Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму. | Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў. | Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг. | Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле. | Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне | Гераізм Чырвонай Арміі | Савецкі тыл у гады вайны. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі | Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне. | Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне. |


Читайте также:
  1. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  2. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

Як вядома II сусветная вайна прынесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты. На франтах, пад бомбамі, у палоне і г. д. загінула шмат грамадзян многіх іншых краін, усяго больш за 50 млн чал. 3 народаў СССР большасць ахвяр прыпадае на рускіх, украінцаў, яўрэяў і беларусаў. Што датычыць грамадзян нашай рэспублікі, то да апошняга часу дакладна невядома, колькі іх загінула ў вайне. Прынята лічыць, што ад чвэрці да трэці 10 мільённага на-сельніцтва даваеннай БССР. У іх ліку загінуўшыя ў баях, расстраляныя ў час карных экспедыцый, замучаныя ў концлагерах. Вядома, што каля 380 тыс нашых землякоў, у асноўным,моладзь, было вывезена ў Германію, адкуль вярнуліся далёка не ўсе.

Акупанты разбурылі і спалілі 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў БССР, 9200 сёл і вёсак. 627 вёсак было знішчана разаы з жыхарамі (Хатынь, Дальва). Каля 3 млн жыхароў засталіся без жытла.

Было разбурана больш як 10 000 фабрык і заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, у выніку зніклі цэлыя прамысловыя галіны.

Ушчэнт былі разрабаваны калгасы, саўгасы, МТС. 3-за недахопу рабочых рук і інвентару пасяўныя плошчы скараціліся амаль напалову.

Пагалоўе коней скарацілася на 61 %, буйнарагатай жывёлы - на 69, коз і авечак - на 78, свіней - на 89 %.

Было разбурана шмат медыцынскіх і культурных устаноў. У грашовым вы-мярэнні БССР страціла больш паловы сваіх нацыянальных багаццяў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі пачыналася адразу ж пасля выгнання ворага. Так, ужо ў жніўні 1943 г. выйшла пастанова ЦК УКП(б) і Савецкага ўрада "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі".

Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) рас-працавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раё-наў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі.

За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызва-лення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5 144 установы, у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый.

Вялікія цяжкасці перанёс беларускі народ у першыя месяцы жыцця на вызваленнай ад нямецка-фашысцкай акупацыі зямлі. Распачаўшы першыя першыя аднаўленчыя работы жыхары рэспублікі падпарадкавалі іх галоўнай задачы - дапамагчы Чырвонай Арміі ў яе рашаючых баях за поўнае выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Ай-чыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накі-раваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства пра-мысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабход-най прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва. "Усё для фронта, усё для перамогі!" - гэты прынцып стаў важнейшым для працоўных Беларусі, вызваленых ад фашысцкага прыгнёту.

У паўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэр-мін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў.

Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў.

У сціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Ві-цебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі. У 1944 г. далі прадукцыі 179 тэкстыльных, 263 швейных і 487 гарбарных прадпрыемстваў. Да канца года дзейнічалі 15 заводаў рэспубліканскага падпарадкавання і 188 раёных пра-мысловых прадпрыемстваў.

Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгунач-нага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы цягнік у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэспублікі - Брэст цягнікі прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення.

Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне на-роднай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысло-вых прадпрыемстваў. На іх было занято больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Самыя неабходныя тавары пачало атрым-ліваць насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чырвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена.

Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаў-ленне сельскай гаспадаркі. Дапамогу сельскаму насельніцтву рэспублікі аказалі ваенныя саветы франтоў. Яны накіроўвалі на вёску трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, у барацьбе з хваробамі жывёлы. Фактычна на дапамогу беларускім сялянам прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі.

Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніц-тву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя уча-сткі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўста-новы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей.

Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педага-гічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучы-лішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак.

У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны адна-віць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.

 

Натуральна, што асноўныя фінансавыя і матэрыяльныя рэсурсы на аднаў-ленне эканомікі БССР ішлі з саюзнага бюджэту. Варта прыгадаць таксама, што з цэнтральных раёнаў РСФСР, якія не пацярпелі ад вайны, паступала дапамога, якую зараз прынята называць гуманітарнай. Гэта была сапраўды братняя дапамога ў выглядзе прадуктаў, адзення, школьных прыналежнасцяў для дзяцей і г. д.

