Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Захары

Кніга прарокі Данеля | Кніга прарокі Госі | Кніга прарокі Ёеля | Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея | Кніга прарокі Нагума | Кніга прарокі Гавакука | Кніга прарокі Сохоні |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Восьмага месяца, другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы: 2 „Вельма загневаўся СПАДАР на айцоў вашых. З Затым скажы ім: гэтак кажа СПАДАР войскаў: навярніцеся да Мяне, агалашае СПАДАР войскаў, дык Я абярнуся да вас, кажа СПАДАР войскаў. 4 Ня будзьце, як айцове вашы, каторых гук а лі першыя прарокі, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: адвярніцеся ж ад сваіх дарогаў благіх і ад сваіх учынкаў благіх; але яны ня слухалі ані ўважалі на Мяне, агалашае СПАДАР. 5 Айцове вашы, ідзе яны? дый прарокі ці жывуць вечна? 6 Словы Мае, адылі, а ўставы Мае, што Я расказаў слугам Сваім прарокам, ці не дасяглі да айцоў вашых? і яны наварачаліся й казалі: як СПАДАР войскаў думаў зрабіць нам подле дарогаў нашых і подле ўчынкаў нашых, так зрабіў нам".

7 Дваццаць чацьвертага дня адзінанцатага месяца (гэта месяц Шэват), другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы: 8 „Я відзеў ночы: вось, муж едзе на рудым каню, і стаў памеж міртаў, што ў нізін е, а адзаду яго коні рудыя, гнядыя а белыя. 9 І сказаў я:,Што яны, Спад а ру мой?' і сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною:,Я пакажу табе, што яны'. 10 І адказаў муж, што стаў памеж міртаў, і сказаў:,Гэта тыя, каторых СПАДАР паслаў абыйсьці зямлю'. 11 І адказалі яны Ангілу СПАДАРОВАМУ, што стаяў меж міртаў, і сказалі:,Мы абышлі зямлю, і вось, уся зямля ціха супачывае'. 12 Тады Ангіл СПАДАРОЎ адказаў і сказаў: СПАДАРУ войскаў! пакуль Ты ня зьмілуешся над Ерузалімам а над местамі Юдэйскім! на каторыя Ты гневаўся ўжо семдзясят год?' 1З І адказаў СПАДАР Ангілу, што гутарыў з імною, словамі добрымі, словамі пацешнымі. 14 І сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною:,Г у кай, кажучы: гэтак кажа СПАДАР войскаў: Я завідны празь Ерузалім а праз Сыён завісьцяй вялікай. 15 І гневам вялікім Я гневаюся на народы, што ў супакою, бо Я быў троху загневаўшыся, а яны памагалі да ліха.

16 „,Затым гэтак кажа СПАДАР: Я зьвярнуся да Ерузаліму із спагадаю; дом Мой будзе пастаноўлены ў ім, агалашае СПАДАР войскаў, і павароз будуць цягаць па Ерузаліме. 17 Яшчэ г у кай, кажучы: гэтак СПАДАР войскаў: яшчэ пашырацца месты Мае, дзякуючы дабрабыту, і пацеша СПАДАР ізноў Сыён і выбяра ізноў Ерузалім' ".

18 І падняў я вочы свае, і абачыў, і вось, чатыры рагі. 19 І сказаў я Ангілу, каторы гутарыў з імною: „Што гэтыя?" І адказаў ён імне: „Гэта рогі, каторыя раськ í далі Юдэю, Ізраеля а Ерузалім".

20 І паказаў імне СПАДАР чатырох рамесьнікаў. 21 Тады я сказаў: „Што гэтыя прыходзяць рабіць?" І казаў ён, кажучы: „Гэтыя рогі раськ í далі Юдэю, так што ніхто не падняў галавы свае, а яны прышлі ўцерці іх, ськінуць рогі народаў, што паднялі рог свой на зямлю Юды, каб раськ í даць яе".

2 Ізноў узьняў я вочы свае й глядзеў, і во муж, і ў руццэ ў яго меральны павароз. 2 І сказаў: „Куды ты йдзеш?" І ён сказаў імне: „Мераць Еразулім, каб абачыць, што за шырыня яго, і што за даўжыня яго". З І, вось, Ангіл, што гутарыў з імною, вышаў, і другі Ангіл вышаў наўпярэймы яму. 4 І сказаў яму: „Бяжы, кажы гэтаму маладзёну, кажучы:,Ерузалім будзе населены як места бязь сьцен з прычыны множасьці людзёў і статку ў ім. 5 І Я буду яму, агалашае СПАДАР, агняным мурам навокал і буду славаю сярод яго' ".

