Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў | Суборны ліст сьвятога Якава апостала |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Сымон Пётра, нявольнік а апостал Ісуса Хрыста, тым, што прынял і з намі аднакаштоўную веру пераз справядлівасьць Бога нашага а Спаса Ісуса Хрыста: 2 Ласка а супакой вам хай памножацца супоўным знацьцём Бога а Ісуса, Спадара нашага.

3 Як Боская сіла Ягоная дал а нам усе, да жыцьця а набожнасьці належачае, супоўным знацьцём Таго, хто пагук а ў нас сваёй славаю й цнотаю, 4 Каторымі даў нам найвялікшыя й каштоўныя абятніцы, каб вы імі сталі ўчасьнікамі Боскае прыроды, уцекшы ад папсаванасьці, каторая на сьвеце жадою, -

5 То вы, ужыўшы да гэтага ўсю ўлегласьць, замейце да веры свае цноту, у цноце знацьцё, 6 У знацьцю ўзьдзержлівасьць, у ўзьдзержлівасьці цярплівосьць, у цярплівосьці набожнасьць, 7 У набожнасьці брацтва, у брацтве міласьць. 8 Бо калі гэта ў вас ё і збыткуе, не бязьдзейнымі ані бясплоднымі ўчыне вас узглядам супоўнага знацьця Спадара нашага Ісуса Хрыста; 9 А ў каго няма гэтага ўсяго, тый нявісны, паніклівы і забыўся праз ачышчэньне зь пярэдніх грахоў.

10 Затым валей, браты, улягайце чыніць пагук а ньне а абраньне свае моцным, бо, чынячы гэта, ніколі не ўпадзіц е, 11 Бо гэтак шырака адчыніцца вам уход да вечнага гаспадарства Спадара нашага а Спаса Ісуса Хрыста.

12 Дзеля таго я буду заўсёды дамяняць вам праз гэта, дарма што вы зналыя і ўмацаваныя ў цяперашняй праўдзе. 13 Бо я маю за справядлівае, пакуль я ў гэтым будане, надбіць вас дамяняньням, 14 Ведаючы, што я ўборзьдзе маю пакінуць будан свой, як і Спадар наш Ісус Хрыстос паказаў імне. 15 Але я ўлягу, каб просьле майго адходу вы таксама заўсёды прыпаміналі гэта. 16 Бо мы абясьцілі вам сілу й прыход Спадара нашага Ісуса Хрыста, ня йдучы за хітра выдуманымі байкамі, але был і вочнікамі Ягонае вялікасьці. 17 Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць а славу, як прышоў яму такі голас ад дасканальнае славы: „Гэта Сын Мой умілав а ны, Каторага Я ўпадабаў". 18 I гэты голас, прышлы зь нябёс, мы чулі, будучы зь Ім на сьвятой гары.

19 Ды мы маем найпэўнейшае прароцкае слова, і вы добра робіце, што зварачаецеся да яго, як да лянпы, што зьзяе ў цемным месцу аж да сьвітаньня і ўсходу дзяньніцы ў сэрцах вашых, 20 Ведаючы наўперад, што ніякае прароцтва Пісьма не залежа ад собскага выкладу. 21 Бо ніколі прароцтва ня было вымаўлена воляю людзкою, але вы маўлялі яго сьвятыя людзі Божыя, несеныя Духам Сьвятым.

2 Был і й хвальшывыя прарокі сярод люду, як і запраўды сярод вас будуць хвальшывыя вучыцелі, каторыя пат а й увядуць згубныя гэрасі і Спадара, Каторы іх выкупіў, адракуцца, прыводзячы самы на сябе борздую загубу. 2 I шмат пойдзе за распустаю іхнаю, ад чаго дарога праўды будзе блявузґана. 3 I з прагавітасьці будуць таргаваць вамі выдуманымі словамі, каторых суд ня длякаецца, і загуба іхная ня дрэме.

4 Бо калі ангілаў, што ізграшылі, Бог не пашчаджаў, але ў зялезах цямноты, ськінуўшы да тартару, аддаў дзяржаць да суду; 5 I не пашчаджаў старога сьвету, але захаваў Ноя сама восьмага, к а заньніка справядлівасьці, навёўшы патопу на сьвет бязбожных; 6 I калі месты садомскія а ґоморскія абярнуў у попел, засудзіў на абурэньне, даўшы прыкл а д тым, што жыл і б бязбожным жыцьцём; 7 А справядлівага Лота, стамаванага паступкам самадыйных бязуляў, выбавіў, -8 Бо гэты справядлівы, жывучы памеж іх, дзень у дзень мучыўся ў справядлівай душы, бачачы й чуючы ўчынкі бяспраўныя, -

9 Дык ведае Спадар, як выбаўляць набожных ад спакусаў і дзяржаць несправядлівых да дня суду, дзеля пакараньня, 10 I асабліва тых, што ходзяць за целам у нячыстай жадзе і грэбуюць уладаю, гарэзныя, самадыйныя і не баяцца блявузґаць на славутых, 11 Калі ангілы, вялікшыя моцай а магутнасьцяй, ня выносяць на іх перад Спадаром блявузґальнага. 12 Гэтыя ж, як неразумная жывёла прыроды, зроджаная на лаўб у а расклад, блявузґаючы на тое, чаго не разумеюць, у папсаванасьці сваёй запраўды папсуюцца; 13 Яны адзяржаць адплату несправядлівасьці.

