Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 6 страница



 

37. Утварэнне БССР. Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася адразу пасля роспуску Усебеларускага з’езда. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Наркамнаце ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які прыступіў да сваёй працы 2 лютага. Старшынёй яго стаў А.Р.Чарвякоў, а яго намеснікам – У.В.Скарынка. Д.Ф.Жылуновіч быў прызначаны на пасаду галоўнага сакратара. Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш. 27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад падпісаў з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да р. Бярэзіны. 10 – 13 верасня 1918 г. адбыўся 3-і з’езд Саветаў Заходняй вобласці ў Смаленску, на якім Заходняя вобласць была перайменавана ў Заходнюю Камуну. 13 лістапада 1918 г. быў прыняты дэкрэт ЦВК РСФСР аб ануляванні Брэсцкага мірнага дагавора. 10 снежня 1918 г. германскія акупанты пакінулі Мінск. 21 – 23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі было абрана цэнтральнае бюро ( ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б). Старшынёй яго стаў Д.Ф.Жылуновіч, членамі – А.Р.Чарвякоў, Ф.Д.Балбека, і інш. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб’яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі на тэрыторыі РСФСР і УССР, на рашэнне нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ў сувязі з аднаўленнем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярнулася да У.І.Леніна і ў ЦВК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыццяўленні гэтай ідэі. У гэты ж час шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці выступілі з адмаўленнем правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны лічылі, што пасля вызвалення края ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.Аднак ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. З гэтай прапановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая аб’явіла сябе Першым з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б). З’езд абраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкама партыі, у мінулым праціўнікі стварэння БССР. 3 15 яго членаў толькі Д.Ф.Жылуновіч і І.В.Лагун з'яўляліся прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый.



31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(6)Б, на якіх разгарнуліся вострыя спрэчкі ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам, Маніфест быў першым канстытуцыйным актам Савецкай Беларусі. 7 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі.Сваю дзейнасць урад БССР пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, холад і галеча, не хапала нават самых неабходных прадметаў народнага спажывання. Асабліва складанымі былі знешне-палітычныя ўмовы. У пачатку 1919 г. кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Першачарговай іх задачай з’яўлялася далучэнне Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.3 пастановай ЦК РКП(6) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада БССР. Д.Ф.Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і недапушчальны ні ў якім разе. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне. 2 – 3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасгь БССР і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.21 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стнарэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР). Усклад ЛітБелССР увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як шасцімільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні I Усебеларускага з'езда адышлі да РСФСР.

 

 

38.У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Польшча стала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады “мясцовай самаабароны” з польскіх памешчыкаў і шляхціцаў, якія пасля адступлення нямецкіх войскаў павінны ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны. У лютым-сакавіку 1919 г. імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск.У гэты час войскі Савецкай Расіі прасоўваліся на Захад за адступаючымі германскімі. У снежні 1918 і ў пачатку 1919 г. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Быцень, Сялец і сутыкнуліся з польскімі атрадамі “самаабароны”, якія з 13 сакавіка 1919 г. афіцыйна былі ўключаны ў склад рэгулярнай польскай арміі. з-за Прымусовай мабілізацыя ў Чырвоную Армію было паўстанне ў Гомелі. У ім удзельнічалі два палкі салдат. Выступленне было падрыхтавана падпольным паўстанцкім камітэтам на чале з эсэрам М.М.Стракапытавым. Было захоплена і расстраляна 10 партыйных і савецкіх кіраўнікоў. Для барацьбы з паўстанцамі ў Мінску быў створаны ваенна-рзвалюцыйны штаб, які звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў паўсганне.Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБелССР пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам”. Уводзілася агульнае камандаванне. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоу, Рэчыцу. Восенню 1919 г. фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой пратрымаўся да вясны 1920 г.Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа ўсходняй вобласцю Польшчы (“Усходнімі крэсамі”). Для кіравання ёю быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е.Асмалоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на дзве акругі – Віленскую і Мінскую, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. На чале акруг стаялі грамадзянскія акруговыя камісары, а паветаў павятовыя старасты. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся. Польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага самакіравання, як бальшавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў жорстка праследавалі. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб’яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварэнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Ю.Пілсудскі ў палітычных мэтах спачатку спрабаваў падтрымліваць федэралісцкія ілюзіі ў літоўскага і беларускага грамадства. 28 красавіка 1919 г. ён выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага, у якой абяцаў, што дасць яму магчымасць без гвалту ці націску вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя і ралігійныя справы. На самой справе гэта была хлусня. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. У 1919 г. была зачынена Будслаўская беларуская гімназія, адабраны будынкі ў Мінскага педінстьггута, Гродзенскай беларускай прагімназіі, прыпынілі дзейнасць Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, к восені 1919 г. захавалася не больш 20. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. Дзяржаўнай мовай была аб’яўлена польская. З дяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага вераызнання.