6 Гэй, гэй! уцякайце з паўночнае зямлі, агалашае СПАДАР, бо, як чатыры вятры нябёсныя, Я пашыру вас, агалашае СПАДАР. 7 Гэй, Сыёне, што жывеш у дачкі Бабілёну, уцякай, 8 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: па ўслаўленьню Ён паслаў мяне да народаў, што глабалі вас, бо, хто датыкаецца да вас, датыкаецца да зрэнка вока Ягонага. 9 „І вось, Я паківаю рукою Сваёю на іх, і яны будуць здабыткам слугам сваім, і даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў Мяне.

10 „Пяі а цешся, дачка Сыёну, бо, гля, Я прыходжу й буду жыці сярод цябе, агалашае СПАДАР. 11 І прылучыцца шмат якіх народаў да СПАДАРА таго дня, і будуць Імне людам, і Я буду жыць сярод цябе, і ты даведаешся, што СПАДАР войска ў паслаў Мяне да цябе. 12 І СПАДАРУ спадзець Юда, дзель Ягоная ў сьвятой зямлі, і ўзноў абярэць Ерузалім". 1З Ся, усі целы, перад СПАДАРОМ, бо Ён паўстаў ізь сьвятое сялібы Свае.

3 І паказаў Ён імне Ігошуу, вайвышшага сьвятара, што стаяў перад Ангілам СПАДАРОВЫМ, і шайтана, каторы стаяў па правіцы яго, каб супроцьдзеяць яму. 2 І сказаў СПАДАР шайтану: „Хай згане СПАДАР цябе, шайтане, хай згане цябе СПАДАР, што абраў Ерузалім; ці не галавешка гэта, выратаваная з агню?" З Ігошуа быў адзеўшыся ў запэцканае адзецьце і стаяў перад Ангілам. 4 І Ён адказаў і казаў тым, што стаялі перад Ім, кажучы: „Зьдзеньце зь яго запэцканае адзецьце"; а яму сказаў: „Вось, Я прычыніў, што адышло ад цябе бяспраўе тваё, і адзену цябе ў дарагое адзецьце". 5 І сказаў: „Няхай узложаць чыстую мітру на галаву яговую", і ўзлажылі чыстую мітру на галаву ягоную, і адзелі яго ў вадзецьце; і Ангіл СПАДАРОЎ стаяў. 6 І перасьцярог Ангіл СПАДАРОЎ Ігошуу, кажучы: 7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: калі па дарогах Маіх будзеш хадзіць, і калі будзеш дзяржаць загаду Маю, тады будзеш таксама судзіць дом Мой, і таксама сьцерагчы панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць памеж тых, што стаяць гэтта. 8 Слухай жа цяпер, Ігошуа, найвышшы сьвят а ру! ты а прыяцелі твае, што сядзяць перад табою, бо мужы дзіву яны; бо вось, Я прывяду слугу Свайго, Пагон; 9 Бо во камень, што Я кладу перад Ігошуам; на адным камені сем ачоў; вось, Я выражу выразак яго, агалашае СПАДАР войскаў, і адд а лю бяспраўе гэтае зямлі за адзін дзень. 10 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, будзеце адзін аднаго зваць пад віно а пад фіґу".

4 І зьвярнуўся тый Ангіл, што гутарыў з імною, і пабудзіў мяне, як людзіну, каторую будзяць зо сну ейнага. 2 І сказаў імне: „Што бачыш ты?" І я сказаў: „Бачу, і во сьветач увесь із золата з чараю на версе, і сем лянпаў на ім, і сем рулькаў да сямёх лянпаў, што на версе яго. З І дзьве алівы ля яго: адна справа чары, а другая зьлева яе". 4 Тады я адказаваў і казаў Ангілу, што гутарыў з імною: „Што гэта, Спадару мой?" 5 І адказаў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне:,Ці ты ня ведаеш што гэта?" І сказаў я: „Не, Спадару мой". 6 І адказаў і г у каў імне, кажучы: „Гэта слова СПАДАРОВА Зэрувавелю, каторае кажа: ня войскам ані сілаю, але Духам Маім, кажа СПАДАР войскаў. 7 Хто ты, вялікая гара? перад Зэрувавелям - раўнін а, і ён прынясець вугольны камень із гук а ньням:,Ласка, ласка яму!' "

8 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Рукі Зэрувавелявы палажылі под дому гэтага, і рукі ягоныя скончаць яго; і даведаешся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас; 10 Бо хто пагрэбаваў бы днём дробязяў? бо будуць цешыцца і абачаць праўду ў руццэ Зэрувавеля гэтыя сем ачоў СПАДАРОВБІХ, што абягаюць па ўсёй зямлі".

