Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Суборны ліст сьвятога Якава апостала

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Якаў, нявольнік Божы і Спадара Ісуса Хрыста, двананцацём плямёнам у расьцярушэньню,- здарованьне.

2 За ўсю радасьць майце, браты мае, як упадаеце ў розныя дазнаньні, 3 Ведаючы, што прабаваньне веры вашае вытварае цярплівосьць; 4 А цярплівосьць няхай вырабляе дасканальнае дзеяньне, каб вы был і дасканальныя а cупоўныя, бязь ніякае нястачы.

5 Калі ж у каго з вас не стаець мудрасьці, няхай просе ў Бога, Каторы даець усім шчодра і ня ўпікае, - і дасца яму. 6 Але няхай просе зь вераю, ані не сумляючыся, бо хто сумляецца, тый падобны да морскае хвалі, ветрам узьніманай а разьвяванай. 7 Дык няхай такая людзіна не гадае, што яна адзяржыць што-колечы ад Спадара. 8 Людзіна з дваячнымі думкамі не кажначасная ў вусіх дарогах сваіх.

9 Няхай хваліцца брат паніжаны вывышэньням сваім, 10 А багаты - паніжэньням сваім, бо ён мінець, як краса на траве. 11 Усходзе сонца з палючым вадам сваім, і трава ссохла, і краса ейная апала, і харашыня выгляду ейнага шчэзла; так і багаты зьвяне ў дарогах сваіх.

12 Дабраславёная людзіна, каторая вытрывала дазнаньні, бо, будучы выпрабаваная, адзяржыць карону жыцьця, што Ён абяцаў тым, каторыя любяць Яго. 13 Няхай ніхто, прабаваны, ня кажа:,,Я спакушаны Богам", бо Бог ня можа быць спакушаны ліхам, і Ён Сам нікога не спакушае, 14 Але кажны спакушаецца собскімі ж а длівасьцьмі сваімі, каторыя яго захапляюць а надзяць. 15 Жадлівасьць жа, пачаўшы, родзе грэх; а супоўна разьвіты грэх прыводзе да сьмерці. 16 Ня блудзіце, браты мае любовыя.

17 Кажнае добрае даньне і кажны дасканальны дар зыходзе з гары, ад Айца сьвятліні, у Каторага няма зьмены ані сьценю адвярненьня. 18 Подле собскае волі Свае зрадзіў Ён нас словам праўды, каб мы был і некатрым пачаткам стварэньняў Ягоных.

19 Дык, браты мае любовыя, няхай кажная людзіна будзе борздая да слуханьня, памальная да гавары, памальная да гневу; 20 Бо гнеў людзк і ня чыне справядлівасьці Божае. 21 Затым, адхінуўшы кажную бруду і збуялае сердаво, у лагоднасьці прыміце саджанае слова, каторае можа спасьці душы вашы. 22 Але будзьце дзейнікамі Слова, а ня слух а чымі толькі, што зводзяць самых сябе. 23 Бо слух а чы Слова, а ня дзейнік, падобны да людзіны, што прыроджаныя рысы віду свайго разглядае ў глядзелцы; 24 Бо ён паглядзеў на сябе і адышоў, і якга забыўся, якоў ён. 25 Бо хто ўцеміцца ў дасканальнае права, права свабоды, і трывае ў ім, будучы не забудзькам слух а чым, але дзейнікам учынку, тый будзе дабраславёны ў вучынку сваім.

26 Калі хто думае празь сябе, што ён набожны, ня кілзаючы языка свайго, але зводзячы сэрца свае, у тога набожнасьць пустая. 27 Чыстая а беззаганная набожнасьць перад Богам а Айцом ё гэта: давядацца сіротаў а ўдоваў у ватугах іхных, дзяржаць сябе незабрудзяненым ад сьвету.

2 Браты мае, майце веру ў Ісуса Хрыста нашага, Спадара славы, не зважаючы на асобы. 2 Бо калі да бажніцы вашае ўвыйдзе чалавек із залатой жуковінкаю і ў пазорыстым адзецьцю, увыйдзе ж і бедны ў рызьзю; 3 I вы, гледзячы на тога, што адзеўшыся ў пазорыстае адзецьце, скажаце яму: „Табе добра сесьці тут", а беднаму скажаце: „Ты стань там" або: „Садзіся тут ля ног маіх", 4 Дык ціж вы не зрабілі розьніцы мяжсобку і сталі судзьдзямі з благімі думкамі?

5 Паслухайце, браты мае любовыя: ці ня бедных сьвету абраў Бог быць багатымі вераю і спадкаемцамі гаспадарства, каторае Ён абяцаў тым, што любяць Яго? 6 А вы пагрэбавалі бедным. Ці не багатыя ўціскаюць вас і цягнуць вас да судоў? 7 I ці не блявузґаюць на дасканальнае імя, каторым вы завіц е ся?

8 Калі вы поўніце закон каралеўскі, подле Пісьма: „Будзеш любіць бліжняга, як самога сябе", добра робіце; 9 Але калі зважаеце на асобы, грэх чыніце, будучы засуджаны законам як выступнікі.

