Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.

Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi | Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту. | Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі | Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі | Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі. | Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г. | І Беларусі восенню 1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда | Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  3. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  4. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі
  5. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  6. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі

9-12 чэрвеня 1919 г. беларускія эсэры і федэралісты склікалі з'езд беларускай грамад-скасці Віленшчыны і Гродзеншчыны, які выявіў, акрамя іншага, моцныя незалежніцкія на-строі яго ўдзельнікаў. Неўзабаве ў асяроддзі БПС-Р выявілася леварадыкальная плынь. 11 ліпеня ЦК партыі абвясціў аб стварэнні адзінага цэнтра барацьбы за вызваленне Беларусі ад акупантаў. Неўзабаве ў асяроддзі той жа партыі ўтва-рылася група, запатрабаваўшая ад ЦК заключэння пагаднення аб сумеснай барацьбе су-праць захопнікаў. Восенню лідэры партыі заявілі аб разрыве з тымі сіламі, якія супра-цоўнічалі з акупантамі.

Увосень 1919 г. у беларускіх колах значна ўзраслі антыпольскія настроі. Асобныя беларускія партыі ўсведамлялі неабходнасць сілавога ўціску на палякаў.

Эсэраўская тактыка ўвасобілася ў партызанскім руху супраць захопнікаў, што аб'ектыўна збліжала БПС-Р з бальшавікамі. У снежні 1919 г. на нарадзе прадстаўнікоў абедзвюх партый у Смаленску было вырашана сумесна зма-гацца за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці.

1 студзеня 1920 г. левыя эсэры стварылі Беларускую Камуністычную Ар-ганізацыю і разгарнулі партызанскую барацьбу.

У красавіку 1920 г. ЦК КП(б) ЛіБ накіраваў сваіх прадстаўнікоў у эсэраўскі Паўстанцкі камітэт пад старшынствам I. Мамонькі. Эсэры змагаліся не толькі за аднаўленне ўлады пра-цоўных, але і нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. Як адзначалася ў новай праграме, прынятай на сакавіцкай партыйнай канферэнцыі, першачарговай задачай ставі-лася аднаўленне Беларускай незалежнай сацыялістычнай рэспублікі ў этнаграфічных гра-ніцах з Працоўнай Радай на чале, якая выбіраецца ўсім насельніцтвам Беларусі.

У час падрыхтоўкі Чырвонай Арміі да контрнаступлення ў маі 1920 г. Най-вышэйшая Рада прапанавала Пілсудскаму заключыць дагавор аб аднаў-ленні Рэчы Паспалітай па стану на 1791 год з тым, каб Польшча і Беларусь усталявалі федэратыўную сувязь, стварыўшы ўласныя ўрады, войскі, фінансы і г. д. Наступная прапанова, зробленая ўраду Польшчы, была больш патраба-вальнай: прызнаць незалежнасць БНР і да склікання Устаноўчага сходу ўсталяваць на Беларусі пра-тэктарат Лігі Нацый. Але гэтыя прапановы станоўчых вынікаў не прыносілі. Нават А. Луцкевіч прыходзіў да высновы, што адзіным дзейсным спосабам уздеяння ўрада на палякаў заставаўся дыпламатычны ўціск. Лідэр Народнай Рады Ластоўскі так-сама шукаў міжнародных кантактаў з урадам РСФСР на праддет узмацнення сумеснага націску на палякаў пры ўмове прызнання ленінскім урадам БНР, але ізноў безвынікова.

Яшчэ летам 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва перад адступленнем паспела пакінуць арганізатараў падпольнага і партызанскага руху. Цэнтр яго - Бюро па нелегальнай рабоце - размясціўся ў Смаленску. Адсюль на Беларусь накіроўвалася маса агітацыйнай літаратуры, у тым ліку газета "Звезда" і друкаваны орган "пар-тызан-камуністаў"- "Белорусская правда"

Акупацыйны рэжым палякаў вельмі хутка выявіў сваю антыгуманную і грабежніцкую сутнасць. Тыя з жыхароў, хто спадзяваўся на паляпшэнне сваёй долі пасля звяржэння ўлады балыыавікоў, на справе сутыкнуўся з палітычным і эканамічным гвалтам, паланізацыяй, знявагай чалавечай вартасці і г. д. Такім чынам, распачатая бальшавікамі агітацыйна-арганізацыйная работа знаходзіла жывы водгук на акупіраванай тэрыторыі. Найбольш актыўна арганізатары ўзброенага супраціўлення дзейнічалі ў Мінскім раёне (В. Ф. Шаранговіч), Бабруйскім павеце (М. А. Ляўкоў). Ак-тыўна дзейнічалі падпольшчыкі ў Мазыры, Бабруйску, Навагрудку і інш.

