Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 8 страница



1) Германія своечасова перавяла сваю эканоміку на ваенны лад, ажыццявіла мілітарызацыю краіны, далучыла да свайго патэнцыялу эканоміку многіх краін Заходняй Еўропы;2) германскі вермахт меў дакладна распрацаваны план «Барбароса», вопыт вядзення баявых аперацый з масавым выкарыстаннем танкаў, авіяцыі, артылерыі, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю войск на заходніх савецкіх межах;3) савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва дапусціла пралікі ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай сітуацыі. Звесткі, што паступалі з розных крыніц аб канкрэтных тэрмінах нападу на СССР, канцэнтрацыя нямецкіх ваенных сіл каля заходніх граніц, аблёты авіяцыяй прыгранічных раёнаў, актывізацыя шпіёнскай дзейнасці савецкім кіраўніцтвам да ўвагі не прымаліся, правільныя вывады не рабіліся;4) у савецкага камандавання не было дакладнага плана стратэгічнай абароны. Пераўзбраенне войск новай тэхнікай завяршыць не ўдалося, войскі прыгранічных акруг былі раскіданы на вялізнай тэрыторыі. Увогуле ў краіне панавала эйфарыя шапказакідальніцтва: калі вайна пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю;5) войскі заходніх акруг не былі падрыхтаваны для адпору ворагу: артылерыя знаходзілася на вучэбных палігонах, авіяцыя як мішэнь для праціўніка заставалася на месцах пастаяннай дыслакацыі, войскі не былі прыведзены ў стан баявой гатоўнасці;6) удары з паветра і дзейнасць дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі прывялі да разбурэння сродкаў сувязі, радыёсувязь фактычна адсутнічала, у выніку кіраўніцтва войскамі было згублена.Адказнасць за адступленне савецкіх войск, вялізныя людскія і матэрыяльныя страты нясуць найперш Сталін і яго бліжэйшае акружэнне, а таксама Наркамат абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР, камандаванне Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА), камандзіры палкоў, дывізій, карпусоў, злучэнняў. Але абвінавачванне было ўскладзена толькі на кіраўніцтва ЗахАВА і камандзіраў вайсковых злучэнняў. Камандуючы войскамі акруг і Д. Р. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі арыштаваны і расстраляны 27 ліпеня 1941 г.

 

50. Арганізацыя масавай барацьбы супраць захопнікаў. Яшчэ 29 чэрвеня 1941 г. ва ўмовах адступлення Чырвонай Арміі была выдадзена Дырэктыва СНК СССР, у якой утрымліваўся заклік да разгортвання ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага, стварэння дыверсійных груп і партызанскіх атрадаў. Насельніцтва абавязана было аказваць ім усялякую дапамогу, а спроба ўхіліцца ад яе расцэньвалася як здрада.Але нават да афіцыйнага загаду на тэрыторыі Беларусі, пераважна стыхійна, пачалі стварацца партызанскія атрады. Тэрыторыя Беларусі, густа пакрытая лясамі і балотамі, спрыяла разгортванню партызанскай барацьбы. Ужо на пяты дзень вайны супрацоўнік Пінскага абкама партыі В.З.Корж арганізаваў партызанскі атрад на Піншчыне. Аднымі з першых партызанскіх атрадаў былі таксама: атрад «Чырвоны Кастрычнік» на Палессі (яго кіраўнікам Ц.П.Бумажкову і Ф.І.Паўлоўскаму першым з партызан ужо 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), атрад М.П.Шмырова ў Суражскім раёне на Віцебшчыне, атрад А.І.Далідовіча на Міншчыне, атрад «Бальшавік» на Гомельшчыне. Склад удзельнікаў першых партызанскіх атрадаў быў неаднародным. Сярод іх былі савецкія салдаты, якія трапілі ў акружэнне; спецыяльна пакінутыя партыйныя і камсамольскія работнікі; насельніцтва, якое не паспела мабілізавацца ў армію; мясцовае насельніцтва, якое пацярпела ад немцаў. У перыяд свайго станаўлення партызанскі рух перажыў значныя цяжкасці. Першыя атрады былі нешматлікія, слаба арганізаваныя, не мелі сувязі паміж сабой і не праводзілі буйных аперацый. Асабліва цяжкім быў перыяд зімы 1941−1942 г.: не хапала зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў. Але насуперак усім перашкодам партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі пашыраўся. Для яго каардынацыі 30 мая 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КПБ П.Панамарэнкам, а ў верасні 1942 г. ― Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.Калініным. Гэтыя арганізацыі здолелі аб’яднаць партызанскі рух і ўзняць яго на новы ўзровень. У спецыяльных школах у савецкім тыле рыхтаваліся падрыўнікі, радысты, сувязныя-разведчыкі. Толькі ў 1942 г. было падрыхтавана і накіравана ў тыл ворага 175 дыверсійных груп (2 077 чалавек). У 1942 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 417 партызанскіх атрадаў, у якіх змагалася 47 тыс. чалавек.У красавіку 1942 г. пачала дзейнічаць 1-я Беларуская партызанская брыгада пад кіраўніцтвам М.Шмырова, у якой аб’ядналіся некалькі партызанскіх атрадаў Віцебшчыны. З лета 1942 г. утварэнне партызанскiх брыгад і злучэнняў стала распаўсюджанай з’явай.