10 Бо хто зьдзяржыць увесь Закон і спатыкнецца ў вадным чым-колечы, тый стаецца вінным у вусім. 11 Бо тый жа, хто сказаў: „Не чужалож", сказаў і: „Не забі"; затым, калі ты не чужаложыш, але заб'еш, ты стаў выступнікам із Закону. 12 Гэтак кажыце і гэтак рабіце, як маючыя быць суджаны подле закону свабоды. 13 Бо суд безь міласэрдзя таму, хто ня выказаў міласэрдзя; міласэрдзе ўзьнімаецца над судам.

14 Што за карысьць, браты мае, калі хто кажа, што ён мае веру, але ўчынкаў ня мае? ці можа вера спасьці яго? 15 Вось жа, калі брат альбо сястра голыя і ня маюць штадзеннае ежы, 16 I хтось з памеж вас скажа ім: „Ідзіце ў супакою, грэйцеся й жывіцеся", але ня дасьць ім патрэбнага дзеля цела: што за карысьць? 17 Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, мертвая сама ў сабе.

18 Але хто-колечы скажа: „Ты маеш веру, а я маю ўчынкі: пакажы імне веру сваю бяз учынкаў сваіх, а я пакажу тэ' веру сваю з учынкаў сваіх". 19 Ты верыш, што Бог адзін: добра робіш; і нячысьцікі вераць і дрыжаць.

20 Але ці хочаш верыць, марны чалавеча, што вера бяз учынкаў мертвая? 21 Ці ня ўчынкамі аправіўся Абрагам, айцец наш, як аброк на аброчнік Ісак а, сына свайго? 22 Ты бачыш, што вера судзеяла з учынкамі ягонымі, і ўчынкамі вера стала дасканальнай. 23 I выпаўнілася Пісьмо, каторае кажа:,,Верыў Абрагам Богу, і гэта было залічана яму за справядлівасьць", і ён названы прыяцелям Божым.

24 Ці бачыце, што чалавек правіцца ўчынкамі, а ня вераю толькі? 25 Падобна й Рагаў бязуля ціж ня ўчынкамі аправілася, як яна прыняца ўчынкамі, а ня вераю толькі? дарогаю? 26 Бо, як цела бяз духа мертвае, так і вера бяз учынкаў мертвая.

3 Няхай вас ня шмат будзе вучыцелямі, браты мае, ведаючы, што цяжшы суд адзяржым, 2 Бо мы ўсі часта спатыкаемся, Хто не спатыкаецца ў слове, тый дасканальны муж, дуж закілзаць і ўсе цела свае. 3 Гля, мы кілзаем коні, каб яны слухалі нас і кіруем усе цела іхнае. 4 Вось, і караблі, такія вялікія і гнаныя буйнымі вятрамі, кіруюць малюсенькім штырном, куды хоча штырнік. 5 Так і язык - малюсенькі арґан, а вялікімі рэчамі вяльмуецца.

Гля, малюсенькі агонь як шмат лесу пале. 6 язык - агонь, сьвет несправядлівасьці; язык так пастаноўлены памеж арґанаў нашых, што брудзяне ўсе цела і запаляе кола прыроды, запаляны агнём пекляным.

7 Бо ўсялякая прырода зьвяроў і птушак, паўзуноў і морскае жывёлы слышыцца і ўслышана прыродаю людзкой, 8 А языка ніхто зь людзёў услышыць ня можа: гэта няўзьдзержнае ліха, поўны сьмяротнае атруты. 9 Ім дабраславім Спадара а Айца, ім клінем людзёў, на падобнасьць Божую ўчыненых: 10 3 тых жа вуснаў выходзе добраславенства й кляцьба.

Ня мае так быць, браты мае. 11 Ці пырскае з тае самае адтуліны жарала салодкая й гарк а я вада? 12 Ня можа, браты мае, фіґа радзіць аліўкі альбо віно фіґі? Гэтак, жарало салонае й салодкае вады не вылівае.

13 Хто мудры а разумны з вас? пакажы добрым паступкам учынкі свае ў лагоднай мудрасьці. 14 Але калі ў сэрцу сваім вы маеце гарк у ю з а відасьць а звадлівасьць, не хваліцеся й не маніце на праўду: 15 Гэта ня мудрасьць, што зыходзе згары, але земная, прыродная, дзявальская; 16 Бо йдзе з а відасьць а звадлівасьць, там вераск і ўсе благое.

17 Але мудрасьць згары, першае, чыстая, адлі супакойная, лагодная, падаўк а я, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстароньняя, нядвудушная. 18 Плод жа справядлівасьці ў супакою сеецца тым, што чыняць супакой.

4 Скуль бітвы й ходаньне памеж вас? ці ня стуль, ці не з раскошаў вашых, што б'юцца ў чаланох вашых? 2 Жадаеце - і ня маеце; забіваеце й завідуеце - і ня можаце дасягчы; ходаецеся й б'іц е ся - і ня маеце, бо ня просіце; 3 Просіце, і не адзержуеце, бо просіце на ліха, каб ужыць у сваіх раскошах.

