Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным

Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі | Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі. | Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г. | І Беларусі восенню 1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда | Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР | Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці | Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г. | Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”. |


Читайте также:
  1. V. МЕЖДУНАРОДНОЕ РЕВОЛЮЦИОННОЕ ДВИЖЕНИЕ РАБОЧЕГО КЛАССА
  2. VII. Хирургия. Навык хирургии позволяет персонажу снимать критические состояния с других персонажей и себя. Последний уровень навыка доступен только персонажу класса Медик.
  3. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  4. Анализ воспитательной работы за 2014-2015 учебный год классного руководителя 4 класса ЛутфуллинойФ.Ф.
  5. Ахатова Тансылу, учащаяся 9 класса МОБУ СОШ № 15 ГО г. Нефтекамск
  6. Базовый и производный классы. Конструкторы производного класса. Перегрузка методов при наследовании. Алгоритм выбора перегруженного метода.
  7. В механизме анафилактического шока основную роль играют специфические антитела класса: IgM IgG IgA IgD IgE

Харчразвёрстка пазбаўляла сялян стымулу развіваць свае гаспадаркі, паколькі ўся прадукцыя (хлеб, жывёла, скуры і інш. сыравіна), за выключэн-нем долі яе, прызначанай на патрэбы іх сем’яў, падлягала здачы дзяржаве. Рабочыя прадпрыемстваў таксама не былі зацікаўлены ў выніках сваёй пра-цы, што негатыўна адбівалася на яе прадукцыйнасці. Зразумела, што гэтая палітыка бальшавікоў выклікала моцнае незадавальненне большасці насель-ніцтва, што знайшло сваё ўвасабленне ў сялянскіх паўстаннях і росце анты-бальшавіцкіх настрояў. Адным з прыкладаў таму – Слуцкае паўстанне во-сенню 1920 г. і паўстанне матросаў Кранштадта у лютым –сакавіку 1921 г.

“За Савецкую ўладу, але без камуністаў!”

 

  Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць)   Новая Эканамічная палітыка (1921-1928/29)    
У прамысловасці     Суцэльная нацыяналізацыя   Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне”   Усеагульная працоўная павіннасць. Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам   Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць”   абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)   Перадача ва ўласнасць (арэнду, канцэсію) дробных і сярэдніх прадпрыемстваў   Скуратрэст Харчтрэст Дзяржспірт, усяго 9   Выкарыстанне наёмнай працы   Па колькасці і якасці працы     Новы плацёжны сродак (чырвонец)
У гандлі   Ліквідацыя прыватнага гандлю Дзяржаўная манаполія на знешні і аптовы гандаль. Дазвол рознічнага прыватнага гандлю.
У сельскай гаспадарцы Харчовая развёрстка Харчовы падатак
  Забарона прадуктовага гандлю   Забароны выкарыстання наёмнай сілы     Дазвол на продаж пасля выплаты падаткаў   Дазвол на выкарыстан-не     Утварэнне калектыўных гаспадарак     Утварэнне крэдытных таварыстваў
     

Нельга сказаць, што ленінскі ўлрад, а разам з ім і кіраўніцтва БССР былі задаволены эканамічным становішчам савецкіх рэспублік. Іншая справа, што толькі з набыццём міру гэтае пытанне было выстаўлена як найбольш акту-альнае і важнае. Бальшавіцкае кіраўніцтва ўсведамляла небяспеку поўнага эканамічнага заняпаду, а разам з ім страты заваяванай улады.

Ленін разумеў, што без дапамогі рынку і прыватнай капіталістычнай ініцыятывы адрадзіць эканоміку будзе немагчыма. Па-другое, праз НЭП ён бачыў шлях да сацыялізму. “Сацыялізм, - казаў ён, – гэта лад цывілізаваных кааператараў”. Адсюль і перспектыва: НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга! Невы-падкова нават камуністаў ён заклікаў вучыцца гандляваць.

Першым крокам да выхаду з крызісу, а разам з тым і да НЭП мусіў зрабіцца абвешчаны X з"ездам РКПб (сакавік 1921 г) пераход ад харч-развёрсткі да харчпадатку, што азнаменавала сабой пачатак ажыццяўлення так званай НЭП на шляху да пабудовы сацыялізма.

