Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян | Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў | Суборны ліст сьвятога Якава апостала | Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Праз тое, што было ад пачатку, тое, што мы чулі, што бачылі ачыма сваімі, да чога прыглядаліся і да чога датыкаліся рукамі сваімі, - праз Слова жыцьця, - 2 Бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьветчым, і абяшчаем вам гэта жыцьцё вечнае, каторае было ў Вайца і зьявілася нам, - 3 Праз тое, што мы бачылі й чулі, абяшчаем вам, каб і вы мелі ўзаем'е з намі; а наша ўзаем'е - з Айцом а Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом. 4 I гэта пішам вам, каб радасьць вашая был а супоўная.

5 I гэтую ведамку, што мы чулі ад Яго, і агалашаем вам, што Бог ё сьвятліня, і цямноты ў Ім ані няма.

6 'Калі мы скажам, што маем узаем'е зь Ім, а ходзім у цемні, дык мы манім і ня чынім праўды.

7 Але калі ходзім у сьвятліні, як Ён у сьвятліні, дык маем узаем'е адзін із адным, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага грэху.

8 Калі кажам, што ня маем грэху, - ашукуем самых сябе, і праўды няма ў нас. 9 Калі вызнаваем грахі свае, дык Ён, верны а справядлівы, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усялякае несправядлівасьці. 10 Калі кажам, што мы не ізграшылі, чынім Яго манюкаю, і Слова Ягонага няма ў нас.

2 Дзеці мае! гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто ізграшыў, дык мы маем Прычынцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Справядлівага. 2 I Ён залашчаньне за грахі нашы, і ня толькі за нашы, але й за ўсяго сьвету.

3 А што мы пазналі Яго, даведуемся з тога, што дзяржым расказаньні Ягоныя. 4 Хто кажа: „Я пазнаў Яго", але расказаньняў Ягоных не дзяржыць, тый манюка, і няма ў ім праўды; 5 А хто дзяржыць Слова Ягонае, у тым запраўды любосьць Божая дасканальная: з гэтага даведуемся, што мы ў Ім. 6 Хто кажа, што перабывае ў Ім, мае так хадзіць, як Ён хадзіў.

7 Умілав а ныя! пішу вам ня новае расказаньне, але расказаньне старое, каторае вы мелі ад пачатку. Расказаньне старое ё слова, каторае вы чулі ад пачатку. 8 Яшчэ новае расказаньне пішу вам, праўдзівае ў Ім і ў вас; бо цямнота мінае, а праўдзівае сьвятло ўжо сьвеце. 9 Хто кажа, што ён у сьвятліні, а ненавідзе брата свайго, тый у цямноце дагэтуль. 10 Хто любе брата свайго, тьій перабывае ў сьвятліні, і няма ў ім спадману; 11 А хто ненавідзе брата свайго, тый у цямноце, і ў цямноце ходзе, і ня ведае, куды йдзець, бо цямнота сусьляпіла яму вочы.

12 Пішу вам, дзеці, бо дараваны вам грахі дзеля імені Ягонага.

13 Пішу вам, айцове, бо вы пазналі Таго, Каторы ёсьць ад пачатку. Пішу вам, маладзёны, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, хлопцы, бо вы пазналі Айца.

14 Я напісаў вам, айцове, бо вы пазналі Таго, Каторы ёсьць ад пачатку.

Я напісаў вам, маладзёны, бо вы дужыя, і Слова Божае перабывае ў вас, і вы перамаглі злога.

15 Ня міл у йце сьвету ані тога, што ў сьвеце: хто міл у е сьвет, у тым няма любові Айцоўскае; 16 Бо ўсе, што ў сьвеце: жад а цела а жад а аччу а пыха жыцьцяв а я, тое ня ё ад Айца, але ад сьвету гэтага. 17 I сьвет мінае, і жад а ягоная, а тый, што чыне волю Божую, трывае на векі.

18 Дзеці! апошняя гадзіна. I як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, адгэтуль мы пазна е м, што апошняя гадзіна. 19 Яны вышлі ад нас, але ня был і з нас; бо калі б яны былі з нас, то напэўна засталіся б з намі; але каб было выяўленя, што ня ўсі з нас.

20 Вы, адыл і, маеце памазаньне ад Сьвятога і ведаеце ўсе. 21 Я напісаў вам не затым, каб вы ня зналі праўды, але што яе знаеце, і што ўсялякая мана ня з праўды.

22 Хто маныш, калі ня тый, хто перачыць, што Ісус ё Хрыстос? Гэта - антыхрыст, што выпіраецца Айца а Сына. 23 Кажны, хто адракаецца Сына, ня мае Айца; а хто вызнавае Сына, мае й Айца.

24 Дык, што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас; калі застан е цца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, дык і вы застаніц е ся ў Сыну а ў Вайцу. 25 А тая абятніца, каторую абяцаў вам, ё жыцьцё вечнае.

