Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК. Адукацыйная камісія– установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай

Читайте также:
  1. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  2. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  3. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  4. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  5. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала школам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адукацыі. Вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі з'яўляліся ўніверсітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.

Берэсцкая ўнія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах.

Генрыкавы артыкулы – акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1573 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валуа (Валезы). У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго.

Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).

Казацкі загон – атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.

Казацтва (цюрк.: казак – вольны чалавек) – утварылася ў ХV ст. з сялян і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя ўскраіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Яе галоўныя рысы: адсутнасць прыгонніцтва, фармальна роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлёй і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені складалася з беглых беларускіх сялян. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты 3 мая 1791 г. Адна з найбольш дэмакратычных у свой час. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Захоўваючы феадальны лад у краіне, Канстытуцыя разам з тым адкрывала шлях буржуазным рэформам, ліквідавала выбарнасць караля, права ліберум вета, адмяніла ўнію Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, стварыўшы тым самым унітарную дзяржаву.

Канфедэрацыя – у Рэчы Паспалітай часовы саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты. Існаванне было выклікана слабасцю дзяржаўнай улады. Стварэнне канфедэрацый было забаронена сеймам 1717 г., Чатырохгадовым сеймам і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але гэта не было ажыццёўлена.

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталіцызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

«Ліберум вета» – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка (нават без абгрунтавання) мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на ім рашэнні. Першы раз сейм быў сарваны ў 1652 г. Ліквідаваны Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

Магнаты – буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Паланецкі ўніверсал – зварот Т. Касцюшкі да насельніцтва Рэчы Паспалітай, у якім абвяшчалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці, змяншэнне паншчыны, вызваленне сялян – удзельнікаў паўстання ад феадальных павіннасцей пасля перамогі. Рэалізацыя ўніверсала сустрэла процідзеянне шляхты.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм.

Рэч Паспалітая – афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» уваходзілі польскія і ўкраінскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Існавала Рэч Паспалітая да 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі.

Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. – зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г.знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская.

Сялянскія атрады шышоў – партызанскія атрады, якія ствараліся сялянамі з мэтай самааховы супраць спроб рабавання населеных пунктаў Беларусі войскамі заваёўнікаў. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.)

Трыбунал ВКЛ 1581 г. – вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Складаўся з суддзяў, якія штогод выбіраліся шляхтай на дэпутацкіх сейміках (па 2 суддзі-дэпутаты ад павета або ваяводства, калі яно не падзялялася на паветы).

Уніяты – паслядоўнікі Берэсцкай уніі 1596 г.

Шляхта – прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 180 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Адукацыя, навука і культура ў БССР | Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь | Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. | Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. | Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ| ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)