Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя персаналіі. Альгерд– вялікі князь ВКЛ

Читайте также:
  1. Гістарычныя персаналіі
  2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  3. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  4. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  5. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Альгерд – вялікі князь ВКЛ. Кіраваў cумесна з братам Кейстутам. Павялічыў тэрыторыю дзяржавы ў 2 разы. Вёў войны з татарамі і Масквою.

Вітаўт – вялікі князь ВКЛ. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пры кіраванні Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці.

Віцень – вялікі князь ВКЛ. У 1293 г. сеў на вялікакняжацкі трон. Веў барацьбу з крыжакамі. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пачаў выкарыстоўваць «Пагоню» як дзяржаўны герб ВКЛ.

Войшалк – старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі.

Гедымін – вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанс сталіцу ВКЛ Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі.

Іван ІІІ – вялікі князь маскоўскі. Аб’яднаў землі Паўночна-Усходняй Русі ў адзіную дзяржаву. Пачаў серыю войн з ВКЛ за гегемонію ва Усходняй Еўропе.

Канстанцін Астрожскі – вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ.

Міндоўг – першы вялікі князь ВКЛ, з’яўляўся адначасова і князем Новагародка, які ён зрабіў сваѐй сталіцай. У 1253 г. прыняў каталіцтва і каранаваўся каралеўскай каронай. Вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі. Быў забіты ў выніку змовы.

Ягайла – вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы. У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію. Па выніках Востраўскага пагаднення 1392 г. вымушаны быў саступіць вялікакняжацкі стол Вітаўту. Галоўнакамандуючы аб’яднанай арміі Польшчы і ВКЛ пад час Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам (1409 – 1411).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Беларускія летапісы і хронікі. – Мінск, 1997.

2. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. – Мінск, 2003.

3. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005; 2006.

4. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2000–2006. – Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].

5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пач.XXI ст.: у 2 кн. – Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]. Рэд.кал. А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011.

6. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – першая палова XVII ст.). – Магілёў, 2003.

7. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск, 1998.

8. Кушнярэвіч, А. М. Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага. – Мінск, 2011.

9. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. Даведнік. – Мінск, 1995.

10. Падокшын, С. А.Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мінск, 2003.

11. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапед. даведнік. – Мінск, 2001.

12. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г: Тэкст. Даведнік. Каментарыі. – Мінск, 1989.

13. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1988.

14. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. – Минск, 1977.

15. Цітоў, А.К. Краіна майстроў: рамесныя цэхі Беларусі, 16 – канец 18 ст. – Мінск, 2013.

16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993 – 2003.

17. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 193 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Эканамічнае развіццё БССР | Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР | Адукацыя, навука і культура ў БССР | Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь | Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. | Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. | Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК| ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)