмы. На пачатку ХХ ст. прамысловасць у Беларусі фінансавалі банкаўскія канторы і таварыствы ўзаемнага крэдытуу нацыянальным складзе сярод рабочага класа Беларусі выразна пераважалі яўрэі, што было наўпрост звязана з наяўнасцю на гэтых землях «мяжы яўрэйскай аселасці».

 

 

32. Грамадска-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, у пачатку ХХ ст. была вельмі нестабільнай. У адзначаны перыяд у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая вылілася ў рэвалюцыю 1905−1907 г. Сярод асноўных прычын рэвалюцыі можна вылучыць наступныя: эканамiчны крызiс пачатку ХХ ст., які прывёў да беспрацоўя, рэзкага пагаршэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і, як следства, да росту рэвалюцыйных настрояў сярод як гараджан, так і сялянства. нявырашанасць аграрнага пытання. Нягледзячы на праведзеную рэформу па адмене прыгоннага права, у Расійскай імперыі па-ранейшаму заставаліся феадальныя перажыткі: буйное дваранскае землеўладанне, сялянская абшчына, малазямелле сялян наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;невырашанасць нацыянальнага пытання Расія з’яўлялася шматнацыянальнай краінай, аднак усе нацыі, акрамя рускай, не мелі ў Расійскай імперыі адпаведных умоваў, нестабільнасць палітычнай сітуацыі. Бунд самая ўплывовая рэвалюцыйная арганізацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Утвораны ў Вільні ў 1897 г. з мэтай арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне іх эканамічнага становішча; РСДРП (Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя) ―утворана ў 1898 г. у Мінску на І з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый. Стаяла на пазіцыях марксісцкага вучэння аб класавай барацьбе як рухаючай сіле гісторыі і рабіла стаўку на пралетарыят. У 1903 г. на ІІ з’ездзе ў РСДРП вызначыліся дзве фракцыі: бальшавікі, якія выступалі за рэвалюцыйны шлях пабудовы сацыялізму, і меншавікі, мэтай якіх было паступовае рэфармаванне грамадства; Эсэры (ПСР − Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў) ― гэтая партыя аформілася ў 1902 г., аб’яднаўшы народніцкія арганізацыі і групы, якія ў сваёй дзейнасці арыентаваліся на сялянства. Праграма ПСР прадугледжвала сацыялізацыю зямлі − перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і ўраўнальнае надзяленне зямлёй без права куплі-продажу; БСГ першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Утворана зімою 1902−1903 г. на аснове маладзёжных культурна-асветніцкіх гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі Пецярбурга, Мінска і Вільні як Беларуская рэвалюцыйная грамада (пазней была перайменавана). Стваральнікамі і кіраўнікамі БСГ былі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі: Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Алесь Бурбіс, Казімір Кастравіцкі

мела бліжэйшую мэту (звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі) і канчатковую (знішчэнне капіталізму і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацый). Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу з расстрэлу мiрнай дэманстрацыi рабочых («крывавая нядзеля»). У беларускiх гарадах у студзенi 1905 г. адбыліся акцыі салiдарнасцi з рабочымi Пецярбурга ― забастоўкі ахапілі 31 горад Беларусі Удзельнiкi рэвалюцыi былі аб’яднаны ў 3 лагеры: урадавы Яго сацыяльнай базай былі дваранства, чыноўніцтва, буйная буржуазія. Выступаў за захаванне існуючага грамадска-палітычнага ладу і абапіраўся на армiю i палiцыю. буржуазна-лiберальны лагер быў прадстаўлены большай часткай буржуазiі, перадавымі памешчыкамi, часткай iнтэлiгенцыi. Іх мэтай было ўсталяванне канстытуцыйнай манархіі і стварэнне парламента шляхам палітычных рэформ;) дэмакратычны (рэвалюцыйны) лагер аб’яднаў сялян, пралетарыят і дэмакратычную інтэлігенцыю. Выступалі за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Устаноўчага сходу, а таксама за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. У яго ўваходзiлi пералічаныя вышэй сацыял-дэмакратычныя партыі.