Узмацненне партызанскага руху прывяло да ўтварэння партызанскіх зон − тэрыторый, якія кантраляваліся партызанамі, а не акупацыйнымі ўладамі. У 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш за 20 буйных партызанскіх зон. З 10 лютага да 28 верасня 1942 г. на Віцебшчыне дзейнічалі так званыя Віцебскія або Суражскія «вароты». Гэта быў 40-кіламетровы разрыў у лініі фронту, які даваў магчымасць партызанам падтрымліваць сувязь з неакупаванымі тэрыторыямі.Самай значнай аперацыяй беларускіх партызан была «рэйкавая вайна», якая праходзіла ў тры этапы: 1 этап (жнiвень 1943 г.) быў звязаны з наступленнем савецкіх войск пад Курскам. Было пушчана пад адхон 833 варожыя эшалоны, узарваны 184 чыгуначныя масты, што прывяло да скарачэння ваенных перавозак для групы армій «Цэнтр» на 40 %; 2 этап (верасень − кастрычнiк 1943 г.) праходзіў пад кодавай назвай «Канцэрт» і быў прысвечаны ўступленню Чырвонай Армiі на тэррыторыю БССР. Працiўнiк вымушаны быў падвоiць колькасць дывiзiй для аховы сваiх камунiкацый, а для рамонту ўзарваных на тэрыторыі Беларусі рэек разбiраліся чыгункі ў шэрагу краiн Еўропы; 3 этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 г., напярэдаднi Беларускай наступальнай аперацыi i працягваўся да поўнага вызвалення Беларусi (канец ліпеня 1944 г.). Партызаны знаходзіліся ў аператыўна-тактычным узаемадзеянні з Чырвонай Арміяй. Імі была падарвана 61 тыс. рэек і паралізавана дзейнасць амаль усіх важных чыгуначных ліній. Другой формай барацьбы ва ўмовах акупацыі было гарадское падполле. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, а таксама інфармацыю пра варожыя гарнізоны і перамяшчэнне войск праціўніка. Адным з першых было арганізавана Мінскае падполле, якое ўзначаліў Мінскі падпольны гаркам КПБ. Яно стала самай вялікай падпольнай арганізацыяй на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 верасня 1943 г. яго ўдзельнікамі было ажыццёўлена забойства генеральнага камісара акупацыйнай акругі «Беларусь» В.Кубэ.На Аршанскім чыгуначным вузле дзейнічала падпольная група К.Заслонава, удзельнікі якой вывелі са строю больш за 200 нямецкіх паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў цягнікоў. Падпольныя арганізацыі ствараліся не толькі ў буйных, але і невялікіх гарадах Беларусі, як, напрыклад, камсамольскае маладзёжнае падполле ў г. Скідзеле (Гродзенская вобл.) і інш. Дзейнасць падпольшчыкаў праходзіла ва ўмовах жорсткай канспірацыі і практычна без усялякай дапамогі з боку савецкага тылу. Амаль усе падпольныя арганізацыі былі выкрыты акупацыйнымі ўладамі пры дапамозе нямецкай агентуры і правакатараў. Вялікія страты ў канцы 1942 − пачатку 1943 г. панесла Мінскае падполле ― было арыштавана 100 чалавек, большасць з якіх загінула на шыбеніцах і ў лагерах смерці. Аднак рэпрэсіўныя і карныя меры не маглі задушыць антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі.У заходніх абласцях Беларусі з акупантамі змагалася і польская ваенная падпольная арганізацыя ― Армія Краёва (АК), якая налічвала 250−300 тыс. чалавек. АК падпарадкоўвалася Польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане і атрымала заданне ствараць умовы для аднаўлення польскай дзяржаўнасці ў межах да 17 верасня 1939 г. Першапачаткова атрады АК дзейнічалі ў саюзе з савецкімі партызанамі і нават праводзілі сумесныя аперацыі супраць нямецкіх узброеных сіл. Але ў красавіку 1943 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Польскім эміграцыйным урадам, і АК ператварылася ў варожую сілу. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі «Бура», згодна з якім неабходна было ў час адступлення немцаў захапіць тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны з мэтай далейшага іх далучэння да Польшчы. Партызаны Беларусі атрымалі загад камандавання, у якім АК абвяшчалася варожай сілай, супраць якой таксама трэба было змагацца, як і супраць немцаў.

