Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. | Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. | Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура. | Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. | Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу. |


Читайте также:
  1. XVI-XVII
  2. XXIV. Иисус Навин, завоевание земли обетованной и разделение ее. Религиозное одушевление израильского народа.
  3. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  4. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  5. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
  6. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

 

Рэфармацыя. Залаты век” ВКЛ супаў у часе з велiзарнымi падзеямi ў Еўропе, якiя былi звязаны з шырокiм сацыяльна-палiтычным i iдэалагiчным рухам, скiраваным супраць рымска-каталiцкай царквы, названым Рэфар-мацыяй. Ёсць думка, што гэта была барацьба за рэлiгiйнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазiцый панаваўшага веравызнання i звя-заных з iмi прывiлеяў. Iдэйнымi крынiцамi Рэфармацыi былi гуманiзм эпохi Адраджэння i сярэднявяковыя ерасi.

Гуманiсты выступалi з крытыкай сярэднявяковага светапогляду i абгрун-тавалi прынцыпы буржуазнага iндывiдуалiзму. Галоўнае месца ў iдэалогii займала вучэнне, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэд-нiцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэн-нае пiсанне – Бiблiя, а Свяшчэннае паданне адмаўлялася.

Iдэолагi Рэфармацыi патрабавалi адмены царкоўнай дзесяцiны i пышнага каталiцкага культу, секулярызацыi (адчужэння) царкоўнай маёмасцi (най-перш зямельнай) на карысць дзяржавы i прыватных асоб, стварэння сама-стойных дэмакратычных i cамакiравальных танных нацыянальных цэркваў. Варта зазначыць, што у ВКЛ прывабнасць Рэфармацыi не залежала ад маёмасных iнтарэсаў, паколькi зямельныя ўладаннi каталiцкай i праваслаўнай цэркваў складалi толькi 5 % ад усiх.

Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. Пра-фесара тэалогii Вiтэнбергскага унiверсiтэта Марцiна Лютэра, у якiм ён асу-дзiў гандаль папскiмi iндульгенцыямi. У лiку вядучых тэарэтыкаў Рэфарма-цыi былi тэолагi са Швейцарыi У. Цвiнглi i Ж. Кальвiн, а таксама Т.Мюнцэр.

На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. Рост гарадоў, развiццё рамяства i гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкнен-не эканамiчных i палiтычных iнтарэсаў розных сацыяльных груп, культурны ўздым стваралi спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане iмкнулiся вызвалiцца ад феадальнай залежнасцi, магнаты i шляхта разлiчвалi захапiць багацце i зямельныя ўладаннi, гарадскiя нiзы i сялянства змагалiся супраць уцiску свецкiх i царкоўных феадалаў. Толькі сялянскiя масы не прынялi шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.

На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства.

Прагрэсiўная грамадская думка Расii, рацыяналiстычныя ерасi Ф. Касога, Iгнацiя, якiя жылi на Беларусi, М. Башкiна садзейнiчалi фармiраванню рады-кальнага кiрунку беларускай Рэфармацыi.

Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI стагоддзя. Вядома, што ў 1535 г. слуцкi князь Юрый Альлькавiч выдзелiў зямельны ўчастак для лютэрэнскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялiкага пашырэння, як кальвiнiзм, якi больш адпавядаў традыцыйным каштоўнасцям вольнасцi магнатаў i шляхты. Пачатак Рэфар-мацыi ў ВКЛ быў пакладзены Радзiвiламi. У 1553 г. з каталiцтва ў кальвiнiзм перайшоў вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565) i гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды (1512-1584).

У тым жа 1553 М. Р. Чорны заснаваў у Берасцi першы на Беларусi каль-вiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ. Рэфармацыю падтрымалi буйныя феадалы: Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышке-вiчы i iнш.

У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму рэфармаваны цэрквы ў Нясвiжы, Брэсце, Клецку, Ляхавiчах, Койданаве, Наваградку, пазней у Вiцебску, Мiнску, По-лацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш.

У 1557 г. у Вiльнi адбыўся ўстаноўчы сход пратэстанцкiх абшчын ВКЛ.

Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусi набыў стройную кальвiнiсц-кую арганiзацыю. Пры пратэстанцкiх абшчынах адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi (Брэст, Нясвiж, Лоск).

Новае веравызнанне знаходзiла сваю сацыяльную апору найперш у ася-роддзi магнатаў i шляхты. Толькi самае дробнае рыцарства заставалася пры сваёй веры. Трэцяй вялiкай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфар-мацыйнага руху, стала беларускае мяшчанства, асаблiва яго элiта. Мяшчане былi зацiаўлены ў аслабленнi касцёла, праз юрысдыкi якога абмяжоўвалiся сацыяльна-эканамiчныя правы гарадскога жыхарства.

