Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Малаха

Кніга прарокі Госі | Кніга прарокі Ёеля | Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея | Кніга прарокі Нагума | Кніга прарокі Гавакука | Кніга прарокі Сохоні | Кніга прарокі Гаґея |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА Ізраелю Малахам. 2 „Я ўлюбіў вас", кажа СПАДАР, а вы кажаце: „У чым жа нас улюбіў?" „Ці ня Ісаў брат Якава? агалашае СПАДАР, Я ўлюбіў Якава. 3 А Ісава зьненавідзіў і аддаў горы ягоныя на стустошаньне, а спадак ягоны - смокам пустыні". 4 Калі Едом скажа: „Мы зголены, але зьвернемся й адбудуем спустошаньні н адбудуем спустошаньні, дык гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Яны адбудуюць, але Я абур у, і назавуць іх граніцаю нягоднасьці й людам, на каторы СПАДАР абурыўся на векі". 5 І абачаць вочы вашы, і вы скажаце: „Узьвялічыцца СПАДАР над граніцаю Ізраеля".

6 „Сын сьціць айца і слуга - спадара свайго; дык калі Я Айцец, ідзе чэсьць Імне? і калі Я Спадары, ідзе боязьнь Мяне?

СПАДАР войскаў вам, сьвятарове, што ўлегцы маеце імя Маё, а вы кажаце:,Чым мы ўлегцы маем імя Твае?' 7 Абракаеце на аброчнік Мой сплюгаўлены хлеб і кажаце: Чым мы сплюгавілі Цябе?' - тым, што кажаце:,Стол СПАДАРОЎ грэбаваны'. 8 І як бліжыце сьляпое абракаць, ці ня блага гэта? і як абракаеце кульгавае а хворае, ці ня блага гэта? Прынясі гэта свайму вайводзе, ці ўпадабае ён цябе альбо прыйме цябе? кажа СПАДАР войскаў. 9 Дык цяпер, прашу, маліце ж від БОЖЫ, каб Ён быў ласкавым да вас; з рук вашых было гэта, ці можа прыняць від каторага з вас? кажа СПАДАР войскаў. 10 Бал е й хто-колечы з вас замкнуў бы дзьверы, і дарм а не палілі б на аброчніку Маім. Ня маю прыемнасьці з вас, кажа СПАДАР войскаў, ані прыйму аброку з рукі вашае; 11 Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае будзе імя Маё меж народаў, і на кажным месцу кадзіла будуць кадзіць імені Майму, ды будзе чысты аброк, бо вялікае будзе імя Маё меж народаў, кажа СПАДАР войскаў. 12 Але вы будзеніце яго тым, што кажаце:,Стол СПАДАРОЎ - сплюгаўлены, і прыбытак ізь яго, ежа яго вартая грэбаваньня'. 1З Ды казалі:,Во, якая стома!' хоць бы зьдзьмухнуць яго маглі, кажа СПАДАР войскаў, і прыносілі разарванае а кульгавае а хворае, - гэтак вы прыносілі аброк: ці мог Я прыняць гэта з рукі вашае? кажа СПАДАР. 14 Але пракляты ашуканец, што мае ў чарадзе самца і абяцае абятніцу, абракае, адылі, СПАДАРУ папсаванае; бо Я Кароль вялікі, кажа СПАДАР войскаў, і імя Маё страшнае памеж народаў.

2 „Дык цяпер вам гэта расказаньне, о сьвятарове: 2 Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа СПАДАР войскаў, Я пашлю праклён на вас і пракліну дабраславенствы вашы, нават ужо пракляў, бо ня прыймаеце да сэрца. З Вось, Я зг а ню насеньне ваша і памёт раськ і даю на віды вашы, памёт сьвятаў вашых, і вынясуць вас да яго. 4 І вы даведаецеся, што Я паслаў гэта расказаньне вам, каб змова Мая магла быць ізь Левам, СПАДАР войскаў. 5 Змова Мая был а зь ім змоваю жыцьця а супакою, і Я даў іх яму за боязьнь, што ён баяўся Мяне, і імені майго лякаўся. 6 Закон праўды быў у роце ягоным, і бяспраўе ня было знойдзена ў вуснах ягоных; у супакою а справядлівасьці ён хадзіў з Імною і шмат каго адвярнуў ад бяспраўя; 7 Бо вусны сьвятаровы маюць сьцерагчы веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён пасланец СПАДАРА войскаў. 8 Але вы зьвярнулі з дарогі й былі спадманом шмат каму ў праве, папсавалі змову Лева, кажа СПАДАР войскаў. 9 Затым Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі а паніжанымі перад усім людам, бо вы не дзяржалі дарогаў Маіх, але ўважалі на асобу ў праве".

10 Ці не адзін Айцец у вусіх нас? Ці не адзін БОГ стварыў нас? Чаму кажны ізраджае брата свайго, будзенячы змову айцоў нашых? 11 Юда абышоўся ізрадліва й зьдзеяў агіду ў Ізраелю а ў Ерузаліме, бо Юда збудзеніў сьвятасьць СПАДАРОВУ, каторую любіў, і жаніўся з дачкою чужога бога. 12 СПАДАР выгубе з буданоў Якававых таго, хто робе гэта, - чукавага а адказуючага а бліжачага аброк СПАДАРУ войскаў.

1З І во другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі аброчнік СПАДАРОЎ, плачаце а галосіце, бо Ён ужо не глядзіць болей на які-колечы аброк альбо ня прыймае зычліва з рук вашых.

