Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы.

Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі | У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным | НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю | Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР. | Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР | Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны | Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. | Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі. | Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. |


Читайте также:
  1. Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці
  2. Спроба зазирнути в майбутнє
  3. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
  4. Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з'явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенні. Яе дзейнасць працяг-валася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага раззбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапа-нову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур'ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюз-нікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоў-чымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыі" і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на VI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці кру-шэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да "камунізацыі" Еўропы. Яны з'яўляліся сур'ёзнай перашкодай да канструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні Савецкага Саюза настойліва скіроўваліся на аб'яднанне дзейнасці Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных наме-раў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя працягвала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяс-пекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што савецкае кіраўніцтва было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне I. В. Сталіна на XVIII з'ездзе УКП (б) 10 сакавіка 1938 г. Ён у прыватнасці зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся дзве групоўкі дзяржаў. 3 аднаго боку - краіны Антыкамінтэрнаўскага блоку, а з другой - краіны Захаду, на начале Брытаніі і Францыі. Менавіта да апошніх і звярнулася кіраўніцтва Савецкага Саюза 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні дагавора, які прадугледжваў “ заключыць тэрмінам на 5 — 10 гадоў пагадненне аб узаемадапамозе,у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дамовіўшыхся дзяржаў; аказваць усялякую, у тым ліку ваенную дапамогу ўсходнееўрапейскім краінам, размешчаным паміж Балтыйскім і Чорным морамі, і мяжуючымі з Савецкім Саюзам”.

Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было наперад непрымаль-най для савецкага ўрада ўмовай. Яны былі адхілены, бо не ўтрымлівалі прын-цыпу ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх не прадугле-джвалася абавязкаў Англіі і Францыі ў выпадку нападзення Германіі на Са-вецкі Саюз. А, па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночна- заходнія межы СССР - з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі - не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі.

Перамовы праходзілі ў Маскве з 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Пасля перапынку англійская і фран-цузкая ваенныя місіі прыбылі ў Маскву 11 жніўня, да таго ж, іх прадстаўнікі былі не надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, але пазітыўных рашэнняў не знаходзілася. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня прама заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема пропуску праз польскую тэрыторыю у выпадку ваеннай неабходнасці савецкіх войск. Польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. Перамовы зайшлі ў тупік.

Савецка-германскія дагаворы. У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай вайны на два франты - з нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. У склаў-шых-ся абставінах СССР вымушаны быў ісці на перамовы з гітлераўскай Германіяй. Неабходна заўважыць, што ініцыятыва заключэння савецка-германскага пакта належыла германскай дыпламатыі. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму I. В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў I. Рыббентроп прыляцеў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў, вечарам 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны "сакрэтны дадатковы пра-такол." У ім у "строга канфідэнцыяльным парадку агаварвалася пытанне аб размежаванні сфер абаюдных інтарэсаў ва Усходней Еўропе."

Як вынікае з тэкста дакументаў, падпісанае ў Маскве 23 жніўня 1939 г. пагадненне давала Савецкаму Саюзу пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дага-вор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго сакрэтны дадатковы пратакол не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў вы-падку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці па-між СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння даказваць адваротнае.

Савецка-германскі дагавор уяўляў значны дыпламатычны і палітычны акт, які завяршаў фазу прадваеннага крызісу, прычым з'яўляўся пладом кры-зісу, а не яго прычынай. Не ўяўляў ён сабой нічога экстраардзінарнага з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі таго часу, асабліва, калі яго параўнаць з мюнхенскім пактам.

На наш погляд, нельга канцэнтраваць увагу толькі на адмоўных моман-тах германска-савецкага дагавора. Рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіла не толькі ажыццявіць уз'яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяль-ную цэласнасць БССР, але і аднавіць гістарычную справядлівасць, ліквіда-ваць нацыянальную знявагу беларусаў. Перад працоўнымі заходніх абласцей адкрыліся перспектывы ўсебаковага развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, займацца стваральнайпрацай ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа.

Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася' на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню аба-роны дзяржавы.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйней-шых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэчлівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.

Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўра-пейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 152 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.| Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)