Ва ўмовах польскай акупацыі беларускі нацыянальны рух з-за палітычных рознагалоссяў быў расколаты і раз’яднаны. Яго палітычны цэнтр Рада БНР – ужо з канца 1918 г. не з’яўляўся цэласнай арганізацыяй. Палітыка гвалту і тэрору супраць беларускага народа паставіла многіх беларускіх палітыкаў у апазіцыю да польскага рэжыму. Пад уплывам эсэраў і сацыял-федэралістаў беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны (9 – 10 чэрвеня 1919, Вільня) пацвердзіў правільнасць ідэі незалежнасці Беларусі і абраў Цэнтральную Беларускую Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з эсэрам Клаўдзіем Дуж-Душэўскім. Аднак значнай дзейнасці гэта арганізацыя не разгарнула. 18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Заходняя граніца БССР з Польшчай праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўднёвага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, складала 106 тыс, км2 з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. На тэрыторыі 6 паветаў ССРБ (Мінскі, Барысаўскі, Ігуменскі і Слуцкі) пражывалі 1 634 223 чалавекі.Сілы, якія аб’ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны дагавор. 26 – 30 верасня 1921 г. у Празе адбылася палітычная канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый. Адказнасць за раздзел Беларусі ўскладалася ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Адзначалася, што Ліга нацый без дастатковых падстаў палічыла беларусаў Віленшчыны этнаграфічнай меншасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб’яднала беларускія нацыянальна-палітычныя сілы на аснове формулы “ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам”. Але ў хуткім часе сярод палітычных дзеячаў узмацніліся рознагалоссі, што прывяло да распаду Рады і ўрада БНР – да эміграцыі.Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на дзве часткі, што затрымала працэс кацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

 

 

39. 3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы.Насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да вяртання ў склад рэспублікі, бо гэта спрыяла працэсу фарміравання беларускай нацыі, развіццю яе эканомікі і культуры.Улічваліся таксама знешнепалітычныя абставіны, асабліва становішча ў Заходняй Беларусі. 3 сакавіка 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК была прынята пастанова аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі бе-ларусы.VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў у сакавіку 1924 г. заканадаўча аформіў далучэнне да БССР усходнебела-рускіх зямель. Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала Гюльш за 110 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Сярод іх беларусаў налічвалася 70,4 %. У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Тэрыторыя БССР павялічылася да 126 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула амаль 5 млн чалавек.Такім чынам, усходнебеларускія землі (Віцебшчына, Гомельшчына і Магілёўшчына) былі далучаны да Савецкай Беларусі ў 1924 і 1926 гг. Заходнебеларускія землі (Гродзеншчына, Брэстчына, частка Міншчыны і Віцебшчыны) да 1939 г. працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся.Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што ў сваю чаргу было замацавана ў Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г. 1. Ва ўмовах пераходу ад вайны да міру і крызісу палітыкі «ваеннага камунізму» нэп з яго першай антыкрызіснай мерай – заменай харчразвёрсткі харчпадаткам – стаў неабходнай мерай для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. 2. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР, узбуйненне БССР азначалі вырашэнне пытання аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе краіны як федэрацыі дзяржаў, але з вельмі вялікай роляй цэнтра.Унітарная дзяржава – дзяржава, якая складаецца з некалькіх краін, але мае даволі моцны цэнтр, гэта значыць адзінае кіраўніцтва, грошы, войска, і праводзіць адзіную знешнюю палітыку.Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Амністыя – памілаванне, дараванне віны.Культ асобы – узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.Таталітарны рэжым – форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

 

 