14 Яшчэ вы кажаце: „Чаму?" Бо СПАДАР быў сьветкаю памеж цябе й жонкі маладосьці твае, з каторага ты абышоўся ізрадліва, Прымеж тога яна таварышка твая і жонка змовы твае. 15 Але ніхто гэтага ня зробе, у каго астача Духа, бо чаго такі шукае? Насеньня ад Бога. Затым ўважайце на дух вашы, і няхай ніхто не абходзіцца ізрадліва із жонкаю маладосьці свае; 16 Бо ненавідзе адпушчэньня СПАДАР Бог Ізраеляў і пакрываючага глабаньне адзецьцям сваім; затым сьцеражыце дух вашы, каб вы не абходзіліся ізрадліва.

17 Вы тамуеце СПАДАРА словамі сваімі; вы, адылі, кажаце: „Чым мы тамуем?" Як вы кажаце: „Кажны, хто робе ліха - добры ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён любуе іх", альбо: „Ідзе Бог суду?'

3 „Вось, Я пасылаю Ангіла Свайго, і ачысьце дарогу перад Імною, і зьнецікі прыйдзе да палацу Свайго Тый Спадар, Каторага вы шукаеце, і Ангіл змовы, Каторага вы жадаеце; вось, Ён прыйдзе, кажа СПАДАР войскаў. 2 Але хто зможа вытрываць дзень прыходу Яго, і хто ўстое, як Ён зьявіцца? бо Ён - як цяпло літуючае і як мыла мыцьцёхаў; З І сядзе літаваць а чысьціць срэбра, і ачысьце сыноў Левавых, і пералітуе іх, як золата а срэбра, і яны будуць СПАДАРУ прыносіць аброк у справядлівасьці. 4 Тады прыемны будзе СПАДАРУ аброк Юды а Ерузаліму, як за дзён даўнейшых і як у старавечных шдох. 5 І дабліжуся да вас дзеля суду, і буду борздым сьветкаю на чараўнікоў а на чужаложнікаў а на хвальшыва прысягаючых а на ўцісваючых найміта ў заплаце, удаву а сірату а на тых, што адпіхаюць чужаземца і не баяцца Мяне, кажа СПАДАР войскаў. б Бо Я - СПАДАР, не мяняюся; затым вы, сынове Якававы, ня зьнішчаны. 7 Нават зь дзён айцоў сваіх вы адступілі ад уставаў Маіх і не дзяржалі іх; навярніцеся да Мяне, і я абярнуся да вас, кажа СПАДАР войскаў. Але вы скажаце:,Як нам навярнуцца?'

8 „Ці можа чалавек глабаць Бога? Вы, адылі, глабалі Мяне. Але вы скажаце: Чым мы глабалі Цябе?' дзесяцінамі а дарамі. 9 Праклёнам вы пракляты, бо Мяне вы - увесь люд гэты - глабаеце. 10 Прынясіце ўсі дзесяціны да сьвірна, каб была еміна ў доме Маім, і выпрабуйце ж Мяне гэтым, кажа СПАДАР войскаў: ці не адчыню Я вам вокны нябёс і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш чымся досыць? 11 І Я зг а ню дзеля вас жаручага, і ён ня будзе псаваць вам плод зямлі, ані зь віна вашага не ападуць без пары плады яго на полю, кажа СПАДАР войскаў. 12 І шчасьлівымі вас будуць зваць усі народы, бо вы будзеце зямлёю жаданаю, кажа СПАДАР войскаў. 1З Моцныя былі супроці Мяне словы вашыя, кажа СПАДАР. Вы, адылі, кажаце:.Што мы г у калі на Цябе?' 14 Вы казалі:,Дарма служыць Богу, і што за карысьць, што мы дзяржалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобным перад СПАДАРОМ войскаў? 15 1 цяпер мы ўважаем гордых за шчасьлівых; нават тыя ўладзіліся, што робяць нягоднасьць, нават тыя, што прабуюць Бога і ўцякаюць".

16 Тады тыя, што баяцца СПАДАРА, мужавалі адзін із адным. І ўважаў СПАДАР, і пачуў, і кніга-памятка была напісана перад Ім дзеля тых, што баяліся СПАДАРА, і што думалі празь імя Ягонае. 17 „І яны будуць Маімі, кажа СПАДАР войскаў, таго дня, як ўчыню скарбам і пашчаджаю іх, як людзіна шчаджае сына свайго, што служа ёй. 18 Тады навернецеся й абачыце розьніцу памеж справядлівага й нягоднага, памеж таго, што служа Богу, і таго, што ня служа Яму.

4 „Бо вось, настаець дзень, што будзе гарэць, як печ, і ўсі пыхатыя, і ўсі, што робяць нягодна, будуць як жнеўнік, і спале іх ід у чы дзень, кажа СПАДАР войскаў, што не застан е цца ад іх ані караня, ані галузы. 2 Але ўвыйдзе вам, што баіц е ся імені Майго, сонца справядлівасьці і ўздараўленьне ў косах яго, і вы выйдзеце, і будзеце падскакаваць, як кормныя цяляты; З І будзеце таптаць нягодных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, што Я зраблю, кажа СПАДАР войскаў.

4 „Памятуйце закон Масеяў, слугі Майго, каторы Я расказаў яму на Гарыве дзеля ўсяго Ізраеля, уставы а суды.

5 „Вось, Я пашлю вам Ільлю прароку перад настаньням дня СПАДАРОВАГА, вялікага а страшнага. 6 І ён аберне сэрца айцоў да сыноў і сэрца сыноў да айцоў, каб Я, прышоўшы, ня выцяў зямлі закляцьцям".

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 53 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Захары| Евангеля подле сьвятога Мацьвея 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)