Колькасны склад партызанскіх атрадаў быў розным - ад дзесяткаў да соцень байцоў. Так, партызанскі атрад імя Бабруйскага рэўкома (каман-дзір Вілюга) складаўся з 600 байцоў. Усяго да снежня 1919 г. дзейнічалі 43 атрады. Іх байцамі з'яўляіся, у асноўным, сяляне і батракі. Асноўныя апе-рацыі партызан складаліся з нападаў на дробныя атрады акупантаў, або-зы, склады і.г. д.

У 1919 г. масавых баявых дзеянняў супраць акупантаў не вялося. Расій-скі урад неаднаразова прапаноўваў Польшчы падпісаць мірны дагавор на самых выгод-ных для яе ўмовах, але згоды не атрымаў. Адначасова, у сваёй працы па раз-гортванні партызанскага руху супраць захопнікаў Камуністычная партыя Літвы і Беларусі не скіроўвала насельніцтва акупіраваных мясцовасцей на ўсеагульнае паў-станне, адтэрміноўваючы яго пачатак да часу наступлення Чырвонай Арміі на Заходнім фронце.

Вясной 1920 г. ваенна-палітычнае становішча Савецкай Расіі значна па-лепшылася. Да гэтага часу Чырвоная Армія разбіла асноўныя сілы Дзянікіна, Юдзеніча, Калчака, што дало Леніну і Троцкаму магчымасць перакінуць част-ку ўзброеных сіл супраць палякаў. 29 красавіка 1920 г. войскі Заходняга фронта ўзначаліў В. Тухачэўскі, палітычны аддзел А. Мяснікоў. Больш выгад-ная стратэгічная сітуацыя склалася на Паўднёва-Заходнім фронце (Украіна) (галоўнакамандуючы Ягораў).

Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампаніі займаўся У. I. Ленін. Напісаныя ім тэзісы "Польскі фронт і нашы задачы" арыентавалі не толькі на вызваленне Беларусі і Украіны, але і на разгортванне рэвалюцыі ў самой Польшчы. Спецыяльна падкрэслівалася, што рас-пачатае наступленне скіравана не супраць польскіх працоўных, а супраць буржуазіі і паме-шчыкаў.

У красавіку 1920 г. палякі разам з украінскімі "незалежнікамі" разбілі "чырвоных" і за-хапілі Кіеў. У гэты ж час, на другім флангу барацьбы з палякамі пачалося наступленне час-цей Чырвонай Арміі ў напрамку Вільні і Мінска, але і яно скончылася няўдала. Для падрых-тоўкі новага наступлення ў прыфрантавых гарадах - Віцебску, Полацку, Гомелі пачаліся масавыя мабілізацыі камуністаў. Партызанскім атрадам былі дадзены дырэктывы па ўзмац-ненні дыверсійна-аператыўнай дзейнасці ў тыле ворага.

На пачатку ліпеня 1920 г. Заходні фронт у складзе 4 армій, коннага кор-пуса і мазырскай групы войск налічваў каля 91 тыс. штыкоў і шабель, яко-му процістаяла 72-тысячная групоўка ген. Шэптыцкага. Наступленне фронта 4 ліпеня з двух напрамкаў прынесла Чырвонай Арміі поспех. Ужо 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, затым Вільня, Ліда, Гродна. Менавіта ў гэты час асобую ак-тыўнасць развілі партызаны, якія знішчалі масты, варожыя склады, адбівалі нарабаваную маёмасць На станцыі Асіповічы імі быў захоплены бронецягнік. 3 падыходам часцей Чыр-вонай Арміі партызаны ўліваліся ў іх шэрагі. Такім чынам, на працягу ліпеня Бела-русь была поўнасцю вызвалена ад захопнікаў.