Значнага ўздыму рэвалюцыйныя падзеі дасягнулі восенню 1905 г. У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусi прынялі ўдзел ва Усерасiйскай палiтычнай стачцы. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка 1905 г., паводле якога ў Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя правы і свабоды

а таксама стваралася надзеленая заканадаўчымі паўнамоцтвамі Дзяржаўная дума Манiфест ад 17 кастрычнiка задаволіў прадстаўнікоў буржуазна-ліберальнага лагера. Яны адышлі ад рэвалюцыi, утварылі дзве палітычныя партыі ― Канстытуцыйна-дэмакратычную партыю (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты) ― і далучыліся да ўрадавай кааліцыі.

Каб спыніць рост рэвалюцыйнага руху, царскі ўрад выкарыстоўваў як прымус так і эканамічныя армію і паліцыю), (сталыпінская аграрная рэформа 1906 г.), і палітычныя агітацыі(выбары ў Дзяржаўную думу). І Дзяржаўная дума Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі байкатавалі выбары, і большасць месцаў у Думе атрымалі кадэты. Р.Скірмунт, І.Друцкі-Любецкі Менавіта аграрнае пытанне стала асноўным у Думе. ІІ Дзяржаўная дума дзейнічала ў 1907 г. ва ўмовах спаду рэвалюцыі, таму ўсе партыі прынялі актыўны ўдзел у выбарах. У Беларусі ў гэты перыяд выразна вызначылася барацьба дзвюх асноўных палітычных сіл: з аднаго боку, Рускага акраіннага саюза які разгарнуў антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю, з другога ― так званых аўтанамістаў. ксяндзоў, якія праз касцёл і друк даказвалі беларускім сялянам-католікам, што яны ― палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе каталіцкую веру. Галоўным пытаннем у Думе па-ранейшаму заставалася аграрнае. Вынiкi рэвалюцыi. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычная ― за ўсталяванне рэспублiкi i дэмакратычных свабод, але скончылася паражэннем. Стомленасць і расчараванне народных мас працяглай барацьбой і яе вынікамі прывялі да спаду рэвалюцыйнага руху, што падштурхнула царскі ўрад да рашучых дзеянняў. 3 чэрвеня 1907 г. Мiкалай II распусціў II Дзяржаўную думу i ўвёў новы выбарчы закон, па якому Дзяржаўная дума пазбаўлялася заканадаўчых паўнамоцтваў. Фактычна ў выніку так званага «трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту» ў Расіі адбылася рэстаўрацыя самадзяржаўя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. і ўвядзенне Маніфестам ад 17 кастрычніка дэмакратычных правоў і свабод адмянілі на тэрыторыі Беларусі папярэднюю цэнзуру і стварылі магчымасці для заснавання нацыянальных выдавецтваў. Першае беларускае легальнае выдавецкае таварыства было створана ў Пецярбургу ў 1906 г. і мела назву «Загляне сонца і ў наша аконца». У верасні 1906 г. актывісты БСГ пачалі выдаваць у Вільні штотыднёвую грамадска-палітычную і літаратурную беларускую газету «Наша доля». Радыкальныя рэвалюцыйныя погляды, якія прапагандаваліся на старонках гэтай газеты, палохалі царскія ўлады, таму чатыры з шасці яе нумароў былі канфіскаваныя, далейшы выпуск газеты забаронены. Аднак у лістападзе 1906 г. у свет выйшаў першы нумар новай газеты «Наша ніва». Пры газеце існавала выдавецтва, якое з 1910 г. наладзіла выпуск папулярнага сярод вяскоўцаў «Беларускага календара», з 1912 г. ― сатырычнага часопіса «Крапіва», сельскагаспадарчага часопіса «Саха», літаратурнага штомесячніка для моладзі «Лучынка» Беларускія выдавецтвы існавалі таксама і ў Мінску. У 1910 г. у Вільні выйшла кніга Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» Разам з тым першае дзесяцігоддзе ХХ ст. яскрава сведчыла, што насуперак розным перашкодам адбывалася згуртаванне беларускіх нацыянальных сіл.

