Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.

Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР. | Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР | Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны | Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. | Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі. | Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. | Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. | Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы. | Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  3. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  4. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  5. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  6. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
  7. І Беларусі восенню 1917 г.

Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі з нацысцкай дактрыны, выкладзенай верхаводамі трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР.

Зыходзячы з ідэі аб "націску на ўсход" (Дранг нах Остэн), Гітлер аб-грунтаваў у свёй працы "Майн Кампф” ідэю пашырэння "жыццёвай прасто-ры" германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаў-ляў славянскім народам у праве ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з'яўляўся "са-вецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым".

Захапіўшы еўрапейскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніц-тва прыступілася да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак гэтаму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план "Барабароса", падпіса-ным фюрэрам 18 снежня 1940 г. Стратэгічны план, дэталёва распрацаваны гітлераўскім ваенным камандаваннем на працягу наступнага паўгода, уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У ад-паведнасці з ім, прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампа-ніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі ў складзе групы армій "Цэнтр'' планаваўся ў напрамку Мінск-Сма-ленск-Масква з мэтай разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій "Поўнач" павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і за-хапіць Ленінград. Група армій "Поўдзень" нанасіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым Гітлер разлічваў на стратэгію "маланкавай вайны". Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі. не здолеюць аказаць сур'ёз-нага супраціўлення. У ходзе аперацыі германскаму вермахту трэба было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам, і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Кан-чатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Архангельск—Волга—Астрахань.

Паводле нацысцкіх планаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі ня-мецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам "Ост" прадугле-джвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым лі-ку, 75% з Беларусі), 10-15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка насель-ніцтва — вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзі-ная роля — быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.

Часткай планаў з'яўлялася "гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі". За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арга-нізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб Ост. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных "дырэктывах" ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эка-намічным ведамстве рэйхсмаршала Г. Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". 3 іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неад-кладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эка-номікі Германіі, у асаблівасці ў галіне харчавання і паліва.

Такім чынам, несправядлівы характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам "жыццёвай прасторы на Усходзе"; па-трэцяе, планваннем вайны супраць СССР; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэн-не камуністаў, камісараў і савецкай інтэлігенцыі; па-пятае, палітыкай гена-цыду супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапа-лонных; па-сёмае, вядзеннем Гітлерам супрацьСССР знішчальнай вайны.

Напад Германіі на СССР. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне ўзброеных сіл фашысцкай Германіі і войск яе саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.

Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслакавана — 2,9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

    салд. і аф.   Дывізій   Гармат і мінам   Танкаў   Самалетаў  
ЗахАВА   672 000          
Вермахт   820 000       1 177    

Стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае камандаванне ў адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узбро-еных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і на-чальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцы-ятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў раз-гортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знахо-дзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаема-дзеянне радоў войск.

Прыгранічныя баі ў Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаў-най мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было "употай заняць агнявыя кропкі ўмацаваных раёнаў на дзяржаўнай мяжы". Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам высокай самааданасці і самаахвяравання, гера-ізму пагранічнікаў з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб'яднанай гру-пы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава, пагранзастаў Кіпран-мякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.

3 моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорткія баі з нямецкімі захопнікамі. 3 раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій "Цэнтр", якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад ка-мандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгу-стоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем на-чальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі сіл праціў-ніка; каля в. Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з мал. Лейтэнан-там А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля в. Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы легендарнай Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам у 3,5—4 тыс. савецкіх воінаў першага дня вайны была пераўтворана у непрыступную Цытадэль. Праціўнік ставіў на мэце вы-карыстаць раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль і іншыя ўмацаванні і пры-мусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай ды-візіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага ка-мандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.).

На працягу першага дня абаронцы Цытадэлі адбілі 8 жорсткіх атак пяхо-ты ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умаца-ванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі ка-мандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэ-нант А.М.Кіжаватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх бая-выя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепры-пасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10- кратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вылазкі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы аба-ронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць над-пісы на сценах казематаў, напрыклад: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.УІІ.41 г." За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бу-гам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Ка-мандзіру 44 палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савец-кага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

3 першых гадзін рэалізацыі плана "маланкавай вайны" нямецкая група армій "Цэнтр" пад камандаваненм фельдмаршала фон Бока ненесла скры-шальны ўдар па войсках ЗахАВА. Тут становішча для Чырвонай Арміі склад-валася асабліва неспрыяльна. У выніку спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідацыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоп-лена 3 332 танкі, 1809 гармат і інш.

Тым не менш Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі крывапра-літныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае каман-даванне рабіла дзейсныя захады для ўма-цавання фронту абароны на Заход-няй Дзвіне і Дняпры.

Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я дывізія пад камандаваннем генерала І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотастралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты стрымлівалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны яго планы сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рубяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магі-лёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пера-ўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, па-стаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах — барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя аг-нявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апал-чэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абарона горада ўскладалася на 172-ю стралковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з пры-дадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дня-пра, перактыўшы шашу Магілёў—Бабруйск і Магілёў— Мінск, абарону ажыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва — адна з самых яскравых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941 г. Савецкія войскі на працягу 23 дзён скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій "Цэнтр" і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Прыклады мужнасці барацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары сутыкнуліся з савецкімі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка, пасля таго як скончыліся боепрыпасы, тараніў на МіГ-3 германскі двухматор-ны М88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны метадам тарана было знішчана 15 ня-мецкіх самалётаў. Подзвіг экіпажа М. Гастэлы ў раёне Радашковіч.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў трапілі ў гер-манскі палон: у "катлах" пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. ча-лавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бран-скам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на ліста-пад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чыр-вонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1,5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій "Цэнтр" згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Да ліку непасрэдных прычын, якія прывялі да адступлення часцей Чыр-вонай Арміі ў першыя тыдні вайны, неабходна аднесці: знешнія — Германія раней за СССР перайшла на вытворчасць баявой тэхнікі; трэці рэйх захапіў узбраенні больш за 200 дзівізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій краін Еўропы; вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы; і ўнутраныя — неабгрунтаваныя рэпрэ-сіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, і народнай гаспадаркі і ваеннай эканомікі СССР; грубыя пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у тэрмінах верагоднага пачатку вайны і вызначэнні стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка; адсутнасць у каманднага і радавога састава Чырвонай Арміі неабходнага баявога вопыту, іх слабая ваенна-тактычная падрыхтоўка з арыентацірам выключна на вядзенне войскамі Чырвонай Арміі наступальных, уліку аб'ектыўных фактараў вайны, баявых аперацый

Мабілізацыя сіл на адпор ворагу

У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам "за-бяспечыць перамогу над ворагам" шляхам арганізацыі належнай абароны. 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае становішча.

Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэк-тыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяр-жаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаў-нага камітэта абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны Камітэт накі-роўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення пе-рамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 16 ліпеня 1941 г. у Чыровонай Арміі аднаўляецца інстытут ваенных камісараў — "прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войсках'", а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў з заклікам: “згуртаваць свае рады вакол нашай слаўнай большавіцкай партыі, вакол нашаго Савецкага ўрада, вакол нашага вялікага правадыра таварыша Сталіна. Наша справа правільнае. Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі."

На другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоў-нага Камандавання на чале з народным камісарам абароны С.К.Цімашэнка. Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні Дзяржаўнага Камітэта Абароны І. В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да "таварышаў, грамадзян, братоў і сясцер, байцоў арміі і флота" згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара.

Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяў-лялі сабой спалучэнне надзвычайных мабілізацыйных, рэпрэсіўных і палі-тычных мер. Узмацняецца тэндэнцыя да цэнтралізацыі, да канцэнтрацыі ўла-ды ў руках Сталіна. Усе грамадзяне краіны, усе партыйныя, савецкія, кам-самольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. У гады вайны ДКА пераўтварыўся ў галоўны кіруючы штаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і устаноў на выкарыстанне ма-тэрыялыіых, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення пера-могі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, пра-водзіў мабілізацыі людскіх рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, вёў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамы-словасці, а таксама — арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прад-прыемстваў у вызваленые Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905—18 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Узброеных Сіл СССР. На працягу аднаго тыдня ва Узброеныя Сілы было мабілізавана 5, 3 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўніла-ся 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 20 млн. чалавек.

Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны.Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае па-становы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе зні-шчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх зна-ходзілася каля 400 тыс. чалавек.

На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб'яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзі-ны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспуб-ліцы было створана з добраахвотнікаў 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя ба-тальёны ўдзельнічалі ў абарончых баях, ліквіавалі групы прыціўніка, якія паррваліся ў савецкі тыл, змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, "воўчыя ямы", ліквідавалі вынікі налётаў ва-рожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, з'яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непа-срэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апал-чэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з'явай. 3 аднаго боку, безумоўна, яно з'яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад'ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і навучаныя апалчэнчскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспадарцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напру-жання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апал-чэння ці пераўтварала яго ў рэгулярныя часці.

Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя — комплекс надзвычайных мерапрыемстваў па перабудове народнай гаспадаркі на ваен-ны лад, а таксама разгортванні ў савецкім тыле галін ваенна-прамысловай базы краіны Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гас-падарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэн-цыяла на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень—снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя. 3 тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў саюзнага і рэспубліканскага падпарадкавання і 14 прамысловых арцелей.

Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Зах. Сібір (8) і інш. Большая частка з перабазіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абароннай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі спачатку да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.

Толькі ў сярэдзіне 1942 г. у СССР быў завершаны пераход гаспадаркі на ваенны лад. У параўнані з 1940 г. валавая прадукцыя індустрыі вырасла: у Паволжы — у 3,1 разы, Заходняй Сібіры — у 2,4 разы, Усходняй Сібіры — у 1,4 разы, у Сярэдняй Азіі і Казахстане — у 1,2 раза. У агульнасаюзнай вытворчасці нафты, вугалю, чыгуну, сталі і інш. важнейшых відаў прамысловай прадукцыі доля ўсходніх раёнаў СССР звыш 50 і да 100%.

Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы, ставіла перад кіраўніцтвам СССР задачу па неадкладным пераводзе народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі. Першым дакументам, накіраваным на перавод народнай гаспадаркі СССР на ваенный лад, стаў Указ "Аб ваенным палажэнні", прыняты Прэзідыумам ВС СССР 22 чэрвеня 1941 г. Адпаведна дакументу, у краіне ўводзілася абавязковая працоўнуюя павіннасць, устанаў-ліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысло-вых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання. Паводле Указа "Аб рэжыме рабочага часу рабочых і служачых у ваенны час" ад 26 чэрвеня 1941 г. ўводзіліся звышурочныя работы.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народнагаспадарчы план на III квартал 1941 г.: намячалася ў самыя кароткія тэрміны пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. План прадугледжваў тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Апрача ўсяго дакументам за-цвярджаўся кардынальны перавод народнай гаспадаркі краіны на ваенны лад. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.

Такім чынам, большасць мерапрыемстваў, распачатых савецкім кіраў-ніцтвам у сувязі з вайной, былі накіраваны на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, умацаванне дысцыпліны і рэпрэсіўных мер, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам. Між тым краіна адгукнулася на нападзенне ўсеагульным пытрыятычным пад'ёмам і паступова пераўтварылася ў ваенны лагер.

Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.

У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек.

Да 1943-44 на акупіраваных яе тэрыторыі ўсталёўваецца германскі аку-пацыйны рэжым — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, скіраваных на падпарадкаванне захопленых зямель і вы-карыстанне іх матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Гэта быў загадзя рас-працаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны – так званы план “Ост”.

Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.

· знішчыць рэшткі супраціўлення

· знішчыць былых камуністаў, прадстаўнікоў савецкай улады і яўрэяў

· усталяваць акупацыйную адміністрацыю

· наладзіць эксплуатацыю рэсурсаў

· укараніць новую ідэалогію (“супраць жыда-бальшавіцкай улады, за Гітлера-вызваліцеля, за “новы парадак”)

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраваных зямель

Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя пад-ля-гала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тэрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна".

На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай. Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непасрэдным веданні ваеннага камандавання.

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята “Украіна”,

Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіцкай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі.

Паўночна-за-ходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.

Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў "Остланд" і “Украіна" былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада — у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). У зоне дзеяння вермахта ўлада прыналежыла ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі мясцовыя адміністрацы і самакіравання.

3. Генеральны камісарыят Беларусі. Аппарат кіравання.

У склад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў):

Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўз-начальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамі-сарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апара-та адбывалася на прынцыпе "фюрэрства" - адзінаўладдзя. Кожны гебітс-камісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі ўказаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначалі-ся валасныя старшыні, а ў вёсках -старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэр-фюрэры і г. д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выкон-валі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і шматлікія вайсковыя

гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Уся-го на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Бары-саў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болып за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для пад-трымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў ба-рацьбе супраць партызан. У загадзе начальніка штаба вярхоўнага каманда-вання вермахта Кейтэля аб падаўленні "камуністычнага паўстанцкага руху" ад 16 верасня 1941 г. адзначалася: "а) кожны выпадак супраціўлення нямец-кім акупацыйным уладам, незалежна ад абставін, варта расцэньваць як пра-яву камуністычных падкопаў;

б)...У якасці адплаты за жыццё аднаго нямецкага салдата у такіх выпад-ках, як правіла, павінна лічыцца смяротная кара для 50 — 100 камуністаў. Спосаб прывядзення прыгавору ў выкананне павінен як мага больш узмац-ніць уздзеянне па застрашэнні".

4. Прамысловая і сельска-гаспадарчая палітыка захопнікаў.

Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі праявамі рабавання і эксплуатацыі мясцовага насельніцтва у тым ліку, у лагерах ваенна-палонных, на ваенна-катаржных работах, лагерамі, у гета, за межамі СССР.

Мясцовае насельніцтва павінна было выконваць розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў і працоўных рэсурсаў. У выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. — 117, а ў красавіку 1943 г. — 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800прамысловых прадпрыемствах. Насельніцтва было вымушана стаць на ўлік на біржы працы. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі, працоўны дзень складаў у сярэднім 12 гадзін у суткі.

Сельскае насельніцтва выконвала "гадавыя гаспадарчыя заданні" па аба-вязковых пастаўках зерня, мяса, яек і іншых прадуктаў харчавання, а таксама воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытвор-часці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямель-ную рэформу – “Аб новым парадку землекарыстання”, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.

5. Германская прапаганда і агітацыя: формы, метады і вынікі.

* укараненне ў масавую свядомасць міфа аб непераможнасці герман-скай арміі

* аб перавазе германскай культуры над усімі астатнімі

* аб Гітлеры як вызваліцелю Беларусі ад бальшавізму

* аб неабходнасці дапамагаць германскай арміі ў яе барацьбе су-праць “жыда-бальшавізму”.

Формы прапаганды і агітацыі: (вусная, друкаваная, ауды-візуаль-ныя) СМІ, кіно, асвета, адукацыя.

* гвалтоўныя метады даволі рэдка, толькі ў захадах барацьбы з бальша-віцкай агітацыяй і прапагандай


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 722 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.| Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.024 сек.)