11 І адказаў я, і сказаў яму: „Што гэта за дзьве алівы справа сьветча і зьлева яго?" 12 І я адказаў удругава, і сказаў яму: „Што за дзьве аліўныя галузы, каторыя перазь дзьве залатыя рулі выліваюць золата ізь сябе?" ІЗ І ён сказаў імне, кажучы:,Ці ты ня ведаеш, што гэта?" І я сказаў: „Не, Спад а ру мой!" 14 І сказаў ён: „Гэта два памазанцы, што стаяць ля Спадара ўсяе зямлі".

5 І я абярнуўся, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во лётаючы зьвітак. 2 І сказаў ён імне: „Што ты бачыш?" І я адказаў: „Бачу лётаючы зьвігак; удаўжкі ён дваццаць локцяў, і ўшыркі ён дзесяць локцяў". З Тады ён сказаў імне: „Гэта праклён, што выходзе на від усяе зямлі; бо кажны, што крадзець із гэтага, подле гэтага будзе адцяты, і кажны, што клінецца гэтым, подле гэтага будзе адцяты. 4 Я навяду яго, агалашае СПАДАР войскаў, і ён увыйдзе ў дом злодзея а ў дом таго, хто манліва прысягае імям Маім, і заначуе ў доме ягоным, і выгубе яго, і дзерва ягонае, і камяні ягоныя".

5 І выступіў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне: „Узьнімі цяпер вочы свае й абач, што гэта, што выходзе", б І я сказаў: „Што гэта?" і ён сказаў: „Гэта ефа выходзе"; і сказаў: „Гэта вока іх па ўсёй зямлі". 7 І во кавалак волава падняўся ды жонка, што пасярэдзіне ефы. 8 І сказаў ён: „Гэта нягоднасьць"; і кінуў яе ў ефу, і кінуў кавалак волава ў вадтуліну яе.

9 І ўзьняў я вочы свае, і глянуў, і вось, дзьве жонкі вышлі, і вецер быў у крылах іхных, і ў іх крылы - як крылы ў бусла; і паднялі яны ефу меж зямлі й неба. 10 І сказаў я Ангілу, што гутарыў з імною: „Куды яны нясуць гэтую ефу?" 11 І сказаў ён імне: „Станавіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і яна будзе прыгатавана й пастаноўлена на сваім подзе".

6 І абярнуўся я, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чацьвёра цялежак выяжджаюць з памеж дзьвюх гор; і горы тыя - горы мядзяныя. 2 У першых цялежках коні рудыя, а ў другіх цялежках коні вараныя; З І ў трэйціх цялежках коні белыя, а ў чацьвертых цялежках коні з бодкамі й гнядыя. 4 І адказаў я, і сказаў Ангілу, каторы гутарыў з імною: „Што гэта, Спадару мой?" 5 І адказаў Ангіл, і сказаў імне: „Гэта чатыры духі нябёсныя, што выходзяць стаяць перад Спадаром усяе зямлі, б Вараныя коні, што ў іх, ідуць да паўночнага краю, і белыя коні йдуць за імі, а гнядыя коні йдуць да паўднявога краю". 7 І вышлі гнядыя, і імкнуліея прайсьці зямлю; і сказаў: „Ідзіце, прайдзіце зямлю", - і яны прайшлі па зямлі. 8 І гук а ў ён мяне, і гук а ў імне, кажучы: „Гля, тыя што вышлі да паўночнага краю, супакоілі дух Мой у паўночным краю".

9 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 10 „Вазьмі ў тых із палону, у Гэлдая а ў Тоўі а ў Едаі, што прышлі з Бабілёну, і прыйдзі таго самага дня, і йдзі да дому Ёеі Софонёнка, 11 І вазьмі срэбра а золата, і зрабі кароны, і ўзлажы на галаву Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, 12 І скажы яму, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: „Во Муж, Каторага імя Пагон, і Ён вырасьце із Свайго месца, і збудуе палац СПАДАРОЎ. 13 Ён і збудуе палац СПАДАРОЎ, і прынясець славу, і сядзе й будзе р а дзіць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе меж іх абодвых" '. 14 І тыя кароны будуць Гэлему а Тоўі а Едаі а Гэне Софонёнку на памятку ў палацу СПАДАРОВЫМ. 15 І далёкія прыйдуць, і будуць станавіць палац СПАДАРОЎ; і вы даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас; і гэта станецца, калі вы шчыра будзеце слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго.

