Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці

Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай. | Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi | Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту. | Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі | Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі | Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі. | Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г. | І Беларусі восенню 1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда |


Читайте также:
  1. Спроба зазирнути в майбутнє
  2. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы.

3 вызваленнем Беларусі ад германскай акупацыі беларускія дзеячы (эмігранцкі ўрад Луцкевіча) не пакідалі спроб на міжнародным узроўні абараніць непадзельнасць яе тэрыто-рыі, у тым ліку на Парыжскай канферэнцыі 1919 г. Але арганізатары пасляваеннага ўлад-кавання Еўропы былі больш заклапочаны лёсам Польшчы як ударнай сілы супраць баль-шавіцкай Расіі. Стаўленне акупантаў да беларускага нацыянальнага руху вызначалася ў залежнасці ад таго, якую выгоду ён мог прынесці ў барацьбе з бальшавікамі. "Вудз" Польскай рэспублікі Ю. Пілсудскі ў звароце ад 22 красавіка 1919 г. "Да жыха-роў былога ВКЛ" абяцаў магчымасці для ўнутранага палітычнага развіцця, "без якога б то ні было гвалту або ўціску з боку Польшчы", будаваць адносі-ны як "роўны з роўным" і г. д. Першымі, хто паверыў у шчырасць яго слоў, была Цэн-тральная беларуская Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны (старшыня Дуж-Душэўскі). Мерка-валася, што з дапамогай Польшчы ўдасца адрадзіць незалежную беларускую дзяржаву. Пасля захопу палякамі Мінска Пілсудскі ізноў запэўніў беларускую грамадскасць у раўнапраўных адносінах двух народаў. Вядома, каб за-ручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва ў барацьбе супраць бальшавізму, ён імкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускіх дзеячаў. Але яго праект утварэння польска-беларуска-літоўскай федэрацыі сустракаў праціўнікаў у самой Польшчы, таму гэты праект не пад-мацоўваўся рэальнымі крокамі.

У пачатку верасня 1919 г. з Гродна ў Мінск перамясцілася Рада БНР (стар-шыня Я. Лёсік). Пад час кантактаў з Пілсудскім яе дзеячы спрабавалі атрымаць дазвол на аднаўленне дзейнасці БНР, пераход да яе ўрада цывільнай улады на Беларусі, дамагаліся стварэння беларускіх часцей.

Сярод беларускіх дзеячаў не існавала адзінства ў пытанні аб саюзніках для рэалізацыі нацыянальных патрэб: адны арыентаваліся на Літву, іншыя на Польшчу. Вялікія спадзяванні ўскладаліся таксама на падтрымку міжнароднай Парыжскай канферэнцыі. Старшыня Рады Народных міністраў А. Луцкевіч праводзіў шмат часу за мяжой, сустракаўся з Пілсудскім, але справа адра-джэння незалежнай БНР наперад так і не прасунулася. Вядома, што гэта значна ўздымала антыпольскія настроі сярод беларускіх дзеячаў, асабліва эсэраў, якія прыходзілі да пераканання аб выкарыстанні ўзброенага шляху адраджэння дзяржаўнасці. Адначасова яны разам з сацыялістамі-федэралістамі сталі патрабаваць давыбараў ва ўрад БНР, які, на іх думку, стаў схіляцца да згодніцтва і здрады.

Урад БНР і без таго не быў стабільным з-за розных палітычных прыхіль-насцей яго членаў. раскалоўся на 2: у снежні 1919 г. узнікла дзве Рады - Найвышэйшая (старшыня Лёсік) і Народная (Крачэўскі). Адпаведна былі сфарміраваны ўрады БНР - А. Луцкевіча і Ластоўскага. Але неўзабаве Народная Рада была палякамі раза-гнана.

Па меры ўзмацнення партызанскага руху польскі ўрад пачаў больш цесна кантактаваць з Найвышэйшай Радай (Лёсік). У выніку беларускія дзеячы на-ват атрымалі дазвол на стварэнне нацыянальных часцей. 3 гэтай нагоды пачала працу Беларуская Вайсковая камісія (першы старшыня П. Аляксюк) як структура акупа-цыйных войск. Былі нават створаны дзве "беларуска-літоўскія дывізіі".

У сваёй дзейнасці Найвышэйшая Рада не замыкалася на кантактаванні з Пілсудскім. На працягу 1919-1920 гг. яе дзеячы актыўна выступалі на міжнароднай арэне, у выніку чаго прэстыж БНР у параўнанні з перыядам германскай акупацыі значна ўзрос. У азначаны час рэспубліку ў той ці іншай ступені (дэ-юрэ або дэ-факто) пры-знавалі Германія, краіны Прыбалтыкі, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. У гэтых краінах меліся дыпламатычныя місіі і іншыя ўстановы.

Такой жа паспяховай была дзейнасць БНР у галіне асветы, навукі і куль-туры. На Беларусі дзейнічалі нацыянальныя гімназіі, школы (звыш 300), кніж-ныя выдавецтвы, газеты і часопісы, тэатральныя аб’яднанні. Але ў асноўным, гэта значыць, у наданні беларусам права адраджэння незалежнай дзяржаў-насці, польскі ўрад далей абяцанняў не ішоў. Спробы Найвышэйшай Рады дамагчыся ў маі 1920 г. аднаўлення статусу Беларусі па мадэлі Ріэчы Паспалітай узору да 1791 г., або просьбы перадачы яе (Беларусі) пад пратэктарат Лігі Нацый не знайшлі падтрымкі.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 111 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР| Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)