Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Міхея

Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница | Кніга прарокі Данеля | Кніга прарокі Госі | Кніга прарокі Ёеля | Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Міхея Морасьфян і на за дзён Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, каторае ён відзеў узглядам Самары а Ерузаліму. 2 Слухайце, усі люды, прысл у хайся, зямля і ўсе, што на ёй! І няхай будзе Спадар СПАДАР сьветкаю супроці вас, Спадар ізь сьвятога палацу Свайго; З Бо, вось, СПАДАР выходзе зь месца свайго, і зыходзе, і ступае па вышынях зямлі. 4 І горы растаяць пад Ім, і даліны папокаюць, як воск перад цяплом, як воды, што ільлюцца далоў із стромы. 5 За выступ Якаваў усе гэта і за грахі дому Ізраелявага. Што за выступ Якаваў? ці не Самара? І што за ўзвышшы ў Юдэі? ці не Ерузалім? 6 Пастанаўлю Самару як кучу на полю, як месца на саджэньні віна, і ськіну ў далін у камяні яе, і поды яе агалю. 7 І ўсі выраз а ныя яе будуць пабіты на кавалкі, і ўсі заплаты бязулі яе спалены цяплом, і ўсі балваны яе зраблю пустынёю, бо яна зьберла із заплаты бязулі, затым на заплату бязулі аберне іх. 8 З гэтае прычыны я пл а чу а выю, хаджу абдзерты а голы; зраблю жалобу, як смокі, і плач, як совы; 9 Бо раны ейныя невылячальныя, бо прышло аж да Юды, дасьпела аж да брамы люду Майго, аж да Ерузаліму. 10 Не абяшчайце ў Ґафе, ані ня плачча; у доме Офра качайся ў пыле. 11 Пераходзь сабе, жыхарка Шафіру, маючы сорам свой заголены; ня выйдзе й жывучая ў Цаанане; плач у Беф-Ецэлю ня дасьць вам адзяржацца ў ім. 12 Бо чакаў у клопаце дабра жыхар Марофы, але ліха зышло ад СПАДАРА да брамы Ерузаліму. 1З Запражы ў цялежкі борздую жывёлу, жыхарка Лахішу; яна пачатак грэху дачцэ Сыёну, бо ў цябе знойдзены выступы Ізраеля. 14 Затым ты будзеш пасылаць дары да Морэшэф-Ґафу; дамы Ахзыва будуць маніць каралём Ізраельскім. 15 Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхару Морэшы, ён прыйдзе да Одуламу, славы Ізраелявае. 16 Аблысей, астрыжыся па кунежных дзяцёх сваіх; пашыр лысіну, як у варла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.

2 Бяда тым, што думаюць празь бяспраўе і выдумляюць ліха на ложках сваіх, а золкам нараніцы дойсьняць, бо гэта ў моцы рук іхных. 2 І зажадаюць палёў, і забіраюць іх усілствам, і дамоў - і адбіраюць іх; яны ўціскаюць людзін у а дом ейны, людзін у а спадак ейны.

З Затым гэтак кажа СПАДАР: вось, я задумляю на гэтую радзіму ліха, ад каторага вы ня выймеце шыяў вашых ані будзеце хадзіць пыхата, бо гэта час благі. 4 Таго дня складуць прыпавесьць праз вас, і галасьлівым галашэньням будзе сказана: „Мы чыста аглабаны; адмяніў дзель люду майго; як адцяў яе ад мяне! забраўшы, падзяліў полі нашы". 5 Затым ня будуць у цябе паварозам к і даць на жэрабя ў збору СПАДАРОВЫМ. 6 „Не кажыце к а зані", а яны кажуць: „Не кажыце тым к а зані, каб адд а ліўся сорам". 7 О, менаваны доме Якаваў! нягож скараціўся Дух СПАДАРОЎ? ці гэта ўчынкі Ягоныя? ці ня словы Мае робяць дабро таму, што ходзе пасьціва? 8 Нават учорах люд Мой паўстаў як н е прыяцель, і вы адбіраеце вопратку з адзежаю ў тых, што пераходзяць бясьпечна, як людзі, што зварач а юцца з вайны. 9 Жанкі люду Майго вы выганяеце з прыемных дамоў іхных, ад бязьлетак іхных адбіраеце славу Маю на векі. 10 Устаньце й адыйдзіце, бо гэта месца неўпакою, бо яно сплюгаўлена, яно будзе зьнішчана супоўным зьнішчэньням. 11 Калі б які шувеіна а манюка брахаў: „Я буду казаць празь віно а хмельны напітак", ён нават быў бы к а заньнікам гэтаму люду. 12 Я канечне зьбяру ўсяго цябе, Якаве, канечне зьбяру астачу Ізраеля, пастанаўлю іх разам, як авечкі ў Воцры, як чараду ў хлеве яе; яны ўчыняць вялікі гом з прычыны людзёў. 1З Узыйдзе сьценалом перад імі; яны зломяць і пойдуць пераз браму, і выйдуць ізь яе, і кароль пойдзе перад імі, і СПАДАР на чале іх.

