Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
  4. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  5. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  6. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У ходзе Сталінградскай бітвы (жнівень 1942 – люты 1943 гг.) і перамогі на Курскай дуге (лета 1943 г.) савецкія войскі не толькі здзолелі выстаяць пад націскам нямецкага наступлення, але і перайшлі ў контрнаступленне. Менавіта з лета-восені 1943 года пачынаецца новы, завяршальны этап у ходзе вайны – перыяд выгнання немецкіх захопнікаў, вызываленне акупаванай тэрыторыі СССР і еўрапейскіх народаў. Контрнаступленне савецкіх войскаў ад Курска і Белгарада перарасло ў агульнае наступленне на ўсім савецка-германскім фронце. Найбольш паспяхова яно разгортвалася на Украіне, дзе ў верасні была вызвалена ўся левабярэжная частка Украіны, быў фарсіраваны Днепр, а ў пачатку лістапада 1943 года вызвалена сталіца – Кіеў.

Восенью 1943 г., у ходзе паспаховага наступлення савецкай Арміі на Украіне, пачалося і вызваленне тэрыторыі Беларусі. 23 верасня 1943 г. войскі 13-й арміі Цэнтральнага фронта вызвалілі першы раёны цэнтр Гомельскай вобласці – Камарын. 26 верасня 3-я і 50-я арміі Бранскага фронта вызвалілі першы раёны цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск. 28 верасня – Мсціслаў, 30 верасня – Крычаў. 26 лістапада 1943 г. – першы абласны цэнтр – Гомель, куды пераехалі кіруючыя органы рэспублікі, БШПР.

Удалымі ў восень 1943 – зіму 1944 гадоў наступальнымі аперацыямі на тэрыторыі Беларусі магчыма лічыць вызваленне Мазыра і Рагачова. Пры іх правядзенні найбольш выразна праявілася супрацоўніцтва частак арміі і партызан, якія не тролькі дапамагалі наступаючым войскам, але і ўключаліся ў склад дзеючай арміі.

Аднак з сярэдзіны красавіка 1944 года савецкія войскі спынілі наступальныя аперацыі, перайшлі ў жорсткую абарону. Пачалася падрыхтоўка да правядзення масштабнай аперацыі па вызвалені Беларусі.

Да лета 1944 г. становішча на савецка-германскім фронце склалася на карысць Чырвонай Арміі, якая пачала ўтрымліваць стратэгічную ініцыятыву. План разгрому нямецкай групы армій “Цэнтр” быў абмеркаваны ў Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання і зацверджаны ў канцы мая 1944 г. Гэта аперацыя ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Баграціён”. Планам прадугледжвалася нанесці магутныя наступальныя ўдары сіламі 4 франтоў: 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх (камандуючыя – генералы І.Х. Баграмян, К. К. Ракасоўскі, Г. Ф. Захараў, І. Д.Чарняхоўскі), Дняпроўскай ваеннай флатыліі, Першай арміі Войска Польскага і авіяцыі далёкага дзеяння. Важная роля надавалася непасрэднаму ўдзелу ў бітве беларускіх партызан.

Перад пачаткам Беларускай аперацыі сілы чатырох франтоў Чырвонай Арміі налічвалі звыш 1 млн. 430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў, каля 5 тыс. самалётаў. У тыле нямецкай групы армій “Цэнтр”, акрамя гэтага, знаходзілася 150 партызанскіх брыгад і 49 асобных атрадаў, якія мелі сувязь з Беларускім штабам партызанскага руху і павінны былі прытрымлівацца агульнага стратэгічнага плану.

Да пачатку бітвы ў чэрвені 1944 г. лінія фронту на Беларускім напрамку праходзіла на ўсход ад Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска і ўяўляла сабой від выступа альбо дугі – ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні, звернутай выпуклай часткай на ўсход. На “беларускім выступе” былі сканцэнтраваны 63 дывізіі і 3 брыгады праціўніка, якія налічвалі з тылавымі часцямі звыш 1 млн. 200 тыс. чалавек. Яны мелі на ўзбраенні 9,5 тыс. гармат і мінамётаў, каля 900 танкаў. Наземныя нямецкія войскі падтрымлівала каля 1350 самалётаў.

Аперацыя “Баграціён” пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускага франтоў пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Магілёўскім і Аршанскім напрамках. На другі дзень пачалі наступ і войскі 1-га Беларускага фронту. Дзеяннямі франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі ВГК маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў. 24 чэрвеня лінія абароны гітлераўцаў была прарвана. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў удалося акружыць, а праз некалькі дзён і знішчыць віцебскую групоўку праціўніка (“Віцебскі кацёл”), вызваліць г. Віцебск. У выніку гэтага праціўнік страціў 20 тыс. чалавек забітымі і каля 10 тыс. чалавек параненымі і палоннымі

3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была вызвалена ад захопнікаў. Пасля вызвалення Мінска галоўныя сілы трох беларускіх франтоў працягвалі рухацца на захад. 4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 ліпеня – Маладзечна, 6 ліпеня – Баранавічы. 14 ліпеня вораг быў выбіты з Пінска, 16 ліпеня – з Гродна, 28 – з Брэста. Вызваленнем Брэста завяршылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі. Яшчэ 21 ліпеня Чырвоная Армія перасякла дзяржаўную мяжу ў раёне Белавежскай пушчы і пачала вызваленне Польшчы.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 780 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў| Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)