Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя персаналіі. Алфёраў Ж. І. – лаўрэат нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі

Читайте также:
  1. Гістарычныя персаналіі
  2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  3. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  4. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  5. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж.І. Алфёраў ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Андрэйчанка У. П. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь – Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Карват У.М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспубліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая ваінская і працоўная ўзнагарода.

Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар «Габелену стагоддзя», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу.

Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 – 1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001 г., 2006 г. і 2010 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання беларускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.

Мулявін У. Г. – народны артыст СССР (1991 г.), музыкант, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх песень. У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. У Маскве на Алеі зорак закладзена зорка ў гонар У. Мулявіна і ансамбля «Песняры».

Мясніковіч М. У. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. З снежня 2010 г. займае пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Пташук М. М. – вядомы беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Народны артыст Беларусі (1990 г.). Зняў шэраг кінафільмаў па творах беларускіх пісьменнікаў: «Вазьму твой боль» (па І. Шамякіну), «Чорны замак Альшанскі» (па У. Караткевічу), «Знак бяды» (па В. Быкаву). Рэжысѐр пяцісерыйнай кінастужкі «Час выбраў нас». Апошні фільм – «У жніўні 44-га...».

Рубінаў А. М. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. – Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савіцкі М. А. – савецкі і беларускі мастак. Народны мастак СССР (1978 г.) і БССР (1972 г.), сапраўдны член Расійскай Акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны (№ 1). У 2006 г. мастаку прысвоена званне «Герой Беларусі». У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Савіцкі – удзельнік абароны Севастопаля. Быў вязнем фашысцкіх канцлагераў Бухенвальд, Дахаў і інш. Аўтар мастацкіх твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, ратнаму і працоўнаму подзвігу савецкіх людзей, наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. (цыклы карцін «Лічбы на сэрцы», «Чорная быль» і інш).

Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнай. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музыкальна-паэтычны твор, які заклікае да аб'яднання ўсіх жыхароў нашай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццѐ міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамушко, В. Современная геральдика Беларуси / В. Адамушко, М. Елинская. – Минск, 2012.

2. Баландзiн, К. I., Хромчанка, Дз. М. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветнай цывiлiзацыi / К.I. Баландзiн, Дз. М. Хромчанка. – Мiнск, 2009.

3. Беларусь: страницы истории /редсовет: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

4. Герб, Сцяг і Гімн Беларускай Дзяржавы = Герб, Флаг и Гимн Белорусской Державы: навукова-папулярнае выданне / аўтар тексту А. Марціновіч. – Мінск, 2011.

5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М. У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2012. – Кн. 2.

6. Исторический выбор Беларуси: лекция Президента Республики Беларусь в Белорусском государственном университете, Минск, 14 марта 2003 г. – Минск, 2003.

7. Мельник, В.А. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / В.А. Мельник. – Минск, 2011.

8. На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В. В. Яноўская. – Мінск, 2011.

9. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

10. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / под общ. ред. Г. А. Василевича, Я. С. Яскевич. – Минск, 2004.

11. Рэспубліка Беларусь. 20 год незалежнасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навук.-практ. каферэнцыі, Мінск, 24–25 лістапада 2011 г. / рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2012.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 196 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ| ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)