Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 7 страница



 

43. Калектывiзацыя ― палiтыка ў СССР у канцы 1920-х − 1930-я г., якая заключалася ў масавым пераводзе сялянскіх гаспадарак з індывідуальнай сістэмы гаспадарання на калектыўную і стварэнні калгасаў.

Прычыны калектывiзацыi былі абумоўлены неабходнасцю пошукў сродкаў для правядзення iндустрыялiзацыi. Разам з тым бальшавікамі была пастаўлена задача ліквідацыі прыватнай уласнасцi ў вёсцы, а для гэтага неабходна было ліквідаваць заможныя (кулацкія) сялянскія гаспадаркі. Іх уласнікі, як свабодныя таваравытворцы, не «ўпісваліся» ў рамкі адміністрацыйнага рэгламентавання эканомікі, паколькі выкарыстоўвалі ў сваёй гаспадарцы наёмную сілу, мелі прыбытак і таму разглядаліся бальшавікамі як класавыя ворагі.Кааперыраванне сялянскiх гаспадарак адбывалася i раней у розных формах: спажывецкай, збытавай, вытворчай. Курс на калектывізацыю быў узяты ў 1927 г. на ХV з’ездзе ВКП(б), а з 1928 г. аб’яднанне сялянскiх гаспадарак у буйныя калгасы стала генеральнай лiнiяй партыi.Першапачаткова калектывізацыя разумелася як добраахвотнае і паступовае аб’яднанне сялянскіх гаспадарак. Але сама ідэя аб’яднання ў калгасы на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах СССР, не знайшла падтрымкі не толькі сярод простага насельніцтва, але і сярод кіруючых партыйных работнікаў. Супраць яе правядзення выступіла большасць беларускіх камуністаў, сярод якіх быў наркам земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпаў. Таму ажыццяўленне калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі стала магчымым толькі пасля іх арышту.Калектывізацыя ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, актывізавалася ў перыяд збору ўраджаю 1929 г., а вялікіх тэмпаў дасягнула ў снежні 1929 г. На паскарэнне тэмпаў калектывізацыі паўплываў артыкул Сталіна «Год вялікага пералому», які быў надрукаваны ў газеце «Праўда». У ім сцвярджалася, што ў калгасы пайшлі асноўныя серадняцкія масы, што абсалютна не адпавядала рэчаіснасці, паколькі ў калгасах на той час было аб’яднана каля сялянскіх гаспадарак, большасць з якіх былі бядняцкімі. Каб прывесці ў адпаведнасць сталінскія жаданні і рэальную сітуацыю, у СССР пачалася «гонка за тэмпамі». 1930 г. ЦК ВКП(б) выдаў пастанову «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», у якой для БССР быў вызначаны тэрмін завяршэння калектывізацыі − да 1933 г. Ад прынцыпу паступовасці і добраахвотнасці бальшавікі перайшлі да прынцыпу суцэльнай калектывізацыі, якая ажыццяўлялася гвалтоўнымі, прымусовымі метадамі. Такім чынам, за першыя тры месяцы 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, аб’яднаных у калгасы, узрасла да 58 % працэнтаў. Але гэта выклікала супраціў сялянства: ад забойства жывёлы, каб не здаваць яе ў калгас, сяляне перайшлі да антысавецкіх узброеных выступленняў. ў БССР было шмат сялянскіх выступленняў.Газета «Праўда» 1930 г. апублікавала артыкул Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», у якім крытыцы была падвергнута практыка прымусовай калектывізацыі. Сяляне зразумелі гэта як права выхаду з калгасаў, колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасаў скарацілася.Аднак летам 1930 г. адбылася наступная хваля калектывізацыі. Дапамогу ў яе правядзенні аказвалі машына-трактарныя станцыі (МТС) і створаныя пры іх палітаддзелы. Гэтая хваля прыкрывалася лозунгам аб «класавай барацьбе ў вёсцы». Яшчэ 1 лютага 1930 г. была выдадзена пастанова, якая заканадаўча замацоўвала неабходнасць ліквідацыі кулацтва як класа. З гэтага ж года было забаронена прымаць у калгасы кулакоў. Працэс калектывізацыі быў падменены працэсам «раскулачвання». Лёс кулакоў быў цяжкі: ад перасяленняў на Поўнач да турэмнага зняволення і нават расстрэлаў. 1932 г. быў абвешчаны «годам суцэльнай калектывізацыі». Адсутнасць грашовай аплаты работы (сяляне працавалі за працадні) і ўласнай гаспадаркі ставіла пад пагрозу жыццё сялян. Разам з тым хутка падала прадукцыйнасць калгаснай сельскагаспадарчай вытворчасці, як у галіне вырошчвання збожжа, так і ў жывёлагадоўлі. жніўня 1932 г. СНК СССР прыняў закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці, які ў народзе атрымаў назву «закон аб трох каласках». Згодна з ім, за збор збожжавых калоссяў з калгасных палёў вінаватыя падлягалі расстрэлу, які ў асобных выпадках мог быць заменены на 10-гадовае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці. Вынiкi калектывізацыі. Да 1939 г. у калгасах на тэрыторыі БССР было аб’яднана больш за 90 % сялянскіх гаспадарак.Усталявалася калгасная ўласнасць, і калгаснiкi фактычна былi адхiлены ад валодання сродкамi вытворчасцi. Такім чынам, за кошт каласальных ахвяраў да 1939 г. калектывізацыя ў БССР была завершана. Аднак вытворчасць у створаных калектыўных гаспадарках падала, скарачалася колькасць цяглавай і прадукцыйнай жывёлы, а праца, нягледзячы на стварэнне МТС, заставалася ў асноўным ручной.Але сваёй галоўнай мэты калектывізацыя дасягнула ― прыватная ўласнасць на вёсцы была ліквідавана; за кошт стварэння калгасаў і арганізацыі калектыўнай працы дзяржава атрымала вялікія сродкі, неабходныя для правядзення індустрыялізацыі.