3 І сказаў я: Паслухайце, галавы Якававы і князі дому Ізраелявага: ці ня вам знаць суд? 2 Каторыя ненавідзіце дабро й любіце ліха, што лупіце зь іх скуру іхную і цела іхнае з касьцей іхных; З Што ясьц е цела люду Майго і зьдзіраеце зь іх скуру іхную, і ломіце косьці іхныя, і сячыц е іх бы ў гаршчок, і цела - бы ў казан? 4 Тады загук а юць да СПАДАРА, але Ён не адкажа ім, нават схавае від Свой ад іх у тым часе, калі яны дзеюць ліха ўчынкамі сваімі.

5 Гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў, што ўводзяць у вабмылу люд Мой, што кусаюць зубамі сваімі й крычаць: „Мір!" а хто не кладзець ім у рот, яны пасьвячаюцца на Вайцу супроці яго. 6 Затым будзе ноч вам, што ня будзеце мець відзені, і будзе цямнота вам, а не вешчаваньне; закоціцца сонца над прарокамі, і зьмеркне дзень над імі. 7 І засаромяцца в і дзеньнікі, і зачырванеюцца вяшчуны, усі яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога. 8 Але я напоўнены сілы духам СПАДАРОВЫМ і суду і моцы, каб абяшчаць Якаву выступ ягоны і Ізраелю - грэх ягоны.

9 Слухайце ж гэта, галавы дому Якававага і князі дому Ізраелявага, што брыдзіцеся судам і перакручуеце ўсю справядлівасьць, 10 Яны будуюць Сыён крывёю й Ерузалім - бяспраўям. 11 Галавы ягоныя судзяць за лапаны, і сьвятарове ягоныя навучаюць за заплату, і прарокі ягоныя вяшчуюць за срэбра; Прымеж тога апіраюцца на СПАДАРА й кажуць: „Ці не СПАДАР сярод нас? ня стрэне нас ліха". 12 Затым за вас гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерузалім стане кучамі, і гара дому як лесавыя ўзвышшы.

4 Але станецца апошніх дзён: гара дому СПАДАРОВАГА будзе пастаноўлена на версе гор і вывышана над узгоркі, і люды будуць плысьці да яе. 2 І прыйдуць чысьленыя народы, і скажуць: „Пойдзем і прыйдзем на гару СПАДАРОВУ і да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас із дарогаў Сваіх, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных"; бо із Сыёну выйдзе права, і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму. З І будзе Ён судзіць меж шмат якіх людаў і г а ніць дужыя народы, што воддаль; і яны перакуюць мячы свае на нарогі і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць. 4 Але кажны будзе сядзець пад віном сваім а пад фіґаю сваёю, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны СПАДАРА войскаў казалі. 5 Бо ўсі люды будуць хадзіць кажны ў імені бога свайго, а мы будзем хадзіць у імені СПАДАРА, Бога нашага, на векі а векі.

6 Таго дня, агалашае СПАДАР, зьбяру кульгавых а выгнаных а тых, што Я зрабіў ліха. 7 І зраблю кульгавую астачаю, і кіненую воддаль дужым народам, і СПАДАР будзе гаспадарстваваць над імі на гары Сыёне адгэнуль аж на векі.

8 А ты, вежа чарады, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе а ўвыйдзе нават першая ўлада, каралеўства прыйдзе дачцэ Ерузаліму. 9 Чаму ж ты цяпер голасна галосіш? ціж няма караля ў цябе? ці загінуў параднік твой, што болі схапілі цябе, як у парадзіхі? 10 Балей а радз і, дачка Сыёну, як парадзіха; бо цяпер ты выйдзеш ізь места і будзеш жыць на полю, і пойдзеш да Бабілёну; там будзеш вывальнена; там СПАДАР адкупе цябе з рукі непрыяцеляў тваіх. 11 А цяпер зьберліся супроці цябе чысьленыя народы, што кажуць: „Няхай яна будзе сплюгаўлена, і няхай вочы нашыя нагледзяцца на Сыён!" 12 Але яны ня ведаюць думак СПАДАРОВЫХ ані разумеюць рады Ягонае, бо Ён зьбер іх, як снапоўе на ток. 1З Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой зялезным і капыты твае зраблю мядзянымі, і пакрышыш шмат якія люды, і пасьвяціш СПАДАРУ прыбытак іхны і багацьце іхнае СПАДАРУ ўсяе зямлі.