На землях паноў-пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзiлiся i сяляне. М. Р. Чорны закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зя-мельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у пратэстантызм.

У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. На Беларусi новае адгалiнаванне арыянаў называлася “братамi лiтоўскiмi”, а ў Польшчы “братамi польскiмi”. У сацыяльным плане лiдэры арыянаў цвёрда ставi-лi патрабаванне палепшыць становiшча сялян i наогул – cкасаваць халопства. У 1569 г. лiтоўскiя i польскiя браты паспрабавалi стварыць у Ракаве, што ў Сандамiрскiм ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы i маёмаснай роўнасцi, аднак гэта спроба не мела поспеху.

Пераемнiкамi антытрынiтарыяў былi сацыяне (заснавальнiк – Фауст Cоцын, ужо менш радыкальная плынь: патрабавалi верацярпiмасцi, аддзя-лення царквы ад дзяржавы, вялiкую ўвагу надавалi развiццю асветы).

Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi.

Рэфармацыя актыўна ўздзейнiчала на духоўныя працэсы. З ёю звязана фармiраванне беларускай народнасцi i станаўленне нацыянальнай сама-свя-домасцi, пашырэнне кнiгадрукавання, развiццё лiтаратуры i мастацтва, ас-ветнiцкай дзейнасцi. Публiцыстыка рэфарматараў узбагацiла iдэйны змест беларускай лiтаратуры, яе тэматыку, жанры i стылi. Рэфармацыйнае кнiга-друкаванне абапiралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзiла тэма-тычна разнастайная лiтаратура (кананiчныя кнiгi, палемiчныя творы, бук-вары, граматыкi), але ж у асноўным, за рэдкiм выключэннем, на польскай мо-ве. На старабеларускай мове выдавалi свае творы кальвiнiсты – Васiль Ця-пiнскi i Сымон Будны.

З’явiлiся кальвiнскiя зборы, якiя нярэдка будавалiся як храмы-крэпасцi. У другой палове ХVI ст. пашырылася лiнейная сiстэма нотнага пiсьма, што ўплывала на развiццё новых форм царкоўных спеваў i свецкай музычнай культуры. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афiцыйнай тэалогii, садзейнiчала развiццю свецкiх ведаў.

Лепшыя часы Рэфармацыйная царква Беларусi i Лiтвы перажывала ў 1550-1560-х гг. На 1591 год у межах беларуска-лiтоўскай дзяржавы налiч-валася 207 пратэстанцкiх збораў, з iх 189 былi святынямi кальвiнiстаў. А на тэрыторыi сучаснай Беларусi да сярэдзiны ХVII ст. iснавала 85 кальвiнскiх i 7 арыянскiх збораў.

Аб паспяховым пашырэннi Рэфармацыi на Беларусi cведчылi яе працiўнiкi. Напрыклад, вiленскi казнадзей Пётр Скарга сцвярджаў, што ерэтыкi захапiлi ў Княстве 650 храмаў, а мiтрапалiт I. Пацей пазней пiсаў, што ў Наваградаскiм павеце “наўрад цi хоць адзiн шляхецкi дом з сотнi” застаўся не ахопленым духам пратэстантызму i г. д.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ

У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Трыдэнцкi сабор (1545-47, 1551-52, 1562-63) адхiлiў кампрамiс з пратэстан-тамi, пацвердзiў безумоўны аўтарытэт пап у справах веры, замацаваў наба-жэнства выключна на лацiнскай мове, жорсткую царкоўную цэнзуру. Усяля-кае адхiленне ад пастаноў сабора разглядалася як ерась i падлягала ганенням. З мэтай рэстаўрацыi сваiх пазiцый папства звярнулася да арганiзацыйнай i iдэйнай перабудовы касцёла.

У 1542 г. у Рыме была створана iнквiзiцыя, якая разгарнула ў каталiцкiх краiнах барацьбу з рэлiгiйным iншадумствам, рэфармацыйнымi плынямi. На кастры былi спалены Бруна, Дж. Ванiнi, праследавалiся Т. Кампанела, Г. Га-лiлей; арганiзоўвалiся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572), рэлiгiйныя войны (Трыццацiгадовая вайна 1618-1648). У 1559 г. надрукаваны першы “Iндэкс забароненых кнiг”. Створаны шэраг навучаль-ных устаноў для падрыхтоўкi каталiцкiх мiciянераў, якiх накiроўвалi ў краiны, дзе пачалася барацьба супраць Рэфармацыi.