 

44. На рубяжы 20 – 30-х гг. у многіх галінах культуры ўзнікаюць арганізацыі, якія маюць на мэце стварэнне новай пралетарскай культуры. Палітыка беларусізацыі згортваецца. Адстойванне інтарэсаў нацыянальнай культуры і нават прыналежнасць да яе разглядаюцца як варожыя сацыялізму, а гэта значыць, і народу. На такой аснове НКУС дзеля знішчэння нацыянальна-свядомай часткі інтэлігенцыі была сфальсіфікавана справа СВБ (Саюз вызвалення Беларусі). Другая хваля рэпрэсій мела месца ў 1936 – 1938 гт. Асабліва адчувальны ўрон быў нанесены літаратуры – частцы культуры, якая ў той час мела найбольшы ўплыў на шырокія слаі насельніцтва. У лагерах і турмах загінулі М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, П. Галавач, З.Жылуновіч і дзесяткі іншых літаратараў, У верасні 1930 г. у ліку 115 вучоных быў арыштаваны рэктар БДУ прафесар У.Пічэта (яго выратаваў толькі выпадак – прыезд у СССР прэзідэнта Чэхаславакіі Т.Масарыка). Першы прэзідэнт АН БССР У.М.Ігнатоўскі, пратэстуючы супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.

Разам з тым не трэба адкідваць і пэўныя станоўчыя зрухі, якія адбываліся ў развіцці культуры ў перыяд 1929 – 1939 гг. Нягледзячы на жорсткі ідэалагічны прэсінг, сілай таленту нараджаліся многія выдатныя творы. Узрастаў агульны ўзровень адукацыі насельніцтва, павялічвалася колькасць навучальных устаноў, даследчых інстытутаў. Вышэйшай кропкай барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная справа, якая атрымала назву «Саюз вызвалення Беларусi» (СВБ). У 1931 г. за «прыналежнасць» да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнiкаў культуры, навукi, мастацтва. Роля кiраўнiка СВБ адводзiлася народнаму пiсменнiку Янку Купалу, але спробай самагубства ён сябе «рэабiлiтаваў» у вачах дзяржаўнай улады.