Дапамога па лініі ААН- Адм дапамогі і аднаўлення гаспадаркі (ЮННРА) УССР перапала 189 млн дол, БССР 61.

Размеркаванне гуманітарнай дапамогі не заўсёды справядлівая, больш перападала наменклатуры. Таксама па рэпарацыях 1945 г. паступала сукно, бялізна, мыла. Магутнасці савецкай прамысловасці яшчэ не хапала, каб задаволіць пагрэбы ўсіх.

Па ўказанні Савецкага ўрада ў 1944-1945 гг. асобныя расійскія рэгіёны ўзялі шэфства над беларускімі абласцямі. На Беларусь было адпраўлена 10 тыс аўтамашын, 15 тыс сельскагаспадарчых машын, 500 вагонаў розных грузаў, абсталяванне для рамонтных прадпрыемстваў. У першыю чаргу будаваліся і аднаўляліся прадпрыемствы, прадукцыя якіх ішла на патрэбы фронта. У іх ліку – авія- і аўтарамонтны заводы ў Мінску, гомельскі механічны, кры-чаўскі цэментны. Аднаўлялася чыгуначныя дэпо і вагона-рамонтныя заводы. 3 дапамогай шэфаў пабудавана 36 прамкамбінатаў. У аднаўленні прадпры-емстваў бралі ўдзел былыя партызаны

Вясной 1945 г., нягледзячы на цяжкасці, пачалася пасяўная кампанія. Звыш 700 тыс пудоў насення калгаснікам давялося дастаўляць са станцый літаральна на сабе. Каля 160 тыс. га было ўскапана ўручную, без цяглавай сілы.

Пасля Перамогі над фашызмам уздым разбуранай эканомікі стаў больш імклівым. Павялічыўся прыток транспартных сродкаў, а пасля дэмабілі-зацыі вайскоўцаў і рабочых рук. У кошт рэпарацый сталі паступаць станкі і іншае абсталяванне з Германіі. Дарэчы, да пачатку 50-х гг. да аднаўлення разбура-най гаспадаркі актыўна прыцяг-валіся нямецкія ваенна-палонныя. На 1 жніўня 1945 год у лагерах ваеннапалонных і інт-ных = 98 237 чал. У студзені 1949 - 21 007. Актыўна скарыстоўваліся на аднаўленчых работах. На буд МАЗ і МТЗ 7500, імя Кірава- 1200, на аднаў АН БССР - 800, оперы і ба-лета –1500. Да 1951 г адпраўлены на радзіму. (Але пасля іх ад’езду ў тэатры аж да гэтага часу нехта іграе па начах “Майн лібер Аўгусцін”, але на гэта ніхто не звяртае ўвагі, бо ведаюць, што гэта беспрытульны трубач).

Да канца 1945 г. была адбудавана вялікая колькасць прамысловых аб'ек-таў: Гомсельмаш, гомельскі і мінскі станкабудаўтчыя заводы, мінскі радыё-завод і скурзавод "Бальшавік", бабруйскі лесакамбінат, ваўкавыскі цэментны, барысаўскі шклозавод, добрушскі “Герой працы".

Да канца 45 г. было адноўлена 9746 калгасаў з 10165, 90 з 92 саўгасаў. У сельскую гаспадарку стала паступаць больш тракгароў і грузавікоў. У кошт рэпарацый сталі прысылацца тысячы галоў буйнарагатай жывёлы і ко-ней. Але ўсё ж даваенны ўзровень пасяўных плошчаў быў дасягнуты толькі ў 1954 г., пагалоўе буйнарагатай жывёлы - у 1955, а свіней - у 1957.

Варта падкрэсліць, што менавіта ў пасляваенныя гады пачалася масавая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак у заходніх абласцях БССР. Так, на 1 студзеня 1951 г. у 6054 калгасы было аб'яднана 83, 7% гаспадарак, якім належала 85% пасяўных плошчаў. Натуральна, што гэта была прымусовая кампанія, якая суправаджалася гвалттам, рэпрэсіямі і высылкай многіх сялянскіх сем'яў у Сібір і паўночныя раёны РСФСР.