 

 

51. Нямецкі акупацыйны рэжым. Да канца жніўня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана гітлераўскімі войскамі. На занятых землях немцы удала выкарыстоўвалі грамадскія настроі, выкліканыя папярэдняй савецкай палітыкай. Асабліва гэта было адчувальна ў Заходняй Беларусі, дзе частка насельніцтва пайшла на супрацоўніцтва з немцамі. Але на самай справе ў адносінах да насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях германскае камандаванне кіравалася планам «Ост» ― генеральным планам каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы. Згодна з гэтымі планамі, 25 % беларусаў планавалася анямечыць, непрацаздольных ― знішчыць, а астатніх перасяліць на ўсход і выкарыстоўваць у якасці рабочай сілы на карысць Вялікай Германіі. Поўнаму вынішчэнню падлягалі яўрэі і цыгане. Зразумела, што план «Ост» быў сакрэтным, і яго палажэнні не былі вядомыя не толькі насельніцтву Беларусі, але нават частцы вышэйшага кіраўніцтва Трэцяга рэйха.Нямецкія ўлады падзялілі тэрыторыю Беларусі на некалькі акупацыйных зон, якія падпарадкоўваліся розным цэнтрам: Усходняя Прусія ― да яе былі далучаны паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей; рэйхскамісарыяту «Украіна» падпарадкоўваліся паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей; генеральная акруга Літва ўключала ў сябе паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці; зону армейскага тылу з непасрэдным ваенным кіраўніцтвам складалі Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і усходнія раёны Мінскай абласцей; генеральная акруга Беларусь («Беларутэнія») ― самая вялікая зона акупацыі з цэнтрам у Мінску, якая ўключала 1/3 частку тэрыторыі Беларусі. Самым буйным на часова акупіраванай тэрыторыі не толькі Беларусі, але і ўсяго СССР з’яўляўся Трасцянецкі лагер смерці каля Мінска. Але і гэтага было недастаткова. У канцы лета – восенню 1941 г. гітлераўцы стварылі і накіравалі ў Беларусь некалькі ўзброеных украінскіх фарміраванняў і літоўскі батальён. Яны ахоўвалі камунікацыі, змагаліся з партызанамі, удзельнічалі ў масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва, пры гэтым вызначаліся не меншай лютасцю ў адносінах да мясцовых жыхароў, чым гітлераўцы.І такія знайшліся ўБеларусі. 3 дазволу нацыстаў і пад іх кіраўніцтвам былі створаны прафашысцкія Беларуская самаахова, Саюз беларускай моладзі. Галоўнай іх мэтай было стварэнне з дапамогай захопнікаў «самастойнай Беларусі» пад эгідай гітлераўскай Германіі. арганізацыі калабарацыяністаў (здраднікаў, гітлераўскіх памагатых) – Беларуская народная самапомач, Новы парадак грунтаваўся на палітыцы генацыду ― знішчэння груп насельніцтва па тых ці іншых прычынах: за прыналежнасць да камуністаў, яўрэяў або цыган, за антыфашысцкую дзейнасць, за любое непаслушэнства рэжыму. Для ажыццяўлення гэтай палітыкі акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі наступныя сродкі: правядзенне карных аперацый ― акцый рэпрэсіўнага характару з мэтай загасіць партызанскі рух і зняволіць жыхароў на акупаваных тэрыторыях. Нярэдка падчас карных аперацый фашыстамі знішчаліся цэлыя вёскі разам з іх насельніцтвам. Так, за часы акупацыі ў Беларусі было спалена 627 вёсак, 186 з якіх не былі адноўлены пасля вайны. Найбольш значным па маштабу карным аперацыям немцы надавалі кодавыя назвы ― «Прыпяцкія балоты», «Балотная ліхаманка», «Зімовы лес», «Котбус» і інш.; стварэнне канцлагераў. На тэрыторыі Беларусі такіх «фабрык смерці» дзейнічала звыш 260. Самым вялікім канцлагерам быў Трасцянец (пад Мінскам), у якім было знішчана 206 500 чалавек. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў лагерах смерці загінула каля 800 тыс. чалавек; арганізацыя гета. Гета―спецыяльна агароджаныя, ізаляваныя часткі гарадоў, куды перасялялася яўрэйскае насельніцтва. Яно пражывала ва ўмовах вялікай скучанасці, антысанітарыі, цяжкай працы і пад пастаяннай пагрозай смерці. Каралі літаральна за ўсё: за адмову ад працы, за перамяшчэнне ў начны час, за забойства жывёлы без дазволу ўладаў і г. д. Спецыяльныя гаспадарчыя інспекцыі рэквізавалі харчаванне, матэрыяльныя каштоўнасці, рэсурсы, у тым ліку людскія. Нямецкія ўлады былі зацікаўлены ў арганізацыі бесперабойнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі на патрэбы фронту. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі абвешчаны ўласнасцю Германіі. У гарадах на насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў распаўсюджвалася ўсеагульная працоўная павіннасць. Заработная плата была вельмі нізкая, а кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права ў выпадку неабходнасці падаўжаць працоўны дзень. Мясцовае насельніцтва таксама выкарыстоўвалася на прымусовых работах па расчыстцы дарог, будаўніцтву мастоў, ваенных умацаванняў і інш. Ва Усходняй Беларусі, у зоне армейскага тылу калгасы, наадварот, аднаўляліся, паколькі з такіх гаспадарак было значна прасцей збіраць прадукцыю, неабходную для забеспячэння рэгулярнай арміі. Адказам насельніцтва на ўведзены «новы парадак» з’явілася пашырэнне руху супраціву акупацыйным уладам.