40. Першая сусветная і савецка-польская войны, змена акупацыйных рэжымаў, а таксама палітыка «ваеннага камунізму» прывялі да глыбокага эканамічнага крызісу ў Беларусі. Падобная сітуацыя склалася і ў расійскай вёсцы. Да таго ж, надзеі на хуткую сусветную рэвалюцыю не спраўдзіліся, і далейшы працяг палітыкі «ваеннага камунізму» з яго сістэмай надзвычайных мер ствараў пагрозу ўладзе бальшавікоў і прымусіў іх пераглядзець свой эканамічны курс. У сакавіку 1921 г. на X з’ездзе РКП(б) была прынята «новая эканамiчная палiтыка»(НЭП), якая павiнна была забяспечыць хуткi гаспадарчы ўздым, павышэнне матэрыяльнага i культурнага ўзроўню насельнiцтва i ў канчатковым вынiку − пабудову сацыялiзму.Новая эканамічная палітыка ўяўляла сабой комплекс мерапрыемстваў Савецкай дзяржавы ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю. У прамысловасці, якая ў першыя гады савецкай улады была поўнасцю нацыяналізавана, неабходным крокам стала яе дэцэнтралізацыя. Дзяржава не мела сродкаў для аднаўлення эканомікі, і на аснове існуючых метадаў гаспадарання дзяржаўная прамысловасць не магла забяспечыць дастатковага таварнага росту, таму пачалі ўводзіцца розныя формы кіравання прамысловасцю. Буйныя і стратэгічна важныя прадпрыемствы аб’ядноўваліся ў трэсты Некаторыя прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік (у рамках дзяржбюджэту і фіксаваных цэн) і камерцыйны разлік (атрыманне прыбытку за кошт дагаворна-рыначных цэн) і атрымлівалі шырокую гаспадарчую аўтаномію.У канцы 1920 г. быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х г. было пабудавана звыш 20 электрастанцый, першай з якіх стала Аршанская БелДРЭС. У сельскай гаспадарцы харчразвёрстка была заменена натуральным харчпадаткам, памер якога да сялян даводзілi яшчэ да сева. Харчпадатак перыядычна памяншаўся ― спачатку ён складаў 20 % ад ураджаю, потым ― 10 % і 5 %. Лішкі прадукцыі сяляне свабодна маглі прадаць на рынку, што, несумненна, стымулявала працу вяскоўцаў. На вёсцы былі дазволены арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы, пры ўмове, што сам гаспадар таксама будзе працаваць на палетках. Развівалася і сялянская кааперацыя.Аднак заставалася праблема сялянскага малазямелля, для вырашэння якой улада заахвочвала сялян да перасялення на хутары. у рэспубліцы праводзілася камасацыя сельскагаспадарчых грунтаў, якая ліквідавала цераспалоснасць сельскіх гаспадарак шляхам стварэння хутароў. Такая аграрная палітыка стымулявала развіццё прыватнай гаспадарчай ініцыятывы і садзейнічала стварэнню заможных сялянскіх гаспадарак. Пазней, падчас правядзення калектывізацыі, Д.Ф. Прышчэпаў быў абвінавачаны ў стварэнні кулацкіх гаспадарак, да яго палітыкі быў прычэплены ярлык «прышчэпаўшчына», а сам наркам рэпрэсіраваны. У фінансавай сферы важным крокам стала правядзенне ў 1922−1924 г. грашовай рэформы. Яе неабходнасць тлумачылася, з аднаго боку, гіперінфляцыяй, абясцэньваннем савецкіх папяровых грошай, з другога ― патрэбай рынку ў новай устойлівай валюце і стварэнні адзінай грашовай сістэмы. У выніку была створана двухузроўневая грашовая сістэма: дзяржаўныя казначэйскія білеты, банкаўскія білеты, якія атрымалі назву «чырвонец» і былі падмацаваны золатам. З 1923 г. чырвонец стаў адзіным цвёрдым плацежным сродкам у СССР.У гады НЭПа адбывалася станаўленне савецкай банкаўска-крэдытнай сістэмы. З 1921 г. у Мінску пачала сваю работу Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка, а праз пяць гадоў яна ўжо мела дзевяць філіялаў. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту, ашчадныя касы Вынiкi НЭПа. Адносная эканамічная лібералізацыя ў гады НЭПа стварала спрыяльныя ўмовы для адбудовы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Да 1927 г. у асноўным была адноўлена сельская гаспадарка Беларусі. Аднак усё гэта дасягалася працай сялян, якiя добраахвотна змяншалi асабiстае спажыванне. Нягледзячы на першыя поспехi, эканамічнае становiшча заставалася цяжкiм. У Беларусi па-ранейшаму пераважала дробная i саматужная прамысловасць.