26 Гэта я напісаў вам узглядам тых, што вас зводзяць. 27 А памазаньне, каторае вы адзяржалі ад Яго, трывае ў вас, і вы не патрабуеце, каб хто-колечы вучыў вас; але як тое самае памазаньне вуча вас усяго, і яно праўдзівае й не манл і вае, дык, чаго яно навучыла вас, у тым трывайце.

28 Дык, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, як Ён зьявіцца, мы мелі адвагу і не засароміліся перад Ім у часе прыходу Ягонага. 29 А калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, ведайце, што кажны, хто чыне справядлівасьць, народжаны зь Яго.

3 Глядзіце, што за міласьць даў нам Айцец, каб нам звацца дзецьмі Божымі, і мы імі ё. Сьвет затым ня знае нас, што не пазнаў Яго.

2 Умілаваныя! мы цяпер дзеткі Божыя; але яшчэ ня зьяўлена, што будзем. Ведаем толькі, што, як зьявіцца, будзем падобныя да Яго, бо абачым Яго, як Ён ё. 3 I кажны, што мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, як Ё чысты.

4 Кажны, хто чыне грэх, чыне й бяспраўе; і грэх ё бяспраўе. 5 I вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашы, а ў Ім няма грэху. 6 Кажны, хто трывае ў Ім, ня грэша; кажны, хто грэша, ня бачыў Яго ані пазнаў Яго.

7 Дзеткі! няхай ня зводзе вас ніхто. Хто чыне справядлівасьць, тый справядлівы, як і Ён справядлівы; 8 Хто чыне грэх, тый ад дзявала, бо ад пачатку дзявал грэша. Дзеля таго зьявіўся Сын Божы, каб памярцьвіць учынкі дзявалавы.

9 Кажны, хто нарадзіўся з Бога, ня чыне грэху, бо семя Ягонае трывае ў ім; і ён ня можа грашыць, бо народжаны з Бога. 10 Гэтым паказаны дзеці Божыя й дзеці дзявалавы: кажны, хто ня чыне справядлівасьці, ня ё з Бога, і хто ня любе брата свайго. 11 Бо гэткая ведамка, што вы чулі ад пачатку, каб мы мілав а лі адно аднаго, 12 Ня як Каін, што быў із злога і забіў брата свайго. I чаму забіў яго? Бо ўчынкі ягоныя был і нягодныя, а брата ягонага справядлівыя.

13 Ня дзівуйцеся, браты, калі сьвет ненавідзе вас. 14 Мы ведаем, што мы перайшлі ізь сьмерці да жыцьця, бо міл у ем братоў; хто ня мілуе брата, трывае ў сьмерці. 15 Кажны, хто ненавідзе брата свайго, ёсьць убіўца; а вы ведаеце, што ніякі ўбіўца ня мае жыцьця, ў ім трываючага. 16 Міласьць пазналі мы з тога, што Ён аддаў за нас жыцьцё Свае: і мы маем за братоў аддаваць жыцьці свае. 17 Бо хто бы меў меньне гэтага сьвету, і бачыў брата свайго ў нудзе, і зачыніў сэрца свае перад ім, - як трывае міласьць Божая ў ім?

18 Дзеткі! міл у йма ня словам ані языком, але ўчынкамі а праўдаю. 19 3 гэтага пазн а ем, што мы з праўды, і супакоім сэрцы свае перад Ім; 20 Бо калі сэрца наша судзе нас, пагатове Бог, вялікшы за сэрца нашае і зналы ўсяго.

21 Умілав а ныя! калі сэрца наша ня судзе нас, мы маем адвагу да Бога, 22 I, чаго толькі папросім у Яго, адзяржым, бо дзяржым расказаньні Ягоныя і чынім любае перад Ім. 23 А гэта расказаньне Ягонае, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага, Ісуса Хрыста, і мілав а лі адзін аднаго, як Ён выдаў нам расказаньне. 24 I хто дзяржыць расказаньні Ягоныя, тый трывае ў Ім, і Ён у тым. I з тога пазна е м, што Ён перабывае ў нас, з Духа, каторага Ён даў нам.

4 Умілаваныя! ня кажнаму духу верце, але спробуйце духоў, ці ад Бога яны, бо шмат хвальшывых прарокаў зьявілася на сьвеце. 2 Духа Божага пазнавайце гэтак: кажны дух, каторы вызнавае Ісуса Хрыста, прышлага ў целе, ёсьць ад Бога; 3 А кажны дух, што не вызнавае Ісуса Хрыста, прышлага ў целе, ня ёсьць ад Бога, але гэта дух антыхрыстаў, праз каторага вы чулі, што ён прыходзе, і цяпер ёсьць ужо на сьвеце.

4 Дзеткі, вы з Бога, і перамаглі іх; бо вялікшы Тый, хто ў вас, за тога, хто на сьвеце. 5 Яны ізь сьвету, затым і г у каюць празь сьвет, і сьвет слухае іх. 6 Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто ня знае Бога, ня слухае нас. 3 гэтага пазна е м духа праўды й духа аблуду.