У 1930-я г. вялікі ўрон быў нанесены беларускай культуры, навуцы і беларускай нацыянальнай ідэі. Пасля палітыкі беларусізацыі, у канцы 1920-х − 1930-я г., савецкі ўрад праводзіў на тэрыторыі БССР цэлы комплекс мерапрыемстваў у галіне навукі і культуры, які атрымаў назву «культурнай рэвалюцыі». З аднаго боку, гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню адукаванасці насельніцтва і павышэнню культурнага ўзроўню мас, а з другога ― рабілася ўсё для таго, каб знішчыць адметнасць і самабытнасць беларускага народа. Нават выкладанне на беларускай мове ў 1930-я г. магло быць пастаўлена ў вiну i квалiфiкавана як нацдэмаўшчына. Так здарылася з рэктарам БДУ У.Пiчэтам.

У 1933 г. была праведзена рэформа беларускай мовы, у вынiку чаго яна значна наблiзiлася да рускай. 1 778 найменняў кніг на беларускай мове падлягалі знішчэнню. Былі расстраляныя больш за 100 навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, большасць выкладчыкаў БДУ, з 238 беларускіх пісьменнікаў больш за 200 былі рэпрэсіраваны. Чарговы раз у гісторыі Беларусь па сутнасці апынулася без нацыянальнай эліты. Акрамя таго, рэпрэсіі зведала і простае насельніцтва: сяляне-«кулакі» і абвінавачаныя ў «шкодніцтве» рабочыя. Ад маршала да хатняй гаспадыні ― ніхто не быў застрахаваны ад арышту. Такiм чынам, грамадска-палiтычнае жыццё ў Савецкай Беларусі ў канцы 1920-х − 1930-я г. характарызавалася ўсталяваннем таталiтарнага рэжыму i культу асобы, якiя суправаджалiся непрымiрымасцю да любых спроб непадпарадкавання i масавымi рэпрэсiямi.

 

 