У другой палове 20-х г. эканамiчная сiстэма НЭПа працавала з большым напружаннем. Развязаўшы сiлы рынку, НЭП стымуляваў

расслаенне грамадства.Першы крызiс збыту ў прамысловасці ўзнік у 1923 г. Ён быў выкліканы тым, што прадпрыемствы ў iмкненні атрымаць вялiкiя прыбыткi штучна завышалi цэны на сваю прадукцыю, у вынiку склалiся так званыя «нажнiцы цэн» ― высокiя цэны на прамысловыя тавары i нiзкiя на сельскагаспадарчыя. Гэта прывяло да таго, што сяляне пасля продажу на рынку лішкаў сваёй прадукцыі не маглі дазволіць сабе купіць дарагія прамысловыя тавары. У выніку ў 1925−1927 г. быў сарваны план дзяржаўных нарыхтовак збожжа і ў краіне ўзнік збожжавы крызіс. Улада вымушана была купляць збожжа за мяжой.З 1927 г. НЭП пачаў згортвацца хуткімі тэмпамі

 

 

41. Беларусізацыя. З лета 1922 г. пачаўся пошук магчымых форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», згодна з якой усе рэспублікі павінны былі ўвайсці ў склад РСФСР як яе складаныя часткі. Аднак супраць гэтага выступілі кіраўнікі кампартый рэспублік, у тым ліку і БССР. Яны падтрымалі план Леніна аб стварэнні федэрацыі, пры якой усе савецкія рэспублікі аб’ядноўваліся на раўнапраўнай аснове.На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве 30 снежня 1922 г. дэлегацыя БССР на чале з А.Чарвяковым падпісала Дэкларацыю аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). У 1924 і 1926 г. двойчы адбыліся ўзбуйненні БССР, у выніку якіх Беларусі былі вернуты землі (акрамя Смаленшчыны), якія былі ўключаны ў склад Расіі ў 1919 г. Тэрыторыя Беларусі павялічылася ў 2 разы, а колькасць насельніцтва ― амаль у 3 і дасягнула 4,9 млн. чалавек.Увядзенне пэўнай эканамічнай свабоды ў часы НЭПа патрабавала лібералізацыі і грамадска-палітычнага жыцця, а таксама вырашэння нацыянальнага пытання. У 1920-я г. у БССР праводзілася палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, якая атрымала назву «беларусізацыя». Яна прадугледжвала правядзенне наступных мерапрыемстваў:развіццё беларускай культуры і нацыянальнай адукацыі: стварэнне навучальных установаў з беларускай мовай навучання, выданне на беларускай мове кніг, газет і часопісаў, развіццё беларускай літаратуры, арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнню гісторыі Беларусі;перавод на беларускую мову дзяржаўнага апарату, партыйных органаў і Чырвонай Арміі;вылучэнне на дзяржаўную, партыйную і грамадскую работу карэннага беларускага насельніцтва, што атрымала назву «карэнізацыі». Як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыя ажыццяўлялася ў 3 этапы:1 ) 1921 − 1924 г. − падрыхтоўка фундаменту для нацыянальнага адраджэння. У кастрычніку-лістападзе 1921 г. ЦК КП(б) Беларусі апублікаваў тэзісы «Беларускае нацыянальнае пытанне і камуністычная партыя», у якіх ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. У 1921 г. быў адкрыты Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт; у 1922 г. ― Інбелкульт (Iнстытут беларускай культуры). Згуртаванню творчых сіл народа садзейнічала абвешчаная ў ліпені 1923 г. амністыя ўсім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных фарміраванняў і арганізацый 1918 − 1920 г.;2 ) 1924 − 1928 г. − рэальнае ажыццяўленне беларусiзацыi як афiцыйнай палiтыкi. 1 лістапада 1921 г. пачаліся заняткі на двух факультэтах Беларускага дзяр жаўнага універсітэта – грамадскіх навук і медыцынскім – у сталіцы БССР Мінску. ІІершым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У. І. Пічэта. Сярод апошніх, безумоўна, трэба адзначыць Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які быў адкрыты 30 студзеня 1922 г. Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е.Міровіча з 1921 па 1931 г. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску (з 1926г. – БДТ-1). 16 красавіка 1928 г. прынята Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.Міровічу - першаму ў БССР - ганаровага звання заслужанага артыста БССР.

