Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Суборны ліст сьвятога Юды апостала

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў | Суборны ліст сьвятога Якава апостала | Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала | Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала | Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова | Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

1 Юда, нявольнік Ісуса Хрыста, а брат Якаваў, пагук а ным, умілаваным у Богу Айцу і захаваным Ісусу Хрысту: 2 Ласка вам а супакой а міласьць няхай памножацца.

3 Умілаваныя! улегліва стараючыся напісаць вам праз наша супольнае сп а сеньне, я быў абавязаны напісаць вам захочаньне рупатліва ходацца за веру, аднойчы паданую сьвятым. 4 Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўн а наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.

5 Вось жа я манюся дамяніць вам, зналым гэта, што Спадар, выбавіўшы люд ізь зямлі Ягіпецкае, потым загубіў тых, каторыя ня верылі, 6 I ангілаў, каторыя не захавалі свайго спачатнага стану, але пакінулі сялібу сваю, дзяржыць у вечных путах, пад цемрадзяю, на суд вялікага дня. 7 Як Содома а Ґомора а акалічныя месты, што падобна да іх прагавіта бязулілі і хадзілі за іншым целам, падпаўшы пад суд агню вечнага, пастаноўлены як прыклад, - 8 Таксама падобна й тыя лятук і брудзяняць цела, і грэбуюць уладаю, і блявузґаюць на славутых.

9 Міхайла архангіл, як, ходаючыся зь дзявалам, сьперачаўся за цела Масеява, ня важыўся вымавіць лайлівага рассудку на яго, але сказаў: „Спадар згане цябе". 10 А гэтыя лаяць тое, чаго ня знаюць; а што з прыроды знаюць, як неразумная жывёла, тым псуюцца.

11 Бяда ім! бо пайшлі дарогаю Каінавай, і ўдаюцца ў вабмылу Валаамову за заплату, і гінуць у праціўленьню Коравым.

12 Гэт'кія бываюць ск а ламі падводнымі на вашых гасьцінах міласьці: гасьцюючы з вамі, бяз страху пасуць сябе; булакі бязводныя, ношаныя вятрамі, восенскія дзервы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкараненыя; 13 Шалёныя хвалі морскія, што шумуюць сорамамі сваімі, зоры блудныя, каторым захавана цемрадзь цямноты на вечнасьць.

14 Празь іх праракаў Энох, сёмы ад Адам а, кажучы: „Вось, ідзець Спадар ізь мірыядамі сьвятых Сваіх, 15 Учыніць суд над усімі і вінаваць усіх бязбожных ізь іх за ўсі ўчынкі бязбожнасьці, каторыя яны ўчынілі бязбожна, і за ўсі каляныя словы, што мовілі на Яго бязбожныя грэшнікі".

16 Гэта мурмялі, нараканьнікі, подле сваіх ж а длівасьцяў ходзячыя, вусны іхныя вымаўляюць велягурыстыя словы, падлыгуючы асобам дзеля карысьці.

17 Але вы, умілаваныя, памятуйце словы, сказаныя наперад апосталамі Спадара нашага Ісуса Хрыста, 18 Каторыя казалі вам, што ў вапошнім часе будуць насьміханьнікі, подле сваіх собскіх жадлівасьцяў ходзячыя ў бязбожнасьці. 19 Гэта тыя, што аддзяляюць сябе, душэўныя, духа ня маючыя.

20 Але вы, умілаваныя, будуючы сябе на найсьвятшай веры сваёй, у Духу Сьвятым молячыся, 21 Заховуйце сябе ў міласьці Божай, спадзяючыся міласэрдзя ад Спадара нашага Ісуса Хрыста да вечнага жыцьця. 22 I адным, што сумляюцца, спагадайце; 23 А другіх спасайце страхам, выхапляючы з агню, ненавідзячы нават адзецьце, сплямленае целам.

24 А Таму, Каторы можа захаваць вас без спатыкненьня і пастанавіць перад славаю Сваёй беззаганнымі з радасьцяй, 25 Адзінаму, мудраму Богу, Спасу нашаму перазь Ісуса Хрыста Спадара нашага, слава, вялічча, сіла а ўлада перш усяго веку і цяпер і на ўсі вякі. Амін.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 41 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова| Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)