45. На рубяжы 20 – 30-х гг. у многіх галінах культуры ўзнікаюць арганізацыі, якія маюць на мэце стварэнне новай пралетарскай культуры. Палітыка беларусізацыі згортваецца. Адстойванне інтарэсаў нацыянальнай культуры і нават прыналежнасць да яе разглядаюцца як варожыя сацыялізму, а гэта значыць, і народу. На такой аснове НКУС дзеля знішчэння нацыянальна-свядомай часткі інтэлігенцыі была сфальсіфікавана справа СВБ (Саюз вызвалення Беларусі). Другая хваля рэпрэсій мела месца ў 1936 – 1938 гт. Асабліва адчувальны ўрон быў нанесены літаратуры – частцы культуры, якая ў той час мела найбольшы ўплыў на шырокія слаі насельніцтва. У лагерах і турмах загінулі М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, П. Галавач, З.Жылуновіч і дзесяткі іншых літаратараў, У верасні 1930 г. у ліку 115 вучоных быў арыштаваны рэктар БДУ прафесар У.Пічэта (яго выратаваў толькі выпадак – прыезд у СССР прэзідэнта Чэхаславакіі Т.Масарыка). Першы прэзідэнт АН БССР У.М.Ігнатоўскі, пратэстуючы супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.Разам з тым не трэба адкідваць і пэўныя станоўчыя зрухі, якія адбываліся ў развіцці культуры ў перыяд 1929 – 1939 гг. Нягледзячы на жорсткі ідэалагічны прэсінг, сілай таленту нараджаліся многія выдатныя творы. Узрастаў агульны ўзровень адукацыі насельніцтва, павялічвалася колькасць навучальных устаноў, даследчых інстытутаў. 2 і 4 жніўня 1932 г. былі прынятыя Пастановы СНК БССР аб увядзенні ўсеагульнай сямігадовай адукацыі і “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных".1 студзеня 1929 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускай Акадэміі навук на чале з У. Ігнатоўскім (на аснове Інбелкульта). У выніку рэпрэсій істотна пацярпелі філалогія, гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, у сувязі з чым найбольшых поспехаў дасягнулі хімія, біялогія, медыцьша, геалогія. Трэба мець на увазе, што шэраг навуковых напрамкаў атрымаў развіццё ў межах структурных падраздзяленняў ВНУ рэспублікі. 3 БДУ пераважна звязана развіццё фізікі і матэматыкі, тут у 1934 г. адкрываецца гістарычны факультэт, на аснове асобных факультэтаў БДУ ўтвараюцца новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: 21 чэрвеня 1930г. прынята Пастанова СНК БССР аб рэарганізацыі медыцынскага факультэта БДУ ў Мінскі медыцынскі інстытут, створаны педагагічны, юрыдычны інстытуты. 21 чэрвеня 1930 г. у Гомелі заснаваны Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 г. - у Мінску, у 1961 г. пераўтвораны ў Беларускі тэхналагічны інстытут). У маі 1933 г. адбылося адкрыццё Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, а ў ліпені 1933 г. – Беларускага політэхнічнага інстытута.3 1930 г. уводзіцца абавязковае наведванне лекцый студэнтамі, а на грамадскія спецыяльнасці пачалі прымаць толькі камуністаў і камсамольцаў. 3 сярэдзіны 30-х гг. усе студэнты ВНУ з першага курса вывучалі рускую мову. У школах яе выкладанне з 1937 г. пачыналася з 2-га класа.Асноўныя тэмы, якім аддавалі перавагу празаікі гэтага часу, – адлюстраванне рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, калектывізацыі. Пры гэтым пераважная ўвага надавалася (з пэўнай ступенню гераізацыі) тым, хто прыняў Савецкую ўладу, актыўна змагаўся за яе станаўленне і тыя пераўтварэнні, якія ажыццяўляліся дзякуючы ёй (аповесць "Дрыгва" Я.Коласа, раманы "Бацькаўшчына" К.Чорнага, "Мядзведзічы" К.Крапівы і інш.). Менш паспяховымі былі спробы апісання адзначаных падзей у паэзіі ("Цэхавыя будні" П.Броўкі, "На шляхах волі" Я.Коласа, "Над ракой Арэсай" Я.Купалы). У 30-я гг. з’яўляецца шмат захапляючых твораў для дзяцей, у тым ліку тых, што ўвайшлі ў класіку дзіцячай літаратуры ("Міколка-паравоз" М.Лынькова, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ” Я.Маўра і інш.). 27 мая 1932 г. прынята Пастанова ЦК КП(6)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР". 26 жніўня 1933г. – Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, а 8-14 чэрвеня 1934 г. – I з’езд пісьменнікаў БССР. У драматургіі акрэсленага часу, акрамя рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, адной з папулярных тэм з’яўлялася тэма “ворагаў народа”, даніну якой аддалі Е.Міровіч, Э.Самуйлёнак і інш. Разам з тым і тут былі цікавыя здабыткі, напрыклад сатырычная камедыя К.Крапівы "Хто смяецца апошнім". У выніку тэатральнай дыскусіі 1928 г. адбыўся зварот тэатраў да "актуальных тэм". Пры гэтым поспех спектакля залежаў ад якасці драматычнага твора і акцёраў, сярод якіх у 30-я гг. у БССР было шмат выдатных майстроў (У.Крыловіч, П.Глебаў, Б.Платонаў, П.Малчанаў). У 30-я гг. не толькі закрываліся тэатры (тэатр У.Галубка, БДТ-3), але і распачыналі сваю дзейнасць новыя тэатральныя калектывы: з 1 кастрычніка 1930 г. да 25 мая ў Мінску Беларускай студыі оперы і балета. 25 мая 1933г. адбылося адкрыццё ў Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. - Вялікі, з 1964 г. - акадэмічны). Дзейнічалі таксама тэатр юнага гледача і тэатр лялек. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны», А. В. Багатырова «У пушчах Палесся», А. Я. Туранкова «Кветка шчасця», першы нацыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей».Значнае развіццё атрымала музычнае мастацтва. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, дзе пачаў плённую дзейнасць вучань М.Рымскага-Корсакава, выдатны расійскі кампазітар В.Залатароў. Выпускнікі В.Залатарова (А.Багатыроў, П.Падкавыраў, М.Вайнберг, У.Алоўнікаў і інш.) сталі вядомымі беларускімі кампазітарамі, па сутнасці стваральнікамі беларускай музычнай школы. 25 красавіка. 1937 г. – адкрыццё ў Мінску Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Асобныя цікавыя знаходкі былі і ў сферы кінамастацтва ("Сосны шумяць", "Атэль", "Двойчы народжаны"), аднак менавіта яе ў найболыпай ступені закранулі працэсы палітызацыі і ідэалагізацыі. 10 лістапада 1930 г. быў адкрыты ў Мінску першы ў БССР гукавы кінатэатр "Чырвоная зорка". Самае адметнае, што было зроблена ў архітэктуры БССР у 30-я гг., стваралася ў сферы грамадскіх будынкаў. Значная заслуга ў гэтым Г.Лаўрова (корпус Беларускай політэхнічнай акадэміі), І.Лангбарда (Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, тэатр лялек). Савецкія беларускія жывапісцы ў адзначаны перыяд імкнуліся распрацоўваць "вытворчую" тэм у (Г.Віер, Я.Кругер, А.Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належала В.Бялыніцкаму-Бірулі, а ў жанры партрэта – В.Волкаву, М.Філіповічу, І.Ахрэмчыку. У 1934 г. у Гомелі быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.