 

52. Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) на чале з П. 3. Калініным – 9 верасня 1942 г.У красавіку 1942 г. пачала дзейнічаць 1-я Беларуская партызанская брыгада пад кіраўніцтвам М.Шмырова, у якой аб’ядналіся некалькі партызанскіх атрадаў Віцебшчыны. З лета 1942 г. утварэнне партызанскiх брыгад і злучэнняў стала распаўсюджанай з’явай. Узмацненне партызанскага руху прывяло да ўтварэння партызанскіх зон − тэрыторый, якія кантраляваліся партызанамі, а не акупацыйнымі ўладамі. У 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш за 20 буйных партызанскіх зон. З 10 лютага да 28 верасня 1942 г. на Віцебшчыне дзейнічалі так званыя Віцебскія або Суражскія «вароты». Гэта быў 40-кіламетровы разрыў у лініі фронту, які даваў магчымасць партызанам падтрымліваць сувязь з неакупаванымі тэрыторыямі.Самай значнай аперацыяй беларускіх партызан была «рэйкавая вайна», якая праходзіла ў тры этапы: 1 этап (жнiвень 1943 г.) быў звязаны з наступленнем савецкіх войск пад Курскам. Было пушчана пад адхон 833 варожыя эшалоны, узарваны 184 чыгуначныя масты, што прывяло да скарачэння ваенных перавозак для групы армій «Цэнтр» на 40 %; 2 этап (верасень − кастрычнiк 1943 г.) праходзіў пад кодавай назвай «Канцэрт» і быў прысвечаны ўступленню Чырвонай Армiі на тэррыторыю БССР. Працiўнiк вымушаны быў падвоiць колькасць дывiзiй для аховы сваiх камунiкацый, а для рамонту ўзарваных на тэрыторыі Беларусі рэек разбiраліся чыгункі ў шэрагу краiн Еўропы; 3 этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 г., напярэдаднi Беларускай наступальнай аперацыi i працягваўся да поўнага вызвалення Беларусi (канец ліпеня 1944 г.). Партызаны знаходзіліся ў аператыўна-тактычным узаемадзеянні з Чырвонай Арміяй. Імі была падарвана 61 тыс. рэек і паралізавана дзейнасць амаль усіх важных чыгуначных ліній. Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі з'яўлялася знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў польскай Арміі Краёвай (акаўцаў) дзейнасцю якіх кіраваў Лонданскі эмігранцкі ўрад Польшчы і Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (аўнаўцаў). Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны, браты, сталыя ўжо людзі, Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгвуПрыкладам для піянераў усёй краіны доўгія часы з'яўлялася дзейнасць Марата Казея – юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, а таксама інфармацыю пра варожыя гарнізоны і перамяшчэнне войск праціўніка. Адным з першых было арганізавана Мінскае падполле, якое ўзначаліў Мінскі падпольны гаркам КПБ. На Аршанскім чыгуначным вузле дзейнічала падпольная група К.Заслонава, удзельнікі якой вывелі са строю больш за 200 нямецкіх паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў цягнікоў. Ва ўмовах разгортвання масавай партызанскай барацьбы актывізаваўся і падпольны рух. Адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў Віцебску стала В. 3. Харужая. Восенню 1942 г. стварыла адну з груп Віцебскага падполля. У лістападзе гэтага ж года была арыштавана, пасля катаванняў загублена. К канцу 1941 г. у Мінску налічвалася некалькі дзесяткаў падпольных арганізацый і груп. На нарадзе іх прадстаўнікоў быў створаны агульнагарадскі партыйны цэнтр – Мінскі падпольны гарком КП(6)Б на чале з I. К. Кавалёвым.У ноч на 30 ліпеня 1943 г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Разгром нямецка-фашысцкіх войск на Курскай дузе забяспечыў агульнае стратэгічнае наступленне Чырвонай Арміі летам – восенню 1943 г. на прасторы ад Вялікіх Лук да Чорнага мора. Савецкія войскі фарсіравалі Днепр і вызвалілі Кіеў, была разгромлена групоўка ворага ў раёне Смаленск – Бранск. Пачалося выгнанне акупантаў з Беларусі.23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр рэспублікі Камарын, а 26 лістапада – першы абласны цэнтр – г. Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад рэспублікі і БШПР. У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю і з дапамогай партызан вызвалілі абласны цэнтр Мазыр і чыгуначны вузел Калінкавічы. Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па Ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Усяго ў выніку наступлення восенню – зімой 1943 – 1944 гг. поўнасцю ці часткова былі вызвалены 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і 2 абласныя цэнтры – Гомель і Мазыр.

 

 

53. Беларуская аперацыя “Баграціён” і поўнае вызваленне Беларусі.

Поўнае вызваленне Беларусі. План аперацыі па разгрому нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыі Беларусі ўвайшоў у гісторыю пад назвай «Баграціён». Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944 г. уяўляла сабой выступ, вядомы як «беларускі балкон».

