Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту.

Читайте также:
  1. Ріст клітин,фактори росту.

У эканамічнай сферы пасля распаду СССР і стварэння сувярэнных дзяржаў адбыўся рэзкі пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі па заходніх рэцэптах «шокавай тэрапіі». Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне, у сельскай гаспадарцы быў узяты курс на развал калгасаў і замену іх фермерскімі гаспадаркамі. Гэта прывяло да рэзкага зніжэння аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўня жыцця насельніцтва. У Беларусі ў 1991-1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на палову. 60% насельніцтва аказалася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем.

У той жа час у эканоміцы рэспублікі паступова праяўляліся элементы рыначнай эканомікі, прававой базай для якіх стала прыняцце ў 1991–1995 гг. законаў “Аб уласнасці”, “Аб нацыянальным банку”, “Аб прадпрыемстве”, “Аб арэндзе”, “Аб прадпрымальніцтве” і інш. Яны дэкларавалі свабоду распаражэння прадпрымальнікаў вырабленай прадукцыяй, частковую свабоду цэнаўтварэння і прыватызацыю, стваралі спрыяльны клімат для замежных інвестыцый і развіцця дробнага прадпрымальніцтва.

З увядзеннем прэзідэнцкага кіравання быў узяты курс на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку, якая спалучае ў сабе перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала, ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем’і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “праядання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа. Грамадзяне рэспублікі і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, саўгас, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Асаблівасцю беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця з’яўляецца тое, што ў цэнтры яе знаходзіцца Чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для дабрабыту чалавека – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.

Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Сёння краіна, маючы велізарны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыял, робіць стаўку на ўласныя сілы і сродкі, прыцягваюцца іншаземныя інвестыцыі ў тым выпадку, калі яны даюць нам эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Беларусь дасягнула істотнага росту па выжнейшых макраэканамічных паказчыках, стабілізавалася эканамічнае становішча краіны. Дзяржаўная эканамічная палітыка дазволіла захаваць і развіць прамысловыя гіганты, з якімі ва ўсім свеце асацыіруюць Беларусь (“МТЗ”, “МАЗ”, “БелАЗ”, “Беларуськалій” і інш.). Толькі за 2006-2010 гг. пабудавана 155 новых прадпрыемстваў. Адбылося фактычна поўнае тэхналагічнае пераўзбраенне сяла.

У падрыхтаваным ААН Дакладзе аб чалавечым вымярэнні ў 2009 г. у рэйтынгу краін па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) Беларусь заняла 68-е месца (з 182) і ўвайшла ў групу дзяржаў з высокім узроўнем (ІРЧП). Па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла ўсе краіны СНД (Расія – 71-е месца, Казахстан – 82-е, Арменія – 84-е, Украіна – 85-е, Азейбарджан – 86-е і г.д.) і такія еўрапейскія дзяржавы, як Албанія, Македонія, Боснія і Герцагавіна, Турцыя.

У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыцця людзей. Сусветны эканамічны крызіс, які пачаўся ў другой палове 2008 г., ускладніў яе рэалізацыю, але, тым не меньш, большасць прагнозных паказчыкаў была выканана. У асноўным паспяхова выконваюцца праграмныя ўстаноўкі сацыяльна-эканамічнага развіця на 2011-2015 гг. якія былі вызначаны на ІV Усебеларускім народным сходзе ў снежні 2010 г.

Такім чынам, галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994–2013 гг. з’яўлялася тое, што ў краіне была створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў. Забяспечаны высокія тэмпы эканамічнага росту. Захаваны і паглыблены сацыяльныя гарантыі для людзей – жыллё, пенсіі, бясплатныя за кошт бюджэту адукацыя і лячэнне. Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная, паспяховая, цывілізаваная краіна з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі. Моцная дзяржаўная ўлада, моцная сацыяльная палітыка і апора на народ – сакрэт поспехаў Рэспублікі Беларусь.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 265 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. | Эканамічнае развіццё БССР | Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР | Адукацыя, навука і культура ў БССР |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь| Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)