 

 

46. За тэрыторыяй Заходняй Беларусі, якая па Рыжскаму мiрнаму дагавору 1921 г. апынулася ў складзе Польшчы, польскі ўрад замацаваў назву «крэсы всходне». На гэтых землях пражывала 4,6 млн. насельніцтва, 70 % якога складалі беларусы. Па Рыжскаму міру кіраўніцтва Польшчы павiнна было забяспечыць усе правы свабоднага развiцця культуры, мовы, рэлiгiйных абрадаў для мясцовага насельніцтва. Аднак на самай справе ўрад ІІ Рэчы Паспалітай нават не прадаставіў Заходняй Беларусі статусу культурна-нацыянальнай аўтаноміі, паколькі лічыў гэтыя землі неад’емнай часткай сваёй дзяржавы і праводзіў палітыку па іх поўнаму палітычнаму і культурнаму зліццю з Польшчай. Эканомiка Заходняй Беларусі з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крынiцай сыравiны i таннай рабочай сiлы, а таксама рынкам збыту для польскіх прамысловых тавараў. Польскі ўрад не быў зацікаўлены ў развіцці прамысловасці на гэтых землях. Гарбарная, тэкстыльная і металаапрацоўчая галіны прыйшлi тут у заняпад. За перыяд 1921−1936 г. было знішчана (высечана і вывезена на продаж) больш за 400 тыс. гектараў Белавежскай пушчы. Развiвалася ў асноўным перапрацоўчая і харчовая прамысловасць: вытворчасць масла, сыру і мясной прадукцыі дзякуючы жывёлагадоўчай накiраванасцi сельскай гаспадаркi. У Заходняй Беларусi захавалася памешчыцкае землеўладанне. Больш за 80 % ад агульнай колькасці жыхароў тут складалі сяляне, якія пакутавалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прадукцыю прамысловасці і нізкіх на сельскагаспадарчыя тавары. У пошуках лепшага жыцця беларускае насельніцтва масава эмігрыравала ў Аргентыну, Бразілію, Канаду, ЗША.У ліпені 1925 г. польскім сеймам быў прыняты закон аб зямельнай рэформе, якая складалася з наступных мерапрыемстваў: парцэляцыя ― падзел на дробныя ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і продаж праз банкі дзяржаўных, памешчыцкіх і так званых пакінутых зямель (зямель бежанцаў гадоў Першай сусветнай вайны, якія не вярнуліся на Радзіму);ліквідацыя сервітутаў; камасацыя ― ліквідацыя цераспалосіцы і хутарызацыя сялянскіх гаспадарак;распаўсюджанне інстытута асадніцтва. Асаднікамі называліся ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з тэрыторыі карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь для ўмацавання сваіх інтарэсаў. Асаднікі атрымлівалі на льготных умовах або задарма ўчасткі (асады) па 12−45 га, крэдыты і будаўнічыя матэрыялы. Да 1934 г. на землі Заходняй Беларусі былі пераселены 8 742 асаднікі, якія з’яўляліся апорай польскага ўрада, падтрымлівалі палітыку паланізацыі, былі ўзброены і нярэдка выконвалі паліцэйскія функцыі.Рэформа садзейнічала з’яўленню беларускага фермерства, але не закранула памешчыцкага землеўладання і амаль не зменшыла колькасці малазямельных і беззямельных сялян.Палітычны рэжым, устаноўлены польскiм урадам у Заходняй Беларусі, атрымаў назву «санацыi» (аздараўлення). «Крэсы всходне» павінны былі стаць своеасаблівым «санiтарным кардонам» i выконваць ролю буфера памiж СССР i Заходняй Еўропай з мэтай не дапусцiць распаўсюджвання на гэтых землях камунiстычных iдэй. У адносінах да беларускага насельніцтва польскі ўрад праводзіў палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі: да 1939 г. усе беларускiя школы былi ператвораны ў польскiя; закрывалiся i забаранялiся беларускiя газеты i часопiсы, бібліятэкі і выдавецтвы; забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах; большая частка праваслаўных царквоў была ператворана ў каталiцкiя касцёлы. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім.

