Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны

Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда | Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР | Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці | Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г. | Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”. | Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі | У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным | НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю | Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР. |


Читайте также:
  1. Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
  2. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  3. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
  4. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  5. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
  6. Конструкции свайных, стоечных и столбчатых опор

Нягледзячы на абвяшчэнне Дэкрэта аб Зямлі 26 кастрычніка 1917 г., надзяленне асноўнай масы сялян зямлёю адбывалася толькі пасля грама-дзянскай вайны. У свядомасці беларускага народа і іншых народаў былога СССР назаўсёды замацавалася паняцце “ Калектывізацыя”, якое мае два-які сэнс.

Пад ім трэба разумець І. працэс дабрахвотнага аб’яднання сялянскіх гас-падарак і 2. дзяржаўную палітыку. Так, першыя дабрахвотныя аб’яднанні з’я-віліся адразу паслярэвалюцыі ў выглядзе сельскагаспадарчых камун, арце-ляў, сумесных таварыстваў па апрацоўцы зямлі, але ў першай палове 20-х яны вялікага распаўсюджання не атрымалі. Найбольшую зацікаўленасць у іх выявілі тыя з сялян або батракоў, хто не меў дастатковых сродкаў для раз-віцця ўласных гаспадарак. Невыпадкова, што першыя калектыўныя гаспа-даркі былі бядняцкімі і не давалі дзяржаве ніякага прыбытку.

Між тым, НЭП значна стымулявала асноўную частку сялянства да па-ляпшэння індывідуальнага гаспадарання. Чарвякоў (старшыня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) бачылі шлях паляпшэння сельскагаспа-дарчай вытворчасці ў хутарской сістэме земляробства, праз стварэнне замож-ных гаспадарак. Партыйны лозунг часоў НЭП “Сяляне, узбагачайцеся!”. Багаты селянін – багатая дзяржава.

Разам з тым паляпшэнне эканамічнага стану болынасці сядянства ва ўсе-саюзным маштабе павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяржавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфлік-таў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прадаваць сваю прадукцыю па цэнах якая дыктаваліся дзяржавай, неаднаразова выклікала спрэчкі ва Урадзе і ЦК УКП(б), Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вы-творчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скара-ціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існавалі “нажніцы” цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі.

Як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад прадажы яго на экспарт. Недахоп сродкаў абумовіў нават продаж за мяжу золата і многіх музейных каштоўнасцяў. Але дзейснага сродку прымусіць се-ляніна прадаваць прадукцыю па патрэбных дзяржаве цэнах прыкметнага плё-ну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не вырашала, бо такіх было няшмат, як няшмат было і калгасаў, здольных забяс-печыць дзяржаву танным хлебам.

Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарых-товак узмацнялася палітычнай. 3 развіццём НЭПу прыватнаўласніцкія на-строі складалі адчувальную канкурэнцыю калектывісцкім ідэям і наогул - усёй сацыялістычнай ідэалогіі з яе ўсеагульнай роўнасцю, нянавісцю да багацеяў і г.д.

Пра тое, як адбывалася калектывізацыя ва ўмовах НЭП, мы пагаворым не семінары, заўважыўшы, што ў цэлым па БССР у пачатку 1928 г. налічва-ася 611 калектыўных гаспадарак, з якіх большасць (43%) складалі камуны, а таксама 248 саўгасаў.

Зараз жа засяродзім увагу непасрэдна на той палітыцы, распрацаванай не ў гушчы працоўнага сялянства, а ў нетрах крамлёўскіх кабінетаў. Гэтая палітыка скіроўвалася на аб’яднанне сялянскіх інд. гаспадарак у калек-тыўныя з тым, каб стварыць на іх базе буйныя фабрыкі па вытворчасці с/ г прадуктаў, у першую чар-гу - збожжа, і тым зменшыць залежнасць дзяржавы ад дробных уласнікаў.

Паводле пастаноў, 15 партз’езда краіны (снежань 1927 г.) і ў выніку шы-рокай прапаганды калектыўных формаў гаспадарання колькасць калгасаў да лета 1929 г. складала ўжо 1 543 (12, 9 тыс гаспадарак) = 1,4 % ад агульнай колькасці (у сваёй масе малазямельныя, без коней і інвентару) (каля 69%) (астатнія сераднякі).