7 І сталася чацьвертага году караля Дара, што было слова СПАДАРОВА да Захары, чацьвертага дня дзявятага месяца, Хісьлева, 2 І паслалі бэтэльскія ПІэрэцэра а Рэґем-Мелеха а людзёў іхных маліць від СПАДАРОЎ, З Казаць сьвятаром, што ў доме СПАДАРА войскаў, а прарокам, кажучы: „Ці мог бы я плакаць пятага месяца, аддзяліўшыся, як я рабіў гэта так шмат год?"

4 І было да мяне слова СПАДАРА войскаў, кажучы: 5 „Г у кай усяму люду зямлі і сьвятаром, кажучы: як вы поставалі і былі ў жалобе пятага а сёмага месяца гэтыя семдзясят год, ці вы Імне, Імне пост поставалі? б І як вы елі, і як вы пілі, ці ня дзеля сябе вы елі а пілі? 7 Ці ня мелі слухаць слоў, што СПАДАР агалашаў першымі прарокамі, як Ерузалім быў населены й быў бясьпечны, і месты яго навокал яго, як неселена было паўдня й раўнін а?"

8 І было слова СПАДАРОВА да Захары, кажучы: 9 „Гэтак казаў СПАДАР войскаў, кажучы: суд праўдзівы судзіце й будзьце міласэрныя а спагадлівыя кажны да брата свайго; 10 І ўдавы а сіраты, чужаземца а беднага ня ўціскайце, і ліха людзіна супроці брата свайго ня думайце ў сэрцах сваіх".

11 Але яны адмовіліся ўважаць, і абярнулі бувтоўвыя плечы, і ацяжарылі вушы свае, каб ня чуць, 12 І скалянілі сэрцы свае як дыямэнт, каб ня слухаць права а слоў, што пасылаў СПАДАР войскаў Духам Сваім першымі прарокамі; і быў вялікі гнеў ад СПАДАРА войскаў. 13 „Затым было: як Я гук а ў, а яны ня слухалі, так яны гук а лі, а Я ня слухаў", кажа СПАДАР войскаў. 14 „І Я разьвеяў іх меж усіх яародаў, каторых яны ня зналі, і зямля спусьцела просьле іх, ажно ні водзін чалавек не праходзіў ані зварачаўся, бо яны абярнулі жаданую зямлю ў пустыню".

8 І было слова СПАДАРА войскаў, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: завідаваў Я праз Сыён вялікай завісьцяй і вялікім гневам Я завідаваў. З Гэтак кажа СПАДАР: зьвярнуся Я да Сыёну й буду жыць у Ерузаліме, і будзе звацца Ерузалім местам праўды, і гара СПАДАРА войскаў - сьвятою гарою.

4 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ будуць сядзець старыя на вуліцах Ерузаліму, кажны а кажная з палкаю свайго ў руццэ сваёй з прычыны множасьці дзён. 5 І на вуліцах места гэтага будзе поўна хлопчыкаў і дзевачак, на вуліцах яго гуляючых.

6 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: калі чудоўнае ў вачох засталых ізь люду гэтага гэтых дзён, нягож таксама будзе чудоўным у ваччу Маім? агалашае СПАДАР войскаў.

7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось, Я вывальню люд Свой з усходняга краю і з краю заходзячага сонца; 8 І прывяду іх, і будуць яны жыць у Ерузаліме, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам у праўдзе а справядлівасьці".

9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Умацуйце рукі вашы вы, што чуеце гэтыя словы гэтых дзён із вуснаў прарокаў, каторыя былі ў дзень закладзінаў дому СПАДАРА войскаў, да пастанаўленьня палацу; 10 Бо перад гэтымі днямі ня было заплаты за наймо людзіны альбо якое-колечы заплаты за наймо жывёлы; ані выходзячаму, ані ўходзячаму ня было супакою ад н е прыяцеля, бо Я дапусьціў кажнага чалавека супроці прыяцеля ягонага. 11 А цяпер ня так, як за пярэдніх дзён, Я буду да астачы гэтага люду, агалашае СПАДАР войскаў; 12 Бо засеяньне будзе ў супакою, віно дасьць плод свой, і зямля дасьць прыбытак свой, і нябёсы дадуць расу сваю, і Я аддам у дзяржаныя астачы люду гэтага ўсе гэта. ІЗ І станецца, што як вы былі праклёнам у народаў, доме Юдзін а доме Ізраеляў, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам; ня бойцеся: няхай умацуюцца рукі вашы!"