47. К сярэдзіне 20-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху, які ў гэты час атрымаў шырокі размах, яскрава выкрышталізаваліся два напрамкі: 1) рэвалюцыйна-вызваленчы, які прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў) і якія ўзначальвалі партызанскую барацьбу; 2) нацыянальна-дэмакратычны – дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі БНР, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх форм барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанай у 1921 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала звыш 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч Б. А. Тарашкевіч. Праграма БСРГ уключала такія патрабаванні, як самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. У студзені 1927 г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі. Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў былі прыцягнуты да судовай адказнасці і пасалжанм ў турмы. Сярод асуджаных былі кіраўнікі Грамады Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. П. Валошын і П. В. Мятла.Усюды дзейнічалі надзвычайныя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. У Бярозе Картузскай быў заснаваны канцлагер. У 1925 г. склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. У гэтых умовах польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войскаў. Суадносіны сіл рэзка змяніліся. Камуністы, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікалі працоўных перайсці да іншых форм барацьбы.У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавсжскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі.Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выстунленнс сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Навасёлкі, у якім выступленні сялян былі найбольш актыўнымі.Пасля некаторага спаду барацьба зноў абвастраецца ў 30-я гг, Прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. Больш як чатыры месяцы (кастрычнік 1932 г. – люты 1933 г.) баставалі 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Тры тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г. Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакратычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзінага народнага антыфашысцкага фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны.Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С. В. Прытыцкага. За рэвалюцыйную дзейнасць і замах на правакатара ён быў прыгавораны да пакарання смерцю цераз павешанне. У абарону С. В. Прытыцкага выступілі працоўныя не толькі Польшчы, Заходняй Беларусі, але і іншых краін свету. Польскі ўрад вымушаны быў адмяніць смяротны прыгавор і прысудзіць С. В. Прытыцкага да пажыццёвага зняволення. Менавіта асоба С.Прытыцкага была прататыпам галоўнага героя мастацкага фільма “Чырвонае лісце”. Разам з тым на развіццё нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўладамі многіх кіраўнікоў кампартый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны як «агентаў польскай дэфензівы». Абвінавачанне супраць іх было ілжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена у 1956 г.