З 1557 года кадры прапагандыстаў каталiцызму на ўсходне-славянскiх землях з iх ураджэнцаў рыхтаваў грэчаскi Афанасьеўскi калегiум у Рыме. У 1622 г. у Ватыкане створана Кангрэгацыя прапаганды веры, адказная за мiсiянерскую дзейнасць.

Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Галоўную стаўку пап-ства зрабiла на ордэн Езуiтаў (Таварыства Icуса), створаны I. Лаёлам у 1534 г.

У 1564 яны з’явiлiся ў Кароне, а праз 5 год – у Вiльнi. З гэтага часу i лiчыц-ца пачатак контррэфармацыi ў ВКЛ, калi cюды прыйшло 13 першых езуiтаў: паляк (паводле iнш. звестак беларус) Станiслаў Варшавiцкi, харват Тамаш Здэлярыч, шатландзец Ян Гай, бельгiец Францiшак Фабрыцыус, iрландзец Давыд Дымус i iнш. Iх выклiкаў вiленскi бiскуп Валяр’ян Пратасевiч (яго паства амаль уся пе-райшла у кальвiнiзм) для барацьбы з Рэфармацыяй i арганiзацыi унiверсiтэта ў сталiцы княства Вiльнi. Праз год у ВКЛ было ужо 300 езуiтаў, якiя cпрыялi “но-вай каталiзацыi” з дэвiзам “кожны шляхцiч – каталiк”.

Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для iх дзейнасцi. У ахо-пленыя Рэфармацыяй беларускiя землi орган накiраваў дасведчаных мiсiя-нераў, багасловаў, прапаведнiкаў i пiсьменнiкаў - П. Скаргу (галоўны iдэолаг Контррэфармацыi ў ВКЛ), Францiшка Суньера, Антонiя Пасевiна, Станiслава Влошака i iнш.

Езуiты сталi першым каталiцкiм ордэнам, якi важнай задачай сваёй дзейнасцi лiчыў адукацыю i выхаванне моладзi. Пераняўшы гуманiстычную сiстэму навучан-ня, якая iснавала ў пратэстанцкiх навучальных установах, езуiты стварылi самыя лепшыя на той час школы, у якiя аддавалi сваiх дзяцей i многiя пратэстанты. Ужо ў 1569 г. езуiты адкрылi ў Вiльнi сваю двухкласавую школу, а праз год – калегiум з 5 класаў. У 1579 г. булаю папы Грыгора ХIII калегiуму быў надазены статус акадэмii i ён ураўняўся ў правах з Кракаўскiм унiверсiтэтам. Першым рэктарам Вiленскай Акадэмii cтаў таленавiты езуiцкi палемiст П. Скарга (1536-1612).

Акрамя мiсiянерска-прапаведнiцкай дзейнасцi езуiты выкарыстоўвалi прымусовыя i нават гвалтоўныя меры: закрывалi пратэстанцкiя i праваслаўныя школы i друкарнi, учынялi пагромы, палiлi кнiгi апанентаў (упершыню ў Вiльнi ў 1581 г.) i iнш.

У 16-18 cтст. акрамя езуiцкага на тэрыторыi Беларусi асталявалiся яшчэ 24 манаскiя ордэны (у 16-17 ст. францысканцы адкрылi 17 кляштараў, дамiнiканцы - 41, кармелiты - 16, а таксама бенедыктынцы, пiяры i iнш.).

На Беларусi працэс Контррэфармацыi па часе амаль супаў з Рэфар-мацыяй, што стала прычынай асаблiва напружанай барацьбы. Аднак выпра-цаваныя стагоддзямi раней нормы рэлiгiйнай талерантнасцi не дапусцiлi тут такiж жудасных i агiдных формаў, як у Заходняй Еўропе. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накiравана не толькi супраць пратэстантызму, але i супраць праваслаўя. Беларускiм землям у планах Ватыкана адводзiлася роля плац-дарма для пранiкнення ў Маскоўскую дзяржаву (гэты план выкладзены ў працы А. Пасевiна “Масковiя”), а праз яе - далей у Азiю, да Iндыi i Кiтая. Папа Клiмент VIII так заяўляў пра гэта: “О, мае русiны! Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталiцызм увесь Усход!”.

Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада. С. Баторый гаварыў: “Каб я не быў каралём, то быў бы езуiтам”. Граматай ад 27 сакавiка 1577 ён забаранiў будаваць у Вiльнi некаталiцкiя храмы i школы. Жыгiмонт III Ваза (1587-1632) называў сябе езуiцкiм каралём.

На хвалi Контррэфармацыi нарадзiлася Брэсцкая унiя 1596 г.

Супраць каталiцкай экспансii былi вымушаны разам змагацца пратэ-станцкiя абшчыны i праваслаўныя брацтвы, царк пiсьменнiкi-палемiсты.