7 Умілаваныя! Мілуйма адзін аднаго, бо міласьць ад Бога, і кажны, хто мілуе, з Бога нарадзіўся й знае Бога; 8 Хто ня мілуе, тый не пазнаў Бога, бо Бог ё міласьць. 9 У тым міласьць Божая да нас аб'явілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароджанага Сына Свайго, каб мы жыл і перазь Яго. 10 У тым міласьць, ня што мы ўмілавалі Бога, але што Ён умілаваў нас і паслаў Сына Свайго на залашчаньне за грахі нашы.

11 Умілав а ныя! калі Бог так умілаваў нас, мы таксама маем мілаваць адзін аднаго. 12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы мілуем адзін аднаго, дык Бог перабывае ў нас, і міласьць Ягоная дасканаліцца ў нас. 13 3 тога пазнаем, што мы перабываем у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам із Духа Свайго. 14 I мы бачылі й сьветчылі, што Айцец паслаў Сына, Спаса сьвету.

15 Хто вызнавае, што Ісус ё Сын Божы, у тым перабывае Бог, і ён у Богу. 16 I мы пазналі і ўверылі ў міласьць, каторую Бог мае да нас. Бог ё міласьць, і тый, хто трывае ў міласьці, трывае ў Богу, і Бог у ім.

17 У тым удасканальнілася міласьць у нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, такія мы на гэтым сьвеце. 18 Няма страху ў міласьці, але міласьць дасканальная праганяе страх, бо ў страху ё мука. Хто баіцца, тый не дасканальны ў міласьці. 19 Мы міл у ем Яго, бо Ён уперад умілав а ў нас.

20 Калі хто кажа: „Я мілую Бога", а брата свайго ненавідзе, тый маныш; бо калі ня любе брата свайго, каторага бача, як можа любіць Бога, Каторага ня бача? 21 I мы маем ад Яго гэтае расказаньне, каб тый, хто мілуе Бога, мілаваў і брата свайго.

5 Кажны, хто вера, што Ісус ё Хрыстос, з Бога нарадзіўся, і кажны, хто мілуе Таго, Каторы нарадзіў, мілуе й народжанага зь Яго. 2 3 тога пазна е м, што мы мілуем дзеці Божыя, калі міл у ем Бога й дзяржым расказаньні Ягоныя. 3 Бо гэта ё міласьць Бога, каб мы дзяржалі расказаньні Ягоныя; і расказаньні Ягоныя не цяжкія. 4 Бо ўсе, што нарадзілася з Бога, перамагае сьвет; і гэта ё перамога, што перамагла сьвет, вера наша. 5 Хто перамагае сьвет, калі ня тый, хто вера, што Ісус ё Сын Божы?

6 Гэты ё Ісус Хрыстос, прышлы вадою й крывёю, не вадою адно, але вадою й крывёю; і Дух сьветча празь Яго, бо Дух ё праўда. 7 Бо тры сьветчаць на небе: Айцец, Слова а Дух сьвяты; і гэтыя тры адно. 8 I тры, што сьветчаць на зямлі: дух і вада і кроў; і гэтыя тры згодныя ў вадным.

9 Калі мы прыймаем сьветчаньне людзкое, сьветчаньне Божае - большае, бо гэта ё сьветчаньне Божае, каторым пасьветчыў праз Сына Свайго. 10 Хто вера ў Сына Божага, мае сьветчаньне ў сабе самым; хто ня вера Богу, мае Яго за маныша, бо не паверыў сьветчаньню, каторым Бог пасьветчыў праз Сына Свайго. 11 I гэта ё сьветчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, а гэта жыцьцё ё ў Сыну Ягоным. 12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто ня мае Сына, ня мае жыцьця.

13 Гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што вы, каторыя верыце ў імя Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае. 14 I вось, адвага, каторую мы маем да Яго, што калі просім у Яго чаго-колечы подле волі Ягонае, Ён слухае нас; 15 А калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго-колечы толькі просім, - ведаем, што адзяржым прошанае ў Яго.

16 Калі хто бача брата свайго, што грэша грэхам не да сьмерці, няхай просе, і ён дасьць яму жыцьцё, таму, што ня грэша да сьмерці. Ё грэх да сьмерці: не праз тый кажу, каб ён маліўся. 17 Кажная несправядлівасьць ё грэх, ды ё грэх не да сьмерці.

18 Мы ведаем, што кажны, народжаны з Бога, ня грэша; але народжаны з Бога заховуе сябе, і злы не датыкаецца да яго. 19 Мы ведаем, што мы з Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у нягоднасьці. 20 I ведаем, што Сын Божы прышоў і даў нам розум, каб мы зналі Таго, Хто ё праўда, і мы ў Тым, Каторы праўда, у Сыну Ягоным Ісусу Хрысту: Гэты ё праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.

21 Дзеткі! сьцеражыцеся балваноў.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 56 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала| Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)