Разам з адраджэннем эканомікі ішло аднаўленне і нарошчванне моцы ка-мандна-адміністрацыйнай сістэмы, у тым ліку планавай гаспадаркі.

У верасні 1946 г. быў зацверджаны IV пяцігадовы план на 1946-1950 гг.

Яго ажыццяўленне адбывалася ў надзвычай цяжкіх умовах, асабліва ў га-радах, якія амаль усе ляжалі ў руінах. У той час, ж заходнееўрапейскія кра-іны, у тым ліку - Германія, атрымала буйныя інвестыцыі ад ЗША, савецкім людзям даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы. Натуральна, што арганізуючую і кіруючую ролю адыгрывала КПБ на чале са Сталіным (з 1952 – КПСС).

Разам з тым, нельга не ўлічваць працоўнага энтузіязму насельніцтва, якое пасля перамогі над фашызмам звязвала свае лепшыя спадзяванні з мірнай стваральнай працай і часам нават ахвяравала сваім здароўем і дабрабытам для ажыццяўлення планаў па адраджэнні народнай гаспадаркі.

Значныя фінансавыя ўкладанні з бюджэту і працоўны гераізм беларус-кага насельніцтва прыносілі вялікі плён: 7 лістапада 1947 МАЗ выпусціў першыя 5 самазвалаў. 18 чэрвеня 1949 г. - з канвеера сыйшоў першы колавы трактар -МТЗ-2. У серыі з з 1950 г пад назвай "Беларусь". Былі пабудаваны таксама мінскі веласіпедны (у 1950 г. - першыя 70 апаратаў), віцебскі дыва-новы, мінскі і гродзенскі тонкасуконныя камбіната. Адноўлена і пабудавана каля 180 буйных прадпрыемстваў. Вырабатка электраэнергіі ўзрасла на 46% у параўнанні з даваенным перыядам. Да 1950 г. даваенны ўзровень выпуску прамысловай прадукцыі быў перавышаны на 15 %.

Пэўныя станоўчыя зрухі адбываліся і ў сацыяльнай сферы.

У 1946/47 гг. вылучаліся сродкі на пабудову дамоў інвалідаў. 3 1944 па 1948 у новыя дамы (баракі) перасялілася звыш 2 млн чал. У 1949 г. удалося завяршыць перасяленне 1, 5 млн сялян з зямлянак у драўляныя дамы.

Паступова адраджалася сістэма адукацыі (школы, РУ, ФЗВ, ВНУ). Акадэмія навук БССР.

Разам з там, выяўляла сваю жорсткую сутнасць адміністрацыйна-каманд-ная сістэма. Ва ўмовах, калі ўся ўвага сталінскага рэжыму была скіравана на ўмацаванне прамысловага патэнцыялу (у тым ліку у значнай меры для ваен-ных мэт), дабрабыт працоўных па-ранейшаму заставаўся на другім плане. Толькі ў 1951 г. была скасавана крымінальная адказнасць за прагулы. У 1947 г. была праведзена грашовая рэформа з у адносінах 1: 10. Адпаведна зменыліся і ашчадныя ўклады грамадзян. Картачная сістэма перастала існа-ваць. Адчыніліся магазіны з даволі багатым асартыментам. Але пакупная здольнасць насельніцтва была нізкай. Мала таго, частку зарплаты давалі аблігацыямі, якія можна было ператварыць у грошы толькі праз 20-30 год.

Асабліва цяжкім было становішча сялянства, якое пакутвала з-за высокіх падаткаў, адстутасці аплаты за працадні і пенсіі. Да пачатку 50-х калгаснікі знаходзіліся на становішчы прыгонных, бо не мелі папшартоў. У той самы час тут актыўна дзейнічалі вярбоўшчыкі на лесараспрацоўкі Сібіры, на рыб-ную лоўлю, на шахты Данбаса. Беларуская моладзь была прыцягнута да аднаўлення Сталінграда.

Больш нізкія тэмпы аднаўлення прамысловасці назіраліся ў Заходняй Беларусі, што тлумачылася не толькі слабай базай даваеннага развіцця, але і палітыкай улад, якія аддавалі перавагу ўсходнім раёнам.