Такім чынам, такія лічбы былі ўласцівы ўсяму СССР і праблемы вырашыць не маглі. Палітыка ўзмацнення калектывізацыі, якая вялася з цэнтру, уваходзіла ў супярэчнасць з практыкай мясцовага кіравання. Так, тыя ж Чарвякоў (старшьіня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) сталі крытыкавацца яе прапагандысты кулацкіх гаспадарак.

Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымінальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забіраць "лішкі" хлеба ў сялян. Там жа ён заявіў: "Мы краіна савецкая, мы імкнёмся да ства-рэння абагульненай гаспадаркі не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы."

Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння яе для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 г.

У ЦК УКП(б) пасля жорсткіх спрэчак, якія групавалі розныя апазі-цыйныя блокі, нарэшце пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней -аб"яднанне іх у калгасы, і найперш у тых раёнах, дзе ўраджай-насць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, на Кубані, на Доне, на Паўночным Каўказе, потым - у Сібіры і гд. Па часе гэтую акцыю су-цэльнае каапераванне – або калектывізацыю – належала правесці да пачатку вясенняй сяўбы 1930г.

Беларусь, як вядома, не належала да раёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжавых культур. Тым не менш тут знайшліся партыйныя энтузіясты, якія вырашылі выправіць такую памылку прыроды. Так, на адрас ЦК за подпісам мясцовага I сакратара К. Гея пайшла тэлеграма з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належала правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Варта адзначыць, што пэўны падмурак для таго на Беларусі ўжо быў зроблены. Так, да канца лістапада 1929 працэнт К-цыі ўзняўся з 1,8 да 9,8 (усяго 77,7 тыс сял гаспадарак) + 227 саўгасаў. Пасля публікацыі ў "Правде" артыкула Сталіна "Год вялікага пералому" (7 лістапада 1929) толькі за сне-жань гэтыя паказчыкі ўзраслі адпаведна да 20,9 і 243 тыс што сведчыла пра яўныя непарадкі ў гэтым накірунку. У пагоне за лічбамі мясцовыя ўлады ня-рэдка звярталіся да гвалтоўных метадаў, зрэшты аб гэтым - пазней, але ўжо ў студзені 1930 г. ЦК КП (б) пастанавіў калектывізаваць ужо да пасяўной кам-паніі ад 75 да 80% гаспадарак. Адпаведна быў узмоцнены ўціск на сялянства. У выніку да 1 сакавіка лічба, калектывізаваных дасягнула 58% (457, 5 тыс гаспадарак)

У розных мясцовасцях меліся свае асаблівасці гэтай акцыі, але агульная, бадай, тэндэнцыя заключалася ў імкненні абагульніць не толькі зямельныя надзелы, жывы і мёртвы інвентар, але і прысядзібную гаспадарку і гэта вы-клікала рознае стаўленне вяскоўцаў. (Калі "Пролетарнату нечего было те-рять кроме своіх цепей), то іншым, хто нажыў дабро сваёй працай, было вельмі шкада з ім развітвацца. Лепш за Шолахава, бадай, тых падзей не апі-саў ніхто. Незабыўная сцэна, калі дзед Шчукар пасля зарэзанай цялушкі не вылязаў з кукурузы. Так было і на Беларусі: факты сведчаць, што толькі ў снежні 1929 г. пагалоўе свойскай жывёлы рэзка скарацілася, у тым ліку - на 36 тыс коней, а да мая = усёй на чвэрць.

Адсутнасць прававых актаў вылілася ў жорсткую барацьбу супраць тых, хто не пажадаў уступаць у калгасы, што знайшло сваё ўвасабленне ў так зва-ных раскулачваннях. Газета "Звязда" выйшла з аншлагам - "раскулачванне - лепшы фодак калектывізацыі".

Вылучаліся тры катэгорыі сялянства – беднае (зямлі - ад 0,1 да 2 га), сярэдняе (даход у 2,4 больш за бядняцкі); заможнае: зямлі ад 8 і вышэй, 3 кані, даход у 4, 8 больш за бядняцкі).

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяльную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырво-нае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і чле-намі праўлення калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструктурамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў.