48. На лёс насельніцтва Заходняй Беларусі, як і іншых еўрапейскіх народаў, моцна паўплывалі ваенна-палітычныя падзеі 1939 г., звязаныя з пачаткам Другой сусветнай вайны і новай расстаноўкай сіл у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 23 жнiўня 1939 г. у Маскве міністрамі замежных спраў СССР i Германiі В.Молатавым і І.Рыбентропам быў падпiсаны пакт аб ненападзенні («Пакт Рыбентропа-Молатава»), якi ўтрымліваў дадатковы сакрэтны пратакол. У адпаведнасці з апошнім Савецкі Саюз і Германія падзялілі Еўропу на сферы ўплыву па рэках Нараў, Буг, Вісла, Сан. Тэрыторыі, якія былі размешчаны на захад ад гэтай лініі, прызнаваліся сферай інтарэсаў Германіі, а на ўсход – Савецкага Саюза.З нападу Германiі на Польшчу 1 верасня 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна. Маючы вялiкую перавагу ў тэхнiцы, войскi Германii хутка падступiлi да межаў Заходняй Беларусі, а 17 верасня 1939 г. Сталiн аддаў загад Чырвонай Армii перайсцi савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкiя войскi поўнасцю занялi Заходнюю Беларусь i спынiлiся на лiнii Беласток-Брэст, а 28 верасня памiж СССР i Германiяй быў падпiсаны дагавор аб дружбе i гранiцы, па якім усталёўвалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай «лініі Керзана». Дагавор аб дружбе і граніцы, як і заключаны раней сакрэтны пратакол, супярэчылі агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, аднак яны аб’ектыўна аднаўлялі нацыянальна-тэрытарыяльнае адзінства беларускага народа, якое было парушана ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 г.22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны Сход, які адбыўся ў Беластоку 28 − 30 кастрычніка. На ім было прынята рашэнне аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. На далучаных тэрыторыях пачалося ўсталяванне савецкага ладу ва ўсіх сферах − эканоміцы, палітыцы, культуры і сацыяльным жыцці. Аднаўляліся зруйнаваныя прамысловыя прадпрыемствы, будаваліся новыя фабрыкі і заводы, паступова ліквідавалася беспрацоўе. Першапачаткова некалькі палепшылася становішча сялян за кошт змяншэння павіннасцяў на карысць дзяржавы і зніжэння цэн на прамысловыя тавары. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, створаны паліклінікі і бальніцы. З мэтай ліквідацыі непісьменнасці было ўтворана амаль 6 тыс. агульнаадукацыйных школ, большасць з якіх вялі навучанне на беларускай мове, 5 інстытутаў, 25 сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. У заходніх абласцях дзейнічалі драматычныя і кінатэатры, Дамы культуры і бібліятэкі.Такім чынам, уз’яднанне беларускага народа ў адной дзяржаве было, безумоўна, актам гістарычнай справядлівасці. Але разам са станоўчымі зменамі ўсталяванне савецкай улады на тэрыторыi Заходняй Беларусі суправаджалася выкарыстаннем уласцівага для яе механізма масавых рэпрэсій. Рэпрэсіі былі ўчынены супраць лідэраў нацыянальна-вызваленчага руху, супраць «кулакоў» падчас стварэння калгасаў, супраць інтэлігенцыі, якую абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі. Паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, да 20 чэрвеня 1941 г. з заходніх абласцей Беларусі было вывезена ў Сібір або Казахстан звыш за 120 тыс. чалавек (у гэтую лічбу не ўключаны 14 тыс. афіцэраў польскай арміі, якія трапілі ў канцлагеры для ваеннапалонных).Да таго ж, 10 кастрычнiка 1939 г. па iнiцыятыве Сталiна было прынята рашэнне аб перадачы Вiльнi i Вiленскага краю Лiтве. У чарговы раз ад тэрыторыі Беларусі было адарвана 2,6 тыс. кв. км, на якіх пражывала каля 300 тыс. чалавек. У выніку перад Вялікай Айчыннай вайной у межах БССР знаходзілася 225 тыс. кв. км тэрыторыі і 10,5 млн. чалавек насельніцтва.

49. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі стала складанай часткай Другой сусветнай вайны, якая пачалася з нападзення Германіі на Польшчу і ўцягнула ў сваю арбіту 61 краіну і звыш 80 % насельніцтва планеты. 3 верасня 1939 г. вайну Германіі абвясцілі Англія і Францыя, аднак актыўных ваенных дзеянняў яны не прадпрымалі, з-за гэтага падзеі на Заходнім фронце ў верасні 1939 г. атрымалі назву «дзіўная вайна». Адносіны паміж Савецкім Саюзам і Германіяй у той час рэгуляваліся двума асноўнымі дакументамі: пактам аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. і дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. Ужо ў снежні 1940 г. нямецкім генеральным штабам быў распрацаваны план «Барбароса» ― план маланкавай вайны супраць СССР. Эканоміка СССР мела выразны мілітарызаваны характар з ужываннем надзвычайных метадаў: у 1939 г. быў уведзены абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў; у 1940 г. быў прыняты ўказ аб замацаванні рабочых і служачых за прадпрыемствамі і ўсталяванні 8-гадзіннага рабочага дня пры 7-дзённым працоўным тыдні; жанчыны павінны былі авалодваць прафесіяй трактарыста, каб у выпадку неабходнасці замяніць пайшоўшых на фронт мужчын і г. д. Тым не менш, нападзенне Германіі на Савецкі Саюз у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. трыма групамi армій «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень» па ўсёй заходняй мяжы ад Балтыйскага мора да Чорнага прывяло да разгортвання ваенных дзеянняў па сцэнарыю, якога не чакала савецкае кіраўніцтва. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. М. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. Сам А. М. Кіжаватаў загінуў. На Беларусь наступала група армiй «Цэнтр», якія дзвюма часткамi ― праз Сувалкi, Вiльню i праз Брэст ― павiнны былi акружыць савецкія ваенныя фарміраванні i злучыцца пад Мiнскам. Ім супрацьстаялi войскi Заходняй Асобай Ваеннай Акругi. Нягледзячы на мужнасць і гераізм пагранічнікаў і супраціўленне асобных адступаючых савецкіх войск, нямецкія арміі вельмі хутка, да 60 км у дзень, рухаліся па тэрыторыі Беларусі, і ўжо 28 чэрвеня быў захоплены Мінск. Напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва, абарона якога працягвалася 23 дні (ліпеня 1941 г.). Для абароны горада было створана народнае апалчэнне. 30 чэрвеня 1941 г. быў створаны Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале са Сталіным. У руках ДКА засяродзілася ўся паўната дзяржаўнай, ваеннай і партыйнай улады. Адказнасць за паражэнні на першапачатковым этапе вайны сталінскае кіраўніцтва вырашыла перакласці на некаторых военачальнікаў. Так, на восьмы дзень вайны быў зняты з пасады камандуючага фронтам і расстраляны генерал Д.Паўлаў. У складанай ваенна-стратэгічнай сітуацыі ў ліпені 1941 г. войскі Заходняга фронту ажыццявілі шэраг контрудараў. 6 ліпеня войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерала П. А. Курачкіна нанеслі контрудар у напрамку Сянно – Лепель і адкінулі ворага на 30 – 40 км. 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню нанесла магутны ашаламляльны ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак («кацюш») пад камандаваннем капітана І. А. Флёрава. На працягу 23 дзён савецкія войскі стрымлівалі націск ворага пад Магілёвам. Тым не менш у ходзе абарончых баёў савецкіх войск летам 1941 г. стратэгічны план «маланкавай вайны» гітлераўскага камандавання быў сарваны.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 64 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>