Аднак гэта падзея не выклікала моцнага задавальнення лідэраў БНР. Па-першае, бальшавіцкі ўрад па дамове з Літвой ад 12 ліпеня перадаў пад яе юрысдыкцыю Вільню. Насуперак пратэстам абедзвюх Рад, як Найвышэйшай, так і Народнай, лёс старадаўняй сталіцы ВКЛ і значнай часткі Віленшчыны ізноў быў вырашаны па-валюнтарысцку, без узгаднення з беларусамі. Тыя палітычныя сілы, хто выступаў супраць акупантаў, атрымалі фармальную магчымасць удзельнічаць у адраджэнні беларускай дзяржаўнасці. Але, як высветлілася, гэты ўдзел трапіў пад поўны кантроль бальшавікоў.

Паводле ўказання ЦК РКП(б), быў створаны Мінскі губернскі ваен-рэўком (старшыня А. Чарвякоў), рэарганізаваны 31 ліпеня ў Ваенрэўком БССР.

У склад камісіі па падрыхтоўцы Дэкларацыі аб абвяшчэнні БССР увайшлі 4 прадстаўнікі БПС-Р (Я. Бялькевіч, П. Берднік, I. Мамонька і М. Пашковіч), 2 ад КП(б)ЛіБ (А. Чарвякоў і В. Кнорын), ад БКА - У. Ігнатоўскі, ад Бунда - А. Вайнштэйн. Кожнае з вынесеных у парадак дня пытанняў мела розныя мер-каванні бальшавікоў і эсэраў. Так, у пытанні аб межах Беларусі прадстаўнікі БПС-Р лічылі, што ў выніковым дакуменце быў выразна азначаны прынцып этнічнага самавызначэння. Яны ж запатрабавалі абвясціць поўную незалеж-насць Беларусі ў яе этнічных межах, стварыць самастойнае беларускае войска і кааліцыйны сацыялістычны ўрад Беларусі. Пасля таго, як прадстаўнік ЦК КП (б) ЛіБ Кнорын выказаўся супраць уключэння ў БССР Смаленскай, Магілёў-скай і Віцебскай губерняў, эсэры адмовіліся падпісаць акт аб незалежнасці і ўвайсці ў Часовы рэвалюцыйны камітэт.

У такіх умовах 31 ліпеня 1920 г. Дэкрарацыя аб абвяшчэнні БССР на-рэшце была падпісана. Пасля адмовы кіраўніцтва БПС-Р ставіць свой подпіс пад Дэ-кларацыяй ЦК КП(б)ЛіБ выказаўся за разрыў адносін з ёю. 3 пачатку жніўня 1920 г. баль-шавікі распачалі супраць сваіх былых саюзнікаў рэпрэсіі.

Дэкларацыя спецыяльна адзначала, што заходняя граніца Беларусі па-вінна супадаць з граніцай этнаграфічнага рассялення беларусаў.

У далейшым, з прычыны палітычных і ваенна-стратэгічных пралікаў ле-нінскага ўрада і камандавання Чырвонай Арміі вынікі пераможнага наступ-лення былі недаравальна страчаны. Замест таго, каб умацаваць заходнія межы РСФСР і прыступіцца да сацыялістычнага будаўніцтва, бальшавіцкае кіраў-ніцта рушыла войскі ў паход на Польшчу. Але ён, гэты паход, не сустрэў той падтрымкі працоўных-палякаў, на якую разлічвалі яго арганізатары, а наадва-рот - моцны патрыятычны ўздым, у тым ліку рабочых і сялян, які скончыўся ў другой палове жніўня 1920 г. поўным разгромам Чырвонай Арміі. У выніку восенню палякі ізноў захапілі Мінск.

У выніку перагавораў у Рызе 21 верасня 1920 г. савецкі бок пагадзіўся на замацаванні мяжы па так званай "лініі Керзана" (Гродна, Брэст, Карпаты). 12 кастрычніка баявыя дзеянні перапыняліся. 18 сакавіка ў Рызе быў падпісаны мір, у адпаведнасці з якім Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы і зна-ходзілася ў яе складзе аж да 1939 г.

Падпісанне міру адбылося без удзелу дэлегацыі ССРБ. Усе сацыялістычныя партыі, што бралі ўдзел у барацьбе супраць палякаў, таксама выступілі супраць прэлімінарнага міру, які пагражаў Беларусі падзелам.

 

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 136 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці| Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)