Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Паўла, вязень Хрыста Ісуса, а Цімох брат, Хілімону любоваму й супрацаўню нашаму 2 А сястры Апфе а Архіпу, сябру-жаўнеру нашаму, а царкве, што ў доме ягоным: 3 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хыста.

4 Дзякую Богу свайму, заўсёды мянуючы цябе ў малітвах сваіх, 5 Чуючы празь міласьць а веру тваю, каторую маеш да Спадара Ісуса і да ўсіх сьвятых, 6 Каб учасьце твае ў веры папрыяла ў супоўным пазнаньню кажнага добрага, каторае ёсьць у нас узглядам Хрыста. 7 Бо мы маем вялікую радасьць а пацеху зь міласьці твае, бо табою, браце, пасілена сэрца сьвятых.

8 Затым, маючы вялікую ў Хрысту адвагу расказаваць табе, што належыцца, 9 Зь міласьці я валей дужа прашу, будучы такі, як Паўла, стары, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста; 10 Дужа прашу цябе за дзяцё мае Анісіма, каторага я радзіў у зялезах сваіх. 11 (Ён быў калісь бескарысны табе, але цяпер карысны табе й імне),

12 Каторага я паслаў назад да цябе, ты ж прыймі яго, як ма е сэрца. 13 Я зычыў дзяржаць яго пры сабе, каб ён мог замест цябе паслужыць імне ў зялезах дзеля Дабравесьці; 14 Але бяз згоды твае нічога не хацеў рабіць, каб добры ўчынак твой быў ня высілены, а самахво-тны. 15 Бо можа дзеля тога ён адхінуўся на час, каб ты меў яго супоўна на векі, 16 Ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, любовага брата, асабліва імне, і пагатове табе, і подле цела, і ў Спадару.

17 Дык, калі ты маеш мяне за сябру, прыймі яго, як мяне. 18 Але калі ён цябе ўкрыўдзіў у чым або што вінен, лічы гэта зь мяне. 19 Я, Паўла, напісаў собскаю рукою сваёй: я заплачу; не кажу табе, што ты запраўды сябе самога імне вінен. 20 Але, браце, я хацеў бы мець карысьць ізь цябе ў Спадару, пасілі сэрца мае ў Хрысту.

21 Будучы пэўны паслухменства твайго, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і болей, чымся я кажу. 22 Але заразом прыгатуй імне гасподу, бо я спадзяюся, што пераз малітвы вашы буду вам даны.

23 Здаровае цябе Епафра, сувязень мой у Хрысту Ісусу, 24 Марка, Арыстарх, Дзімас, Лука, супрацаўні мае.

25 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста будзь із духам тваім.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 43 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта| Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)