14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Як я думаў зрабіць вам ліха, як айцове вашы гнявілі Мяне, кажа СПАДАР войскаў, і не шкадаваўся; 15 Так ізноў Я наважыў гэтых дзён зрабіць дабро Ерузаліму а дому Юдзінаму: ня бойцеся! 16 Гэта вы маеце рабіць: г у кайце праўду адзін аднаму, праўду а суд супакою судзіце ў брамах сваіх; 17 І няхай ніхто з вас ня думае ў сэрцу сваім празь ліха прыяцелю свайму, і хвальшывае прысягі ня любіце, бо ўсе гэта я ненавіджу, агалашае СПАДАР".

18 І было слова, СПАДАРОВА імне, кажучы: 19 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: пост чацьвертага месяца і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага будзе дому Юдзінаму радасьцяй а весялосьцяй а добрымі ўрочыстасьцьмі; адно любіце праўду а супакой.

20 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ станецца, што будуць прыходзіць люды а жыхары шмат якіх местаў; 21 І пойдуць жыхары аднаго места да другога, кажучы:,Пайдзіма, пайдзіма маліць від СПАДАРОЎ і шукаць СПАДАРА войскаў; пайду й я'. 22 І прыйдуць шмат якія люды а дужыя народы шукаць СПАДАРА войскаў у Ерузаліме і маліць від СПАДАРОЎ.

23 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: тых дзён станецца, што ўхопяцца дзесяцёх чалавекаў з усіх моваў народаў, нават ухопяцца за крысо Юдэя, кажучы: Пайдзіма з вамі, бо мы чулі - з вамі Бог' ".

9 Цяжар слова СПАДАРОВАГА на зямлю Гадрах, а Дамашк - будзе супачынкам Ягоным, бо да СПАДАРА зьвернецца вока людзкое і ўсіх плямёнаў Ізраелявых. 2 І Гамаф таксама граніца яго, Тыр а Сыдон, дарм а шо ён будзе вельма мудры. З І пастанавіў сабе Тыр моцны горад, і назьбіраў срэбра, як пылу, і чыстага золата, як вулічнага балота. 4 Вось, Спадар пражанець яго і зр а зе сілу ягоную на мору, і ён будзе зжэрты цяплом. 5 Абача гэта Ашкелон і спалохаецца, і Ґаза, і вельма засмуціцца, і Екрон; бо спадзева яго будзе засаромлена, і загіне кароль у Ґазе, і Ашкелон будзе не заселены. б І будзе жыць бязбацькавіч ув Ашдодзе, і Я адатну лыху Пілішчан. 7 І адбяру кроў ягоную з роту ягонага і агіды ягоныя з памеж зубоў ягоных; але тый, што застанецца, нават тый будзе Богу нашаму, і ён будзе, як вайводца ў Юдзе, і Екрон, як Евусэй. 8 І Я разьлягуся табарам каля дому Свайго дзеля войска, дзеля таго, хто праходзе, і дзеля таго, хто зварач а ецца, і ня пройдзе больш перазь іх уцісканьнік; бо цяпер я буду бачыць ачыма Сваіма.

9 Вельма цешся, дачка Сыёну, гукай, дачка Ерузаліму: вось, Кароль твой прыходзе да цябе, справядлівы й маючы спасеньне, Ён лагодны й сядзячы на асьле а на асьляняці, сыну асьліцы. 10 Я адатну цялежкі ў Яхрэма і коні ў Ерузаліме, і будзе адцяты ваенны лук; і Ён абесьце супакой народам, і ўлада Ягоная ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі. 11 І што да цябе, дзеля крыві змовы твае Я выпусьціў вязьняў тваіх ізь ямы, у каторай няма вады. 12 Зварач а йцеся да моцнага гораду і вы, вязьні надзеі! Таксама сядні агалашаю - удвая аддам табе; 1З Бо Я напну Юду да Сябе, напоўню лук Яхрэмам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супроці сыноў тваіх, о Грэца, і зраблю цябе як меч дужасіла. 14 І СПАДАР будзе бачаны над імі, і выляціць, як маланьня, страла Ягоная, і Спадар СПАДАР затрубе ў рог, і выйдзе ў віхрох паўднявых. 15 СПАДАР войскаў будзе бараніць іх, і яны зжаруць а заваююць пушчальным каменьням, і будуць піць а галасаваць, бы ад віна, і напоўняцца, як крапільніцы, як рагі аброчніка. 16 І выбаве іх СПАДАР, Бог іхны, таго дня, як авечкі, люд Свой; бо яны будуць, як кам е нчыкі ў кароне, паднятыя, як сьцяг на зямлі Ягонай. 17 О якая дабрыня Ягоная, і якая харашыня Ягоная! Збожжа дзяцюкоў і вінны сок дзяўчат робе квітучымі.