Фундаментам новага беларускага тэатра ў Віцебску, які пачаў працу 21 лістапада 1926 г. і атрымаў назву БДТ-2, Рашэннем ліпеньскага 1924 г. пленума ЦК КП(б) Беларусі была абвешчана шырокая праграма нацыянальна-культурнага адраджэння і правядзення ў рэспубліцы «нацыянальнай палітыкі» − беларусізацыі. Сярод найбольш важных яе дасягненняў можна вылучыць наступныя: да 1928 года прыкладна 80 % агульнаадукацыйных школ былi пераведзены на беларускую мову; беларуская мова была ўведзена ў дзяржаўных установах i вайсковых адзiнках БССР. Асаблівасцю беларусізацыі было тое, што дзяржаўнымі мовамі адначасова былі абвешчаны беларуская, руская, яўрэйская і польская;каля 48 % раённых кiруючых пасад да 1927 г. займалі беларусы;развiваліся беларуская лiтаратура, тэатр, утварылася выдавецтва «Cавецкая Беларусь», у 1928 г. быў створаны першы беларускі фільм «Лясная быль»;гісторыкамі У. Ігнатоўскім, В. Ластоўскім, У. Пічэтай былi зроблены першыя спробы стварыць нацыянальную канцэпцыю беларускай гiсторыi;дзякуючы палiтыцы беларусiзацыi ў БССР паспяхова вырашылiся пытаннi, звязаныя з лiквiдацыяй непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва, былi створаны рабочыя факультэты (рабфакi) для падрыхтоўкi рабоча-сялянскай моладзi да паступлення ў ВНУ.Праўда, ажыццяўленне беларусізацыі адбывалася фарсіраванымі тэмпамі з выкарыстаннем адміністрацыйных метадаў; 3) з 1929 г. − згортванне беларусiзацыi. Палітыка беларусізацыі праіснавала нядоўга і была спынена разам з адмовай ад НЭПа і зменай палітычнага курса партыі. Праз палiтыку беларусiзацыi аднаўлялася iдэя беларускага адраджэння, але яна не адпавядала ідэі бальшавікоў аб хуткай сусветнай рэвалюцыi, пры якой нацыi не павінны мець істотнага значэння. У канцы 1920-х г. у БССР пачалася кампанія па выкрыцці так званага нацыянал-дэмакратызму, пад якім разумелі варожую ідэалогію, накіраваную на рэстаўрацыю капіталізму ў БССР. Нягледзячы на хуткае згортванне, беларусiзацыя заклала трывалыя асновы развіцця беларускай нацыянальнай дзяржавы, абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва, садзейнічала развіццю беларускай культуры, стварэнню першай нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

 

 