 

33. Захоп немцамі Заходняй Беларусі. Галоўнай прычынай першай сусветнай вайны з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня 1914 г. (па новаму стылю) Германія аб'явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 4 жніўня Англія аб’явіла вайну Германіі. Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Царская Расія меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. 1 жніўня 1914 г. тэрыторыя беларускіх і літоўскіх губерняў былі абвешчаны на ваенным становішчы. 2 жніўня 1914 г. у Баранавічах была размешчана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпеня 1915 г. здалі немцам Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна – Вільня – Мінск. 21 жніўня 1915г. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыягарады Заходняй Беларусі. 3 верасня германская армія акупіравала Гродна, 18 верасня – Вільню. З 18 верасня па 2 кастрычніка 1915 г. нямецкія войскі ажыццявілі прарыў лініі фронта ў раёне Свянцян. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск.18 – 28 сакавіка 1916 г. адбылася спроба расійскіх войск прарваць лінію фронта ў раёне возера Нарач ( Нарачанская аперацыя ). Гэта аперацыя поспеху не мела. Становішча Беларусі ў гады першай сусветнай вайны. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб’яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі быў устаноўлены жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура.Взымали налоги, повинности, отбирали скот, переводили завлды на военные нужды. Сократилось производство, уменшились посевные площади.Пачынаючы з 1915 г., назіраецца нарастанне рабочага руху. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй,жандармерыяй.Шырокі размах у Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух. Спачатку ён меў своеасаблівую форму – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да сваіх прыгнятальнікаў. Па сутнасці, гэта былі стыхійныя пагромы.Значна ўзрос сялянскі рух у 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый.Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося самае значнае за час вайны паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомел і. Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў Расіі, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Рэвалюцыя ў Расіі стала непазбежнай. Беларускі нацыянальны рух. У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. З 28 студзеня 1916 г. у Вільні пачала выходзіць газета “Гоман”, якая друкавалася напачатку лацінкаю. На захопленай немцамі тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты I. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя ў лютым 1916 г. выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва “Грамадзяне!”, у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца “Польскай Кароне”. польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. У самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Кайзераўская Германія, стараючыся умацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць моўнае польскае засілле на гэтых землях. 1 студзеня 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург выдаў дэкрэт аб школах акупіраванага краю і абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. З 28 студзеня 1916 г. у Вільні пачала выходзіць газета “Гоман”, якая друкавалася напачатку лацінкаю. У Вільні былі створаны “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт. У красавіку 1916 г. беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916 г. Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква. Выпуск ў Петраградзе беларускага часопіса “Светач”, друкаваўся з 13 лістапада 1916 г. па 13 студзеня 1917 г. і газета “Дзянніца” (лістапад-снежань 1916 г.).

 

34. Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. (па старому стылю) у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай ІІ адмовіўся ад улады. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне царызму – была выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з’яўляўся народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўстанавілася двоеўладдзе.

Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. 2 сакавіка на аснове згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў створаны буржуазны Часовы ўрад. Так у краіне ўстанавілася двоеўладдзе: улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, і рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Насельніцтва Беларусі сустрэла звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе масавымі мітынгамі і вулічнымі шэсцямі. У Беларусі таксама ўзнікла двоеўладдзе: саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў і падначаленыя Часоваму ўраду Часовыя гарадскія камітэты парадку. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва і палітычных партый. Аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З’езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Р.Скірмунту была пастаўлена задача дабівацца ад Часовага ўрада аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Аднак Часовы ўрад не падтрымаў аўтанамісцкіх захадаў БНК, матывуючы гэта складанасцю ваеннага часу і неабходнасцю склікання Устаноўчага сходу для вырашэння гэтага пытання. Нягледзячы на тое, што спадзяванні на атрыманне аўтаноміі не спэўніліся, Беларуская сацыялістычная грамада падтрымлівала Часовы ўрад з надзеяй на перспектыву. Яна падзяляла ідэю вядзення вайны да перамогі, за мір без анексій і кантрыбуцый. 8–10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Язэпам Лёсікам (пазней, пасля далучэння да яе Беларускай вайсковай Рады, была перайменавана ў Вялікую Беларускую Раду ― ВБР). У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы генерал Л.Г.Карнілаў паспрабаваў усталяваць у краіне ваенную дыктатуру. Па яго загаду ў Петраград былі накіраваны войскі, каб разагнаць Часовы ўрад і Саветы. Спроба Карнілава здзейсніць дзяржаўны пераварот не атрымала падтрымкі, і мяцеж быў падаўлены.Разам з тым асноўныя пытанні рэвалюцыі ― аб міры, аб зямлі, аб увядзенні рабочага заканадаўства, аб скліканні Устаноўчага сходу ― не былі вырашаны Часовым урадам. Такім чынам, палітыка Часовага ўрада не ліквідавала агульнадзяржаўны крызіс, а яшчэ больш абвастрыла яго, што ў выніку прывяло да яшчэ адной рэвалюцыі.

 

 

35. У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, у выніку якога ўладу ў свае рукі ўзялі бальшавікі. 26 кастрычніка на ІІ Усерасійскім з’ездзе Саветаў былі прыняты «Дэкрэт аб міры», у якім прапаноўвалася неабходнасць неадкладных перагавораў з ваюючымі краінамі для заключэння міра без анексій і кантрыбуцый, і «Дэкрэт аб зямлі», які абвясціў ліквідацыю прыватнай уласнасці і нацыяналізацыю зямлі. Атрымаўшы паведамленне аб перамозе рэвалюцыi ў Петраградзе, 25 кастрычніка Мiнскi Савет абвясцiў сябе ўладай у Беларусi. Але процiдзеянне яму аказаў Камiтэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавiком Калатухiным. Супрацiўленне бальшавiкам было аказана i ў Магiлёве, дзе знаходзiлася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У кастрычнiку-лiстападзе 1917 г. савецкая ўлада перамагла ў Вiцебску, Гомелi, Полацку. Адносна лёгкая перамога бальшавiкоў тлумачыцца тым, што стомленае вайной і разрухай насельніцтва чакала, што з прыходам іх да ўлады будуць вырашаны многія набалелыя пытаннi.У лістападзе 1917 г. у Беларусі былі сфармiраваны органы савецкай улады: заканадаўчы ― Аблвыканкамзах

на чале з А.Мяснiковым і выканаўчы ― Саўнарком на чале з К.Ландэрам. Вялікая Беларуская Рада не прызнала гэтых органаў улады, створаных на тэрыторыі Беларусі недэмакратычным шляхам. У адпаведнасці з выдадзенай бальшавікамі 2 лістапада 1917 г. «Дэкларацыі правоў народаў Расіі», дзе абвяшчалася права кожнага народа на самавызначэнне, ВБР пачала актыўную працу па скліканні І Усебеларускага з’езда для вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці. З’езд праходзіў у Мінску з 7 па 17 снежня 1917 г. У ноч з 17 на 18 снежня ўдзельнікі з’езда прынялі рэзалюцыю, у якой абвяшчаліся ўсталяванне на тэрыторыі Беларусі рэспубліканскага ладу і ўтварэнне Усебеларускай Рады сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегаты выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе Савецкай Расіі. Але гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, і па рашэнню Аблвыканкамзаха з’езд быў разагнаны сілай. Дэлегаты з’езда ратаваліся ад арышту ў мінскім дэпо, дзе працягнулі сваю работу і выбралі Раду Усебеларускага з’езда