5 Цяпер наснудзься вяткаю, дачка вяткі; аблягуць нас аблогаю; дубцом будуць біць повуху судзьдзю Ізраелявага.

2 Але ты, Бэтлееме-Ефрафа, ты малады, каб быць меж тысячаў Юдзіных, зь цябе выйдзе Імне, Каторы будзе Валадаром у Ізраелю, Каторы паходзе здаўн а, ад вечнасьці. З Затым Ён выдасьць іх аж да часу, пакуль ня родзе маючая радзіць; тады астача з братоў Ягоных зьвернецца да сыноў Ізраелявых. 4 І стане Ён, і будзе п а сьціць у сіле СПАДАРОВАЕ у майстаце імені СПАДАРА, Бога Свайго, і будуць жыць, бо адгэнуль Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі. 5 І гэта будзе мірам. Як Асур прыйдзе да зямлі нашае і як патопча палацы нашы, тады мы выставім супроці яго сямёх пастыроў і асьмёх князёў зь люду. 6 І спустошаць зямлю Асураву мячом і зямлю Немродаву ў вуходах яе; гэтак Ён выбаве ад Асура, як гэты прыйдзе да зямлі нашае і як патопча граніцы нашы.

7 І будзе астача Якавава сярод шмат якіх людаў, як раса ад СПАДАРА, як лівун на траву, каторага не спадзяешся ад людзіны ані чакаеш ад сыноў людзкіх. 8 І будзе астача Якавава сярод народаў, сярод шмат якіх людаў, як леў меж статку ў лесе, як левянё меж чарады авец, каторае, як выйдзе, топча а ірвець, і ніхто ня можа вывальніць. 9 Падыймецца рука твая на праціўнікаў тваіх, і ўсі не́прыяцелі твае будуць адцяты.

10 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР, што адатну коні сярод цябе і зьнішчу цялежкі твае; 11 І адатну месты ў зямлі Тваёй, і абур у ўсі гарады твае; 12 І адатну чары з рукі твае, і вяшчуноў ня будзе ў цябе; 1З Таксама адатну выраз а ныя твае і стаўпы з пасярод цябе, і ня будзеш ужо кланяцца вырабу рук сваіх; 14 Вырву гаі твае з пасярод цябе; гэтак зьнішчу месты твае. 15 І зьдзею ў гневе а абурэньню помсту над народамі, каторыя ня слухалі.

6 Слухайце цяпер, што кажа СПАДАР: устань, сьперачайся з горамі, і няхай слухаюць узгоркі голас твой. 2 Слухайце, горы, сьпярэчку СПАДАРОВУ, і моцныя поды зямлі; бо сьпярэчка ў СПАДАРА зь людам Сваім, і з Ізраелям Ён правуецца. З „Людзе Мой, што Я зрабіў табе і чым Я высіляў цябе? сьветчы на Мяне. 4 Бо Я вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, і адкупіў цябе з дому нявольнікаў, і паслаў перад табою Масея, Аарова а Мірыям. 5 Людзе Мой, успомні цяпер, што р а дзіў Валак, кароль Моаўскі, і што адказаў яму Ваалам Веоронак, і што было Шытыму аж да Гілґалу, каб пазнаць справядлівасьці СПАДАРОВЫ". 6 З чым я перайму СПАДАРА, нахінуся да Бога высокага? Ці перайму Яго з усепаленьнямі, зь цялятамі сёлеткамі? 7 Ці СПАДАР мае прыемнасьць із тысяча бараноў, зь дзесяцёх тысячаў цур'ёў алівы? Ці дам першака свайго за выступ свой, плод цела свайго за грэх душы свае? 8 Абясьціў табе, чалавеча, што добрае, і чаго СПАДАР вымагае ад цябе: толькі рабіць справядліва, і любіць міласэрдзе, і хадзіць пакорна перад Богам сваім.