42. У другой палове 1920-х г. на змену эканамічнаму лібералізму перыяду НЭПа ў прамысловасці прыйшла палітыка індустрыялізацыі, прыярытэтным накірункам якой стала стварэнне ў СССР машыннай вытворчасці. Правядзенне індустрыялізацыі тлумачылася неабходнасцю пераадолення тэхнічнай адсталасці і залежнасці СССР ад імпарту прадукцыі цяжкай прамысловасці. Індустрыялізацыя ў БССР была часткай агульнасавецкага працэсу ў прамысловасці, але пры гэтым мела свае асаблівасці. Яе правядзенне звязвалася з шырокiм выкарыстаннем значных прыродных багаццяў Беларусі ― лесу i торфу, а таксама рэзерваў рабочай сiлы ў сельскай мясцовасцi, таму вялікая ўвага надавалася харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. Курс на індустрыялізацыю быў узяты бальшавікамі на ХІV з’ездзе ВКП(б) у 1925 г., але фактычнае яе ажыццяўленне пачалося з абвяшчэння першага пяцігадовага плана 1928−1932 г. Для стварэння машыннай вытворчасці патрабаваліся вялікія сродкі. Сярод асноўных крыніц індустрыялізацыі можна вызначыць наступныя: калектывізацыя вёскі, у выніку якой былі створаны калгасы ― вялікія фабрыкі па вытворчасці збожжа, якое прадавалася за мяжу, а аплата працы калгаснікаў была натуральная і адбывалася раз у год пасля збору ўраджаю, што дазваляла дзяржаве эканоміць вялікія грашовыя сродкі; дзяржаўныя абавязковыя ўнутраныя пазыкі і жорсткая эканомія пры аплаце працы рабочых; сацыялістычнае спаборніцтва («стаханаўскі рух»), якое патрабавала вялікай мабілізацыі сіл працоўных і арганізоўвала працу рабочых пад лозунгам: «Выканаць план − доўг, перавыканаць − гонар!»; продаж матэрыяльных каштоўнасцей за мяжу, сярод якіх у асноўным былі прадметы мастацтва: залатыя і сярэбраныя вырабы, карціны заходнееўрапейскіх майстроў і інш.; барацьба з рэлігіяй, якая яшчэ раней была абвешчана «опіумам для народа», а закрыццё царквоў, касцёлаў і іншых рэлігійных установаў і канфіскацыя прадметаў рэлігійнага культу ў канцы 1920-х – 1930-я г. давала дадатковыя сродкі для правядзення індустрыялізацыі; бясплатная праца зняволеных ГУЛАГА. Ажыццяўленне індустрыялізацыі адбывалася адміністрацыйнымі метадамі. У 1929 г. Сталіным былі папраўлены лічбы пяцігадовага плана ў бок іх павелічэння, што было эканамічна неабгрунтавана, а ў студзені 1930 г. для фарсіравання тэмпаў індустрыялізацыі была абвешчана палітыка «вялікага скачка». Для прыбліжэння да планавых лічбаў індустрыялізацыя праводзілася экстэнсіўнымі сродкамі: за гады першай пяцігодкі толькі ў БССР было пабудавана 78 буйных і 480 дробных прамысловых прадпрыемстваў, а ў другой пяцігодцы ― 1 700 прадпрыемстваў.Індустрыялізацыя суправаджалася вялікім напружаннем сіл працоўных і значнымі цяжкасцямі. У 1929 г. была ўведзена картачная сістэма размеркавання прадуктаў ва ўсіх гарадах. Міграцыя, выкліканая індустрыялізацыяй, ахапіла вялікія масы людзей, што абвастрыла жыллёвую праблему, павялічыла колькасць беспрацоўных. Разам з тым не хапала кваліфікаваных рабочых. Насуперак рэальным вынікам 7 студзеня 1933 г. Сталін абвясціў пяцігодку выкананай за 4 гады і 3 месяцы. Гэта не адпавядала рэчаіснасці, паколькі план першай пяцігодкі, як і ўсіх даваенных пяцігодак, не быў выкананы. Вынiкi iндустрыялiзацыi не былі адназначнымі: cтаноўчыя: у 1931 г. былі ліквідаваны біржы працы і знікла беспрацоўе. У БССР узніклі новыя галіны прамысловасці, такія як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная вытворчасць і інш. За гады першай пяцігодкі былі пабудаваны швейная і панчошна-трыкатажная фабрыкі ў Вiцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, дрэваапрацоўчыя камбiнаты ў Гомелi, Бабруйску і Барысаве, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелi i iнш.; у другой пяцігодцы (1933 − 1937) былі пабудаваны Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтаматорны завод і інш. З аграрнай краіны БССР ператварылася ў аграрна-індустрыяльную; адмоуныя: iндустрыялiзацыя праводзiлася фарсiраваннымі тэмпамі і камандна-адміністрацыйнымі метадамі. Фактычна аднаўлялася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю перыяду «ваеннага камунізму». Прамысловасць Беларусі стала часткай адзінага эканамічнага арганізма Савецкага Саюза і магла функцыяніраваць толькі ў ім, паколькі гаспадарчыя сувязі паміж прадпрыемствамі былі жорстка рэгламентаваны цэнтрам.Сацыялiстычнае спаборнiцтва суправаджалася павелiчэннем норм выпрацоўкi i знiжэннем расцэнак выпускаемай прадукцыi, што патрабавала неверагоднага напружання сiл працоўных. Невыкананне плана разглядалася як наўмыснае «шкодніцтва», і па ўсёй краіне разгарнуліся масавыя кампаніі па выкрыцці «контррэвалюцыйных элементаў». У ходзе індустрыялізацыі пагоршылася матэрыяльнае становiшча ўсiх слаёў насельнiцтва і у першую чаргу сялянства ў час правядзення калектывiзацыi.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 86 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>