Адразу зазначым, што ўвядзеннем харчпадатку НЭП не абмяжоўвалася, а ўяўляла сабой цэлы комплекс захадаў, скіраваных на ўмацаванне пазіцый бальшавіцкай улады, на кансалідацыю грамадства, і ў першую чаргу – пра-цоўнага, у планах сацыялістычнага будаўніцтва.

Што датычыць новаўвядзенняў у аграрным сектары, то да іх ліку нале-жала - вызначэнне нормаў харчпадаткаў і сельскагаспадарчай сыравіны, якія складалі прыкладна 20 % ад аб’ёму харчразвёрсткі. 3 1924 года гэтыя па-даткі збіраліся толькі грашыма (у чырвонцах) у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару.

Прырэзка сялянскіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель прыкметным чынам не адбілася на памерах участкаў, як правіла, плошча іх вагалася ад 2,5 да 6,5 (65% насельніцтва) (прычына – стварэнне новых гаспадарак). Пры гэ-тым пры пэўных умовах дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы.

НЭП абумовіў укараненне розных форм землекарыстання - ад адна-асобных (надзел, хутар) да калектыўных (арцелі, саўгасы, камуны). У цэлым у другой палове 1920-х земляробчае насельніцтва засяродзілася ў вёсках і мястэчках (каля 60%), на хутарах і адрубах (23%), і ў калектыўных гаспадар-ках -3, 9%. Пры гэтым, на думку дзяржаўных органаў, найбольш перспек-тыўнымі лічыліся менавіта хутары і адрубы.

У цэлым НЭП аказала станоўчы ўплыў на большасць гаспадарак. Пасяў-ныя плошчы ў 1925/26 перавысілі даваенныя на 15%, але аб’ём прадукцыі за-ставаўся пакуль на тым жа ўзроўні. Прычыны таго былі ў нізкай культуры землеапрацоўкі, у недахопе інвентару (асабліва цяглай сілы. Даход бядняцкіх гаспадарак у 2 разы саступаў серадняцкім і ў 4,6 заможным.

Адным з праяў сялянскай зацікаўленасці да НЭП стала стварэнні каапе-рацыйных таварыстваў - крэдытных, спажывецкіх сельскагаспадарчых і гд., членамі якіх у сваёй большасці з’яўляліся сераднякі. Па меры іх узмацнення назіраецца імкненне дзяржавы прыйсці ім на дапамогу з тым, каб знізіць уплыў вясковай буржуазіі.

Дзяржава таксама выдзяляла значныя сродкі на патрэбы хутарызацыі, землеўпарадкавання і перасялення. Але намаганні яе ў стварэнні калектыў-ных сялянскіх гаспадарак, роўна як і дзяржаўных, яшчэ не мелі пажаданага поспеху. Серадняк у сваёй масе заставаўся шчырым прыхільнікам індывіду-альнай гаспадаркі, звязанай з рынкам, з кааперацыяй, і заснаванай на ўласнай працы. Дзяржава заахвочвала лепшых гаспадароў, рэкламавала і прапаганда-вала іх вопыт, прэміравала грашыма, насеннем, інвентаром.

Пра віды калектыўных гаспадарак і іх, поспехі мы пагаворым асобна на практычных занятках.

Каб зрабіць пэўныя высновы, варта зазначыць, што НЭП выявіў у сель-скай гаспадарцы істотныя зрухі да лепшага. Па-першае, скасаванне харч-развёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз каапе-рацыю або непа-срэдна на рынку. На выручаныя грошы селянін мог закупіць прамысловыя тавары. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса - 2, цукру - 8, рыбы - у 12.

Разам з тым, у сілу розных прычын, на вёсцы ўзмацнілася сацыяльнае распластаванне на батракоў да кулакоў. З’явіліся і новыя катэгорыі насель-ніцтва - рабочыя саўгасаў, камунары, уладальнікі кааператываў. Разам з гэ-тым, дзяржава сустрэла пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем сацыялістыч-най ідэалогіі, а па меры ўмацавання сялянскіх гаспадарак і прамое проці-дзеянне яе палітыцы, асабліва ў справе хлебанарыхтовак.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 103 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі| НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)