Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя персаналіі. Аляксандр II– расійскі імператар (1855–1881)

Читайте также:
  1. Гістарычныя персаналіі
  2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  3. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  4. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  5. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Аляксандр II – расійскі імператар (1855–1881). З яго імем звязаны шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталістычнага развіцця краіны. Палітычны курс характарызуецца непаслядоўнасцю.

Багушэвіч Ф. – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Пры жыцці творы Ф. Багушэвіча былі забаронены ў царскай Расіі.

Каліноўскі К. – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твораў рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Пісьмы з-пад шыбеніцы», адзін з выдаўцоў газеты «Мужыцкая праўда».

Карскі Я.Ф. – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф і фалькларыст. Яго трохтомная праца «Беларусы» названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа.

Каяловіч М. В. – гіcторык, этнограф, прафесар Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Адзін з ідэолагаў «заходнерусізму». Аўтар работ па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Ластоўскі В. Ю. – гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнік рэдакцыі газета «Наша ніва», рэдактар газеты «Гоман», член БСГ. Аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі». Актыўны ўдзельнік беларускага культурнага адраджэння і нацыянальна-вызваленчага руху.

Луцкевіч А. І. – палітычны і грамадскі дзеяч, гіторык, педагог, літаратурны крытык, вядучы беларускі публіцыст. Разам са сваім братам Іванам быў сярод заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятарам стварэння газеты «Наша ніва». Яго намаганнямі ў 1921 г. адкрыты Беларускі музей. У 1918–1920 гг. з’яўляўся Старшыней Рады Народных Міністраў БНР. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы жыў і працаваў у Вільні. Паводле афіцыйнай версіі памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г.

Луцкевіч І. І. – беларускі грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат А. Луцкевіча. Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Стаяў ля вытокаў фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі. Аўтар навуковых прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Памёр у 1919 г. у Закапанэ (Польшча), у 1991 г. перазахаваны ў Вільні.

Раманаў Е. Р. – беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады. Склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

Сямашка І. – царкоўны дзеяч, з 1829 г. – уніяцкі епіскап у Мсціслаўлі. Пад яго кіраўніцтвам адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы Расіі з праваслаўнай. У час паўстання 1863 – 1864 гг. падтрымліваў віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва.

ЛІТАРАТУРА

 

1. Беларусь и война 1812 года: документы / сост. А.М. Лукашевич, Д.Л. Яцкевич; редкол.: В.И. Адамушко (гл. ред.) [и др.]. – 2-е изд. – Минск, 2013.

2. Беларусь: страницы истории / редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

3. Белоруссия в эпоху капитализма: сб. документов и материалов: в 4 т. -Минск, 1983; 1990.

4. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. – Мінск, 2003.

5. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). – Мінск, 2005.

6. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.: у 2 кн. / А.А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011. – Кн. 1.

7. Каханоўскі, А. Г. Гісторыя Беларусі другой паловы ХІХ ст.: вучэб.-метад. дапам. / А. Г. Каханоўскі. – Мінск, 2012.

8. Ковкель, И. И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. – Минск, 2006.

9. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

10. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапед. даведнік. – Мінск, 2001.

11. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. – Минск, 1977.

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993 – 2003.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 249 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК| ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)