10 Прасіце ў СПАДАРА дажджу ў пару апошняга дажджу: СПАДАР блісьнець маланкаю й дасьць лів у н, кажнаму траву на полю. 2 Бо хатнія балваны г у калі пустое, і варажбіты бачылі ману і манлівыя сны абяшчалі, яны дарма цешаць; затым яны пацягнуліся, як чарада, гаравалі, бо ня было пастыр а.

З На пастыроў загарэўся гнеў Мой, і да казлоў Я даведаўся, бо даведаўся СПАДАР войскаў да чарады Свае, дому Юдзінага, і пастанавіў іх, як прыгожага каня Свайго на вайне. 4 Зь яго - вугол, зь яго - гвозд, зь яго - ваенны лук, зь яго выйдуць усі дзяржаўцы разам. 5 І яны будуць, як дужасілы, каторыя топчуць вулічнае балота ў бітв е, і будуць біцца, бо СПАДАР ізь імі, і засаромяць коньнікаў на конях. б І ўмацую дом Юдзін, і дом Язэпаў выбаўлю, і зьвярну іх; бо Я паспагадаў ім, і яны будуць, быццам Я ня кідаў іх, бо Я СПАДАР, Бог іхны, і адкажу ім. 7 І Яхрэм будзе, як дужасіл, і разьвяселіцца сэрца іхнае, як ад віна; нават сынове іхныя абачаць і пацешацца; сэрца іхнае будзе цешыцца ў СПАДАРУ. 8 Засьвішчу ім і зьбяру іх, бо Я адкупіў іх, і будуць мнажыцца, як мнажыліся; 91 расьсею іх меж людаў, і ў далёкіх краёх яны будуць успамінаць Мяне, і будуць жыць ізь дзецьмі сваімі, і зьвернуцца; 10 І зьвярну іх ізь зямлі Ягіпецкае, і з Асыры зьбяру іх, і да зямлі Ґілеадзкае а да Лібан у прывяду іх, і ня стане месца ім. 11 І ён пройдзе мора ў немарасьці, і зр а зе ў мору хвалі, і высахнуць усі глыбіні ракі, і зваліцца пыха Асыры, і ськіпетра ад Ягіпту адыймецца. 12 І Я змацню іх у СПАДАРУ, і ў іменю Ягоным будуць хадзіць, агалашае СПАДАР.

11 Адчыняй, Ліб а не, дзьверы свае, і пажарэць цяпло кедры твае. 2 Вый, кіпрысе, бо кедра ўпаў, бо дабрародныя аглабаны; выйце, дубы вашанскія, бо паваліўся моцны лес. З Гук выку пастыроў, бо слава іхная аглабаная; гук равеньня левянят, бо аглабана гордасьць Ёрдану. 4 Гэтак кажа СПАДАР, Бог мой: „Пасі авечкі на зарэз, 5 Каторыя купляючыя рэжуць - і нявінныя; а тыя, што прадаюць іх, кажуць:,Дабраславёны СПАДАР, бо я забагоцеў!' і пастыры іхныя не жалеюць іх. 6 Бо Я ня буду болей жалець жыхараў зямлі, агалашае СПАДАР, але, гля, Я перадам людзёў, кажнага ў рук у прыяцеля ягонага і ў руку караля ягонага, і яны будуць р а зіць зямлю, і Я ня выбаўлю з рукі іхнае". 7 І буду п а сьціць чараду зарэзу, вас, бедная чарада! І вазьму Сабе два пасах í, адзін Я назваў харашынёю, а другі назваў чарэсламі, і буду пасьціць чараду. 8 І выгублю трох пастыроў за адзін месяц, і зьн е марасьцілася душа Мая імі, і таксама душа іхная брыдзіцца Імною. 9 І скажу: „Ня буду п а сьціць вас: здыхаючая - хай здыхае, і гінучая - хай гіне, а засталыя хай ядуць мяса адна аднае". 10 І вазьму посах Свой - харашыню, і патрышчу, каб узрушыць змову Сваю, што Я ўчыніў з усімі людамі; 11 І яна ўзрушана будзе таго дня, і гэтак даведаюцца бедныя з чарады, каторыя чакалі Мяне, што гэта - слова СПАДАРОВА. 12 І сказаў ім: „Калі гэта добра ў вачох вашых, дайце цану Маю; а калі не, - пакіньце;" і яны адважылі цану Маю трыццаць срэбнікаў. 1З І сказаў Імне СПАДАР: „Кінь іх ганчару, - ладная цана, катораю яны ацававалі Мяне!" І ўзяў Я трыццаць срэбнікаў, і кінуў іх ганчару ў доме СПАДАРОВЫМ. 14 Тады Я патрышчыў другі посах Свой - чарэслы, каб узрушыць братнюю любоў памеж Юды й Ізраеля.