Палітычны недавер сталінскага рэжыму да насельніціва Заходняй Беларусі быу значны, устойлівы і ў тым ліку ў эканамічным развіцці. У 1953 удзельная вага Заходняй Беларуа у выпуску валавой прадукцыі склала толькі 17,2%, а па энергетыцы - 17,7. Натуральна, бо у 1953 г капітальныя ўкаладнні ў заходнюю беларускую гаспадарку складалі толькі 12% ад рэспубліканскага бюджэту.

Адной з мэтаў такой палітыкі з'яўлялася пакаранне насельніцтва за менш актыўны ўдзел у параўнанні з усходнімі абласцямі ў партызанскім руху; за тое, што ў гэтых мясцінах яшчэ заставаліся моцнымі пазіцыі прыватнай уласнасці; за даволі стрыманае стаўленне насельніцва да Савецкай улады за дэпартацыю, калектывізацыю, дапамогу антысавецкай Арміі Краёвай і інш.

Значна цяжэй адбывалася аднаўленне сельскай гаспадаркі з-за моцнай разрухі, заняпаду, адсутнасці сельгастэхнікі, недахопу мужчынскіх рук.

Пасля далучэння Беласточчыны ў чэрвені 1945 г 96 129 гасладарак (320 414 чал) выказалі жаданне перасяліцца ў Польшчу. Адначасова адтуль - 17 664 (50 806) рэальна ж прыехала 7272 гаспадарак (26 740)

Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ішла так жа гвалтоўна ж у свой час ва Усодняй яе частцы. Супраціўленне. Толькі ў Баранавіцкай вобласці ў 1948 адбылося больш за 100 падпалаў калгасных пабудоў і двароў калгаснікаў і некалькі тэрактаў у Мірскім раёне у час пасяджэння праўлення кал-гаса "Перамога" у акно сельсавета была кінута граната.

Нельга забывацца, што ў Заходняй Беларусі доўгі час дзейнічалі ўзбро-еныя фарміраванні АК, па тэрміналогіі КДБ – “бандытаў”. Частыя змены старшынь. За зіму 1948-49 гг было вызвалена 1 654 чал па артыкулу "не справіўся з работай".

У верасні 1951 Саўмін СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з БССР" У адпаведнасці з ёй толькі ў 1952 з ЗБ было выселена яшчэ 4431 сямей. Да канца 1952 у калгасах было ўжо 450 тыс гаспадарак або 95%

У 1952 на 1 працадзень

ва ўсходніх калгасах 37 у заходніх - 27

збожжам 1 кг 1, 3

бульбай 1,4 0,5

У многіх гаспадарках не выдалі нічога. На Магілёўшчыне толькі ў 1952 г выдалі збожжа за працадзень. За невыплату падаткаў фінорганы апісалі маёмасць 92 тыс гаспадарак. (з іх 39 з ЗБ)

Завышаныя падаткі, асабліва з тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. Толькі па Гродзенскай вобл у 1951 26 тыс сялян-аднаасобнікаў давялі падатак у 56 млн. Палічыце, колькі на 1. А у 1952 з 14 тыс ужо 67 млн

Разнастайныя пазыкі. Праф Малашка удзельнік падпіскі па 200 руб.
Каб неяк паправіь становішча сяпяне зайналіся вырабам самагону. У сваю чаргу ўлады ўзнацнілі барацьбу. Калі у 1947 г быў канфіскаваны 121 самаг апарат, то праз год
ужо 2951+ 17 тыс літраў сівухі. Нягледзячы на жосткія законы шмат насельніцтва было асуджана за крадзяжы.

 

У выніку самаадданай працы народа ў адносна кароткія тэрміны былі дасягнуты высокія паказчыкі. Прамысловасць БССР ужо у 1950 г пера-высіла даваеняы ўзровевь. Больш інтэнсіўна у параўнанві з іншымі галінамі аднаўляліся машынабудаванне і металаапрацоўка. У 1947 далі першую прадукцыю аўта і вела заводы, тонкасуконны камбінат. У 1952 г. валавая вытворчасць прамысловасці сталіцы перавысіла узровень 1940 у 3, 5 разьі


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 133 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг.| Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)