Яны кажнадзеннае бязулства маюць за прыемнасьць, самы пляма а ганьба, маюць любату ў сваіх ашуках, гасьцюючы з вамі. 14 Вочы ў іх поўныя чужалоства і не астаюцца ад грэху, надзячы неўмацаваныя душы, маючы сэрца навытыранае да г а льлівасьці, сынове праклёну. 15 Пакінуўшы простую дарогу, яны заблудзілі, ідучы дарогаю Валаама Восоронка, што ўлюбіў заплату несправядлівасьці, 16 Але меў ган за сваю нягоднасьць: немая асьліца, прамовіўшы людзкім голасам, спыніла дурноту прарокі.

17 Гэта - бязводныя жаролы, булакі, гнаныя бураю, каторым цемрадзь цямноты прыгатавана на векі. 18 Бо, г у каючы вялікія, гарынныя словы марнасьці, яны надзяць цялеснай жадою, бязулствам ледзь уцеклых ад ходзячых у ваблудзе; 19 Абяцаюць ім свабоду, прымеж тога яны самы нявольнікі папсаванасьці; бо хто кім пераможаны, тый таму й нявольнік.

20 Бо, калі, уцекшы ад брыды сьвету супоўным знацьцём Спадара а Спаса Ісуса Хрыста, ізноў блытаюцца ў ёй і перамагаюцца ёю, дык апошняе становіцца горшае за першае. 21 Валей бы ім не пазнаць дарогі справядлівасьці, чымся, супоўна пазнаўшы, адвярнуцца ад паданага ім сьвятога расказаньня. 22 Але ім прыгадзілася подле праўдзівае прыказі: сабака зварачаецца да варацакаў сваіх, і памытая сьвіньня качаецца ў балоце.

3 Гэта ўжо другі ліст, умілав а ныя, пішу вам; і ў іх дамян е ньням узрушаю шчырую думку вашую, 2 Каб вы памятавалі словы, уперад сказаныя сьвятымі прарокамі, і расказаньне Спадара а Спаса апосталамі вашымі.

3 Наўперад ведайце, што ў вапошніх днёх прыйдуць насьміханьнікі, подле собскіх жадаў сваіх ходзячыя 4 А кажучыя: „Ідзе абятніца прыходу Ягонага? бо адгэнуль, як пачал і паміраць айцове, ад пачатку стварэньня, усе застаецца таксама".

5 Бо гэта схавана ад іх із собскае волі іхнае, што нябёсы здаўн а, а зямля, трываючы словам Божым, з вады і ў вадзе, 6 Катораю тагачасны сьвет, затоплены вадою, загінуў. 7 А цяперашнія нябёсы й зямля словам Ягоным захаваны, дзяржаны агню на дзень суду і загубы бязбожных.

8 Але няхай ня будзе схавана ад вас, умілаваныя, тое адно, што ў Спадара адзін дзень, як тысяча год, і тысяча год, як адзін дзень. 9 Не адвалакае Спадар з абятніцы, як некатрыя маюць за адвалоку, але доўга церпе нам, ня хоча, каб хто-колечы загінуў, але каб усі прышлі да к а яты.

10 Але дзень Спадароў прыйдзе, як злодзей ночы, тады з грукатам неба мінець, і навалы, разгарэўшыся, растопяцца, і зямля і ўчынкі на ёй згараць.

11 Калі такім парадкам ўсе гэта растопіцца, дык якімі маеце быць вы ў сьвятым паступку й набожнасьці, 12 Каторыя чакаеце й барзьдзіц е да прыходу дня Божага, з каторага прычыны нябёсы, будучы запалены, растопяцца, і навалы, угарэўшыся, растаюць? 13 Але мы, подле абятніцы Ягонае, чакаем новых нябёсаў і новае зямлі, у каторых прабывае справядлівасьць.

14 Дык умілаваныя, чакаючы гэтага, улягайце, каб бяз плямы й заганы знойдзены былі Ім у супакою; 15 I цярплівосьць Спадара нашага майце за спасеньне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, подле данае яму мудрасьці, напісаў вам, 16 Як і ў вусіх лістох, кажучы праз тое ж, у каторых некатрыя рэчы цяжка разумець, каторыя ненавучаныя й неўмацаваныя перакручуюць, як і засталыя Пісьмы, на собскую згубу сваю.

17 Дык, любовыя, ведаючы гэта наперад, сьцеражыцеся, каб, будучы зьведзены абмылаю нягодных, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня, 18 Але расьціце ў ласцы і ў знацьцю Спадара нашага а Спаса Ісуса Хрыста. Яму слава цяпер і ў дзень вечнасьці. Амін.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 53 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала| Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)