4 Чужаложнікі а чужаложніцы! ці ня ведаеце, што прыязьньства ізь сьветам ё н е прыязьньства з Богам? Дык, хто хацеў бы быць прыяцелям сьвету, стаецца н е прыяцелям Богу. 5 Ці вы думаеце, што Пісьмо кажа дарма: „Аж да завісьці жадае Дух, што ў нас жыхара"? 6 Але большую даець ласку; затым і кажа: „Бог гордым працівіцца, і даець ласку пакорным".

7 Дык паддайцеся Богу; спраціўцеся дзявалу, і ўцячэць ад вас. 8 Дабліжчася да Бога, і дабліжыцца да вас; памыйце рукі, грэшнікі, і ачысьціце сэрцы, двудушныя; 9 Бядуйце й будзьце ў жалобе і плачча; няхай сьмех вашы абернецца ў жалобу, і радасьць - у смутак. 10 Укарыцеся перад Спадаром, і ўзьніме вас.

11 Ня г у кайце адны на адных, браты: хто г у кае на брата альбо судзе брата, г у кае на Закон і судзе Закон; а калі ты судзіш Закон, ты не спаўняньнік Закону, але судзьдзя. 12 Адзін Правадаўца а Судзьдзя, Каторы можа спасьці й загубіць а ты хто, што судзіш бліжняга свайго?

13 Цяпер паслухайце вы, што кажаце: „Сядні або заўтра выправімся да такога а такога места, і пабудзем там год, і будзем таргаваць і зарабляць"; 14 Вы, каторыя ня ведаеце, што будзе заўтра, бо што такое жыцьцё вашае? п а ра, што зьяўляецца на малы час, а потым запраўды чэзьне. 15 Замест тога, каб вы казалі: „Калі зьлюб будзе Спадару, і жывы будзем, дык зробім гэта й гэна", 16 Вы ж вяльмуецеся ў пысе сваёй: усялякае такое вяльмуваньне ё ліха. 17 Дык хто ўмее чыніць дабро, і ня чыне, таму грэх.

5 Паслухайце цяпер вы, багатыя: плачча а зохайце над злыбедамі сваімі, што на вас прыходзяць. 2 Багацьце вашае згніло, і адзецьці вашы зьедзены мольлю. 3 Золата ваша а срэбра ваша зьедзена, і іржа іх будзе сьветчыць на вас і ізьесьць целы вашы, як агонь: вы зьберлі сабе скарбы на апошнія дні.

4 Вось, плата работнікаў вашых, што зжалі поле вашае, задзяржаная вамі, гук а е, і гук а ньні тых жнеяў увыйшлі ў вушы Спадара войскаў. 5 Вы жыл і раскошна на зямлі і буяна; укармілі сэрцы свае, бы на дзень зарэзу. 6 Вы засудзілі, забілі справядлівага; ён не працівіўся вам.

7 Дык, браты, майце цярплівосьць да прыходу Спадаровага. Вось, ралейнік чакае дарагога плоду ізь зямлі, маючы цярплівосьць, пакуль яна прыйме дождж раньні й позны. 8 Майце цярплівосьць і вы, умацуйце сэрцы свае, бо прыход Спадароў блізк і.

9 Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось Судзьдзя стаіць ля дзьвярэй.

10 Бярыце прыклад, браты, зь цярпеньня а цярплівосьці прарокаў, што г у калі ў імя Спадарова. 11 Вось, мы маем за дабраславёных тых, што трывалі. Вы чулі праз трываньне Ёвава і бачылі канец ягоны ад Спадара, бо Спадар вельма міласэрны а спагадлівы.

12 Але наўперад, браты мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якой іншай прысягаю, але няхай будзе ў вас „Але, але" і „Не, не", каб не падпасьці пад суд.

13 Церпіць хто ліха з памеж вас? няхай моліцца; вясёлы хто? няхай пяець псальмы. 14 Хворы хто з памеж вас? няхай пагук а е старшых Царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеям у імя Спадарова, - 15 I малітва веры ўздаровіць хворага, і Спадар падыйме яго; і, калі ён учыніў грахі, будуць дараваны яму.

16 Вызнавайце ж адны адным грахі свае і маліцеся адны за адных, каб вы был і ўздароўлены: вялікую мае сілу гарачая малітва справядлівага. 17 Ільля быў чалавек падобны жарсьцьмі да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня было дажджу на зямлі тры гады і шэсьць месяцаў; 18 I ўзноў памаліўся: і неба дало дождж, і зямля вырасьціла плод свой.

19 Браты мае, калі хто з вас блудзе ад праўды, і навярнуў яго хто, 20 Ведай, што тый, хто навярнуў грэшніка з абмыльнае дарогі ягонае, спасець душу ад сьмерці і пакрые множасьць грахоў.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 61 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў| Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)