Лінію абароны назвалі «Фатэрлянд» (Айчына). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі.У Беларусі была сканцэнтравана групоўка фашысцкіх войскаў, асноўную сілу якой складала група армій «Цэнтр».У красавіку – маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы самы малады ў Чырвонай арміі генерал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі І. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Г. К. Жукаў і А. М. Васілеўскі. Ажыццяўляліся мерапрыемствы па ўвядзенню праціўніка ў зман: будаваліся лжывыя пераправы, дэманстраваўся рух эшалонаў з макетамі танкаў і гармат у іншых напрамках, узводзіліся лжывыя агнявыя пазіцыі Задума Вярхоўнага Галоўнакамандавання заключалася ў наступным: франты, выкарыстоўваючы дамамогу партызан і мясцовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступленне на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр» на ўсход ад горада. 3 вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступлення. Аперацыя пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля арты лерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1-га Беларускага фронту. На трэці дзень быў вызвалены Віцебск, а затым – Орша. Пры вызваленні Оршы, у час танкавага дэсанта, быў паранены 17-гадовы радавы Юрый Смірноў. Ён упаў з брані танка, страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекаваліся над ім, жадаючы атрымаць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на сцяне бліндажа, застаўся верным прысязе.1 ліпеня 1944 с. быў вызвалены Барысаў. Танк П. Рака прарваўся праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіна ў г. Барысаў. Гітлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа Т-34 было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Летам 1944 г. вызначыліся лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка «Нармандыя – Нёман», які прымаў удзел у вызваленні Беларусі. У баі загарэўся самалёт французскага лётчыка. У яго абгарэлі твар, рукі, і ён нічога не бачыў. Але за спінай француза быў не толькі парашут, а і яго баявы сябра – рускі авіятэхнік. Нягледзячы на загад пакінуць самалёт, французскі лётчык не зрабіў гэтага, бо ведаў, што ў авіятэхніка парашута няма. Так яны і загінулі – удваіх. Чатыры французскія лётчыкі з авіяпалка «Нармандыя – Нёман» былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Наступальная аперацыя савецкіх войскаў працягвалася. Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мінска. На аўтамагістралі Масква – Мінск была збудавана драўляная сцяна з каменным напаўненнем, за якой размясціліся замаскіраваныя танкі і процітанкавыя гарматы. У ваколіцах Мінска да кругавой абароны падрыхтавалі асобныя дамы і каменныя пабудовы. Аднак баі за вызваленнс Мінска, якія пачаліся на досвітку 3 ліпеня 1944 г., паспяхова завяршыліся да канца гэтага ж дня. Танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер пр. Ф. Скарыны) і знішчыў самаходную гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. I. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якому савецкія танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада. Фролікаў і Бурдзейны сталі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Было акружана 30 гітлераўскіх дывізій. Галоўныя сілы групы армій «Цэнтр» з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў «Мінскім катле». Сем дзён «кіпеў кацёл». Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон, у тым ліку 12 генералаў.У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 16 ліпеня 1944 г. вызвалілі Гродна, а 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.Немалаважную ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі масты і пераправы праз водныя перашкоды, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войскаў, вызвалялі самастойна або разам з часцямі Чырвонай Арміі Мінск і раённыя цэнтры Мінскай вобласці. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, неадкладна ажыццявіла меры па выратаванню ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговага дома афіцэраў. Капітан А. Ф. Кузняцоў асабіста зняў 12 зарадаў і авіябомб, размешчаных на розных паверхах будынка Дома ўрада (усяго ў ім знаходзілася 182 авіябомбы, па 100 кг узрыўчаткі ў кожнай). 16 ліпеня 1944 г. у Мінску адбыўся партызанскі парад, прысвечаны вызваленню сталіцы. А на наступны дзень, 17 ліпеня 1944 г. таксама быў парад, але ў Маскве, і не партызанскі, а «парад ганьбы» тых, хто жадаў зняволіць нашу краіну. Па вуліцы Горкага прайшлі калоны нямецкіх ваеннапалонных, захопленых у час баёў у «Мінскім катле».На 21-м кіламетры шашы Мінск – Масква быў збудаваны велічны Курган Славы – помнік у гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Адбылося гэта ўжо ў 70-я гг.

 

54. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла 2,7 млн. чалавек. На прымусовыя работы ў Германію былі вывезены 380 тыс. беларусаў, з якіх вярнуліся на Радзіму менш за 120 тыс.Вайна зруйнавала гаспадарку Беларусі ― краіна страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. З 270 гарадоў Беларусі было разрабавана і спалена 209, практычна ў руіны ператварыліся Мінск і Віцебск. Пасля вайны прамысловасць Беларусі не далічылася 100 465 прадпрыемстваў. Асабліва моцна пацярпела сельская гаспадарка: было разбурана 9 200 вёсак, з якіх 627 спалены разам з жыхарамі. Такія страты тлумачыліся не столькі правядзеннем на тэрыторыі Беларусі ваенных дзеянняў, колькі трохгадовым існаваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму, які абапіраўся на генацыд, рабаванне, вываз каштоўнасцей у Германію і г. д.У выніку вайны ў чарговы раз паменшылася тэрыторыя БССР. На працягу 1944 − 1950 г. да Польшчы былі далучаны Беластоцкая вобласць і шэраг раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Яшчэ адным адмоўным вынікам вайны для Беларусі стала дыскрэдытацыя нацыянальнай ідэі і нацыянальнай сімволікі, якія выкарыстоўваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з мэтай схіліць да калабарацыі як мага больш мясцовага насельніцтва і тым самым ліквідаваць рух супраціўлення на гэтых землях. Па сутнасці гэта была трагедыя часткі беларускай эліты, якая, жадаючы аднавіць незалежнасць Беларусі, не грэбавала супрацоўніцтвам з немцамі. Разам з тым перамога ў вайне значна ўмацавала міжнароднае становішча БССР − краіна выйшла на міжнародную арэну ў рамках дзейнасці ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Сусветнай супольнасцю былі прызнаны страты, якія панесла Беларусь падчас вайны, ацэнены ўклад рэспублікі ў перамогу над фашызмам, таму БССР атрымала запрашэнне стаць дзяржавай- заснавальніцай ААН. Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дэлегацыя БССР разам з іншымі краінамі падпісала 26 чэрвеня 1945 г. Нягледзячы на тое, што БССР не была самастойнай у прыняцці рашэнняў, а выступала выключна ў падтрымку прапановаў Савецкага Саюза, удзел Беларусі ў важнейшай міжнароднай арганізацыі, безумоўна, садзейнічаў развіццю кантактаў і сувязяў з рознымі краінамі, набыццю міжнароднага вопыту. Аднаўленне эканомікі. Па меры вызвалення Беларусі паступова адбывалася аднаўленне эканомікі рэспублікі: першыя работы па адбудове гаспадаркі пачаліся на вызваленай частцы Гомельскай вобласці, 1944 г. − на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пасля заканчэння вайны, у 1946 г., быў прыняты чарговы пяцігадовы план (1946−1950), галоўнай мэтай якога было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі ў межах усяго Савецкага Саюза і перавод эканомікі з ваенных рэек на мірныя. Цяжкасці гэтага перыяду