15 І сказаў СПАДАР імне: „Яшчэ вазьмі сабе снадзі дурнога пастыр а, 16 Бо, гля, Я пастанаўлю ў зямлі гэтай пастыр а, каторы гінучых не даведаецца, маладых ня будзе шукаць ані калекіх лячыць, ані здаровых карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхныя адрываць. 17 Бяда дурному пастыру, што кід а е чараду! меч на плячо ягонае й на правае вока ягонае! плячо ягонае чыста ссохне, і правае вока ягонае супоўна зацьмее".

12 Цяжар слова СПАДАРОВАГА праз Ізраеля, агалашае СПАДАР, Каторы прасьцяг нябёсы і заклаў под зямлі, і ўхармаваў дух чалавека ўнутры яго. 2 „Вось, Я ўчыню Ерузалім чараю хістаньня ўсім людам наўкола, і таксама будзе Юдэі, як будуць аблягаць Ерузалім. З І таго дня ўчыню Ерузалім цяжкім к а меням усім людам: усі, што будуць падымаць яго, вельма падарвуцца, і зьбяруцца на яго ўсі народы зямлі. 4 Таго дня, агалашае СПАДАР, Я зр а жу кажнага каня зумленьням і коньніка - шалам; а на дом Юдзін адчыню вочы Свае; кажнага ж каня людаў зр а жу сьляпотаю. 5 І скажуць правадыры Юдэі ў сэрцу сваім:,Сілаю імне жыхары Ерузаліму ў СПАДАРУ войскаў, Богу сваім'. 6 Таго дня Я ўчыню правадыроў Юдзіных - як агняны казан памеж дроў і як палаючае цяпло памеж снапоў, і яны пажаруць справа й зьлева ўсі акалічныя народы, і Ерузалім будзе ізноў населены на сваім месцу, у Ерузаліме. 7 І выбаве СПАДАР найперш буданы Юдзкія, каб не вывышшалася слава дому Давідавага і слава жыхараў Ерузаліму супроці Юды. 8 Таго дня будзе бараніць СПАДАР жыхараў Ерузаліму, і слабы памеж іх таго дня будзе як Давід, і дом Давідаў будзе як Бог, як Ангіл СПАДАРОЎ перад імі. 9 І станецца таго дня, што Я буду шукаць зьнішчыць усі народы, што выступяць супроці Ерузаліму. 10 І Я выльлю на дом Давідаў а на жыхара Ерузаліму дух ласкі а маленьняў, і яны будуць глядзець на Мяне, Каторага яны прасілі, і будуць плакаць па Ім, як плачуць па адзіным, і будуць у гарчэлі па Ім, як у гарчэлі па першаку. 11 Таго дня будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач Гадад-Рымона ў далін е Меґідонскай. 12 І зямля будзе ў жалобе, кажная радзіма асобна: радзіма дому Давідавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма дому Нафановага асобна, і жанкі іхныя асобна; 13 Радзіма дому Левавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма Шымеява асобна, і жанкі іхныя асобна. 14 Усі засталыя рвдзімы - кажная радзіма асобна, і жанкі іхныя асобна.

13 „Таго дня адчыніцца жарало дому Давідаваму а жыхарам ерузалімскім дзеля абмыцьця грэху а нечысьці. 2 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, Я адатну ймёны балваноў ізь зямлі, і іх ня будуць болей п а мятаваць, і таксама прарокаў і нячыстага духа вывяду ізь зямлі. З І станецца, калі хто-колечы будзе яшчэ праракаць, тады айцец ягоны й маці ягоная, што нарадз í лі яго, скажуць яму:,Ты ня маеш жыць, бо ты г у каеш. ману ў імя СПАДАРА'; і праб'юць яго айцец ягоны а маці ягоная, што нарадз í лі яго, як ён праракае. 4 І будзе таго дня, што засароміцца прарокі, кажны за відзень сваю, калі б праракаў, і не адзенуцца ў касматае адзецьце, каб ашукаваць; 5 Але скажа:,Я не прарока, бо чалавек прыдбаў мяне за нявольніка з маладосьці мае'. 6 І скажуць яму:,Што гэта за болькі на руках тваіх?' Тады ён адкажа:,Біў мяне дом любячых мяне' ".