9 Голас СПАДАРОЎ месту гука́е, і мудрасьць абача імя Тваё: „Слухайце посаха і Хто прызначыў яго. 10 Ці яшчэ ё ў доме нягоднага скарбы нягоднасьці і несправядлівая мера абрыды? 11 Ці маю аправіць несправядлівыя шалькі і з ашукнымі адважкамі ў хатулю? 12 Бо багатыры ягоныя поўныя ўсілства, і жыхары ягоныя г у каюць ману, і ашукны язык іхны ў роце іхным; 1З Дык і я Вытну цябе болькамі, зьнішчу цябе за грахі твае. 14 Ты будзеш есьці, але не пад'ясі; і паніжэньне тваё ўнутры цябе; будзеш уцякаць, але не ўцячэш; а хто ўцячэць, мячу аддам. 15 Ты будзеш сеяць, але ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы аліўкі, але ня будзеш мазацца аліваю; і вінны сок, але віна піць ня будзеш; 16 Бо вы дзяржыц е ўставы Омравы і ўсі ўчынкі дому Агававага, і ходзіце подле радаў іхных, каб Я зрабіў цябе пусташаю і жыхараў тваіх сьвістам, бо ты носіш ганьбу люду Майго".

7 Бяда імне! Я - як зьбіраньнікі летнае садавіны, астачаў ад віннога збору, нямаш гранкі на ежу; сьпелае садавіны жадае душа мая. 2 Багабойлівы загінуў ізь зямлі, і нямаш пасьцівага меж людзтва; усі цікуюць на кроў; кажны палюе сецьцю на брата свайго. З Улегліва робяць абедзьвіма рукамі ліха, князь вымагае, і судзьдзя вымагае заплаты, і вялікі выказуе шкоднае жаданьне сваё, і глыбяць гэта. 4 Найлепшы зь іх - як дзядоўнік, найпасьціўшы - як церневы плот; дзень вартаўнікоў Тваіх і даведаньня Твайго настаець; цяпер будзе сумятня ў іх. 5 Ня верце прыяцелю, не давярайце правадыру; ад ляжачае на ўлоньню тваім сьцеражы дзьверы вуснаў сваіх; б Бо сын ганьбе айца, дачка паўстаець супроці маці свае, нявестка супроці сьвякрыві свае: н е прыяцелі людзін е хатнія ейныя. 7 А я буду глядзець на СПАДАРА, буду спадзявацца на Бога спасеньня свайго; Бог мой пачуе мяне.

8 Ня цешся зь мяне, н е прыяцелка мая! як я ўпаў, я ўстану; як я ў цемры, СПАДАР сьвятліня імне.

9 Абурэньне СПАДАРОВА я буду 10 насіць, бо я ізграшыў супроці яго, пакуль Ён не разьвяжа справы мае і ня ўчыне суду майго; Ён вывядзе мяне на сьвятліню, я буду глядзець на справядлівасьць Ягоную. 10 І абача я е прыяцелка мая, і пакрые сорам тую, што сказала імне: „Ідзе СПАДАР, Бог твой?" Вочы мае будуць глядзець на яе, цяпер яна будзе на таптаньне, як балота на вуліцах. 11 Дня, калі агарожа твая будзе збудавана, таго дня далёка пашырыцца права. 12 Таго дня прыйдуць і да цябе з Асыры, і з абаронных местаў, і з гарадоў аж да Ракі, і ад мора аж да мора, і ад гары аж да гары. 1З І будзе зямля на спустошаньне за жыхараў яе, за плады ўчынкаў іхных.

14 Пасьві ж люд Свой ськіпетрам Сваім, чараду спадку Свайго, што жывець на аднаселі ў лесе, сярод Кармілу, няхай яны пасьвяцца ў Вашане а Гілеадзе, як за дзён даўнейшых. 15 Як за дзён выхаду твайго ізь зямлі Ягіпецкае, пакажу яму чудосы. 16 Народы будуць бачыць і сароміцца з усяе моцы свае; паложаць рук у на вусны, вушы іхныя будуць глухія; 17 Будуць лізаць пыл, як гад, як паўзуны земныя; як паўзуны земныя, будуць спуджаны з нораў сваіх; СПАДАРА, Бога нашага, будуць лякацца, і будуць баяцца Цябе. 18 Які БОГ падобны да Цябе, што даруе бяспраўе і абмінае выступ астачы спадку Свайго? Ён не задзержуе на векі гневу Свайго, бо любуе міласэрдзе. 19 Абернецца, паспагадае нам, услыша бяспраўі нашы, і кіне ў глыбіні морскія ўсі грахі вашы. 20 Ты дасі праўду Якаву, міласэрдзе Абрагаму, як прысягнуў айцом нашым ад дзён даўнейшых.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 62 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ёны| Кніга прарокі Нагума

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)