на тэрыторыі Беларусі заключаліся ў тым, што большасць прамысловых цэнтраў была разбурана, у дрэнным стане знаходзілася чыгунка, назіраўся дэфіцыт сыравіны і электраэнергіі. Паколькі прыярытэт аддаваўся аднаўленню цяжкай прамысловасці, з эвакуацыі былі вернуты некаторыя прамысловыя прадпрыемствы, якія былі вывезены летам 1941 г. Але значная іх частка так і засталася на тэрыторыі Расіі. У 1949 г. Беларусь ужо здолела дасягнуць даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысiць яго. Паколькі страты, былі вельмі вялікія, самастойна аднавіць эканоміку не ўяўлялася магчымым. Урад СССР выдзеліў на адбудову народнай гаспадаркі Беларусі значныя грашовыя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, станкі. З індустрыяльных цэнтраў СССР у Беларусь накіроўваліся кваліфікаваныя спецыялісты. Акрамя таго, БССР атрымала частку германскіх рэпарацый. Важным сродкам, дзякуючы якому народная гаспадарка Беларусі ўздымалася з руін, заставаўся чалавечы фактар ― самаадданая праца і энтузіязм простых людзей. Пры гэтым у арганізацыі працы нічога не змянілася, усе аднаўленчыя работы па-ранейшаму здзяйснялiся камандна-адмiнiстрацыйнымi метадамi, існавала жорсткая дысцыплiна, а план для прадпрыемстваў даводзіўся зверху.сельскай гаспадаркі Беларусі, то нягледзячы на панесеныя страты, яна знаходзілася ў лепшым стане, чым прамысловасць. У ходзе вайны на большасці акупаванай тэрыторыі Беларусі былі разбураны калгасы, сяляне разабралi па хатах калгасную ўласнасць. Перад Савецкім урадам узнiкла дылема ― захаваць у Савецкім Саюзе разам з калгаснай сістэмай і прыватны сектар ці поўнасцю ліквідаваць яго. І хоць вытворчасць у прыватных гаспадарках была больш прадукцыйнай, чым у калектыўных, пасляваенная аграрная палітыка СССР у адносінах да беларускіх зямель не змянілася − калгасы былі адноўлены, а ў заходніх абласцях Беларусі паскоранымі тэмпамі праводзілася калектывізацыя. Урадавае рашэнне аб аднаўленні калгасаў было выклікана не эканамічнымі разлікамі, а палітычнымі меркаваннямі, паколькі вядзенне сялянамі індывідуальнай гаспадаркі не ўпісвалася ў сацыялістычную сістэму, якая не прадугледжвала прыватнай уласнасці. Становішча сялян заставалася вельмі цяжкім. Закупачныя цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі былі вельмі нізкімі, а планы дзяржаўных паставак высокімі. У адносінах да калгаснікаў дзейнічалі нормы даваеннага часу: яны былі абмежаваны ў свабодзе перамяшчэння, паколькі не мелі пашпартоў; на іх не распаўсюджвалася аплата бальнічных лістоў і права атрымліваць пенсіі. Прымусовы характар правядзення калектывізацыі ў Заходняй Беларусі выклікаў масавыя пратэсты насельніцтва і, як следства, узмацненне рэпрэсій.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 106 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>