7 „Прачхніся, мечу, на пастыр а Майго й на мужа, сябру Майго!" агалашае СПАДАР войскаў: „вытні пастыр а, і рассыпяцца авечкі! І Я зьвярну рук у Сваю на маладых. 8 І станецца на ўсёй зямлі, агалашае СПАДАР, дзьве часьці на ёй будуць выгублены, сканаюць, а трэйцяя застан е цца на ёй. 9 І правяду гэтую трэйцюю перазь цяпло, і пералітую іх, як літуюць срэбра, і выпрабую іх, як прабуюць золата: ён будзе гук а ць імя Маё, і Я адкажу яму:,Гэта люд Мой', і ён скажа:.СПАДАР - Бог мой!"'

14 Во, настанець дзень СПАДАРОЎ, і падзеляць гл а бань тваю сярод цябе, 2 Бо зьбяру ўсі народы да Ерузаліму на бітв у, і места будзе ўзята, і дамы разглабаны, І жанкі паганьбены, і палавіца места пойдзе ў палон, але астача люду ня будзе выгублена зь места. З Тады выступе СПАДАР і будзе ваяваць із гэнымі народамі, як ваяваў у дзень бітвы. 4 І стануць ногі Ягоныя таго дня на гары Аліўнай, каторая перад Ерузалімам на ўсход; і раськепіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад вельма вялікаю даліною, і адсунецца палавіца гары на поўнач, а палавіца - на паўдня. 5 І вы ўцячыц е да гаравое даліны, бо гаравая далін а будзе прасьцягацца аж да Ацалу; будзеце ўцякаць, як уцякалі ад трасеньня зямлі за дзён Узі, караля Юдэйскага; і прыйдзе СПАДАР, Бог мой, і ўсі сьвятыя зь Ім.

6 І станецца таго дня, што ня будзе сьвятліні дарагое, але цемрадзь; 7 Але гэта будзе дзень, ведамны СПАДАРУ: ані дзень, ані ноч; але станецца ў вячэрным часе, што будзе сьвятліня. 8 І будзе таго дня, што пацякуць жывыя воды зь Ерузаліму, палавіца іх да мора ўсходняга і палавіца іх да мора заходняга; улетку і ўзімку будзе гэта. 9 І будзе СПАДАР Каралём над усёю зямлёю; таго дня будзе СПАДАР адзін, і імя Ягонае - адно. 10 Уся зямля будзе абернена ў раўнін у ад Ґевы аж да Рыммону, на паўдня ад Ерузаліму, і ён будзе ўзьняты а населены на сваім месцу, ад брамы Веняміновае аж да месца Першае брамы, аж да Рагавое брамы, і ад вежы Гананэля аж да таўчэльні каралеўскае. 11 І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там супоўнага выгубленьня, але будзе жыць Ерузалім бясьпечна.

12 І во гэткая будзе пацярэбшчына, каторай СПАДАР пацярэбе ўсі люды, што будуць ваяваць ізь Ерузалімам: цела іхнае ссохне, пакуль яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхныя выцякуць ізь ямкаў сваіх, і язык іхны высахне ў роце іхным. 1З І станецца таго дня, што вялікая замятня ад СПАДАРА будзе памеж іх, і за рук у адзін аднаго схопе, і падыймецца рука ягоная на руку прыяцеля свайго. 14 І Юда таксама будзе ваяваць ізь Ерузалімам, і будзе зьберта багацьце ўсіх акалічных народаў: золата а срэбра а ўборы ў вялікай множасьці. 15 І такая ж будзе пацярэбшчына каня, мула, вярблюда а асла а ўсяе жывёлы, што будзе ў табарах гэтых, як пацярэбшчына гэтая.

16 І станецца, што кажны засталы з усіх народаў, што прыходзілі супроці Ерузаліму, будуць ўзыходзіць год у год кланяцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, і сьвяткаваць сьвята будан. 17 І будзе: каторая з радзімаў зямлі ня ўзыйдзе да Ерузаліму пакланіцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, на тых ня будзе йсьці дождж. 18 І калі радзіма Ягіпецкая ня ўзыйдзе а ня прыйдзе, і ня будзе на іх пацярэбшчыны, якой пацярэбе СПАДАР народы, што ня ўзыходзяць сьвяткаваць сьвята будан, 19 То за гэта будзе грэх Ягіпту й грэх усім народам, што ня прыйдуць сьвяткаваць сьвята будан!

20 Таго дня будзе на званкох конскіх: „Сьвятасьць СПАДАРУ", і будуць казаны ў доме СПАДАРОВЫМ, як крапільніцы перад аброчнікам. 21 І будзе кажны казан у Ерузаліме а ў Юдэі сьвятасьцяй СПАДАРУ войскаў, і прыйдуць усі абракаючыя берці іх, і возьмуць і будуць варыць у іх; і ня будзе болей Канааняніна ў доме СПАДАРА войскаў таго дня.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 59 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Гаґея| Кніга прарокі Малаха

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)