21 снежня 1917 г. Рада абрала Выканаўчы камітэт. У пытанні аб дзяржаўным будучым Беларусі Рада і Выканкам перайшлі ад ідэі аўтаноміі ў складзе Расіі да ідэі поўнага суверэнітэту.(Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронту) (Савет Народных Камісараў), і ў яго рабоце прынялі ўдзел 1 872 дэлегаты, якія прадстаўлялі ўсе колы беларускага грамадства, розныя палітычныя арганізацыі з Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. ў складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам., які ўзначаліў Язэп Варонка. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. I Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве часткі. Адна частка падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступіла супраць яе. Розныя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі палітычнымі сіламі. Сітуацыя ў Беларусі ўскладнялася нявырашанасцю беларускага нацыянальнага пытання. Беларускія нацыянальныя групоўкі спачатку лічылі, што Беларусь павінна атрымаць краёвую аўтаномію ў складзе Расійскай федэрацыі, а пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі патрабавалі «поўнага нацыянальнага самавызначэння і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы».Найбольш уплывовымі нацыянальнымі партыямі і арганізацыямі былі Вялікая Беларуская Рада (ВБР), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), Б еларуская народная грамада (БНГ), Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш. Кіраўніцтва гэтых партый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю, лічыла яе анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй. Галоўным у іх палітыцы было нацыянальнае пытанне, барацьба за незалежнасць Беларусі. Аднак асабістых сіл для здзяйснення гэтай мэты ў іх не хапала. Таму яны спрабавалі абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на глебе самавызначэння і стварэння незалежнай Беларускай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі .Ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных груповак не магла стаць кансалідуючай сілай у грамадстве. Асаблівую надзею беларускія нацыянальныя дзеячы ўскладвалі на Усебеларускі з'езд, які яны склікалі 5 снежня 1917 г. Гэты з’езд, паводле меркавання яго арганізатараў, павінен быў вырашыць праблему нацыянальнага самавызначэння беларускага народа. Асноўная барацьба паміж імі ішла па пытанні аб формах самавызначэння Беларусі, яе ўзаемаадносінах з Расіяй. На з’ездзе была распрацавана кампрамісная рэзалюцыя, якая вызначала характар нацыянальна-дзяржаўнага ладу ў Беларусі. Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, дзе гаварылася, што ў межах Беларусі ўводзіцца рэспубліканскі дэмакратычны лад на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устанавіць адносіны з цэнтральнай уладай у Петраградзе.

