Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г.

Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў | Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. | Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. | Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура. | Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. |


Читайте также:
  1. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
  2. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  3. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
  4. Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту.
  5. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне
  6. Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст.

Пасля смерцi ў 1572 г. апошняга з дынастыi Ягелонаў караля Жыгiмонта II Аўгуста (адначасова ён з’яўляўся вкл Жыгiмонтам III), першым абраным каралём РП стаў французскi прынц Генрых Валуа (1573-1574). Сенатары ад ВКЛ дамаглiся ад яго прызнання асобных правоў княства i таго, каб даходы з Падляшша i Валынi па-ранейшаму паступалi ў скарбнiцу iх дзяржавы.

Карыстаючыся нежаданнем новага караля займацца дзяржаўнымi справа-мi, удзельнiкi сейма 1573 г. распрацавалi шэраг патрабаванняў да манарха, якiя ўвайшлi ў гiсторыю як “Генрыкавы артыкулы”.

У адпаведнасцi з iмi, толькi сейм мог прымаць рашэннi, абавязковыя для ўсiх дзяржаўных асоб, па пытаннях, звязаных з абвяшчэннем вайны i склiкан-нем “паспалiтага рушання”. Манарх РП быў пастаўлены пад кантроль Паста-яннага савета з 16 сенатараў-рэзiдэнтаў, абiраемых сеймам.

Адмова манарха выконваць прад’яўленых умоў вызваляла шляхту ад падпарадкавання каралю.

Гэтыя патрабаваннi – “Генрыкавы артыкулы” захавалi сiлу пасля ўцёкаў ў Парыж самога Генрыка i былi зацверджаны зноў абраным каралём Стэфа-нам Баторыям (1576-1586), а за iм i ўсiмi астатнiмi каралямi.

Новы кароль РП С. Баторый аб’яднаў сiлы абедзвюх дзяржаў i давёў вай-ну з Iванам IV да пераможнага канца. 30 жнiўня 1579 войска РП вызвалiла Полацк, а праз год баявыя дзеяннi ўжо вялiся на тэрыторыi Расii. Ям-Заполь-скi мiр ад 15 студзеня 1582 г. вярнуў ВКЛ страчаныя этнiчныя землi.

Канстытуцыйная дактрына РП сцвярджала, што сейм складаецца з 3 “сеймавых саслоўяў”: караля, сената i палаты дэпутатаў (пасольскай iзбы). “Генрыкавы артыкулы” пацвярджалi, што манарх павiнен склiкаць сеймы праз кожныя 2 гады, у асобных выпадках часцей. Месцам iх правядзення прызначалася Варшава, а з 1673 кожны трэцi сейм належала праводзiць у Гродна, на тэрыторыi ВКЛ.

Не атрымала РП i адзiнай судовай сiстэмы: кароль не меў функцый вы-шэйшай судовай iнстанцыi для шляхты, да таго ж у ВКЛ у 1581 г. быў ство-раны “Галоўны лiтоўскi трыбунал”.

Асаблiва важнай перашкодай на шляху унiфiкацыi палiтычных ciстэм Кароны i Княства стаў новы Статут 1588 г. У лiку яго распрацоўшчыкаў – вiленскi ваявода i вялiкi гетман Леў Сапега (1557-1633), канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

У Вiльнi новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасоб-ленасцi ВКЛ ад кароны, аснова яго самастойнасцi i паўнавартасцi як дзяр-жавы. Не касуючы самога Люблiнскага акта, новы Статут фактычна пазбаў-ляў яго юрыдычнай сiлы, паколькi не змяшчаў нiводнай пастановы аб унii (яна згадвалася толькi ў самым агульным плане).

Ва ўступе да новага Статута падканцлер Леў Сапега змясцiў пранiк-нёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства. Як лi-чыў Л. Сапега, сапраўднага гонару заслугоўвае i тое, што Статут быў напiса-ны на сваёй, стара-беларускай мове: “А еслi которому народу встыд прав своiх не уметi, поготовю нам, которые не обчым якiм языком, але своiм властным права спiсаные маем...”.

Статут сцвярджаў, што найважнейшыя знешнепалiтычныя пытаннi (вай-на i мiр, склiканне паспалiтага рушання) меў вырашаць толькi вальны сойм ВКЛ. Палякi ў iм трактавалiся як чужаземцы (як i ў Статутах 1529, 1566). Цяпер яны больш не маглi набываць у ВКЛ зямлю i дзяржаўныя пасады, а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькi пры ўмове служэння Вялiкаму Княству. Фактычна, новы звод законаў не прызнаваў i ранейшых тэрытарыяльных страт на карысць польскай дзяржавы.

З прычыны антылюблiнскага характару новага зводу законаў польскi бок не збiраўся прымаць яго на супольным сойме. Новы Статут стаў законам толькi дзякуючы збегу абставiн. Пасля элекцыi 1587 г., у якой дэлегацыя беларуска-лiтоўскай дзяржавы не брала ўдзелу, Вялiкае Княства выставiла за-цвярджэнне Статута як умову прызнання абранага Жыгiмонта III Вазы (1587-1634) сваiм манархам. У вынiку 28 студзеня 1588 г. на каранацыйным сойме Жыгiмонт ІІІ Ваза выдаў прывiлей, якiм зацвердзiў трэцi Статут ВКЛ i да-зволiў яго друкаваць.

Так у ВКЛ набыў сiлу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, якi, па сутнасцi, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай унii з Каронай. Ён быў аба-вязковы для ўсяго насельнiцтва Княства, так i для чужаземцаў, калi тыя трап-лялi на тэрыторыю Беларусi i Лiтвы.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Трэцiм Статутам, не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржа-вы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя i пячаткi, трыбунал i ўрады, сваё войска i законы, урэшце свая дзяржаўная мова. Не iснаваа фактычна нiводнага агульнага для дзвюх дзяржаў мiнiстра цi кiраўнiцтва. Такая палiтычная сiстэма праiснавала практычна нязменнай да канца ХVIII ст.

На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыхароў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану ад-носiлася прыкладна 9 % насельнiцтва.

На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс татараў.

Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс жыхароў) з’яўлялiся Берас-це, Вiцебск, Магiлёў, Пiнск, Слуцк. Самы буйны – Полацк.

Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль, Клецк, Лепель, Мiр, Нясвiж, Талачын, Чашнiкi, Шклоў) належалi магнатам.

Гэта быў час, калі Люблінская унія яшчэ не выявіла сваіх негатыўных момантаў, калі ВКЛ яшчэ перажывала перыяд развіцця, так званы “залаты век”.

 

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 116 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.| Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)