У 1599 г. акт аб сумеснай дапамозе супраць ваяўнiчага каталiцызму падпiсалi 168 беларускiх i лiтоўскiх праваслаўных i пратэстанцкiх магнатаў i шляхцiцаў. Супрацiўленне гвалтоўнаму акаталiчванню i насаджэнню унiяцтва не раз вылiва-лася ў народнае паўстанне (выступленне супраць увядзення грыгарыянскага календара ў Полацку ў канцы 16 ст., Вiцебскае паўстанне 1623; антыкаталiцкую накiраванасць мела народна-вызваленчая i антыфеа-дальная вайна 1648-1651 гг.

Хоць у абставiнах рэлiгiйнай барацьбы ў Статут ВКЛ 1588 г. быў уне-сены артыкул аб верацярпiмасцi, аднак гэта фактычна не змянiла сiтуацыi. З цягам ча-су Контррэфармацыя перамагла, рэлiгiйная талерантнасць ВКЛ паступова скаса-вана. Асаблiвым ганенням з боку каталiцкай царквы i дзяржавы падлягалi анты-трынiтарыi. Прыгаворам сеймавага суда 1647 г. былi закрыты ўсе iх друкарнi i школы, у 1648 г. яны пазбаўлены апекi Вар-шаўскай канфедэрацыi 1573, а сейм 1658 прыгаварыў iх да выгнання з РП.

Пад нацiскам Контррэфармацыi, дзяржаўных санкцый, з-за ўнутраных супярэчнасцей i адсутнасцi адзiнства ў канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова згасаць. Найбольш адчувальная да палiтычнай кан’юнктуры кальвiнiсцкая шляхта ў новых умовах стала пераходзiць у ката-лiцтва. Яе гнаў туды таксама страх перад нарастаючай хваляй народных рухаў i радыкалiзм Рэфармацыi. Большасць пратэстанцкiх i праваслаўных беларускiх феадалаў да пачатку 17 стагоддзя кансалiдавалася з польскiмi на аснове каталiцтва. М. Сматрыцкi ў творы “Фрынас” (1610) назваў 47 магнац-кiх праваслаўных родаў, якiя далучылiся тады да рымска-каталiцкай царквы (Сапегi, Валовiчы, Храптовiчы, Сангушкi, Cкумiны, Чартарыйскiя, дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага iнш.). Прынялi гэту веру i 4 сыны пратэктара Мiкалая Радзiвiла Чорнага, сярод iх – Мiкалай Кры-штаф Радзiвiл Сiротка (1549-1616) - стаў заўзята руйнаваць усё, зробленае бацькам: зачыняў пратэстанцкiя дамы, палiў кнiгi, лiквiдаваў друкарнi. Знака-мiтая берасцейская друкарня ў 1570 г. была зачынена, а яе абсталяванне перавезена ў Вiльню, дзе Ciротка адкрыў першае ў ВКЛ каталiцкае выда-вецтва; прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк, Iшкальдзь, Койда-нава), дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага.

Мала схiльнай да каталiцтва была дробная праваслаўная шляхта, аднак у 17 стагоддзi большая яе частка прыняла унiю. У 1660 у РП католiкi складалi 43, унiяты 33, праваслаўныя 10, iўдзеi 9 i iнш. 5% ад колькасцi ўсiх жыхароў дзяржавы.

Наступ Контррэфармацыi працягваўся i ў 2-й палове 17-18 стагоддзi пасля разгрому рэфармацыйнага руху. Сейм 1668 г. адступнiцтва ад каталiц-тва прыраўняў да злачынства, якое цягнула за сабой выгнанне з краiны, а ў 1764 вынес рашэнне караць за гэта смерцю. Сеймавай пастановай 1712 г заба-ранялася замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якiя прадугледжвалi якую б нi было карысць для асоб некаталiцкага веравызнання. “Пастырскае пасланне” 1717 г. i рашэннi сейму 1733 г. пазбавiлi праваслаўную шляхту i духавенства права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах, i iншых дзяржаў-ных установах. З 1673 па 1790 гг. колькасць каталiцкiх прыходаў на Беларусi павялiчылася са 153 да 277.

У езуiцкiх колах выношваўся план поўнага знiшчэння iншаверцаў. У 1717 г. абнародаваны “Праект знiшчэння Русi”, у якiм невядомы аўтар (...) прапанаваў вытанчаную праграму барацьбы з праваслаўем i унiяцтвам, якое не апраўдвала надзей як сродак паланiзацыi беларускага i ўкраiнскага народаў.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 247 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г.| БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)