3’яўленне «Примерного Устава сельхозартели” становішча не выправіла, бо на прынцып дабрахвотнасці пры стварэнні калгасаў іх арганізатары ўжо амаль не звярталі ўвагі. Нават у вышэйшых эшалонах улады зразумелі, што ад калгасаў, створаных гвалтоўна, вялікага плёну не будзе. Невыпадкова, 2 сакавіка 1930 г. у "Правде" з’явіўся новы артыкул Сталіна "Головокруже-ние от успехов", на словах скіраваны супраць "перагібаў" у пытанні кал-цыі, а на справе - за яе далейшае развіццё. Праўда, само сялянства вельмі краса-моўна адрэагавала на ўяўнае асуджэнне парушэння прынцыпа дабрахвот-насці, адмовіўшыся ад сваёй калгаснай долі. На Беларусі гэта знайшло сваё ўвасабленне ў тым, што працэнт кал-цыі знізіўся да 11,1 % (выйшла 370,3 тыс.)

Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспадарак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія.

Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і следства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваёй вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў.

Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэтазгоднасці суцэль-най калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць ся-лянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было за-рэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.

1931 Бюро ЦК КП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў кал-цыі (гвалт, прымус, пэўным чынам - раскулачванні, аб’яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе.

На гэты раз да яе правядзення ставіліся больш узважліва: рыхтвалі кадры і базу, на новы ўзровень узнялі агітацыю і прапаганду, заклікалі на дапамогу "перадавых" рабочых. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адьпрывалі прыму-совыя метады, у прыватнасці - павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 працэнт Кал-цыі ўзняўся да 40,1% (328,1 сял гаспа-дарак). На пачатку новага І932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 і 388 тысяч.

Рэакцыя сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і 219 забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназемнай паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Ма-савы голад абышоў нашу рэспубліку, хоць і тут шматлікімі былі паведам-ленні аб адсутнасці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах.

У партыйных дакументах К - цыю часцей звалі "сацыялістычнай рэкан-струкцыяй сельскай гаспадаркі", але прыгожая назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі,

Якім чынам сяляне пратэставалі супраць калектывізацыі з тым, каб не быць абвінавачанымі ў антагалгаснай агітацыі

- ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал і інш.

- вербаваліся на Украіну, Каўказ, Паволжа, дзе пасля галадамору адчуваўся недахоп сіл

- былі выпадкі, калі нават выязджалі ў Польшчу

Так у сярэдзіне 1932 працэнт Калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43, 7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062. Заўважым, што выходзілі і тыя, хто пераканаўся ў заганнасці калгасный сістэмы.

Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб словы аб шчаслівай сялянскай будучыні падмацаваць справаю. Як казаў літаратурны герой тых часоў,'" жалезны трактар ідзе на змену сялянскаму коніку". Настаў час, калі індустрыялізацыя пачала даваць плён. У Сталінградзе і Харкаве пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасабсталявання распачаў Гомсельмаш і г.д. Але нешматлікасць машыннага парку і, галоўнае, немаг-чымасць набыцця асобнымі гаспадаркамі тэхнікі ва ўласнасць абумовілі стварэнне так званых МТС. У канцы 1932 г. на Беларусі ў распараджэнні 57 МТС мелася 1 469 тр., якія за пэўную аплату выконвалі разнастайную працу ў гасп-ках. Паводле "Примерного Устава" рэгламентавалася ўнутранае жыццё калгасаў, яго кіраванне і, арганізацью працы. Працоўныя рэсурсы падзяляліся на брыгады і звёны.

Эквівалентам вымярэння працоўнага ўдзелу быў прызнаны працадзень, з аплатаю натурпрадуктам і грашыма.

3 тым, каб заахвоціць калгаснікаў уводзілася стымуляванне іх працы шляхам прэмій. Для тых, хто не гарэў на працы - уводзіўся мінімум праща-дзён (у 1939 г- 80), а калі не дапамагала і гэта,- ствараліся такія ўмовы, каб чалавек не мог выжыць за кошт свайго прысядзібнага ўчастка. Заўважым, таксама, што лішак прадукцыі са сваей сядзібы, кал-к быў вымушаны прадаваць калгасу (+ каб атрымаць сена, дровы, каня і г.д.) ",

Для тых, хто імкнуўся пажывіцца на калгасным дабры, былі выдадзены суровыя законы, сярод іх - " Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпры-емстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сац. законнасці) (жнівень 1932) каралі не толькі за крадзяжы, 5 год - за недагляд за трактарам, які сап-саваўся, яшчэ больш - за агітацыю супраць калгасаў.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 174 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР| Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)