36. На тэрыторыі Заходняй Беларусі быў усталяваны германскі акупацыйны рэжым. Ён быў заснаваны на жорсткай сістэме падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. У Германію вывозіліся матэрыяльныя каштоўнасці і працаздольнае насельніцтва. Пры гэтым нямецкае камандаванне рабіла пэўныя крокі па падтрымцы беларускага нацыянальнага руху. Праўда, у гэтай палітыцы Германія зыходзіла не з інтарэсаў беларускага народа, а са сваіх геапалітычных інтарэсаў − не прызнаючы права беларускага народа на самавызначэнне, разам з тым нямецкі ўрад хацеў паменшыць расійскі ўплыў на гэтых тэрыторыях за кошт падтрымкі адукацыі і культуры іншых нацыянальнасцяў, у першую чаргу беларусаў. У адпаведнасці з распараджэннем генерал-фельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 г. на акупаванай тэрыторыі забаранялася навучанне па-руску і ўводзілася абавязковае навучанне дзяцей на роднай мове. У выніку на тэрыторыі Заходняй Беларусі было адкрыта каля 300 беларускіх школ, пачалося выданне газет і часопісаў на беларускай мове, ствараліся розныя нацыянальныя арганізацыі. Са згоды нямецкага ваеннага камандавання ў Вільні ў 1915 г. быў створаны каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый − Беларускі народны камітэт, які ўзначаліў А.Луцкевіч. Акрамя таго, у перыяд акупацыі ў Вільні дзейнічаў Беларускі клуб, пры якім існаваў аматарскі тэатр, было створана навуковае таварыства, адчынілася беларуская бібліятэка У снежні 1917 г. у Брэсце Л.Троцкі сарваў перамовы з нямецкім камандаваннем аб міры, і 18 лютага 1918 г. немцы распачалі наступленне па ўсяму Заходняму фронту. 19 лютага Мінск пакінулі прадстаўнікі ўлады бальшавікоў. У такіх умовах Выканкам Рады 21 лютага 1918 г. звярнуўся да беларускага народа з 1-й Устаўной граматай, у якой абвясцiў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Выканкам вылучыў са свайго складу Народны Сакратарыят Беларусі (на чале з Я.Варонкам), які па сутнасці стаў першым беларускім урадам. Усе палітычныя рашэнні планавалася прыняць на Усебеларускім устаноўчым сходзе, але ўжо 25 лютага ў Мінску ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які не меў намеру прызнаваць іншую ўладу. У выніку зімовага наступлення немцы прасунуліся на ўсход да Дняпра.Урад Савецкай Расіі 3 сакавіка 1918 г. падпісаў з Германіяй мір у Брэсце, па якому землi, якiя знаходзіліся на захад ад лiнii Рыга − Дзвiнск − Свянцяны − Лiда − Пружаны − Брэст, перадавалiся Германii. Але рэальна немцы заставаліся на тэрыторыі, занятай пад час зімовай кампаніі 1918 г. Пры заключэнні Брэсцкага міра беларускае пытанне нават не закраналася. Беларускія землі ў мірным дагаворы называліся «абласцямі, якія раней належалі Расіі». Такім чынам, тэрыторыя Беларусі аказалася падзеленай на тры часткі. Заходняя Беларусь разам з Вільняй далучылася непасрэдна да Германіі і атрымала назву «Новая Усходняя Прусія». Цэнтральная Беларусь і частка ўсходніх раёнаў лічыліся тэрыторыяй, часова акупаванай немцамі. Усходняя Беларусь па сутнасці далучалася да Савецкай Расіі. У адказ на гэта 9 сакавіка 1918 г. Выканкам Рады выдаў 2-ю Устаўную грамату, у якой абвясціў стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у межах рассялення і колькаснай перавагі беларускага народа. Да склікання Усебеларускага ўстаноўчага сойма заканадаўчая ўлада перадавалася Радзе БНР, выканаўчая ― Народнаму Сакратарыяту. Дзяржаўнымі сімваламі БНР сталі герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. 15 сакавіка 1918 г. ІV Надзвычайны Усерасійскі з’езд саветаў ратыфікаваў Брэсцкі мір. Тады 25 сакавіка 1918 г. Рада БНР прыняла 3-ю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР і патрабавалася пераглядзець умовы Брэсцкага мiра. Рада БНР адправіла імператару Германіі Вільгельму ІІ тэлеграму з просьбай аб падтрымцы дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Але спроба абаперціся на Германію не прынесла чаканага выніку. Дзяржавы Антанты i ЗША ва ўмовах вайны з Германіяй i грамадзянскай вайны ў Расii таксама не праявiлi зацiкаўленасцi беларускім пытаннем. Савецкая Расiя адкрыта выступала супраць БНР.вязаная ўмовамі Брэсцкага міра, Германія дэ-юрэ не прызнала незалежнасці БНР, але разам з тым нямецкія акупацыйныя ўлады надалі органам БНР некаторыя рэальныя паўнамоцтвы. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, асвета, культура, сацыяльнае забеспячэнне. Дзякуючы дзейнасці Рады БНР выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут і інш. Пасля капітуляцыі Германіі (11.11.1918) урад Расіі абвясціў аб дэнансацыі (адмене) умоваў Брэсцкага дагавора і накіраваў Чырвоную Армію ў Беларусь. Урад БНР вымушаны быў эмігрыраваць.Абвяшчэнне БНР мела вялікае значэнне ў працэсе ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Урад бальшавікоў, зыходзячы з аб’ектыўных абставін рэальнай дзейнасці Рады і Народнага Сакратарыята БНР, не мог больш ігнараваць права беларускага народа на стварэнне сваёй дзяржавы і вымушаны быў пераглядзець свае пазіцыі па беларускаму пытанню.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 92 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>